Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Я.Луцкевіч зьвярнуў увагу навукі на пісьменства беларускіх татараў-магамэтан, якія арабскія й турэцкія тэксты сваіх багаслужбовых кніг перакладалі ў беларускую мову, пішучы іх арабскім пісьмом601.
У 1921-29 гг. у БССР і замежамі праца працягвалася ў тым жа кірунку. Некаторыя дасьледаваньні нат і былі
звв.Дсобным выданьнем яна выйшла пазьней: Карскій. Б^лорусы. Т.З. Вып.2. Старая западно-русская пмсьмемность. Петроградь, 1921.
590Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920.
591Беларускі пісьменьнік канца XVI ст. Андрэй Рымша // Zwon. 1919. 17 верасьня.
592Беларускі пісьменьнік канца XVI і пачатку XVII в. Тодар Еўлашэўскі // Тамсама. 1919. 17 кастрычніка.
593Аршанскі стараста Філон Кміта // Беларусь. 1919. 21 кастрычніка.
594Прамова Івана Мялешкі // Тамсама. 19І9. 31 кастрычніка.
595Старажытная памятка ў жывой народнай беларускай мове // Тамсама.
1919. 24 сьнежня.
596 Беларускія летапісы // Тамсама. 1920. 24, 27 і 28 сакавіка.
597Старыя беларускія помнікі юрыдычнага характару // Тамсама. 1920. 2, 3, 7 красавіка.
598Духоўныя вершы і канты, штучна створаныя // Рунь (Менск). 1920. 2 траўня.
599 У справе гісторыі беларускай драмы // Беларусь. 1920. 12 траўня.
600 Выступленіе народнаго языка вь Западной Русм вь ролн лнтературнаго органа // Білоусы. Т.З. Вып.2. С.3-17.
601 Луцкевіч Я. Ай-Кітаб II Беларускае Жыцьцё (Вільня). 1920. №6.
рыхтаваныя ў папярэднім часе, але яны ці не былі тады закончаныя ці іх не падрыхтавалі да друку. Праф. М.Янчук выдаў новы нарыс гісторыі літаратуры602. Паўнейшыя й часткова зь іншымі тэкстамі хрэстаматыі ў 1922 г. М.Гарэцкі выдаў у Вільні603, а ў 1925 г. з У.Дзяржынскім і П.Караваем па сваім пераезьдзе ў Менск604.
3 крыніцаведных і бібліяграфічных працаў у гэтым часе было напісанае ў Менску, а выдадзенае ў Літве Дасьледаваньне А.Шлюбскага пра лёс старых беларускіх бібліятэк і архіваў605. У Менску апублікаваныя працы 1-га зьезду беларускіх архэолягаў і архэографаў606. Весткі пра беларускае юрыдычнае пісьменства (збор, публікацыя й вывучэньне ЛМ і актавых кніг) для свае гістарыяграфіі беларускага права сабраў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту У.Пічэта607. Бібліёграф Дзяржаўнай бібліятэкі БССР Ю.Бібіла падрыхтавала да друку бібліяграфію беларускіх выданьняў XVI—XVIII стст.608 Украінскія бібліёграфы У.Барвінак і П.Папоў апісалі беларускія старадрукі ў бібліятэках Кіева609, а ўжо згадваныя В.Ператц і Ю.Кузьняцова — у бібліятэках Ленінградзкага610 й Саратаўскага611 ўнівэрсытэтаў.
Архэаграфічная камісія Інстытуту Беларускае Культуры ад 1927 г. пачала выдаваць укладаныя З.Даўгялам зборы
602Янчук Н. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні пэрыяд. Менск, 1922.
603Гарэцкі М. Хрэстаматыя беларусхае літаратуры (XI век — 1905 г.). Вільня, 1922.
л04Гарэцкі М., Дзяржынскі У.. Каравай П. Выпісы зь беларускае літаратуры. Ч.І. Масква—Ленінград, 1925.
605 Шлюбскі А. Доля кнігасховаў і архіваў зя.мель крыўскіх і был. Вялікага княства Літоўскага. Коўна, 1925.
600 Працы Першага Зьезду Дасьледчыкаў Беларускае Архэалёгіі і Архэаграфіі 17-18 студзеня 1926 году. У Менску, 1926.
607Пічэта У. Распрацоўка літоўска-беларускага права ў гістарычна-юрыдычнай літаратуры II Полымя. 1926. №8 і 1927. №2 (перадрук у перакладзе па-расейску // Пячета В. Белоруссмя м Лнтва XV—XVI вв. Москва, 1961. C.413-455).
608 Бібіла Ю. Летапіс беларускага друку. 4.1. Каля 1927 (праца гэтая не была выдадзена).
60’Барвінок В. Загальнмй огляд стародруків кнівськнх бібліотек II Бібліологнчні вістм. 4.1-3. Кяів. 1924; Попов ГІ. Слов’янські інкунабуля бібліотек // Тамсама.
610 Гл. зноску 564.
611 Кузнецова Ю. Украінськм та білоруськм вмдання XVI—XVII стст. у бібліотеці Саратовського універснтету // Бібліологмчні вістн. 1928. №1. Б.33-38.
помнікаў беларускага юрыдычнага пісьменства XV—XVIII стст.612
Выдатным выданьнем, якое творча падагуліла ўсе папярэднія дасьледаваньні пра Ф.Скарыну й гісторыю беларускага друку ды папоўніла іх новымі матэрыяламі, быў юбілейны зборнік Інбелкульту з нагоды прыпадалага на 1925 год (як тады ўважалася) 400-годзьдзя друку ў Беларусі613, дзе да нашае тэмы найбліжзйшае дачыненьне маюць працы М.Пятуховіча614, У.Пічэты615 й Я.Воўк-Левановіча616. У 1926 г. З.Даўгяла выявіў у Адэскай дзяржаўнай бібліятэцы новы сьпісак Ліста да Абуховіча (сьпісак Л.Люблінскага) і апублікаваў яго, разам з трыма ўжо ведамымі сьпіскамі Прамовы Мялешкі пры нарысе617, у якім ён (сьледам за М.Балінскім618, У.Сыракомлям619 і В.Ластоўскім620) абгрунтоўвае аўтарства гэтых твораў Купрыяну Камуняку. Украінскі аўтар Т.Сушыцкі ў працы пра летапісы ВКЛ621 удакладніў прапанаваную ў свой час М.Кастамаравым622 і Б.Вахевічам623 клясыфікацыю іх на тры рэдакцыі, а С.Барысёнак прасачыў вывучэньне Статуту 1529 г., падрабязна разгледзеўшы ўсе ведамыя сьпіскі яго624.
Мову паасобных помнікаў дасьледавалі С.Некрашэвіч і Я.Лёсік.
612 Беларускі архіў. Менск. Т.1. 1927 (акты XVI—XVII стст. з архіваў Магілёва, Кракава, Варшавы, Масквы й Ленінграду); Т.2. 1928 (кніга Запісаў 16 ЛМ, XV—XVI стст.) і Т.З. 1930 (акты 1494-1791 гг. з ЛМ). 3 прычыны арышту З.Даўгялы выхад т.З быў затрыманы (на тьпульнай балонцы — 1930 г., на вокладцы — 1931), а загаловак ягоны зьменены (на тытульнай балонцы — Беларускі архіў. Т.З, на вокладцы — Менскія акты. Вып.1).
613 400-лецьце беларускага друку (1525-1925). У Менску, 1926.
614 Піотуховіч. Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасьць. Б.157-179 і адбітка (Карацейшая рэдакцыя артыкула была надрукаваная ў час. «Асьвета». Менск, 1925. №7).
615 Пічэта У. Друк на Беларусі ў XVI—XVII сталецьцях. Б.228-261; яго ж: Scoriniana (1776-1926). Б.284-327 (перадрук у расейскім перакладзе — Белорусспя м Лктва XV—XVI вв. С.731-788).
616 Воўк-Левановіч Я. Мова выданьняў Францішка Скарыны. Б.262-283 (і адбітка).
бііДаўгяла 3. Зь беларускага пісьменства XVII ст. // Працы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытзту. №16. Менск, 1927. Б.169-211.
618 Balinski М. Pami^tniki historyczne do wyjasnienia spraw publicznych w Polsce XVII wieku. Wilno, 1859. S.VII-IX.
61’ У кнізе: Dzieje literatuiy w Polsce. T.11I. Warszawa, 1857. S.169.
б2<>Кароткая гісторыя Беларусі. Б.72; Ластоўскі. Б.447.
621 Сушнцькмй Т. Західньо-руські літопнсм як пам’яткн літературм. Кмів. 4.1. 1921; 4.2. 1929.
622 У ягоных лекцыях расейскай гісторыі, апублікаваных у СПб, у 1861 г.
623 у ягоным артыкуле пры публікацыі Румянцаўскага сьпіску летапіса.
624 Борнсенок С. Спнскн Лмтовського Статуту 1529 // Праці Комісіі для вкучування історіі західно-руського та украінського права. Bwn.VI. Кмів, 1929.
Актыўнымі былі дасьледчыкі й па-за межамі СССР. Гістарычны нарыс пра Віленскі Цэнтральны архіў з новымі дадзенымі пра яго напісаў польскі гісторык і архэограф Р.Мяніцкі625. В.Ластоўскі ўлажыў багатую на фактычны матэрыял і шырока камэнтаваную ім бібліяграфію помнікаў беларускага рукапіснага й друкаванага пісьменства X—XVIII стст.626 Найбольшая навуковая вартасьць яе (паміма некаторых мэтадалягічных хібаў і недакладнасьцяў) у тым, што яна ў адрозьненьне ад працаў у БССР да беларускага пісьменства залічае ўсе, ведамыя аўтару, беларускія помнікі X—XVIII стст. у царкоўнаславянскай мове; дае інфармацыі пра помнікі, якія перад тым не былі ведамыя ў навуцы; у ёй апублікаваныя невядомыя да таго творы беларускага пісьменства ці новыя іхныя сьпіскі («Розмова царя Давыда зь царемь Волотомь Волотовнчемь»627, Ліст Камунякі да Абуховіча, паводле сьпіска Беларускага музэю ймя Я.Луцкевіча ў Вільні628, Калядныя вершы 1790 г.629 і інш.). У розных беларускіх выданьнях Літвы В.Ластоўскі перавыдаў «Лекснс» Л.Зізанія (1596 г.)630, Наваградзкі сьпісак беларускага летапісу 1548 г.631 і інш. невялікага памеру помнікі старога беларускага пісьменства. Ён жа дасьледаваў лексыку старабеларускай мовы, апублікаваўшы два слоўнікі — слоўнік ЛМ (паводле выданьня: М.В.Довнарь-Запольскій. Акты Лнтовско-Русскаго государства, 1390—1529 іт. Москва, 1899)632 і слоўнік тэкстаў, прыведзеных у ягонай бібліяграфічнай кнізе633.
У сувязі з згаданым юбілеем працы пра Ф.Скарыну й гісторыю беларускага друку напісалі А.Станкевіч634, І.Дварчанін635 і Л.Абрамовіч636.
625Mienicki R. Archiwum akt dawnych w Wilnie w okresie od 1795 do 1922 roku. Warszawa, 1923.
626Ластоўскі.
627 Б.582-584.
628Б.575-576.
629 Б.631-632.
бЗОКрывіч. 1924. №2/8. Б.52-65.
031 ЛЬтопнсець Велнкого князства Лмтовьского н Жомойтского (Паводле сьпіску гр. Рачынскага). Коўна, 1925 (адбітка з: Ластоўскі. Б.189-241).
°32 Верашчака Ю. Слоўнік старакрыўскай актавай мовы // Крывіч. 1925. №10/2. Б.91-102 (паўторна: Ластоўскі. Б.594-604).
б33Слоўнік старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці // Ластоўскі. Б.641-719.
634 Stankiewicz A. Doktar FranciSak Skaryna — ріегёу drukar bietaruski, 1525-1925 Vilnia, 1925.
635 Dyorfanin 1. FrantiSek Skaryna jako kultumf pracovnik a humanista na beloruske pude. Praha, 1925-26 (доктарская дысэртацыя — машынапіс Архіву Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе. №1331 П Запісы. №5. 1970. №506).
6-й Abramowicz L. Cztery wieki dnrkarstwa w Wilnie. Zarvs historvcznv (1525-1925). Wilno, 1925.	2	3
Ня лішнім будзе тут дадаць, што з мэтаю інфармацыі заходнеэўрапейскай навукі пра беларускую літаратуру й літаратураведу Я.Карскі ў навуковых пэрыёдыках і зборніках Прагі, Бэрліну й Заграбу рознымі мовамі апублікаваў колькі артыкулаў637 і выдаў кніжку: Geschichte der weissrussischen Volksdichtung und literatur, Berlin und Leipzig, 1926.
1929 r. — 2-ая сусьветная вайна
Яшчэ ня высахла друкарская фарба на публікацыях пра Ф.Скарыну й 400-годзьдзе друку ў Беларусі638, як сакратар ЦК КП(б)Б В.Кнорын у пагромным і дырэктыўным артыкуле639 накінуўся на ўвесь ход ведзенай да таго навуковай працы ў галіне беларускай літаратураведы, зьвязанага зь ёю мовазнаўства й наагул гісторыі Беларусі ва ўсіх ейных аспэктах. “Права беларускіх працоўных на беларускую мову, — заявіў ён, — выцякае зусім не з таго, што жыў і працаваў на беларускай мове сярэдневяковы манах (? — А.К.) Скарына [... ] Мы так раскрытыкуем Смаляцічаў і Тураўскіх, — пагражаў ён, — што двух радкоў ім будзе шкада прысьвяціць у гісторыі”640.
Гэта быў першы сыгнал новага курсу нацыянальнай палітыкі Масквы ў Беларусі. За ім зьявілася цэлая сэрыя падобных артыкулаў у маскоўскай «Правде» й іншых пэрыядычных выданьнях, а яшчэ ў болыпай колькасьці ў газэтах і часапісах БССР, а нат і асобныя брашуры й кнігі. Усе яны атакавалі адно й тое ж: дасьледчыкі беларускага мінулага “лічаць, што не Кастрычнік зьявіўся пачаткам росквіту беларускай культуры, а шукаюць беларускі рэнэсанс (залаты век) у сярэдневякоўі; заснавальнікамі беларускай культуры лічаць манахаў (? — А.К.) Скарыну і Сымона (? — А.К.) Тураўскага [... ] Поруч з гэтым, актыўна праводзіцца работа па ідэалізацыі мінулага Беларусі — сьвяткаваньне 400-годзьдзя беларускае прэсы (? — А.К.) і юбілей Скарыны [... ] ідэалізацыя сярэднявечнага пісьменства праз падручнікі гісторыі беларускае літаратуры, пісаныя М.Гарэцкім, Чар-