Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Язэп Граковіч з фальварка МіхаАёва на Меншчыне. Па сканчэньні вайсковай школы ў Пецярбургу служыў у палку, які стацыянаваў у Віцебску й Чанстахове. У 1863 годзе далучыўся да паўстаньня, у наступным годзе эміграваў у Парыж. Там скончыў інжынэрную школу й выехаў у Баўгарыю, дзе будаваў чыгункі й масты. У 1881 годзе закантрактаваўся на будову чыгункі ў Гаіці. На францускім абтоку Марцініцы ў Караібскім моры вёў гэалягічныя пошукі. Памёр эмігрантам у 1912 годзе.
Трох братоў Кастравіцкіх з двара Дарашковічы Наваградзкага павету хадзілі ў паўстаньне 1863-64 гг. Двох зь іх было саслана ў Сібір. Трэцяму, Апалінару, удалося эміграваць у Італію. У Рыме ў 1880 г. ягоная дачка Анэля нарадзіла няшлюбнага сына, зь якім у 1899 г. пераехала ў Парыж. Праз два гады сын стаецца арыгінальным францускім паэтам Вільгельмам Кастравіцкім, пазьней — Гіёмам (і ў гонар дзеда) Апалінэрам. Калі паэтычная зорка Г.Апалінзра ўзыходзіла над Парыжам, там дажывала свой век Габрыэля Скакоўская, адзіная дачка беларускага пісьменьніка А.Вярыгі-Дарэўскага, арганізатара паўстаньня 1863-1864 гг. на Віцебшчыне. Яна — сама! добраахвотна! — паехала за бацькам у Сібір, куды ў 1865 г. ён быў сасланы. 1 пакуль цягнуў там гужы катаржніка на Ўсольскай саляварні пад Іркуцкам, на будове Кругабайкальскай дарогі ці здабываў золата на Алекмінскіх капальнях у Якуціі, — Габрыэля скрозь была каля яго, дабіваючыся ад уладаў пераводу хворага бацькі ў Цюмень Табольскай губэрні або ў іншае месца зь менш суровым кліматам. I калі не дабілася, a бацька ў 1884 г. у Іркуцку памёр, пахавала яго й назаўсёды пакінула Расею й Беларусь, эміграваўшы ў Парыж (па-
браўшыся перад тым у Сібіры з таксама паўстанцам, былым студэнтам Горы-Горацкага землярабочага інсіытуту Скакоўскім).
Невядома, ці захаплялася яна паэзіяй Г.Апалінэра й ці ведала, што ён унук паўстанца, паплечніка бацькі. Таксама як і невядома, ці францускі паэт Г.Апалінэр, паміраючы 9 лістапада 1918 году ў Парыжы, ведаў, што дзесь у далёкім краі ягоных прашчураў усяго на паўгода раней у тым самым годзе (20 траўня 1918 году) памёр ягоны дзядзька, беларускі паэт Карусь Каганец, народжаны ў Табольску, у сям’і Караля Кастравіцкага, аднаго з тых сасланых у Сібір дзедавых братоў-паўстанцаў.
У 1897-1914 'гадох ад безьзямельля й беспрацоўя ў каляніяльнай гаспадарцы Беларусі ў ЗША й Канаду адыйшла 5-ая хваля масавай беларускай эміграцыі, на гэты раз эканамічнай. Расейская статыстыка хавае ейныя такія згубныя для беларускага народу лікі. Беларускі дасьледчык А.Смоліч ацэньвае яе прыпушчальна на 300-500 тысяч66.
3 палітычных эмігрантаў гэтае хвалі нельга не згадаць Цёткі й Ф. Аляхновіча, эміграваўшых у Аўстрыю. Першую ў 1906-11 гадох, як ужо знаную паэтку-рэвалюцыянэрку, вызначнага сябру Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Гэта тут у эміграцыі, у Жоўкве пад Львовам, яна выдае свае кнігі — паэтычныя зборнікі «Скрыпка Беларуская» й «Хрэст на свабоду», публіцыстычную «Як мужыку палепшыць жыцьцё» й перакладную з украінскае мовы «Гасьцінец для малых дзяцей». Адсюль паходзяць і ейныя прачулыя словы:
Узьнялася б, здаецца, расінкай на хмары, А хмары бы ветрам сказала я гнаць Далёка, далёка, дзе сьняцца мне чары, Дзе боры густыя над Нёмнам шумяць.
(3 чужыны, Кракаў, J.1.1909)
I другога — будучага драматурга й тэатральнага дзеяча, які па трохгадовай эміграцыі (1910-13 гадоў) паверыў у абвешчаную ў 1913 годзе амнэстыю з нагоды 300-годзьдзя дынастыі Раманавых, вярнуўся дадому, але царскім урадам быў пасаджаны на год у турму. (Пазьней савецкім урадам на доўгія гады сасланы на Салаўкі, а ў 1944 годзе — падступна падасланым агэнтам застрэлены на ўласнай кватэры ў Вілыгі.)
66 Смоліч А. Эканамічнае становішча Беларусі перад вайной і рэвалюцыяй
II Беларусь. Менск, 1924. Б.54.
У выніку 1-ай сусьветнай вайны, расейскай камуністычнай рэвалюцыі 1917 году і ўпадку Беларускай Народнай Рэспублікі (праклямаванай 1-ым Усебеларускім Кангрэсам у Менску 30 сьнежня 1917 году, незалежнасьць якое Рада БНР абвесьціла 25 сакавіка 1918 году), — Беларусь пакінула 122 00067 ейных жыхароў з агульнага ліку 2 000 00068 непрымірэнцаў да савецкае ўлады, пайшоўшых на эміграцыю з цэлае прасторы былой Расейскай імпэрыі. Гэта была 6-ая хваля масавай беларускай эміграцыі. Часткава яна йшла, разам зь іншымі народамі Расейскай імпэрыі, на ўсход — у Манчжурыю (Харбін, Хайлар, Мулін) і Кітай (Шанхай, Цяньцьзін, Пэкін)6’, але асноўная маса кіравалася на захад — у Фінляндыю, Прыбалтыку, Нямеччыну, Чэха-Славаччыну, Францыю, ЗША.
К таму часу ў заходніх краёх Эўропы дзеілі, прызнаныя дэ-юрэ ці дэ—факто дыпляматычныя прадстаўніцтвы, місіі ці кансуляты БНР:
Прадстаўніцтва БНР пры ўрадах балтыцкіх дзяржаваў у Рэвелі на чале зь інж. К.Душэўскім;
Вайскова-Дыпляматычная місія БНР у Латвіі й Эстоніі (шэф Місіі — палк. К.Езавітаў, райцы — гэн. П.Вэнт і палк. Шаўкоў);
Прадстаўніцтва БНР пры ўрадзе Летувы (прадстаўнік А, Аўсянік);
Кансулят БНР у Рызе на чале з У. Пігулеўскім;
Вайскова-Дыпляматычнае Прадстаўніцтва БНР пры ўрадзе Фінляндыі ў Гэльсінках (прадстаўнік — гэн. А.Корчак-Крыніца-Васількоўскі, райца — палк. Ю.Эльвенір), пазьней — Прадстаўніцтва БНР з прадстаўніком К.Цярэшчанкам;
Гэнэральны Кансулят БНР пры ўрадзе Турэччыны ў Канстантынопалі на чале з палк. І.Ермачэнкам;
Прадстаўніцтва БНР у Баўгарыі й на Балканах (прадстаўнік гэн. Галубінцаў);
Прадстаўніцтва БНР пры ўрадзе Чэха-Славаччыны прадстаўнік М.Вяршынін);
Дыпляматычная Місія БНР у Нямеччыне (адвакат Л.Заяц, пазьней — А.Бароўскі й іншыя). У Бэрліне Дыпляматычная Місія БНР выдавала ў нямецкай мове тыднёвы
б7 БелСЭ. T.12. Менск., 1975. Б.55.
68 Большая Советская Энцнклопедмя. Т.ЗО. Москва, 1978. Стл.475.
69 Гэрмановіч а Язэп. Кггай — Сібір — Масква. Мюнхэн, 1962. Б.8, 12-15 1 інш.
бюлетэнь «Весткі Беларускага Прэсбюро», а ў беларускай мове — газэту для ваеннапалонных «3 Роднага Краю».
У Прыбалтыцы часова знаходзіліся таксама некаторыя вайсковыя фармацыі БНР:
У паўночнай Латвіі й паўдзённай Эстоніі — Асобны Атрад (каля 10 000 жаўнераў) пад камандаю гэн. С.БулакБалаховіча; Атрад гэты, на аснове ўмовы паміж урадамі БНР і Эстоніі, да часу выхаду на сваю тэрыторыю, застаючыся асобнай вайсковай адзінкай БНР, падлягаў Эстонскаму Галоўнакамандаваньню;
У Летуве, згодна з умоваю паміж урадамі БНР і Летувы ад 11 лістапада 1920 году, перабывалі адступіўшыя зь Беларусі пад ціскам бальшавікоў і палякоў (ці новасфармаваныя тут) Беларускі полк пяхоты, Беларускі швадрон, Горадзенскі батальён былога Горадзенскага палка, 1-ая й 2-ая асобныя беларускія роты, Асобны беларускі батальён і інш.; на чале іх стаяў гэн. Кандратовіч, а па ягонай дэмісіі — беларускія афіцэры Лаўрышаў, Глінскі, Ружанцоў і іншыя. Для жаўнераў выдаваўся часапіс «Вайсковы».
На эміграцыю змушаныя былі йсьці й найвышэйшыя дзяржаўныя органы БНР — Прэзыдыюм Рады на чале з П.Крэчэўскім, Урад БНР (габінэт В.Ластоўскага), а таксама шэраг радных і некаторыя партыйныя цэнтры. Найбольшую актыўнасьць у сваёй дзейнасьці яны выявілі да 1923 году.
Напачатку Ўрад БНР выехаў у Латвію й распачаў тут акцыю кансалідацыі нацыянальных беларускіх сілаў замежамі для працягу змаганьня за незалежнасьць БНР. 20 кастрычніка 1920 году на палітычнай канфэрэнцыі ў Рызе, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх эсэраў (В.Ластоўскі, Я.Мамонька, інж. К.Душэўскі, інж. А.Галавінскі, А.Вальковіч), сацыялістых-фэдэралістых (П.Крэчэўскі, В.Захарка, Я.Варонка, К.Езавітаў, Ю.Гадыцкі-Цьвірка) і сацыял-дэмакратаў (А.Аўсянік), было пастаноўлена стварыць вакол ураду В. Ластоўскага адзіны нацыянальны блёк. Адначасна ўрад павёў акцыю, скіраваную на сарваньне рыскіх перамоваў паміж Савецкай Расеяй і Польшчаю аб падзеле тэрыторыі Беларусі. Аднак на падставе мірнага пагадненьня, падпісанага 11 жніўня 1920 году паміж урадамі Латвіі й РСФСР, з асобным параграфам, паводле якога Латвія забавязалася спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасьць Ураду БНР, ягоных дыпляматычных інстытуцыяў і ўсіх іншых беларускіх эміграцыйных арганізацыяў, — Дыпляма-
тычныя місіі БНР у Латвіі спынілі сваё існаваньне, а Ўрад БНР пераехаў у Летуву, куды ў лютым 1921 году пераехала й замежнае Бюро ЦК партыі беларускіх эсэраў — Т.Грыб, П.Бадунова й Я.Мамонька.
Зь Летувы Ўрад БНР зьвярнуўся да ўрадаў Антанты, Прыбалтыкі, Скандынавіі й Нямеччыны з просьбаю не дапусьціць да падзелу Беларусі ў Рызе. Да сярэдзіны лютага 1921 году ў гэтай справе было пададзена 26 мэмарыялаў і дэклярацыяў. Праз сваю Дыпляматычную Дэлегацыю на чале зь міністрам замежных спраў БНР палк. А.Ладновым у Парыжы Ўрад БНР прасіў урады Антанты паставіць на парадак дня Вэрсальскай канфэрэнцыі “беларускае пытаньне”, дапамагчы БНР утрымаць сваю дзяржаўную незалежнасьць.
Заходні сьвет да ўсяе гэтае акцыі Ўраду БНР быў глухі. 18 сакавіка 1921 году торг паміж РСФСР і Полыпчаю быў закончаны, і Беларусь была падзеленая. РСФСР дастала сабе большы кавалак Беларусі, зь якога частку далучыла да Расеі, а з рэшты выкраіла БССР. Полыпча атрымала па-над 100 000 кв. кілямэтраў з насельніцтвам каля 4 000 000. Невялікія часткі Беларусі былі далучаныя да Латвіі й Летувы. He дапамагло й Слуцкае паўстаньне 27 лістапада — 28 сьнежня 1920 году — адно з найбольшых антысавецкіх паўстаньняў у Беларусі — калі па падпісаньні (12 кастрычніка 1920 году) прэлімінарнае ўмовы аб падзеле Чырвоная армія пачала займаць Случчыну.
Зь Летувы Ўрадам БНР рыхтавалася спроба падняць паўстаньне ў Заходняй Беларусі й БССР. Улетку 1921 году для гэтае мэты быў створаны Цэнтральны Беларускі Паўстанчы Камітэт (ЦБПК) на чале зь сябрам ЦК партыі беларускіх эсэраў (былым кіраўніком Слуцкага паўстаньня) адв. Ў.Пракулевічам, высланым нелегальна ў БССР. I хоць да паўстаньня не дайшло, арганізаваны ЦБПК партызанскі рух на землях БССР — тварэньне г.зв. “зялёнай арміі” — занепакоіў органы савецкай улады. Паводле яе афіцыйных дадзеных70, толькі ў 6-ёх паветах тагачаснае БССР у травені 1921 году ўжо было колькі дзесяткаў аддзелаў “зялёнай арміі” з 2000 партызанаў, у чэрвені колькасьць партызанаў дайніла да 3500. Змаганьне супраць іх вялі спэцыяльна створаныя вайсковыя фармацыі ЧОНу (частн особого назначенмя).
Для большае кансалідацыі беларускіх нацыянальных сілаў у эміграцыі Ўрад БНР склікаў на 25-28 верасьня 1921