Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Мконннковь — Опыть русской мсторіографін В. С. Нконннкова, т.
1,	кнмга 1 н 2, Кіевт., 1891-1892
НЮМ — Нсторнко-юрмдпческія матеріалы, нзвлеченныя мзт> актовых-ь кнкгь губерній Внтебской н Могмлевской, храняшіеся вь Центральномт» архнвЬ в-ь Вмтебскі, Вктебск-ь
Каратаев-ь — Опнсаніе славяно-русскюсь кнмгь, напечатанных-ь кнрклловскммм буквамн, томт> первый, сь 1491 по 1652 г. Составшгь Н.Каратаевь, СПб, 1883
Карскмй. Труды — Е. Ф. Карскнй. Труды по белорусскому м другнм славянскнм языкам, АН БССР, Москва, 1^62
Кнмга — Кнмга, Мсследовання н матермалы, Москва
Крывіч — час. «Крывіч», Коўна
Ластоўскі — В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, Коўна, 1926
ЛіМ — газ. «Літаратура і Мастацтва», Менск
ПДПЛ — Памятнпкн древней пнсьменностм м мскусства
Полымя — час. «Полымя», Менск
ПСРЛ — Полное Собраніе Русскмхь Л'Ьтопнсей
РНБ — Русская Ястормческая Бнбліотека
ТОДРЛ — Труды Отдела древнерусской лмтературы, Мнстнтут русской лнтературы AH СССР, Москва-Ленннград
Улашмк — Н. Н. Улаіцмк. Очеркм по археографнн м нсточнмковедснню мсторпм Белорусснм феодального пермода, AH СССР, Москва, 1973 Journal — The Journal of Byelorussian Studies, The Anglo-Byelorussian Society, London
a. — айцец
AH — Акадэмія Навук арк. — аркуш арт. — артыкул архіяп. — архіяпіскап б. — балонка, балонкі біск. — біскуп был. — былы в., вв. — век, века ваяв. — ваяводзтва ВКЛ — Вялікае Княства Літоўскае в.кн. — вялікі князь вобл. — вобласьць воз. — возера
ВПБ — Віленская Публічная Бібліятэка
выл., вып.вып. — выпуск, выпускн г., гг. — год, годы (ці горад) газ. — газэта
г.зн. — гэта значыць гл. — глядзі (глядзеце) губ. — губэрня еп. — епнскоп зб. — зборнік
ІМ — Інстытут Мовазнаўства інш. — іншы, іншыя кан. — канец катал. — каталёг
кн. — князь кн. — кніга ЛМ — Літоўская Мэтрыка м. — мястэчка мітр. — мітрапаліт наст. — наступныя нек. — некаторыя о. — отец отд. — отдел пав. — павет падкр. — падкрэсьленьне пач. — пачатак, пачынаючы прат. — пратаярэй р. — раён разьдз. — разьдзел рэд. — рэдакцыя с., сс. — сяло, сёлы сб. — сборннк спр. — справа ст., стст. — стагодзьдзе, стагодзьдзі сьв. — сьвяты сяр. — сярэдзіна т. (t., vol.) — том, тамы ф., фф. — фонд, фонды ч. — частка час. — часапіс яп. — япіскап
Іна Каханоўская
СЫН ВЕРНЫ МАЦІ-БЕЛАРУСІ
Беларусь' Беларусь!.. Тваё месца ў маім сэрцы нікім не занятае. 3 вольнага сьвету я яшчэ лепей бачу, што Табе не стае ўсё тых жа трох рэчаў: свабоды, свабоды й яшчэ раз свабоды!
А.Каханоўскі, запіс у дзёньніку, 25 сакавіка 1973 году.
Мой муж — Аўген Каханоўскі пайшоў на пэнсію ў ліпені 1972 году. Нялёгкія гады фізычнае працы на фабрыцы скончыліся. На разьвітаньне сябры-рабочыя справілі яму «farewell party»: сфатаграфаваліся зь ім, падаравалі прыгожы гадзіньнік, зрабілі для ўсіх пачастунак і, галоўнае, кожны пажадаў яму шмат шчасьця й здароўя. Увага сяброў на працы глыбока кранула Аўгена. Дамоў ён прыехаў шчасьліва ўзрушаны.
Мы тады жылі ў Westlake, блізка возера Erie. Мелі ўтульны дом, каля дому дзялянку зямлі зь зялёнымі траўнікамі, кветкамі, маладымі фруктовымі дрэўцамі. Жылі ў гэтым месцы ўжо некалькі год, але ў той ліпнёвы дзень усё навокала здавалася нам па-новаму прывабным. Вырашылі зрабіць сабе сьвята. Паехалі на возера, плавалі, загаралі на гарачай ад сонца пяшчанай пляжы. Знайшлі рэстаран у парку ля возера, там паабедалі. Дамоў не сьпяшаліся. 3 узьнятым настроем абмяркоўвалі пляны будучага. Аўген моцна цешыўся, што цяпер ён зможа прысьвяціць увесь свой час любімай літаратурнай і навуковай працы. Я цалкам падзяляла ягоную радасьць.
Вяртаючыся дахаты, не прамінулі зазірнуць у кнігарню. Пакуль я разглядала кніжныя навінкі ды выбірала для куплі пару часопісаў, Аўген пасьпеў купіць вялікі сшыток (300 бачынак) у цьвёрдай вокладцы, упрыгожанай пазалотай. Я зьдзівілася:
— Навошта табе такі сшыток?
— Дзяржаўная таямніца, — адказаў ён сьмяючыся.
Але дома адразу сеў за пісьмовы стол у нашай бібліятэцы й зрабіў першы запіс у сшытку: «8. 7. 1972 — Сёньня купіў гэты сшыток, каб весьці дзёньнік. Што буду
© Каханоўская I., 1993.
тут запісваць, яшчэ ня ведаю, але час-ад-часу штось занатую. Учора закончыў сваю рабочую кар’еру ў ЗША: 22 гады бяз двух месяцаў, у 2-ух маленькіх фабрыках у Ню-Ёрку (верасень 1950 — кастрычнік 1951) і ад лістапада 1951 у Клыўлэндзе — New-Tronik, Inc. Ад сёньня я ўжо на пэнсіі (Social Security). Мушу закончыць мае працы зь літаратураведы, над якімі працаваў у гадзіны адпачынку ад фабрычнае працы, і выдаць іх. Гэта будзе найбольшая мэта рэшты жыцьця».
Аўген — сын Тодара й Марыі Калубовічаў нарадзіўся 5.3.1910 г. у мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Ягоны бацька быў службоўцам. Сваё маленства Аўген заўсёды ўспамінаў зь пяшчотай і замілаваньнем. Гадаваўся ён у вялікай сям’і — меў брата й тры сястры. Бацькі любілі дзяцей, даглядалі добра. Насупраць м. Ціхінічаў, праз раку Дабрыцу, мясьцілася вёска Слапішча, дзе жылі дзед і баба Калубовічы. У іхным садзе расьлі салодкія сапяжанкі, духмяныя антонаўкі, а на пасецы стаялі вульлі з пчоламі. У дзедавай хаце для ўнука пастаянна меліся ласункі.
Аўген скончыў пачатковую школу ў сваім мястэчку, сямігодку ў Рэчыцы, а ў 1930 годзе Пэдагагзчны тэхнікум у Бабчыне. 30-га траўня таго-ж году быў арыштаваны за прыналежнасьць да беларускай нацыяналістычнай арганізацыі Альтруістаў і прыгавораны на тры гады зьняволеньня. Пакараньне адбыў у канцэнтрацыйных лягерох на Далёкім Усходзе СССР.
Вясною 1933 году вярнуўся на бацькаўшчыну. Адразу яму нават пашанцавала ўладзіцца настаўнікам пачатковай школы. На жаль, шанц трываў коратка: у красавіку 1934 году звольнілі з пасады. Некалькі месяцаў стараўся, каб аднавілі на працы. Нічога не дапамагала. Хойніцкі Раённы Аддзел Народнае Асьветы прапанаваў яму непасрэдна зьвярнуцца ў Наркамат Асьветы БССР. Трэба было ехаць у Менск. Ехаць у Менск? Калі сядзіш бяз працы, калі ня маеш грошай? Што рабіць?
Зь бяды выручыў бацька, які ў той час працаваў у саўгасе на бровары бухгальтарам і быў у добрых адносінах з дырэктарам саўгаса Юрачкам. Бацька расказаў Юрачку
пра клопаты свайго сына. Дырэктар ня толькі паспачуваў, але ўзяўся дапамагчы.
Быў той Юрачка старым камуністам, сябрам Таварыства паліткатаржанаў. Ён напісаў ліст да старшыні ЦВК БССР — Аляксандра Чарвякова, якога добра ведаў з маладых год. У лісьце прасіў пасадзейнічаць юнаку. Даручыў Аўгену адвезьці ліст у Менск самому, а ня слаць па пошце.
Паездка зь лістом да А.Чарвякова завяршылася поўнай удачай: Наркамат Асьветы аднавіў яго на пасадзе настаўніка, а Гарадзкі Аддзел Народнай Асьветы прызначыў за настаўніка ў самым месьце.
Ад 1934/35 навучальнага году ён працаваў у Менску выкладчыкам беларускае мовы й літаратуры, а таксама вучыўся ў Менскім Пэдагагічным Інстытуце. Па сканчэньні Інстытута ў 1939 годзе займаў пасаду кансультанта-мэтадыста ў Наркамасьвеце.
Адно ж, праз усе гады жыцьця ў Менску ягоная праца, вучоба, свабода заўжды ліпелі на валаску. Ён ніколі ня быў пэўны, што прынясе яму наступны дзень. Некалькі разоў на год адбіралі ў яго на праверку пашпарт, а Атэстацыйная Камісія, якая ў 1936-38 гадох праводзіла атэстацыю настаўнікаў, давала аб ім адмоўную характарыстыку.
У часе Другой сусьветнай вайны Аўген улучыўся ў рады змагароў беларускага нацыянальнага актыву, якія ў вельмі небясьпечных умовах мужна баранілі свой народ, сваю маці-Беларусь. Ён быў сябрам Беларускае Рады Даверу (1943), сябрам Беларускай Цэнтральнай Рады, старшынёй Беларускага Культурнага Згуртаваньня, кіраўніком Аддзелу Культуры.
На Другім Усебеларускім Кангрэсе (1944 год) зрабіў рэфэрат на тэму «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквою й аб уневажкеньні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». У рэфэраце, з уласьцівай для яго дакладнасьцю, абаснаваў правы беларускага народу на вольную, незалежную Бацькаўшчыну.
Ад сярэдзіны 1944 году Аўген жыў у Нямеччыне. 1 там, да самага канца вайны й пасьля яе, ён не спыняў сваёй культурнай і палітычнай дзейнасьці. На бяду, згодна пагадненьням, прынятым на Крымскай Канфэрэнцыі (Ялта — 1945 год), склалася благая сытуацыя для ўцекачоў з
Усходняй Эўропы. У найгоршым становішчы апынуліся былыя грамадзяне СССР: над імі пагрозьліва схіліўся цень прымусовай рэпатрыяцыі «на роднну». Зразумела, занепакоеныя людзі мусілі шукаць ратунку. На тэрыторыі Аўстрыі, Заходняй Нямеччыны пачалі ўтварацца нацыянальныя камітэты, якія давалі людзям параду, дапамогу, а калі было неабходна ратаваць свабоду чалавека, выраблялі яму патрэбныя дакумэнты. У месьце Рэгэнсбургу паўстаў Беларускі Нацыянальны Камітэт. У арганізацыі й працы гэтага Камітэту чынны ўдзел прыймаў Аўген.
Непакора бежанцаў выклікала абурэньне Сталінскага рэжыму. Ягоны прадстаўнік — А.Я.Вышынскі, выступаючы 6 лістапада 1946 году на паседжаньні 3-га камітэту Генэральнай Асамблеі Аб’яднаных Нацыяў, прапаноўваў: «... лнквнднровать этн вредные органнзацнн (нацыянальныя камітэты — І.К.), а нх вожаков посаднть в тюрьму для первого раза, для того, чтобы повеснть нх — для второго раза». He забыўся ён у сваёй прамове й на беларусаў: «... укажу на “белорусскнй комнтет” в Регенсбурге, заннмаюіцнйся пропагандой за отторженне Белорусснн от СССР н тоже нзготовляюіцнй фальшнвые, фашнстскне документы».
Па гарадох і вёсках, дзе канцэнтраваліся ДП-лягеры, шнырылі савецкія Рэпатрыяцыйныя Місіі, шукалі сваіх непаслухмяных грамадзянаў. Ня трэба дзівіцца, што шмат хто, каб выратавацца ад рэпатрыяцыі, набываў сабе новае прозьвішча. Вось тады А.Калубовіч стаў А.Каханоўскім.
Як Каханоўскі працягваў Аўген сваё жыцьцё й дзейнасьць у Нямеччыне. У 1950 годзе пад гэтым прозьвішчам эміграваў у Злучаныя Штаты Амэрыкі. Пад гэтым прозьвішчам шчасьліва жыў тут, працаваў і памёр 25 траўня 1987 году.
БІБЛІЯГРАФІЯ ПУБЛІКАЦЫЯЎ АЎГЕНА КАЛУБОВІЧА
КНІЖКІ:	,
I.	Паэтычная стылістыка (Лексыка. Сэмантыка. Сынтакс). Выдавецтва «Крыніца», Нямеччына, 1947, падпісана псэўданімам А. Верасень
2.	Пясьняр свабоды й красы (у 30-ыя ўгодкі сьмерці М.Багдановіча). Выданьне Беларускай Гімназіі, Баварыя, 1947, падпісана псэўданімам А.Верасень
3.	Мова ў гісторыі беларускага пісьменства, кн. I: Лёс помнікаў старога беларускага пісьменства (рукапіснага й друкаванага), Мюнхен — Лёндан, 1974-1975