Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Кіраўнік вайсковага аддзелу часовага ўраду гэн. Сьцяпан Грабоўскі з Наваградзкага павету (заступіўіпы памерлага ў Дзярэчыне 8 верасьня 1812 году кн. Аляксандра Сапегу). У паўстаньні 1794 году на чале палка 23 красавіка ён удзельнічаў у вызваленьні Вільні. Змагаўся пад Немянчынам, Палянамі, Соламі. 15 жніўня з злучэньнем у 1800 асобаў і з 5 гарматамі рушыў на падрасейскую Меншчыну, але ў адваротнай дарозе з Бабруйску на Слуцак 4 верасьня пад Любаньню капітуляваў, узяты ў палон і сасланы ў Унжэнскую акругу. Вызвалены з ссылкі паводле амнэстыі цара Паўла I.
Гэн. Ксавер Несялоўскі зь Ляхавічаў, сын Наваградзкага ваяводы Язэпа. Як камандзер палка змагаўся ў паўстаньні 1794 году, пасьля чаго эміграваў у Дрэздэн. У 1812 годзе — інспэктар пяхоты ў корпусе ВКЛ, з аддзеламі якога ў 1813 годзе крочыў на Захад.
Стрыечныя браты Касакоўскія — Язэп Дамінік і Язэп Антон. Абодва паходзілі з патрыятычных сем’яў, якія “Starali siQ... rozluznic zwiqzki (ВКЛ. — A.K.) z Polsk^ 37. Калі выпрацоўвалася й прымалася Канстытуцыя 3 мая 1791 году,
34 PSB. Т.ХІ. 1964. S.152.
35 Тамсама. T.IV. S.273.
36 Lietuvin Enciklopedija. Т.28. Boston, 1963. P.294.
37 PSB. T.IV. 1969. S.270.
каторая ўневажняла канфэдэрацыю Рэчы Паспалітай, ператвараючы яе ў адзін край з адным народам і тым самым ліквідоўвала дзяржаўнасьць канфэдэрацыйнага Вялікага Княства Літоўскага, нізводзячы яго да аднэй з правінцыяў Польшчы, — бацька Язэпа Дамініка, ваявода Брацлаўскі (перад тым — Віцебскі) “Konstytucj? 3 maja przyjql... wrogo”38. A браты бацькавыя, дзядзькі стрыечных братоў, таксама ворагі Канстытуцыі — біскуп Язэп Казімер за “swe separatystyczne wobec Polski dqzenia”39 й гэтман таргавіцкі Вялікага Княства Літоўскага , “jeden z gl6wnych zdrajcdw”40 Польшчы, Сымон Касакоўскія ў 1794 годзе былі нат пакараныя сьмерцю. Таму палкоўнік і лоўчы Вялікага Княства Язэп Дамінік, “uwazany za przeciwnika Konstytucji 3 maja, nie byl... obecny przy jej uchwalaniu”41. Ад 1793 году ён — камандзер 2-га пяхотнага палка. У 1812 годзе з даручэньня часовага ўраду зарганізаваў у Цімкавічах Менскі полк, зь якім біўся супраць расейскага войска у Менску (12 кастрычніка), пад Койданавам, Барысавам (21 лістапада), Студзянкаю й Стахавам (28 лістапада). 4 сьнежня з 341 жаўнерам, што засталіся ў палку, дайшоў да Вільні, а 6-га вырушыў на захад42. Гэнэрал Язэп Антон — камандзер 3-ай кавалерыйскай брыгады Вялікага Княства Літоўскага ў паўстаньні 1794 году. Пасьля здушэньня паўстаньня эміграваў у Парыж, дзе пазнаёміўся з Напалеонам. У 1812 годзе былы эмігрант пакліканы ў вайсковы корпус Вялікага Княства, скуль Напалеон забраў яго да сябе ў Ганаровую Гвардыю й ад’ютантам у свой штаб. Ад 3 жніўня ён камандуе Полацкім43 пяхотным палком, зь якім ідзе на Смаленск, Мажайск, у Маскву. Тут Напалеон 29 верасьня прызначае яго на губэрнатара Масквы (у ролі каторага быў тры дні). Пры адыходзе з Масквы на Захад ён біўся над Бярозаю (28 лістапада), пад Смалявічамі, Барысавам, Стахавам, Вільняю (10 сьнежня). У 1813 годзе зноў пакліканы на ад’ютанта францускага імпэратара. Быў у бітвах пад Лютцэнам, Шпандаў, Баўтцэнам, Дрэздэнам, Ляйпцыгам і Ганаў. У наступным годзе Напалеон уганараваў яго графскім тытулам, a 4(16) красавіка выдаў яму ўласнаручны ліст-дэмісію. Праз
38 PSB. T.IV S.280.
39 Тамсама. S.270.
40 Jasienica Р. Op. cit. S.532.
41 PSB. T.IV. S.275.
42 Тамсама. S.274-276.
43 Часткава сфармаваны ў Полаччыне.
чатыры дні ў Фантэнблё гэн. Касакоўскі прысутнічаў на цырымоніі адрачэньня Напалеона ад імпэратарскага пасаду44.
Зь іншых выдатных асобаў на эміграцыю пайшлі:
Ян Гараін, сын берасьцейскага ваяводы, ад 1782 году пасол у сойм. У 1794 годзе ён быў адным з галоўных кіраўнікоў паўстаньня на Берасьцейшчыне. У 1812 годзе, па аднаўленьні Вялікага Княства Літоўскага — бурмістар Вільні, скуль у канцы таго ж году эміграваў у Парыж.
Кн. Міхал Клеафас Агінскі, які ў 1802 годзе па царскай амнэстыі вярнуўся ў Беларусь і жыў у адным з сваіх двароў — Залесьсі каля Смаргоняў. Ён спрабаваў аднавіць хаця б аўтаномнае Вялікае Княства Літоўскае пад расейскім пратэктаратам. У 1811 годзе, пасьля колькігадовых асабістых перамоваў з Аляксандрам I, ім быў уложаны для гэтага адпаведны праект, у якім прадбачалася таксама ў працягу 10 год (1812-21) даць сялянам вольнасьць. Здавалася, што ў абліччы загрозы напалеонаўскай вайны цар схіляўся да праекту князя. 22 кастрычніка 1811 году ўжо быў падрыхтаваны тэкст царскага ўказу. Але цар марудзіў, падпісаньне яго адкладаў. Вайна 1812 году праект перакрэсьліла. Апнскі, згубіўшы ўсялякую надзею на зрэалізаваньне свае ідэі, ізноў падаўся на Захад, на гэты раз у Флярэнцыю, дзе жыў 18 год і ў 1833 годзе памёр. Незадоўга перад сьмерцю (у 1826-27 гадох) у Парыжы ён выдаў у 4-ох тамох напісаныя ім па-француску мэмуары з 1788-1815 гадоў.
Калі па здушэньні ўсіх першых спробаў вызваліць бацькаўшчыну з-пад расейскае акупацыі на Беларусі часова запанаваў стан духовай безнадзейнасьці, некаторыя беларусы з пачуцьця апазыцыі да кожнага чужацкага панаваньня й салідарнасьці да кожнага паняволенага народу пакідалі свой край, каб ісьці змагацца супраць хоць-якога панявольніка, дзе толькі агонь гэтага змаганьня займаўся.
У 1821 годзс ўзьняўся збройны рух за вызваленьне Грэцыі ад туркаў. Падобна ангельскаму паэту-эмігранту Джорджу Байрану й многім іншым, актыўны ўдзел у ім бралі беларускі эмігрант з Горадні кап. Янкоўскі й палк. Вячаслаў Гарноўскі з Краслаўкі Дзьвінскага павету. Пра Янкоўскага, які Беларусь пакінуў у 1820 годзе, мы ня маем болыпых вестак. В. Гарноўскі, пазнаёміўшыся з агэнтамі грэцкай нацыянальна-вызвольнай арганізацыі гэтэрыстых, на пачатку 1821 году тайна пакінуў Магілёў, дзе ён жыў,
44 PSB. T.IV. S.276-277.
прабраўся ў Валахію, сфармаваў там уланскі полк і 3 месяцы ў войску гэн. А.Іпсіланція біўся на чале палка супраць туркаў. Разьбіты 19 чэрвеня 1821 году пад Драгашанамі, перайшоў аўстрыйскую мяжу й па інтэрнаваньні 5 год сядзеў у турме. На патрабаваньне цара Аляксандра I, у 1826 годзе выдадзены ў Расею. Там зноў арыштаваны й аддадзены пад строгі кагляд паліцыі. У 1837 годзе ўрад вольнай Грэцыі завочна ўзнагародзіў яго найвышэйшым ордэнам Збавіцеля.
Паўстаньне 1831 году ў жніўні месяцы было здушанае ўжо ва ўсіх паветах Беларусі. Ад канца чэрвеня яно працягвалася толькі на паўдні (Пінск, Мазыр, Рэчыца) і ўсходзе (Магілёўская й Віцебская губэрні), у ліпені далучыліся Наваградак і Слонім. Галоўныя ягоныя сілы (з Горадзеншчыны, Віленшчыны й Меншчыны — да 2Q 000 паўстанцаў з усіх 35-40 000) былі разьбітыя расейскім войскам у баі пад Вільняю 19 чэрвеня.
Яшчэ ў верасьні па лясох хавалася шмат лякальных паўстанцкіх арганізатараў і кіраўнікоў, каторыя прабіраліся да заходняй мяжы Расейскай імпэрыі, але ў сярэдзіне ліпеня болей за 10 000 паўстанцаў адступаўшых з-пад Вільні перайшлі каля Клайпэды прускую мяжу й былі прускім урадам раззброеныя. Іх разьмясьцілі ў лягеры места Фрыдлянда й па навакольных мястэчках і сёлах. Нязначная частка зь іх засталася ў Прусіі, асноўная ж маса ад лістапада “калёнамі” па болей-меней 150 асобаў кожная з Фрыдлянда рушыла ў Францыю. Ехалі 2 месяцы на вазох праз усю Нямеччыну да места Бэзансон пры швэйцарскай мяжы (дзе ў сям’і напалеонаўскага маёра нарадзіўся вялікі францускі пісьменьнік Віктор Гюго, які пазьней, у 1851-70 гадох, сам пайшоў на эміграцыю й, маючы добрыя інфармацыі ад польскіх і беларускіх эмігрантаў, у часе паўстаньня 1863-64 гадоў публічна выступаў у абарону нацыянальна-вызвольнага змаганьня ў Польшчы й Беларусі).
Францускі ўрад для апекі над эмігрантамі стварыў пад кіраўніцтвам гэн. Лафаета адмысловы Дапамаговы Камітэт і асыгнаваў на пэнсіі для эмігрантаў 3 000 000 франкаў у год.
3 Бэзансона, на вуліцах якога тады было чуваць больш мовы эмігрантаў, чымся францускую, за год яны расьсяліліся па Францыі (ГТарыж і іншыя 24 эмігранцкія асяродкі), a пазьней некаторыя выехалі ў Швэйцарыю (Жэнэва, Цурых), Бэльгію (Брусэль), Ангельшчыну (Лёндан), Італію, ЗША.
Сёньня нам яшчэ не стае многіх дэталяў (для выяўленьня іх патрэбныя спэцыяльныя студыі тагачасных разнамоўных публікацыяў і архіваў), але ведама, што, трапіўшы ў сфэру рэвалюцыйна-вызвольных рухаў Заходняй Эўропы (галоўныя цэнтры якіх былі ў Парыжы й Лёндане), беларускія эмігранты 3-яй масавай хвалі, разам з эмігрантамі польскімі, вугорскімі, італьянскімі й іншымі, далучыліся да розных агульнаэўрапейскіх арганізацыяў, а найперш да «Маладой Эўропы» (заснаванай у 1834 годзе) і «Інтэрнацыянальнага саюзу народаў» (заснаванага ў 1846 годзе), узначальваных Джузэпэ Мадзыні, Лаяшам Кошутам і іншымі; бралі ўдзел у руху карбанараў, вугорскай рэвалюцыі 1848 году й іншых войнах і рэвалюцыях, што ставілі сабе за мэту нацыянальнае вызваленьне народаў і сацыяльнае разьняволеньне сялян. Яны трымалі сталую лучнасьць зь Беларусьсю, дапамагаючы ў плянаваныгі й падрыхтове ў ёй новых вызвольных выступаў ці служылі ёй на ніве інфармацьгі й разьвіцьця нацыянальнага мастацтва й навукі.
Спасярод іх было нямала выдатных асабістасьцяў:
Наваградзкі маршалак Язэп Кашыц, кіраўнік паўстаньня ў Наваградзкім і Слонімскіх паветах.
Настаўнік Віленскай гімназіі беларускі гісторык Гіпаліт Клімашэўскі, які адшукаў г.зв. Летапіс Быхаўца і ў 1830 годзе ўпершыню апублікаваў зь яго ўрывак.
Маляр-пэйзажыст Вінцэнт Дмахоўскі з Ашмянскага павету, творца рамантычных краявідаў «Бацькаўшчына» («Двор у Нагародавічах»), «Возера Сьвіцязь», «Веркі», «Каля пераправы», «Пажар у лесе» й г.д(Ён быў якраз сярод нешматлікіх, што засталіся ва Ўсходняй Прусіі, і ў 1833 годзе вярнуўся дадому).
Графік і кампазытар Напалеон Орда зь Пінскага павету, аўтар славутых малюнкаў і акварэляў «Крэўскі замак», «Горадня», «Сыіслач», «Менск», «Асьвея», а таксама — імшы й некаторых меншых музычных твораў. Эміграваўшы сьпярша ў Аўстрыю, Швэйцарыю, Італію, у канцы 1830-ых гадоў ён у Парыжы ўдасканальваў свой малярскі талент у студыі П.Жырара, а музычны — у Ф.Шапэна.
Паручнік паўстанцкага аддзелу на Віцебшчыне паэт Аляксандар Рыпінскі, які 21 лістапада 1839 году ў Парыжы на запросіны Польскага літаратурнага таварыства чытаў для ягоных сяброў рэфэрат пра Беларусь, ейную мову, літаратуру й фальклёр. Выдаўшы яго (у пашыранай рэдакцыі з