Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
■ ваяводзкіх:
Паўстанчы начальнік Менскага ваяводзтва Карнэль Пялікша.
Палк. Валеры Ўрублеўскі (пазьнейшы “гэнэрал Парыскай Камуны”) зь мястэчка Жалудок Лідзкага павету. Сурэдактар газэты «Мужыцкая Праўда», вайсковы начальнік Горадзенскага ваяводзтва.
Ігнат Арамовіч, настаўнік Беластоцкай гімназіі. У паўстаньні — ад’ютант В.Урублеўскага. У студзені 1864 году эміграваў у Швэйцарыю, дзе апублікаваў свае ўспаміны з паўстаньня з тэкстамі беларускіх паўстанцкіх песьняў. Па звароце ў Беларусь арыштаваны, сасланы ў Казань, дзе ў 1875 годзе памёр.
62 Восстанне в Лятве н Белоруссян. №24.
Паэт Фэлікс Ражанскі зь Вялікай Берастовіцы Ваўкавыскага павету. Ад 1861 году ў Горадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі К.Каліноўскага. Сурэдактар «Мужыцкай Праўды», аўтар паўстанцкіх песьняў у беларускай мове. Ад 1863 году — у паўстанчых аддзелах В. Урублеўскага. Эміграваў у Аўстрыю. павятовых —
Лекар Уладыслаў Барзабагаты з двара Рутка Наваградзкага павету, паўстанчы начальнік Наваградзкага павету, завочна засуджаны на кару сьмерці.
Паручнік артылерыі Ян Жукоўскі (псэўдонім — Каса). Па сканчэньні Пецярбурскага кадэцкага корпусу ў 1853 годзе 10 год служыў у расейскім войску. Ад красавіка 1863 году — паўстанцкі вайсковы начальнік Чэрыкаўскага павету. Сфармаваў паўстанчы аддзел і рушыў зь ім на Крычаў, каб захапіць там артылерыйскія гарматы. Пасьля няўдачы далучыўся да паўстанчага аддзелу Горацкага павету. У рэшце рэшт эміграваў.
Падпалкоўнік Аляксандар Лянкевіч з двара Панюкі Горадзенскага павету. 10 красавіка падняў паўстаньне ў сваім павеце. 22 траўня 1863 году каля сяла Мілавіды Слонімскага павету аб’яднанымі аддзеламі горадзенскіх, ваўкавыскіх, слонімскіх і наваградзкіх паўстанцаў разьбіў расейскія аддзелы. Вайсковы начальнік Горадзенскага павету, завочна засуджаны на сьмерць.
Жыгімонт Буйніцкі зь Дзьвінскага павету, вайсковы начальнік Інфлянцкіх паветаў Віцебскай губэрні. 15 красавіка 1863 году ён быў арыштаваны, увязьнены ў Дзьвінскай крэпасьці, але дзеля нястачы ўлікаў звольнены. Хаваючыся ад уладаў, 3 траўня 1863 году лістом у Дзьвінскую сьледчую камісію спрабаваў ратаваць графа Л.Плятэра, заявіўшы, што гэта ён, а ня Л.Плятэр, быў арганізатарам і кіраўніком нападу паўстанцаў 13 красавіка 1863 году на расейскі транспарт зброі пад мястэчкам Краслаўка. (Захапіўшы транспарт, паўстанцы сканфіскавалі 3 скрыні зброі, а вазы з-пад іх спалілі. Пры гэтым было забіта трох расейскіх жаўнераў, а двох паранейа.) Ужо будучы эмігрантам і з газэт даведаўшыся пра расстрэл Л.Плятэра, 3 ліпеня 1863 году ў лісьце з Парыжу да расейскага вайсковага начальніка Віцебскай губэрні гэн. Э.Длатоўскага ён выказаў сваё абурзньне. Ліст гэты закончыў так: “Я ня мусіў добраахвотна выдаваць сябе ў рукі варожага нам ураду, я павінен быў ратаваць сябе для далейшай службы сьвятой справе патры-
ятызму. У кожным іншым выпадку мяне нішто не ўстрымала б ад асабістай заявы перад расейскім урадам аб невінаватасьці гр. Л.Плятэра, і я не здрыгануўся б ад думкі пра непазьбежнасьць сваёй гібелі, каб толькі выратаваць невінаватага”63.
і камандзераў паўстанчых аддзелаў —
Лясьнічы Ян Ваньковіч з двара Сьляпянка пад Менскам, сын маляра Валянціна Ваньковіча, памерлага ў 1842 годзе ў Парыжы. У 1862 годзе ён у арганізацыі К.Каліноўскага рыхтаваў паўстаньне на Горадзеншчыне. 20 траўня 1863 году вывеў групу паўстанцаў зь Менску. Камандаваў паўстанчым аддзелам у Берасьцейскім павеце.
Антон Трусаў з Барысава, былы студэнт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Камандзер Менскага паўстанчага аддзелу.
Падпаручнік артылерыі Станіслаў Ляскоўскі, камандзер слаўнага паўстанчага аддзелу ў Ігуменскім павеце. Гэта супраць яго 9 чэрвеня 1863 году ў Ігуменскія лясы было выслана 10 расейскіх рот пад камандаю гэн. Русінава; a паўстанцы ягоныя 23 ліпеня 1863 году пад Ігуменам захапілі ў палон начальніка 3-яй пяхотнай дывізіі гэн. Грунта, які зь Ігумена выехаў на інспэкцыю сваіх войск.
Антон Баранцэвіч з Ашмянскага павету, падпаручнік Лібаўскага пяхотнага палка. У 1-ай палове красавіка 1863 г. з групай афіцэраў беластоцкага гарнізону далучыўся да паўстаньня. Камандаваў конным партызанскім аддзелам у Горадзенскай губэрні. У студзені 1864 году эміграваў у Парыж.
Каморнік Канстантын Далеўскі з фальварка Кункулка Лідзкага павету. Сябра Ф.Багушэвіча й М.Мінейкі. (Браты ягоныя — Ціт, блізкі памочнік К.Каліноўскага, паўстанчы начальнік Вільні ў жніўні 1863, расстраляны на Лукіскім пляцы; а Францішак, сябра краёвага паўстанчага цэнтру, засуджаны на 20 год катаргі.) Паранены ў баі, ён эміграваў у Швэйцарыю й Францыю, скуль некалькі разоў вяртаўся назад, каб дапамагчы перайсьці мяжу іншым. У 1871 годзе, у часе Парыскай Камуны, расстраляны вэрсальцамі на фалыпывы данос, быццам з вакна дому, у якім ён жыў у Парыжы, хтось страляў па вэрсальскіх жаўнерах.
Падпаручнік Паўлаўскага гвардзейскага палка Аляксандар Стаброўскі зь Меншчыны, 11 красавіка 1863 году перайшоўшы на бок паўстанцаў. Камандзер 2-га паўстанчага
63 Восстанме в Лнтве н Белоруссня. №272.
аддзелу ў Троцкім павеце. Цяжка паранены ў баі, падаўся замежы. На пачатку 1864 году ішоў назад, у Беларусь, каб працягваць змаганьне, але на прускай мяжы быў затрыманы.
Ужо паза хваляю 1863-64 гадоў, у 1871 годзе, на эміграцыю ў Аўстрыю змушаны быў ісьці вядомы беларускі этнограф, архэоляг і літаратар Адам Кіркор, каго ў 1882 годзе Расея нат дамагалася выдачы. На эміграцыі, у Кракаўскім тэхнічна-прамысловым музэі, у 1873 годзе ён чытаў лекцыі пра літарат.уру славянскіх народаў, выдаўшы іх у наступным годзе асобнай кнігай64. У кнізе тэй А.Кіркор зрабіў адну зь першых спробаў нарысу гісторыі беларускай літаратуры ад XII да сярэдзіны XIX стагодзьдзя.
У 1874 годзе Магілёўская паліцыя мела арыштаваць былога студэнта Пецярбурскага й Кіеўскага ўнівэрсытэтаў, улучанага ў сьпіс 53-ох найбольш небясьпечных для імпэрыі “палітычных злачынцаў”. Але той, каго паліцыя шукала, невядома куды зьнік. Нашчадак старога беларускага шляхоцкага роду, Мікола Судзілоўскі, быў актыўным сябрам народніцкіх гурткоў і, як Ігнат Грынявецкі, прымаў удзел у падрыхтове колькіх замахаў на цара. У нацыянальным пытаньні ён трымаўся пагляду, што “кожны народ ня толькі мае права быць самім сабою, але й павінен быць самім сабою, павінен імкнуцца захаваць свае асаблівасьці, бараніць сваю індывідуальнасьць і апрычонасьць”65. Ягоная эмігранцкая адысэя ў працыгу 36 год блуканьняў па сьвеце пралягла праз 12 краёў Эўропы, Амэрыкі й Азіі — праз Швэйцарыю, Ангельшчыну, Румынію (тут ён сканчае ўнівэрсытэт з дыплёмам лекара), Баўгарыю, Францыю, Італію, Гішпанію, ЗША, Гавайскія абтокі (дзе ён арганізуе партыю незалежных палінэзыйцаў канакоў, выбіраецца сэнатарам у Гавайскі Сэнат, а ў ім — на старшыню Сэнату), Філіпіны, Японію й Кітай. На скрыжаваньнях гэтага “падарожжа” ён зыходзіцца з М.Бакуніным, Х.Боцевым, Г.Пляханавым, спатыкаецца з К.Марксам і Ф.Энгельсам. У розных мовах (ён ведаў 8 эўрапейскіх моваў, канацкую, японскую й кітайскую) на палітычныя й іншыя тэмы публікуе артыкулы, нарысы, брашуры. У 1875 годзе ў Лёндане выступае на мітынгу, прысьвечаным 12-ым угодкам паўстаньня 1863-64 гадоў. Засумаваўшы па родным Фаставе (маёнтак бацькі ў Мсьціслаўскім павеце) і Магілёве, ён марыць
64 Kirkor A Н. О literature pobratymezych naro(i6w slowiartskich. Krakow, 1874.
65 Полымя. 1974. №5. Б.197.
вярнуцца дадому й робіць у гэтым кірунку захады: яшчэ з Сан-Францыска ў канцы 1880—ых гадоў праз свайго пацыента, царскага консула; у 1917 годзе, пасьля перамогі бальшавіцкай рэвалюцыі, праз знаёмага, лекара Ульлянавых А.Кудзьяна й трэці, апошні раз, на пачатку 1927 году беспасярэдня зьвярнуўшыся да ўраду СССР. Адказу чакаў больш за 3 гады, ды... не дачакаўшыся, у 1930 годзе памёр у Цяньцьзіне.
Ня ўсе аднак эмігранты ў чужым сьвсце служылі сваёй айчыне. Частка іх раней ці пазьней растаплялася ў асыміляцыйным моры новай нацыі й назаўсёды гінула для Беларусі. У лепшым выпадку выдатнай працаю для новай бацькаўшчыны яны праслаўлялі край свайго паходжаньня.
У Чылі шануецца ймя Ігната Дамейкі з двара Нядзьведка пад Міром, які ў Парыжы (куды як паўстанец 1831 г. з Прусіі ён трапіў праз Кёнігсбэрг і Дрэздэн) у 1837 г. скончыў Горную школу і ўрадам маладой Чылійскай рэспублікі быў запрошаны на прафэсара хэміі й мінэралёгіі ў калэдж Какімбо, а пазьней і ва ўнівэрсытэт Сант’яга, дзе ў 1867-83 гадох 16 год бесьперапынна выбіраўся на рэктара. У Чылі І.Дамейка паклаў пачатак шырокаму вывучэньню гэалягічнай структуры й мінэральных багацьцяў Андаў, пустэльні Атакамы, Араўканіі; адкрыў і здаў у эксплёатацыю колькі капальняў медзі, золата, серабра; знайшоў паклады салетры, прапанаваўшы здабываць яе на ўгнаеньне; заснаваў тры музэі й некалькі бібліятэк; выдаў шэраг падручнікаў з фізыкі, хэміі, мінэралёгіі й 130 навуковых працаў. Ягоным імем названыя адкрытыя й дасьледаваныя ім адзін з горных хрыбтоў Андаў, мінэрал дамейкіт, выкапнёвы сьлімак Nautilus Domeykus, кветка Viola Domeykiana, чылійскі аманіт Anionites Domeykanus, і таксама места на поўначы краю — Дамейка і порт на паўдні Араўканіі — Пуэрта Дамейка. Калі ў 1883 годзе ён памёр, над ягонай труною прамаўляў прэзыдэнт Чылі. І.Дамейка быў абвешчаны народным героем, і ў Сант’яга яму пастаўлены помнік.
Кастусь Ельскі зь Ігуменскага павету. Па сканчэньні Менскай гімназіі ў 1853—56 гадох вучыўся на мэдычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту, у 1860 годзе скончыў матэматычна-прыродаведны факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту. Будучы настаўнікам Кіеўскай гімназіі прымаў удзел у падрыхтоўцы паўстаньня 1863-64 гадоў. Калі ўвесну 1863 28
году ў Кіеве пачаліся арышты, К.Ельскі нелегальна перайшоў румынскую мяжу. Працаваў заолягам у Турцыі й Францыі. У 1865 годзе выехаў з Парыжу ў францускую Гвіяну. Плаваў па рэках Ко, Аяпок, Тапраба, Мароні, Уасе; дасьледаваў і апісваў жыцьцё трапічных птушак, казурак, жывёл, расьлінаў; на абтоках Каралеўскім, Сан Жазэф і Чортавым лекаваў хворых, на Сярэбранай гары — пракажоных. У 1869 годзе пераехаў у Перу, дзе вывучаў фаўну каля Лімы. Разам з Л.Штольцманам дасьледаваў паўночныя раёны краю, • расьлінны й жывёльны сьвет прырэчча Амазонкі. Ён адкрыў невядомы да яго від жывёлы Dinonys. Адзін від лаўра названы ягоным імем (Ocotea Jelscii).