Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Такія ж культурна-асьвстныя таварыствы й гурткі былі ў Наваградку, Міры, Турцы Наваградзкага павету, у с. Лапаравічы пад Менскам, у Дзісьне й шматлікіх іншых месцах Меншчыны й Віцебшчыны146.
Што тычыцца стыхійнага культурна-адраджэнскага руху, які разьвіваўся й масава шырыўся па Беларусі, побач руху кіраванага згары, то былы першы прэм’ер Ураду БНР Я.Варонка слушна пра яго заўважыў, што “беларуская справа
1«ЛІМ. 1967. 7 ліпеня.
144 Тамсама.
і45ЭЛіМБел. Т.2. Б.190.
146 Нефед. Становленме... С.39; ЛіМ. 1967. 7 ліпеня.
|„. ] расла, шырылыся і цьвіла [... ] стыхійна таму, што істотаю яе быў, ёсьць і будзе сам беларускі народ, яго адвечнае існаваньне, сіла яго адраджэньня, багаты скарб яго мінуўшчыны”147. Тут мы зьвернем увагу на дзьве асаблівасьці гэтага народнага адраджэнскага руху — на ягоную масавасьць і напорыстасьць у змаганьні з рознымі перашкодамі з польскага й расейскага боку. Пра асаблівасьці гэтыя могуць сьведчыць, прыкладам, такія факты.
Толькі ў адным Ігуменскім павеце пад уплывам менаваных намі гурткоў, як грыбы пасьля дажджу, зьявіліся гурткі ў с.с. Раўнапольле, Голацак, Караваева, Жораўкі, Каровічы, Дзерць, Востраў, Карма, Каралёва, Вялікае Поле, Бабінавічы й Карповічы148. I гэта быў не адзіночны выпадак: так было шмат дзе па Беларусі.
Газэта «Гоман» (№51(247) за 1918 год) у артыкуле «Беларускі тэатар на вёсцы» паведамляла, што ў нядзелю 16 чэрвеня ў былой карчме каля с. Шастакі Віленскага павету адбыўся спэктакль. “Старую запушчаную карчму ачысьцілі, прыбралі зяленівам, у адным куце [зрабілі ] прымітыўную сцэну, прыбраўшы яе галінамі арэшніку ды бярозы й завесіўшы сялянскае работы тканінамі...” Ставілі сцэнічную ідылію Ф.Аляхновіча «На вёсцы»...
“Народу было каля 200 чалавек, а мо й болей. Былі й прадстаўнікі нямецкіх уласьцей ды некаторыя з тутэйшых паноў. Публікі было бы пэўна яшчэ болей, каб не агітацыя тутэйшых так званых “палякоў”. А калі агітацыя не памагала, то давай розныя плёткі пускаць: хто пойдзе [на беларускі спэктакль], таго сфатаграфуюць [... ] і будзеш беларус — значыць, гвалтам зробяць праваслаўным. Калі хочаш астацца каталіком, то павінен казаць, што [ты ] паляк, бо наша вера польская, а не беларуская ці іншая якая. Так кажуць усе тутэйшыя “польскія” паненкі-вучыцелькі [... ] Ды яшчэ так тлумачаць, што мова нашых сялян — гэта мова не беларуская а “простая”, бо яны народ просты, але польскі, а беларусаў тут ніякіх няма. A то яшчэ пастрахі былі: хто пойдзе [на беларускі спэктакль], таго ксёндз ня прыме да споведзі [...] Нягледзячы на ўсе страхі людзі не спалохаліся: яны [... ] ужо пазналі й праўду, ведаюць, што яны — беларусы, чытаюць беларускія кнігі й газэты, a нядаўна завялі ў сябе [у Белым Дварэ ] й беларускую школу.
147 Варонко Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Коўна. 1920. Б.26.
148 ЛіМ. 1967. 7 ліпеня; Нефед. Становленме... С.ЗЗ.
I прыемна было бачыць рэзультаты працы беларускай вучыцелькі Ірэны Родзевічанкі, каторая ў вельмі кароткі час здалела прыгатаваць дзяцей да публічнага выступленьня...”
Яшчэ горай было ў раёнах Усходняй Беларусі, на падрасейскай тэрыторыі, яка не была ні пад нямецкай, ні пад польскай акупацыяй. 3 культурна-асьветных арганізацыяў там былі вылучна расейскія, а калі дзе й рабіліся спробы заснаваньня беларускіх, яны напатыкаліся на перашкоды з боку расейскіх уладаў. Вось ілюстрацыя.
У сакавіку 1917 году ў м. Горкі паўстаў расейскі «Лнтературно-вокально-драматнческой кружок». Пры ім была заснаваная «Беларуская сэкцыя вучняў горацкіх сельскагаспадарчых школ» (ад 1919 году — «Беларуская сэкцыя студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту»). У «Беларускай сэкцыі» — 50 сяброў, і яна праіснавала да 1925 году. Сэкцыя выдала ўлётку «Як чытаць па-беларуску» (пра галоўныя асаблівасьці беларускай мовы й вымаўленьня). Але найбольшая ейная дзейнасьць — драматычны гурток, які ўвосені 1917 году паказаў інсцэніроўку паэмы «Тарас на Парнасе». Наступна быў падрыхтаваны спэктакль «Пашыліся ў дурні». Аднак “прежде чем этот спектакль был показан зрнтелю (студзень 1918 году. — А.К.) Белорусской секцнн пряшлось выдержать борьбу с темн, кто пренебрежлтельно ллл песслмлстлческл смотрел на затею спектакля на белорусском, ’’мужлцком", языке. Руководлтелям Белсекцлл прлшлось соблрать подплсл средл учаіцлхся, по большлнству голосов люблтеля получлля право ставнть свой спектакль на родном языке в актовом зале”149. “У. горадзе зьявілася навіна — беларускія асьветнікі. He хапіла білетаў, бралі нарасхват, так шмат знайшлося ахвотнікаў паглядзець тэатар на беларускай мове [... ] Заля дрыжэла ад апладысмэнтаў, а слава аб беларусах пайшла далёка за Горкі”150.
Наступныя паказы драматычнага гуртка «Беларускай сэкцыі» — «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Апошняе спатканьне» й «Ганка» У.Галубка, «Па рэвізіі», «Модны шляхцюк», «Міхалка» й іншыя. Горацкія студэнты заснавалі драматычныя гурткі ў мм. Дрыбін, Раманава, Гарадзішча, у сс. Серціслаў, Малая Багацькаўка й Малышэвічы151.
14Q Нефед. Становленме... С.37.
150 Гарэцкі Г. Да гісторыі нашага тэатру. Тамсама.
151 Беларусь. 1972. №2. Б.27; ЛіМ. 1967. 7 ліпеня.
6. Зак. 5388
73
Дадамо тут, што наагул на тэрыторыі Беларусі, занятай раней ці пазьней бальшавікамі, органы савецкай улады ўсюды арганізоўвалі русыфікатарскія расейскія драматычныя гурткі й тэатры152.
Гісторыя гэта была б няпоўная, калі б мы не дадалі тут, што беларускі культурна-адраджэнскі рух ва ўсіх ягоных аспэктах, з большымі ці меншымі перашкодамі, працягваўся ў Летуве й Латвіі, куды паводле ўмоваў з Масквою былі далучаныя ў 1918-20 гадох некаторыя прымежныя раёны беларускай этнаграфічнай тэрыторыі зь беларускім насельніцтвам. Калі ў Летуве ён выяўляўся пераважна ў выдавецкай і навуковай дзейнасьці (аб чым ужо была гаворка вышэй), у Латвіі (у Рызе, у Дзьвінскім, Люцынскім і часткова ў Рэжыцкім і Ілукштанскім паветах) — у арганізацыйна-грамадзкай, асьветна-школьнай, выдавецкай, прэсавай, аматарска-тэатральнай і іншай153.
Таксама зь Беларусі культурна-адраджэнскі рух перакінуўся ў асяродкі беларускіх заробкавых аселішчаў і ўцякацкіх скупішчаў Расеі і Ўкраіны, галоўна ў Петраград, Кіеў і Адэсу.
У Петраградзе, апрача балынавіцкіх інстытуцыяў, Ч.Родзевіч, былы актор тэатру І.Буйніцкага (1907-13 гады) і «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі», заснаваў на пачатку 1918 году «Таварыства прыхільнікаў беларускага народнага мастацтва». Сябрамі гэтага «Таварыства» былі да выезду ў БНР Б.Тарашкевіч, Ц.Гартны,
152 у Магілёве ў 1919 годзе “актмвно работает русская іруппа актеров, мменуемая “Могнлевскнм советскнм театром”. Ягоны рэпэріуар: «Труд м капнтал», «Горькая судьбкна» А.Пісемскага, «Зеленый попугай» А.Шніцлера. У Барысаве драматычны гурток павятовага аддзелу асьветы ставіў інсцэніроўкі «Хамелеон», «Юбнлей», «Злоумышленнкк», «Унтер Прншмбеев», «Медведь», «Предложенме» й «Хмрургмя» А.Чэхава, п’есы «Женмтьба» М.Гогаля, »В чужом пмру похмелье» А. Астроўскага, «От нее все качества» Л.Талстога, «Пармжская Коммуна», «Под красным знаменем» і г.д. У Мазыры ў 1919 годзе пададдзел «Театр н нскусство» 16 лютага адкрыў «Яародный театр» спэктаклем «Женмтьба Белугмна». 1 гэтак усюды. (Нефед. Станоаленме... С.20, 38).
І5зтурук Ф. Цыт. пр. С.58-59; Найдзюк Я. Цыт. пр. Б.232-241. У «Запісах Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва» (Ню-Ерк, 1978. №16. Б.92-97) апублікаваныя цікавыя ўспаміны Пётры Мірановіча «Беларусы ў Латвіі» з дадатковымі дадзенымі й дэталямі. На жаль, тут ёсьць і некаторыя недакладнасьці, нязгодныя з апублікаванымі дакумэнтамі й інфармацыямі Турука й Найдзюка, а на 6.93 згары, відаць — памылка друку, дзе, заміж «пры канцы 1920 году» трэба чытаць — 1919-га (Турук на 6.58 падае дакладную дату: кастрычнік 1919 году).
А.Будзька й шмат іншых беларускіх дзеячоў і патрыётаў. Яно мела ў Петраградзе колькі лякальных аддзелаў, арганізавала дружыну беларускага тэатру й хор154.
У пачатку сакавіка 1918 году, калі Кіеў і Ўкраіна былі ачышчаныя ад бальшавікоў, “разагнаныя й тэрарызаваныя бальшавікамі беларускія арганізацыі ў Кіеве зноў ажылі й працуюць у згодзе з Украінскай Цэнтральнай Радай”155. 3 найбольшых арганізацыяў тут дзеюць «Беларуская арганізацыя на тэрыторыі Ўкраіны», каторая паўстала заміж былой «Беларускай Вайсковай Рады ў Кіеве», выбранай на зьезьдзе беларусаў-вайскоўцаў паўдзённа-заходняга фронту 17­22 сьнежня 1917 году і «Грамадзка-культурны клюб «Зорка».
На чале першай арганізацыі стаялі інж. А.Галавінскі, Н.Разумоўскі й інш. Самым дзейным сябрам “культурнапрасьветнай сэкцыі” арганізацыі быў прафэсар Кіеўскага Ўнівэрсытэту М.Доўнар-Запольскі. Ва ўнівэрсытэце для беларусаў — дэмабілізаваных вайскоўцаў, работнікаў места і ўцекачоў зь Беларусі па нядзелях ладзіліся беларускія грамадзка-культурныя сходы. У канцы красавіка 1918 году ў кватэры беларускай вайсковай арганізацыі сэкцыяй былі адчыненыя Курсы беларусаведы, дзе лекцыі чыталі праф. М.Доўнар-Запольскі й беларускі архэоляг У.Завітневіч, праф. Кіеўскай Духоўнай Акадэміі. Тады ж праф. М.Доўнар-Запольскі напісаў і сваю брашуру «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі», выдадзеную Ўрадам БНР у Горадні.
Другой арганізацыяй, пра выдавецкія пачаткі якой мы ўжо згадвалі, кіравалі гісторык беларускай літаратуры Л.Леўчанка, беларускі гісторык Я.Краскоўскі, музыказнаўца А.Фарботка, аўтар напісанае ім тут кніжкі «Беларусь у песьнях» (друк у Менску ў 1920 годзе)156.
Беларусаў у Адэсе арганізоўвалі С.Некрашэвіч, А.Баліцкі, Алесь Адамовіч і іншыя выдатныя асабістасьці. У пачатку сьнежня 1917 году тут паўстала Беларускае культурна-асьветнае Таварыства «Гай» як адна з арганізацыяў Беларускай нацыянальнай Рады Адэсы зь ейным выканаўчым органам — Беларускім Нацыянальным Камісарыятам, замененым у верасьні 1918 году Консульствам БНР.
У 1918 годзе ў месьце, на Казарменным завулку, быў адчынены Беларускі Клюб. У ім была Беларуская бібліятэка
154 Нефед. Станоаленме... С.39-40.
155Homan. 1918. №31(227) (Bieiarusy Q Kijewie).
'«Тамсама. 1918. №31(227) i 38(234).
з кніжкамі Я.Купалы, Я.Коласа, А.Гаруна, Ядвігіна Ш. і другіх беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. Пры клюбе працавалі гурткі — літаратурны, тэатральны й харавы. Да літаратурнага гуртка належалі М.Грамыка, паэт ад 1907 году, які тут напісаў у 1918 годзе свой першы драматычны твор, п’есу «Зьмітрок з Высокай Буды», апублікаваную ў менскай БНРаўскай газэце «Вольная Беларусь» (№33-35 1918 году); М.Пятуховіч, пазьнейшы аўтар і прафэсар беларускай літаратуры Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту ў Менску. Найбольшую дзейнасьць у клюбе разгарнуў тэатральны гурток, арганізаваны акторам і пазьнейшым у Менску драматургам А.Ляжневічам. Тут (а часам у клюбе чыгуначных майстэрняў) часта ладзіліся беларускія спэктаклі й канцэрты. Ставіліся п’есы «Паўлінка», «Модны шляхцюк», «Чорт і баба», «Па рэвізіі» й г. д.