• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

    Крокі гісторыі

    Аўген Калубовіч

    Памер: 288с.
    Мінск 1993
    72.57 МБ
    11 Дакумэнт №19, пісаны каля 6 чэрвеня 1668 году. У кн.: Русско-белорусскне связм во второй половчне XVII в. (1667-1686 гг.): Сборняк документов. Мннск., 1972. С. 48-49.
    12 Wielhorski W. Polska a Litwa. London, 1947. S. 181.
    13 Тамсама.
    14 Та.мсама.
    прыймаюцца па сваіх уцёках. Колькасьць іхная ацэньваецца на 300 000 галоў, ня лічачы нашчадкаў ад так даўна, як мае месца гэтая неразумная эміграцыя. Трэба яшчэ ўзяць на ўвагу, што вялікая частка з тых уцекачоў не была абнятая ўлікам”15.
    Паўстаньне 1794 году пад кіраўніцтвам гэн. Т.Касьцюшкі ў Польшчы пачалося 24 сакавіка. Вялікае Княства Літоўскае далучылася да яго месяцам пазьней.
    Для кіраўніцтва паўстаньнем у Вільні быў створаны паўстанчы цэнтар ВКЛ — Найвышэйшая Рада. У ейны склад увайшлі палк. Якуб Ясінскі — вайсковы кіраўнік паўстаньня, ваявода наваградзкі Язэп Весялоўскі, каштэлян менскі Міхал Абуховіч, падкаморы рэчыцкі Станіслаў Валовіч, маршалак аршанскі Мікола Храпавіцкі, стражнік ВКЛ гэн. Ігнат Гелгуд і іншыя. Найвышэйшая Рада ВКЛ фармальна падпарадкавалася Т.Касьцюшку, але не Варшаўскай Радзе. Фактычна ж яна дзеяла зусім самастойна. “Wilno zachowaio si^... jak jedna z dw6ch stolic panstwa zwiqzkowego... Porwafy si^ do walki Korona i Litwa. Musiafy i chciafy i^d razem, lecz kazda pod wlasnym imieniem i z wiasnq twarz^”16.
    Рэгулярныя войскі ВКЛ i створаныя паўсюдна паўстанчыя аддзелы ўдарылі на расейскія акупацыйныя гарнізоны. Сьпярша яны мелі ўдачы. Уначы на 23 красавіка гарнізон расейскіх войск у Вільні быў разгромлены. Паўстанцы захапілі арсэнал, начальніка гарнізону гэн. М.Арсеньнева й каля 1000 расейскіх жаўнераў узялі ў палон. Рэшта гарнізону пад камандаю маёра М.Тучкова ратавалася ўцёкамі17. У канцы красавіка — траўні былі вызвалены Браслаў, Ашмяны, Ліда, Наваградак, Горадня, Слонім, Ваўкавыск, Берасьце, Кобрын18... і Пінск, які паводля 2-га разьдзелу Рэчы Паспалітае ў 1793 годзе ўжо быў далучаны да Расеі. Адначасна гэн. Язэп “Беляк, кн. Сапега н Занончек через Слоннм прншлн с войскамн в Столовнчн н ... сорвалн... (расейскі — А.К.) пост... на граннце прн Ляховнчах”19. А аддзелы гэн. гвардыі ВКЛ С. Грабоўскага дайшлі аж да Бабруйску20.
    15 Wielhorski W. Op cit.
    16 Jasienica Pawei. Rzeczpospolita obojga narod6w. Cz<^£ 111. Warszawa, 1982. S.532. Ha гэты сэпаратызм паўстаньня 1794 г. y ВКЛ зварочвае ўвагу й У.Пічэта. Гл. яго: К нсторнн восстанмя Костюшко 1794 г. // Ученые Запчскн Мнстмтута Славяноведенмя AH СССР. Т.7. 1953. C.198.
    17 Jasienica Р. Op. cit. S.531-532.
    ’8 БелСЭ. Т.8. Мн„ 1975. Б.349.
    19 Белоруссмя в эпоху феодалнзма. Т.З. Мн., 1961. С.70.
    20 БелСЭ. Т.8 Б.349.
    Унівэрсалам Найвышэйшай Рады ВКЛ ад 24 красавіка, як і Т.Касьцюшкі ад 7 траўня, сялянам ВКЛ і Польшчы была абвешчана асабістая вольнасьць. У краі ўзьняўся патрыятычны рух. Для фінансавай падтрымкі паўстанчага цэнтру ў Вільні пачаліся добраахвотныя ахвяраваньні, у выніку якіх за кароткі час у касу цэнтру паступіла 461 750 злотых, вялікая колькасьць розных каштоўнасьцяў, золата, серабра.
    Аднак ад паразы паўстанцаў пад Соламі Ашмянскага павету (25 чэрвеня) і паўторнага захопу расейскім войскам Вільні (12 жніўня) паўстанцы пачалі здаваць свае пазыцыі й з баямі адыходзіць на захад. У Польшчы расейскае войска з дапамогаю прускага здушыла паўстаньне 16 лістапада.
    Пасьля здушэньня яго й наступіўшага па ім у 1795 годзе 3-га разьдзелу Рэчы Паспалітае ўся тэрыторыя Беларусі была гвалтам далучана да Расейскай імпэрыі (толькі Беластоцкая акруга з заходняй Горадзеншчынай у працэсе дзяльбы занятых земляў была аддадзеная Прусіі).
    Гэта выклікала ў 1794-95 гадох 1-ую хвалю масавае эміграцыі зь Беларусі й Польшчы на захад — у Францыю, Саксонію, Вэнэцыю, Гановэр, а стуль некаторых у ЗША. У балыпыні гэта былі ня трапіўшыя праз палон у расейскія турмы й ссылкі (куды пагнана на пакараньне 12 000 паўстанцаў21) дзяржаўна-палітычныя дзеячы, кіраўнікі й актыўныя ўдзельнікі паўстаньня, афіцэры й жаўнеры (20 000 іх інтэрнавана ў Аўстрыі, 3000 — у Прусіі22), цывільная інтэлігэнцыя.
    Спасярод эміграваўшых знайшліся:
    Адзін з “чаловых літоўскіх сэпаратыстых” кн. Міхал Клеафас Агінскі, пасол Чатырохгадовага (1788-92 гадоў) і Горадзенскага (1793 году) соймаў, падскарбі ВКЛ у 1793-94 гадох (ведамы й як кампазытар — аўтар опэры й шматлікіх твораў меншых музычных жанраў, а ў тым Маршу паўстанцаў 1794 году). У часе паўстаньня ён уваходзіў у паўстанчы цэнтар BKJI, на свой кошт сфармаваў і ўзброіў батальён уланаў, якім сам камандаваў у баёх супраць расейскага войска. Па ўпадку паўсганьня вымушаны быў эміграваць (сьпярша — у Вену, скуль пераехаў у Вэнэцыю й Парыж)23.
    21 Encyklopedja Powszechna -Xlltima Thule. T.VI. Warszawa, 1933. S.55. (y далейшым — Ultima Thule).
    22 Тамсама. Т.Ш. S.392.	’	-
    23 Усе бікграфічныя даведкі ўзятыя з выданьня: Polski Stownik Biograficzny. Wroclaw—Krakdw—Warszawa (y далейшым — PSB); з кнігі: Восстанне в Лнтве п Белоруссчн, 1863-1864 гт. Масква, 1965; зь БелСЭ і іншых крыніцаў.
    Абозны ВКЛ, маршалак Трыбуналу ў 1787 годзе, таксама сябра Найвышэйшай Рады ў Вільні Кароль Прозар з Рэчыцкага павету.
    Палк. Войск ВКЛ Язэп Кацёл, пасол Чатырохгадовага сойму ад Ашмянскага павету, сябра Найвышэйшай Рады ў Вільні, лучнік ейны з гэн. Т.Касьцюшкам і Радай Найвышэйтпяй у Варшаве. Эміграваў у Вэнэцыю, а тады — у Парыж.
    Кн. Казімер Нестар Сапега, гэн. артылерыі ВКЛ ад 1773 году, берасьцейскі пасол на соймы 1778-88 гадоў, маршалак гэнэральнай канфэдэрацыі ВКЛ ад 1788 году. Памёр эмігрантам у Вене ў 1798 годзе.
    Пасьля гэтае масавае хвалі _на эміграцыю йшлі й індывідуальна:
    У 1796 годзе па вызваленьні зь Петрапаўлаўскай крэпасьці ў Пецярбургу — паўторна ў ЗША галоўны кіраўнік паўстаньня 1794 году ў Рэчы Паспалітан Тадэвуш Андрэй Касьцюшка (беларус з двара Мерачоўшчына каля Косава), былы (у 1776-83 гадох) удзельнік вайны за незалежнасьць ЗША, каго амэрыканскі Кангрэс 13 касгрычніка 1783 году менаваў гэнэралам брыгады. У 1797 годзе ў Філядэльфіі Т. Касьцюшка зблізіўся з Т.Джэфэрсонам, будучым (у 1801-09 гадох) прэзыдэнтам ЗША, У наступным годзе ён вярнуўся ў заходнюю Эўропу і ў 1817 годзе памёр у Швэйцарыі24.
    Павел Бжастоўскі, пісар ВКЛ ад 1762 году, рэфэрэндар у 1774-87 гадох. У сваім маёнтку Паўлава (на рэчцы Мерачанцы каля Вільні) у 1789 годзе дараваў сялянам асабістую свабоду, звольніў ад прыгону, замяніўшы яго на чынш. Маёнтак, да каторага належала мястэчка Паўлава й 14 вёсак, ператварыў у аўтаномную сялянскую рэспубліку — г.зв. Паўлаўскую Рэч Паспалітую. Уладу ў ёй пад сваім кантролем перадаў сялянскаму сойму і ўраду з самастойным судом, грашыма й банкам, заснаваў школу, шпіталь, аптэку, з жыхароў мястэчка — гвардыю бясьпекі. У паўстаньні 1794 году сяляне Паўлаўскай Рэчы Паспалітай выслалі ад сябе 150 паўстанцаў у паўстанчыя аддзелы ВКЛ і ўласным коштам уфундавалі для іх дзьве гарматы. А самі выкапалі акопы й, узброіўшыся, тройчы адбілі ад свае рэспублікі аддзелы расейскага войска25. 3 прыходам урэшце расейскае ўлады Паўлаўская Рэч Паспалітая была зруйнаваная, у сялянаў
    24 Ultima Thule. T.VI. S.55. Імем Касьцюшкі ў ЗША названыя места ў штаце Місісіпі (Kosciusko) і павет у штаце Індыяна.
    25 Тамсама. Т.П. S.256
    была адабраная вольнасьць, іх назад вярнулі ў стан прыгонных, як у цэлай Расейскай імпэрыі. Расчараваны П.Бжастоўскі ў 1798 годзе прадаў маёнтак і выехаў на эміграцыю (у Дрэздэн і Рым)26.
    24 чэрвеня 1812 году Вялікая армія Напалеона Банапарта перасекла мяжу Расейскай імпэрыі й колькімі дарогамі рушыла на ўсход за пасыіешна адступаўшым расейскім войскам. Палову Вялікай арміі (на Расею Напалеон кінуў 420 000 зь яе) складалі самі французы, другую палову (болей за 200 000) — партугальцы, італьянцы, немцы, аўстрыйцы, швэйцарцы, палякі й іншыя народы эўрапейскай кааліцыі францускага імпэратара.
    28 чэрвеня Напалеон ужо быў у Вільні, а на трэці дзень, 1 ліпеня, зь ягонае згоды было адноўлена Вялікае Княства Літоўскае, незалежнае ад Гэрцагства Варшаўскага (паўсталага ў 1807 годзе). Толькі 17 год перад тым зьліквідаванае й далучанае да Расеі, Вялікае Княства Літоўскае адразу прыстала да кааліцыі Напалеона. Быў створаны часовы ўрад на чале з графам С.Солтанам (у склад ураду ўвайшлі й эмігранты 1794-95 гадоў — граф Кароль Прозар і Францішак Ельскі). Ва ўмовах вайны пачалася адбудова дзяржавы, арганізацыя адміністрацыі, фармаваньне войска: корпусу ВКЛ27 — 4-ох палкоў кавалерыі28, 5-ёх палкоў пяхоты29, 3-га гвардзейскага ўланскага палка30, 6-ёх батальёнаў егераў (па 6 ротаў у кожным баталіёне)31, конна-егерскага палка добраахвотнікаў32, дадаткова — Магілёўскага й Віцебскага палкоў, а таксама Нацыянальнай Гвардыі ва ўсіх губэрнскіх і павятовых цэнтрах33.
    Адноўленае Вялікае Княства Літоўскае праіснавала ўсяго паўгоду. Адыход арміі Напалеона з Расеі, новая акупацыя й ліквідацыя Вялікага Княства Літоўскага расейскім войскам у сьнежні месяцы, распачатыя арышты й ссылкі патрыётаў — староньнікаў кааліцыі Напалеона —
    26 PSB. Т. III, 1937. S. 55-56.
    27 Тамсама. Т. IV. 1969. S. 277.
    28 Палкі №№17, 18, 19, і 20. Гл.: Сборнмк-ь Нмператорскаго русскаго чстормческаго обіцества. T.128, СПб, 1909. №74. С.207.
    2« Палкі №№18, 19, 20, 21, 22: Тамсама. С.209.
    30 Тамсама. №80. С.222-223.
    31 Тамсама. №81. С.223-224.
    32 Тамсама. №84. С.227-228.
    33 Тамсама. №86. С.229-231, 270.
    спарадзілі 2-ую хвалю масавай беларускай эміграцыі на Захад. Разам з французамі, у Дрэздэн34, а з Дрэздэна ў Ляйпцыг35 выехаў часовы ўрад ВКЛ, дзе працягваў сваю працу да 24 ліпеня 1813 году36. Спаміж выехаўшых былі: старшыня ўраду граф Станіслаў Солтан (гэнэрал войск ВКЛ ад 1782 году, маршалак надворны ў 1791-93 гадох), кіраўнік аддзелу юстыцыі Францішак Ельскі зь Пінскага павету (былы маршалак Трыбуналу ў 1783—85 гадох, сябра Віленскага паўстанчага цэнтру ў 1794 годзе), гэнэральны сакратар ураду Язэп Ігнат Касакоўскі (сын наваградзкага падстоляга, былы падчашы ВКЛ) і іншыя.
    Адыходзілі на Захад і вайсковыя фармацыі ВКЛ, здэкамплектаваныя ў баёх супраць расейскага войска. У Заходняй Эўропе на баку Напалеона яны яшчэ бралі ўдзел у вайсковых акцыях 1813 году, а ў тым і ў славутай бітве народаў” пад Ляйпцыгам 16-19 кастрычніка, пасьля прайграньня якое перайшлі Рэйн і засталіся на эміграцыі ў Францыі. Разам зь імі былі высокія афіцэры ВКЛ.