Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Што тычыцца вышэйшага школьніцтва, то Камісія народнай асьветы 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу выказалася “за неадкладнае адкрыцьцё ў Беларусі Беларускага Ўнівэрсытэту, Сельскагаспадарчага Інстытуту й Палітэхнікі”52. У выкананьне гэтай пастановы Народны Сакратарыят Асьветы БНР у красавіку 1918 году паклікаў Камісію, якой даручыў падрыхтоўчую працу для адкрыцьця ў Менску Беларускага Ўнівэрсытэту. У склад Камісіі ўвайшлі: народны сакратар асьветы А.Смоліч, праф. М.Доўнар-Запольскі, праф. Я.Карскі, праф. Масоніюс, былы дырэктар Менскай гімназіі В.Самойла, др. І.Кодзіс і іншыя. Праф. М.Доўнар-Запольскаму й праф. Я.Карскаму было даручана ўлажыць праекты ўнівэрсытэцкага статуту, што яны й зрабілі53. Праф. Доўнар-Запольскі ўлажыў і сьпіс 36 прафэсароў з розных унівэрсытэтаў, якія далі згоду выкладаць у Менску. Сярод іх былі выдатныя акадэмікі й прафэсары былых расейскіх унівэсытэтаў у Кіеве, Варшаве, Дэрпце, а таксама маскоўскія й пецярбурскія прафэсары54. 3 ужо працаваўшых вышэйшых школаў у БНР былі Беларускі Пэдагагічны Інстытут у Менску, рэарганізаваны ў 1918 годзе зь Менскага Настаўніцкага Інстытуту55 (лектары — праф. Я.Карскі, праф. В.Іваноўскі, праф. У.Ігнатоўскі, кандыдат філялёгіі Б.Тарашкевіч і іншыя)56 і Беларуская Кансэрваторыя ў Менску (дырэктар — былу праф. Варшаўскай кансэрваторыі Жураў-
49 Беларускі Каляндар на 1982 год. Б.189.
5° БелСЭ. Т.1. Б.375.
51 У 1921 годзе зь Менску сэмінарыя была пераведзеная ў Наваградак, a стуль — у Пінск. Гл.: Божым Шляхам (Лёндан). 1957. №76-81. Б.11; Гэрмановіч Я. Кітай — Сібір — Масква. Б.13, 145.
52 Канчер Е. Цыт. пр. С.72.
53 Homan. 1918. №37(233), 49(245). Праект статуту, уложаны праф. Я.Карскі.м, апублікаваны ў «Вольнай Беларусі» за 13 кастрычніка 1918 году.
54 Homan. 1918. №61(257).
55 Турук Ф Цыт. пр. С.62.
5® Полымя. 1972. №7. Б.208.
лёў), таксама рэарганізаваная Народным Сакратарыятам Асьветы БНР зь Менскай Вышэйшай Музычнай Школы, адкрытай у красавіку 1918 году57.
Адраджэньне беларускага школьніцтва, асабліва хуткі рост пачатковых школаў, спаткаліся зь дзьвюма праблемамі, якія трэба было неадкладна разьвязаць — зь недахопам настаўнікаў і нястачаю беларускіх школьных падручнікаў. 3 настаўнікаў адны ў пачатку вайны былі мабілізаваныя ў расейскае войска, другія — расейцы-русыфікатары — былі ворагамі беларускае мовы й беларускага школьніцтва, трэція — патрабавалі перападрыхтоўкі ў беларускай мове й наагул у беларусаведзе. Для гэтай апошняй групы настаўнікаў трэба было арганізаваць пэдагагічныя школы, на пачатку хаця б кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы, а для падрыхтоўкі новых кандыдатаў у школы — настаўніцкія сэмінарыі.
Першыя настаўніцкія курсы, на стараньні І.Луцкевіча й Цёткі, былі адкрытыя ў лістападзе 1915 году ў Вільні58. Гэта былі:
1)	бяз малага гадавы курс — ад лістапада 1915 да 23 верасьня 1916 году59 і
2)	шасьцімесячны, які пачаўся ад 19 кастрычніка 1916 году.60
15 кастрычніка 1916 году расейская Настаўніцкая Сэмінарыя ў Сьвіслачы Ваўкавыскага павету рэарганізавана ў беларускую61 (дырэктар — Б.Пачобка). У ёй для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікаў напачатку былі адкрытыя сталыя ад 3-ох да 6-ці месяцаў настаўніцкія курсы:
1)	першы курс — ад 17 кастрычніка 1916 да 29 студзеня 1917 году62;
2)	другі — ад 5 лютага 1917 да 5 чэрвеня 1917 году63;
3)	трэці — ад 1 верасьня 1917 да 10 студзеня 1918 году64;
4)	чацьверты па іаўся 1 лістапада 1918 году65 і
5)	пяты — ад 15 жніўня 1918 году66.
57 Homan. 1918. №52(248).
58 Беларускі Каляндар на 1982 год. Б.188.
59 Homan. 1916. №65.
60 Тамсама. 1916. №67.
61 Турук ФЦыт. пр. С.39.
W Homan. 1916. №76; 1917. №8(100).
63 Тамсама. 1917. №50(142).
64 Тамсама. 1917. №4(156), 66(158).
65 Тамсама. 1918. №1(197).
66 Тамсама. 1918. №55(251), 56(252).
Настаўніцкія курсы для ўжо працуючых настаўнікаў у розных месцах Заходняй Беларусі былі на летніх вакацыях у часе ад 1 ліпеня да 31 жніўня 1917 году67.
У Менску 3 красавіка 1918 году Народным Сакратарыятам Асьветы БНР былі адкрытыя Курсы беларусаведы. Тут для настаўнікаў Меншчыны чыталіся лекцыі з гісторыі Беларусі (праф. У.Ігнатоўскі й Я.Варонка), геаграфіі Беларусі (А.Смоліч), беларускай мовы (праф. М.Масоніюс і Я.Лёсік), беларускай літаратуры (Т.Грыб), гісторыі беларускага права (СтЛянкоўскі) і іншыя68. У 1920 годзе ў Барунах Ашмянскага павету С.Рак-Міхайлоўскі заснаваў другую Беларускую Настаўніцкую Сэмінарыю й быў ейным дырэктарам6’. 3 вышэйшых пэдагагічных -школаў у Менску працаваў ужо згадваны намі Беларускі Пэдагагічны Інстытут.
Горш выглядала справа зь беларускімі школьнымі падручнікамі. Да 1915 году для прыватных нелегальных школак і хатняе адукацыі беларускае выдавецтва ў Пецярбургу «Загляне сонца і ў наша ваконца» выдала 3 падручнікі (леманар і чытанкі) у 5-ці кніжках (2 зь іх і лацінскім і кірылічным шрыфтам)70. Як падручнікам для пачатковых і сярэдніх школаў часова можна было карыстацца гісторыяй Беларусі Власта, выдадзенай Віленскім выдавецтвам «Нашай Нівы», і дзьвюма кніжкамі навукі рэлігіі71.
Зразумела, што гэтых падручнікаў (яны яшчэ прадаваліся ў Віленскай беларускай кнігарні72) было недастаткова для ўсё ўзрастаючай колькасьці легальных беларускіх школ у Заходняй Беларусі. Таму Беларускі Камітэт у Вільні ўжо пры канцы 1915 году заснаваў Выдавецтва Беларускага Камітэту, з прыватных ахвяраў тварыў фінансавы фонд і зарганізаваў укладаньне й друк новых (ці перакладных)
67 Homan. 1917. №50(142).
68 Тамсама. 1918. №30(226), 37(233).
69 Беларускі Каляндар на 1980 год. Беласток, 1979. Б.137.
70 Каганец К. Беларускм лемэнтар або Першая навука чытаньня. Пецярбург, 1906; Kahaniec К. Bielaruski lementar abo PierSaja nawuka dytannia, Pieciarburh 1906; Цнотка. Першае чытаньне для дзетак беларусаў. Пецярбург, 1906.
71 Власт. Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910; Wlast. Karotkaja historyja Bielarusi. Wilnia, 1910; FilachoQski. Karotki katechizm. Wilnia, 1907 (Homan. 1918. №49(245)); Karotkaja historyja Swiataja. Wilnia.
72 Абвесткі аб продажы lx. Гл.: Homan. 1917. №10(102), з частымі паўторамі й пазьней.
школьных падручнікаў першай неабходнасьці73. У 1915 18 гадох гэтым выдавецтвам і выдавецтвам В.Ластоўскага ў Вільні было выдадзена 9 падручнікаў у 12 кніжках — 2 лемантары, 3 чытанкі для пасьлялемантарнага чытаньня, беларускі правапіс, 2 задачнікі й літаратурная хрэстаматыя74. Як тымчасовы дапаможнік па гісторыі беларускай літаратуры — кніжка А.Луцкевіча з нарысамі пра Я.Коласа, Я.Купалу, Ц.Гартнага, М.Багдановіча, Цётку, К.Буйла, З.Бядулю75.
Ад лютага 1918 году, калі расейскія савецкія ўлады пакінулі Менск і сярэднюю Беларусь, выданьнем школьных падручнікаў заняўся ўрад БНР. Пры Народным Сакратарыяце Асьветы было створана адмысловае «Бюро па ўкладаньню й перакладах падручнікаў на беларускую мову»76. Для выданьня іх было заснаванае Менскае Асьветнае Выдавецтва77, а таксама каапэратыўнае выдавецтва «Заранка», якое абвесьціла, што мае на мэці выдаваньне кніг для пачатковэй школы, для студэнтаў і вучняў вышэйшых школ...”78 у працягу 1918-20 гадоў у друкарнях Вільні, Менску, Кіева й Коўна з друку выйшла 9 падручнікаў у 11 кніжках (дзьве кніжкі мелі 2 выданьні) — дзіцячая чытанка, граматыка беларускай мовы, гісторыя й геаграфія Беларусі, літаратурная хрэстаматыя, гісторыя беларускай літаратуры, фізыялёгія й анатомія чалавека, оатаніка й
73 Homan. 1918. №49(245).	.
74 Першая чытанка, кніжыца для беларускіх дзетак дзеля навукі чьітаньня. Злажыў Власт. Вільня, 1915; PierSaja fytanka. kniiyca dla bielaruskich dzietak dziela nawuki Cytannia. Zta2yu Wlast. Wiinia, 1916 (Рэцэнзія на яе: Homan 1916. №68); Wlast. Rodnyje Ziemiaty. Wilma, 1916 (Чытанка для ..-oe n 3-цяе класаў) (Гл. Рэцэнзія на яе: Homan. 1916. №89)д Jak prawilna pisac pa-bietarusku (iacinskimi literami). UlaTyu Ant. LuckiewiC. Case I. Wilma, 1917. (Рэцэнзія на яе: Homan. 1917. №26(118)); Zadadmk
Hod I (пераклад з Г.Юрэвіча), Wiinia, 1917 (Homan. 1917. №46(138)), Задачнік для пачатковых школ. Год I. Вільня, 1917. Zada&iik dla padatkowych