Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
дадаткамі) у наступным годзе асобнай кніжкаю45 (цэнзурна забароненай у Расеі), ён тым самым адзін зь першых пашыраў у Францыі й наагул на захадзе Эўропы інфармацыю й веду пра свой паняволены край. “Любасьць да Беларусі спрычынілася да таго, што выклікала (у Парыжы. — А.К.) збліжэньне й трывалае сяброўства А. Рыпінскага з А. Міцкевічам”46. Пераехаўшы ў Лёндан47, ён (настаўнік францускай мовы й маляваньня ў Eagle House School), дзесь каля 1852 году, разам зь сябрам з Наваградчыны, Ігнатам Яцкоўскім (які ў кнізе сваіх успамінаў48 захаваў для гісторыі беларускай літаратуры весткі пра паэта Паўлюка Багрыма й апублікаваў адзіны ведамы нам дагэтуль ягоны верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»), залажыў ва ўласным доме на Grove Place, 5 (дом гэты стаіць яшчэ й цяпер) невялікую ўласную друкарню. У ёй у 1853 годзе асобнымі кніжачкамі трыма выданьнямі ён выдаў напісаную ім у Лёндане баляду «Нячысьцік». У музэі на Bruce Castle захоўваюцца дзьве гравюры зь ягоных малюнкаў Eagle House School, падпісаных ім і датаваных 1854 годам.
Міхал Валовіч з двара Парэчча Слонімскага павету, які на пачатку 1833 году тайна з Францыі быў высланы ў Беларусь рыхтаваць новае паўстаньне. Створанае ім зь сялянаў партызанскае злучэньне было разьбітае расейскім войскам, а сам ён, схоплены, 21 ліпеня 1833 году загінуў на шыбеніцы ў Горадні.
Магістар права Гэнрык Дмахоўскі з двара Забалацьце Дзісенскага павету. Ён таксама ў 1833 годзе ішоў з Парыжа на рэвалюцыйную працу ў Беларусь, але па дарозе, у Аўстрыі, быў затрыманы й увязьнены (1834-41). Па звальненьні з турмы вйрнуўся назад у Парыж, там скончыў школу скульптуры, а ў 1851 годзе выехаў у ЗША, дзе для Кангрэсу ў Вашынгтоне зрабіў бюсты Т. Касьцюшкі й Т. Джэфэрсона.
Найбольшую палітычную актыўнасьць эміграцыя разгарнула напярэдадні і ў часе паўстаньня 1863-64 гадоў. I з голасам яе ў краі мусілі паважна лічыцца. Ёсьць дадзеныя, што, калі выпрацоўваліся галоўныя мэты паўстаньня й вакол гэтага йшлі гарачыя спрэчкі, у Лёндане й Парыжы мелі пра
45 Rypinski A. Bialorus. Paryz, 1848.
46 German F. Aleksander Rypiriski // Etnografia Polska. T.VI. S. 272.
47 Пра лёнданскі пэрыяд ягонага жыцьця гл. дасьледаваньне: Піхура Г. Аляксандар Рыпінскі ў Лёндане <1849—1859) // Божым Шляхам (Лёндан). 1964. №86. Б.8-11.
48 Powie^d z czasu mojego, czyli Przygody litewskie. Londyn, 1854.
гэта дакладныя інфармацыі. Хтось бараніў там нацыянальныя пазыцыі Беларусі, што найлепей адбілася ў адозве «Да расейскага, польскага і ўсіх славянскіх народаў» М.Бакуніна, блізкага да польскіх і беларускіх эмігрантаў у Лёндане. Адозву гэтую, апублікаваную ў герцанаўскім «Колоколе», расейскія гісторыкі (якія так любяць спасылацца на гэты часапіс і цытаваць яго) звычайна ня згадваюць. А Бакунін пісаў: “Палякі мо будуць вымагаць зашмат... не абмежацца на Царстве Польскім, а выкажуць гістарычныя прэтэнзіі на Літву, Беларусь... і ўсю Украіну... У такім выпадку яны дапусьцяцца вялікай памылкі. Я думаю, што... Украіна... і Беларусь будуць самастойнымі сябрамі агульнаславянскага саюзу. Я вымагаю толькі аднаго, каб кожнаму народу, кожнаму малому й вялікаму племю, былі дадзеныя мажлівасьці й права самім вырашаць свой лёс: хоча ён зьліцца з Расеяй ці Польшчай — хай зьліваецца; хоча быць самастойным —хай будзе такім. Урэшце, хоча ён зусім аддзяліцца ад усіх і жыць зусш асобнай дзяржавай... хай аддзяляецца. Бог зь ёю, веліччу пятроўскай, кацярынінскай, мікалаеўскай, змусіўшай расейскі народ выконваць ганебную ролю ката... Мы шукалі сілы й славы а знайшлі няславу, заслужылі нянавісьць і пракляцьце ў прыдушаных намі народаў. Дзякуй Богу, наша двухвяковая турма — пятроўская дзяржава — урэшце, валіцца. Мы ж самі падапхнем яе ў бездань. I воля нам; воля гэраічнай Полыпчы, воля Беларусі, Літве, Украіне!...”49 Цэнтральны паўстанчы камітэт у Варшаве палічыў за канечнае злажыць на апрабату ЦК «Маладой Эўропы» ў Лёндане сваю дэклярацыю, у якой запэўняў, што па вызваленьні з-пад Расеі кожнаму народу будзе загварантаваная роўнасьць “без аніякай гэгэмоніі каторагась зь іх”50.
Эміграцыя актывізавалася ў пашырэньні ў заходнеэўрапейскай прэсе інфармацыі пра ход паўстаньня (ішлі яны на Захад з цэнтралі паўстаньня ў Вільні празь ягонага замежнага агента ў Кёнігсбэргу А. Банальдзі51 й, паводле паказаньняў К. Каліноўскага, у адрас містэра Альбэрта ў Парыж (Hotel St. Germain, № 88))52; у транспдртацыі для паўстанцаў зброі (на ангельскім параплаве Ward Jackson у сакавіку 1863 году)53; у вэрбаваньні з эмігрантаў добраах-
49 Беларускі Сьцяг (Коўна). 1922. №4. Б.12-13.
50 Wielhorski W. Op. cit. S.193, 198.
51 Восстанне в Лнтве н Белорускн. №9 (п. 6 і зацемка).
52 Тамсама. №30.
53 Тамсама. №№93, 99.
вотнікаў (г. зв. лёнданская марская экспэдыцыя 1863 году)54; у спробе арганізацыі паўстанцаў на пачатку 1864 году ў Прусіі55 й што асабліва важна — у падрыхтове палітычных і вайсковых кіраўнікоў.
Апошняе рабілася пераважна з дапамогаю цэнтру «Маладой Эўропы» й асабіста Джузэпэ Гарыбальдзі, які ў 1861-63 гадох прымаў беларускіх кандыдатаў у свае вайсковыя школы ў Гэнуі й Кунэо на італьянскім П’емонце. Тут вучыліся (да прыкладу):
Фэлікс Віславух з Рэчыцкага павету, былы студэнт Маскоўскага й Кіеўскага ўнівэрсытэтаў, пазьнейшы сябра К.Каліноўскага й У.Малахоўскага. Прыбыўшы з Кунэо на пачатку паўстаньня, ён быў прызначаны ў Троцкі павет, сьпярша на камандзера паўстанчага аддзелу, а ад 8 чэрвеня 1863 году — на павятовага вайсковага начальніка. Па здушэньні паўстаньня зноў пайшоў на эміграцыю.
Баляслаў Калышка зь Лідзкага павету. Сын эмігранта ў Парыжы. Камандзер зарганізаванага ім Дубіскага паўстанчага палка, зь якім у шматлікіх баёх біўся супроць расейскага войска. Разьбіты пад Біржамі 25-26 чэрвеня 1863 году, узяты ў палон і павешаны ў Вільні.
Жыгімонт Мінейка з Ашмянскага павету. Па сканчэньні школы ў Кунэо — вайсковы начальнік Ашмянскага павету й камандзер злучанага паўстанчага аддзелу, у якім, праўдападобна, змагаўся й сябра ягоны па Віленскай гімназіі паэт Ф.Багушэвіч. Пацярпеўшы няўдачу пад Расолішкамі, хворы на тыфус, 3 чэрвеня 1863 году ўзяты ў палон і засуджаны на кару сьмерці, замененую 12 гадамі катаргі. (Зь Сібіры яму пашчасьціла ўцячы замежы. У 1897 годзе ён яшчэ ваяваў супроць туркаў за Крыт, удастоіўся ганаровага грамадзянства Грэцыі й дажыў да 1925 году.)
Фэлікс Зянковіч з двара Макраны Пружанскага павету. Прыбыў зь Лёндану з марской экспэдыцыяй паўстанцаўэмігрантаў. Ад ліпеня 1863 году — сакратар краёвага паўстанчага цэнтру ў Вільні. 7 жніўня 1863 году арыштаваны, прысуджаны да расстрэлу, але сасланы на 12 год катаргі ў Сібірскія капальні.
Дадамо тут і знаёмага нам Г.Дмахоўскага. Пахаваўшы ў Філядэльфіі жонку, у 1861 годзе з уласнае волі вярнуўся ў Беларусь, улучыўся ў падрыхтоўку паўстаньня; а калі яно
54 Восстанне в Лнтве н Белорусмм, №13 (п. 7 і зацемка 7), №93 (зацемка).
55 Тамсама. №28.
пачалося, быў вайсковым начальнікам свайго Дзісенскага павету. У красавіку 1863 году ён зарганізаваў паўстанчы аддзел у суседнім Лепельскім павеце, сам камандаваў ім у баі каля сяла Парэчча Барысаўскага павету 26 траўня 1863 году й, “прабіты 8 кулямі, упаў старац на рукі дарастаючай моладзі”56.
Паўстаньне 1863-64 гадоў у Беларусі й Летуве сплывала крывёю. Супроць яго было кінута (паводле афіцыйных расейскіх дадзеных на 1 студзеня 1864 году) 144 786 жаўнераў, 146 гармат і 60 казацкіх сотняў57. Сёньня яшчэ невядома, колькі паўстанцаў забіта й паранена, але пакараных вайскова—палявымі судамі і “ў адміністрацыйным парадку” (без суду) на 1 студзеня 1865 году было 18 507 (зь іх: 128 — расстрэлам і шыбеніцай, 853 — катаргай, 11 502 — ссылкаю ў Сібір і “внутреннне губерннн ймпернн”, 6034 _ “оставлено в крае с подверженнем некоторых нз ннх адмнннстратнвным взысканням н... с отдачею на благонадежное поручнтельство н под надзор полнцмн другнх”58.
Калі залпы расстрэлаў і скрып вісельняў яшчэ не заціхлі, а звон кайданаў гнаных у Сібір вісеў над Беларусьсю, — чарговая, 4-ая хваля масавай беларускай эміграцыі вырушыла на Захад. Згодна з польскімі крыніцамі59, яна лічыла 7000 найбольш актыўных паўстанцаў, разам — з Польшчы, Беларусі й Летувы.
Паадзіночныя й выключныя выпадкі гэтай хвалі датуюцца ўжо ад вясны 1863 году. Увосені, калі зьявіліся замаразкі й сьнег і трымацца ў лесе стала цяжка, рух гэты пабольшыўся. Дзеля таго, што ён мог пагражаць далейшаму ходу паўстаньня, зьмяншаючы ягоныя кіраўнічыя кадры, 1 сьнежня 1863 году кіраўнік паўстаньня Кастусь Каліноўскі выдаў загад аб забароне выезду замежы без дазволу паўстанчага ўраду60, пазьней уважаючы яго “за адну з самых няўдалых пастановаў”61.
У гэтай хвалі эміграцыі ў Францыю, Швэйцарыю, Ангельшчыну й іншыя краі Захаду йшлі:
3	краёвых кіраўнікоў —
56 Восстанме в Лнтве н Белоруснв. С.XXXIII.
57 Тамсама. C.XXXVI1 і №40.
58 Тамсама. №38.
59 Wielka Encyklopedia Powszechna. Т.З. Warszawa, 1963. S. 418.
60 Восстанме в Лмтве м Белорусснм. №29 і зацемка 9 да яго.
61 Тамсама. С.70.
Ян Казела (псэўдонім — Скала) з двара Сэрвач Вялейскага павету. Навуку здабываў у Пецярбурскай школе гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і інжынэрнай акадэміі. Напярэдадні паўстаньня — адзін з заснавальнікаў паўстанчай арганізацыі ў Менску. Ад восені 1862 году — сябра краёвага паўстанчага цэнтру. Праз год — вайсковы начальнік Горадзенскага й Аўгустоўскага ваяводзтваў. Эміграваў у Францыю. Вярнуўшыся ў 1872 годзе ў Беларусь, быў арыштаваны й да 1883 году сасланы ў ссылку.
Інжынэр Уладыслаў Малахоўскі з двара Маце Кобрынскага павету, блізкі паплечнік К.Каліноўскага, паўстанчы начальнік Вільні (у лютым-жніўні 1863 году).
Маляр Браніслаў Залескі (Ліцьвін) з двара Рачкавічы Слуцкага павету. У 1846 годзе за ўдзел у падпольным антырасейскім руху высланы ў Арэнбург, а праз два гады — у Аральскі край, дзе ссылку адбываў разам з Т.Шаўчэнкам. У 1856 годзе вярнуўся дадому, а ў 1863 — далучыўся да паўстаньня. Эміграваў у Дрэздэн — Рым — Парыж (дзе Ў 1880 годзе й памёр). Быў замежным палітычным прадстаўніком краёвага паўстанчага цэнтру.
Палк. Баляслаў Длускі зь Віленскага павету. Ад 1862 году — сябра краёвага паўстанчага цэнтру ў Вільні, ад кастрычніка 1863 году яму зь Вільні было даручана стварыць з новых эмігрантаў, “якія перад тым былі паўстанцамі й змушаныя былі эміграваць”, вайсковую камісію, улажыць страявы статут для паўстанчых аддзелаў і па апрабаце яго выдаць друкам62.