Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Зеленскі В. Батаніка. Падручнік для сярэдніх школ (пераклад). Выданьне Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве. Коўна, 1920.
Гарун А. Жыбыя казкі для дзіцячага тэатру (Хлопчык у лесе, Шчасьлівы чьірвонец, Дзіуньі лапаць). Выданьне Беларускае Цэнтральнае Школьнае кады. Менск, 1920; Зборнік сцэнічных твораў для дзіцячага тэатру (Ф.Аляхновіч. У лясным гушчары, М.Чарот. Данілка і Алеська. А.Гарун Датрымау характару). Менск, 1920.	'
81 Полымя. 1972. №7. Б.208
82 Паводле ўспамінаў З.Бядулі, тады сакратара рэдакцыі газэты «Наша ніва», у кн.: І.яцьдзесят чатыры дарогі: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменьнікау. Менск, 1963. Б.82.
гэтай забароны мусілі спыніць сваю дзейнасьць усе беларускія выдавецтвы ў Расеі:
«Загляне сонца ў наша ваконца» ў Пецярбургу (ад 1906 году да вайны выдала 38 кніжок);
Выдавецтва «Нашай Нівы» ў Вільні (ад 1907 году выдала 33 кніжкі; зборнік апавяданняў К.Лейкі «Засеўкі», прысланы ў выдавецтва ў 1914 годзе, ужо ня быў выдадзены);
Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Вільні (у 1914 годзе выдала 13 кніжок, у 1915 — толькі 2; выдавецтва плянавала выданьне літаратурнага часапісу, школьных падручнікаў — лемантара, чытанкі, беларускай граматыкі, геаграфіі, арытмэтыкі, слоўнікаў83, кніжкі вершаў «Лірнік» М.Арла84 і іншых, але да выданьня іх ужо не дайшло);
Выдавецтва Антона Грыневіча ў Пецярбургу (у 1910-14 гадох выдала 10 кніжок);
Выдавецтва «Bielarusa» ў Вільні (у 1913-15 гадох выдала 9 кніжок);
Выдавецтва «Саха» ў Менску (у 1914-15 гадох — 5 кніжок);
Выдавецтва «Вясёлка» ў Менску, заснаванае ў пачатку 1915 году — толькі 1 кніжку.
Адраджэньне беларускага друку й арганізацыя ў сувязі зь ім беларускіх выдавецтваў пачалося таксама ў заходняй частцы Беларусі, пад нямецкай акупацыяй, яшчэ перад згадваным намі загадам Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 году. Ужо ў канцы 1915 году ў Вільні паўстала два беларускія выдавецтвы:
Выдавецтва газэты «Нотап» і
Выдавецтва заснаванага там Беларускага Камітэту, a ў 1917 годзе —
Выдавецтва В.Ластоўскага.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, пры Часовым урадзе, адраджэньне беларускага друку пачалося і ва ўсходняй (падрасейскай) частцы Беларусі. Там у 1917 годзе БНК заснаваў у Менску
Выдавецтва «Вольнай Беларусі».
Ад пачатку 1918 году ўжо ў БНР былі створаныя — Выдавецтва Народнага Сакратарыяту БНР у Менску;
83 Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Менск, 1971. Б.148.	_
84 Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. 4.2. Менск, 1980, Б.385.
Выдавецкае Таварыства «Кгупіса» (як працяг Пецярбурскага Выдавецтва Беларускай Хрысьціянскай Злучнасьці «L.Chwiedzko і Spka», перанесенага ў 1918 годзе ў Менск, а ў 1919 — у Вільню);
Выдавецкае Таварыства «Бацькаўшчына» ў Менску.
Для выданьня школьных падручнікаў і дзіцячай літаратуры ў 1920 годзе ў Міністэрстве Асьветы БНР было заснована Менскае Асьветнае Выдавецтва.
У Вільні ў 1919 годзе аднавіла сваю дзейнасьць закрытае ў 1915 годзе Беларускае Выдавецкае Таварыства, а ў 1920 годзе паўстала прыватнае Выдавецтва У.Знамяроўскага.
Паза межамі БНР — Беларускае Выдавецкае Таварыства «Зорка» ў Кіеве (1919 год); Выдавецтва Міністэрства Беларускіх Спраў у Коўне (1919-20 гады); Выдавецкае Таварыства імя Ф.Скарыны ў Коўне (1919-21 гады); Выдавецтва Беларускай Midi ў Бэрліне (1919-21 гады); Выдавецтва Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Рызе (1920-21 гады).
Усе названыя вышэй школьныя падручнікі, дзясяткі іншых кніг і брашураў, беларускія газэты й часапісы былі выдадзеныя гэтымі выдавецтвамі. Зь іх з кніг усяго разам: у 1917 годзе — 23 кніжкі, у 1918 — 51, у 1919 — 3685. За 1920 і 1921 гады мы ня ведаем дакладнае статыстыкі. 3 мастацкай літаратуры — гэта творы В.Дуніна-Марцінкеві— ча86, Ф.Багушэвіча87, Я.Купалы88, Я.Коласа89, А.Гаруна90, К.Каганца91, Ядвігіна Ш.92, А.Паўловіча93, Ф.Аляхновіча94, М.Гарэцкага95 й іншых беларускіх пісьменьнікаў. 3 мовазнаўчае й гістарычнае літаратуры — слоўнікі М.Гарэцкага,
85 Паводле Ю.Бібілы, у кн.: Летапіс беларускага друку. 4.3: 1917-1924 гг Сшытак першы. Менск, 1927.
86 Залёты. Сцэнічныя творы. Т.і. 4.1. Менск, 1918.
87 Maciej Buradok (FBahuSewid). Dudka Bietaruskaja. Wilnia, 1918; Symon Reuka z pad Barysawa (F.BahuSewid). Smyk Bieiaruski. Wilnia, 1918.
88 Паулінка. Сцэнічныя творы. T.l. 4.1. Менск, 1918.
89 Сымон Музыка. Менск, 1918; Антось Лата. На дарозе жыцьця. Сцэнічныя творы. Менск, 1917; Казкі жыцьця. Коўна, 1921.
90 Матчын Дар. Зборнік вершаў. Менск, 1918.
91 Модны шляхцюк. Сцэнічныя творы. Т.1. 4.2. Менск, 1918.
92 Uspaminy. Wilnia, 1921.
93 Васількі (драма). Вільня, 1919.
94 BazyliSak, Na Antokali, Butrym Niamira — yce ў Вільні ў 1918. 4орт і баба, Манька. Сцэнічныя творы. T.1 4.2. Менск, 1918.; Strachi Zydcia. Dziad^ka Jakub. Na wioscy — yce ў Вільні ў 1919.; Цені. Менск 1920’ Niaskondanaja drama. Wilnia, 1921.
95 Дзьве душы. Вільня, 1920.
В.Ластоўскага й К.Дуж-Душэўскага96, публікацыі М.Доўнара-Запольскага, А.Цьвікевіча, К.Езавітава, А.Навіны (Луцкевіча), Я.Варонкі97. Сьпеўнік А.Грыневіча98, кніжка пра беларускія песьні А.Фарботкі" й г.д.
3 прыходам у Беларусь балыпавікоў дзейнасьць усіх менаваных беларускіх выдавецтваў была забаронена. Дзеля таго ж, што савецкая ўлада ў БССР заміж іх не зарганізавала ніякага іншага беларускага выдавецтва100, у красавіку 1922 году ў Менску на сродкі сяброў-пайшчыкаў паўстала Беларускае каапэратыўна-выдавецкае Таварыства «Адраджэньне». За колькі месяцаў яно выдала шэраг кніжок мастацкай літаратуры (зборнікі вершаў «Дудка Беларуская» й «Смык Беларускі» Ф.Багушэвіча, «Спадчына» Я.Купалы, «Водгульле» Я.Коласа, «Пад родным небам» З.Бядулі, паэма «Босыя на вогнішчы» М.Чарота — першыя іхнія савецкія выданьні), колькі беларускіх школьных падручнікаў, «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» М.Янчука й пад рэдакцыяй Я.Лёсіка літаратурна-навуковы весьнік Інстытуту Беларускае Культуры «Адраджэньне», №1‘01, сканфіскаваны савецкай цэнзураю й зусім забаронены. I само Выдавецтва «Адраджэньне» праіснавала нядоўга, будучы ў канцы таго ж 1922 году «рэарганізаваным» у Выдавецтва «Савецкая Беларусь».
4.
Разам з друкам, дзякуючы новым беларускім выдавецтвам, адрадзіліся й беларускія пэрыядычныя выданьні газэты й часапісы. Некаторыя выдавецтвы, як, прыкладам,
96 Гарэцкія М. і Г. Маскоўска-беларускі слоўнік. Выданьне 2-ое. Вільня, 1920; Гарэцкі М. Беларуска-маскоўскі слоўнік. Вільня, 1921; Ластоўскі В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1920; Дуж-Душэўскі К. і Ластоўскі В. Слоўнік гэамэтрычных і трыганамэтрычных тэрмінаў і сказаў. Коўна, 1920.
97 Доўнар-Запольскі М. Асновы дзяржаўнасьці Беларусі. Горадня, 1919; Цьвікевіч А. Беларусь. Бэрлін, 1919 і Адраджэньне Беларусі і Польшчы. Бэрлін, 1921; Езавітаў К. Беларусы і палякі. Коўна, 1919; Навіна А. (Луцкевіч). Польская акупацыя ў Беларусі. Вільня, 1920; Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Коўна, 1920.
98 Грыневіч А. Народны сьпеўнік. Вільня, 1920.
99 Фарботка А. Беларусь у песьнях. Менск, 1920.
іоо Для выданьня расейскіх газэтаў і часапісаў у БССР у лістападзе 1920 году ў Менску было заснаванае аддзяленьне Дзяржаўнага Выдавецтва РСФСР, у студзені 1921 году пераназванае ў Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, якое ў наступным годзе ўвайшло ў склад Белтрэстдруку.
іоі у ім: новыя творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Каганца, М.Грамыкі, артыкулы М.Пятуховіча, С.Некрашэвіча, Я.Лёсіка й інш.
выдавецкае таварыства «Бацькаўшчына» ў Менску (яно мела свае аддзелы ў Бабруйску, Горадні, Вільні, Рызе, у некаторых павятовых цэнтрах) асабліва было актыўным у выданьні беларускіх газэтаў і часапісаў («Беларусь», «Беларускае Слова», «Беларуская Думка», «Незалежная Думка», «Беларуская Ілюстраваная Часопісь», «Бацькаўшчына» й інш.).
Пачатак адраджэньню прэсы паклала газэта «Гоман», якая ад 15 студзеня 1916 году двойчы на тыдзень пачала выходзіць у Вільні пад рэдакцыяй В.Ластоўскага, а ад №33(125) за 24 красавіка 1917 году — Я.Салаўя. Сьпярша газэта друкавалася толькі лацінскім шрыфтам, а ад 1 верасьня 1916 — лацінскім і кірылічным. Апошні, ведамы нам, мажліва, не апошні нумар газэты (№62(258)) выйшаў 9 жніўня 1918 году.
1 лістапада 1916 году ў Пецярбургу пачалі выдаваць беларускія газэты З.Жылуновіч (Ц.Гартны) і Э.Будзька. Першы — газэту «Дзяньніцу», другі — «SwietaC». Абодва выдалі толькі па 7 нумароў, але дзеля немажлівых цэнзурных вымогаў 31 лістапада 1916 году выданьне газэтаў мусілі спыніць
У 1917 годзе, пасьля Лютаўскай расейскай рэвалюцыі, пры Часовым урадзе зьявіліся беларускія газэты і ў Менску;
«Вольная Беларусь» (ад 28 траўня 1917 году) як тыднёвік БНР (пазней — Цэнтральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў — Вялікай Беларускай Рады — Рады БНР); рэдактар газэты — Я.Лёсік;
«Грамада», тыднёвік БСГ, рэдактар — А.Смоліч;
«Беларуская Рада», орган Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады, выходзіла тройчы ў тыдні;
і ў Пецярбургу ад 8 сьнежня —
«Кгупіса», пад рэдакцыяй кс. Л.Хведзькі.
У 1918 годзе, ужо ў БНР, працягвалі выходзіць газэты «Гоман», «Вольная Беларусь», «Беларуская Рада», «Кгупіса» (перанесеная зь Пецярбургу ў Менск і рэдагаваная тут кс. В.Гадлеўскім). Апрача таго зьявіліся новыя газэты: «Беларускі Шлях» (Менск), штодзёньнік Менскага Народнага Прадстаўніцтва, пад рэдакцыяй А.Прушынскага (А.Гаруна) і М.Алексюка;
«Родны Край» (Слуцак), тыднёвік Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку пад рэдакцыяй А.Пяткевіча;
і часапісы —
«Беларуская Ілюстраваная Часопісь» (Вільня);
«Варта» (Менск), ілюстраваны літаратурна-грамадзкі, навукова-гістарычны й эканамічны штомесячнік пад рэдакцыяй Я.Варонкі; і
«Крывічанін» (Вільня), палітычна-літаратурны штомесячнік пад рэдакцыяй В.Ластоўскага. (Два апошнія выйшлі толькі №1 за кастрычнік месяц).
Ад сьнежня 1918 году да красавіка-жніўня 1919 году БНР, за выключэньнем Горадзеншчыны, Беласточчыны, Берасьцейшчыны і ўсходняй часткі Віленшчыны, была акупаваная савецкім войскам. На акупаванай тэрыторыі, на загад ЦК РКП(б) з Масквы, 30 сьнежня 1918 году ў Смаленску, на абласным зьезьдзе РПК(б), была праклямаваная БССР, якую, на новы загад з Масквы, 27 лютага 1919 году зьліквідавалі, улучыўшы яе ў г.зв. ЛітБел. I ў БССР і ў ЛітБел савецкімі ўладамі не выдавалася аніводнай газэты ці часапісу ў беларускай мовё102. Яны працягвалі ў гэтым часе выходзіць у Горадні й Вільні (да заняцьця яе савецкімі войскамі), куды зь Менску выехалі Рада і Ўрад БНР. Тут выдаваліся газэты: