Крокі гісторыі
Аўген Калубовіч
Памер: 288с.
Мінск 1993
Пры 1-ым беларускім дзіцячым прытулку на летніку Дунаеўскага ў прыморскай Аркадыі ў 1919 годзе была адкрыта беларуская школа (настаўнікі — П.Ілючонак, Р.Казела й інш.). 4 другія школы былі адкрытыя пры пляцоўках беларускіх дзяцей на ўскраінах Адэсы. Узімку 1920 і ўвесну 1921 гадоў, калі ў Адэсе лютавалі голад і тыфус, дзіцячы прытулак з Аркадыі перамясьцілі ў будынкі был. Кадэцкага Корпусу, а іншы адкрылі непадалёку, на 10-ай станцыі. Сюды цяпер перайшла й галоўная культурна-асьветная праца. У школах дзіцячых прытулкаў настаўнікамі працавалі М.Грамыка, пазьнейшы дацэнт матэматыкі А.Аляхновіч, М.Пятуховіч, Л.Рытар. Зь Менску прыходзілі беларускія кніжкі й газеты. Тут працягваліся беларускія спэктаклі й канцэрты157.
Падобных прыкладаў руху адраджэньня нацыянальнай беларускай культуры ў гады падрыхтовы й тварэньня БНР, найвышэйшым кульмінацыйным пунктам якога быў Акт 25 Сакавіка, можна было б прыводзіць бясконца. Але нам думаецца, тто досыць і прыведзеных.
Гэты запраўды народны рух — такі раптоўны, хуткі, масавы — вобразна можна было б прыраўнаць да веснавой паводкі, калі на зьляжалы, спрасаваны за даўгую халодную
157Турук Ф. Цыт. пр. С.ЗО; Саковіч А. Беларусы ў Адэсе // Веда (Ню-Ёрк).
1952. №5(10). Б.153-158; Полымя. 1964. №7. Б.173; Нефед. Становленне... С.40.
зіму сьнег неспадзявана ўдарыла сонечнае цяпло, растапіла й скранула яго зь месца, і ён рушыў-пацёк сотнямі-тысячамі ручайкоў па ўсёй Беларусі, зьліваючыся ў цэлыя рэчкі й бурлівыя патокі, ламаючы, зносячы на сваім шляху ўсе перашкоды-бар’еры... I савецкая Масква ўжо няздольная была рух гэты затрымаць, адно працягам палітыкі ўсё большых і большых абмежаваньняў, русыфікацыі й тэрору'58 трымаць яго пад сваёй кантроляй.
158 Блізу ўсе, хто тут названы, што засталіся ў БССР (ці пазьней вярнуліся сюды з эміграцыі або пераехалі з Заходняй Беларусі), творцы, арганізатары й кіраўнікі адраджэньня — беларускія філёлягі, працаўнікі асьветы й аўтары школьных падручнікаў, выдаўцы, публіцысты, акторы, драматургі, музыказнаўцы, рэгэнты хораў, балетмайстры й г. д. — у 1930-ых — пачатку 1940-ых гадоў як “беларускія буржуазныя нацыяналісты” трагічна загінулі ў падвалах ГПУ-НКВД, на ссылках і ў савецкіх канцэнтрацыйных лягерох. Тым, што выжылі, у бальшыні выпадкаў Масква не дазволіла вярнуцца ў Беларусь.
РЭХА І-ГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСУ НА ЗАХАДЗЕ
І-шы Ўсебеларускі Кангрэс — вялікая й вызначная падзея ў гісторыі Беларусі. Таму аб ім ёсьць такая багатая літаратура ў беларускай мове — дакуманты, мэмуары, гістарычныя нарысы, артыкулы й г.д.
Падзея гэтая не магла ня выклікаць свайго палітычнага рэха й на Захадзе — у прэсе, на сэсіях парлямантаў, міжнародных канфэрэнцыяў і арганізацыяў, у навуковагістарычнай літаратуры.
Рознымі дарогамі даставаў Захад інфармацыю аб Кангрэсе: уласнай, службовай з мэмарыялаў і інфармацыйных запісак Ураду БНР і іншых беларускіх установаў і арганізацыяў1; зь беларускіх публікацыяў, інфармацыйных брашураў у заходніх мовах — нямецкай2, францускай3, ангельскай4, гішпанскай5 і інш.
Вось колькі, ведамых нам, але далёка ня поўных, фактаў рэха ў храналягічным парадку.
22 сьнежня 1917 году ў Берасьці пачала сваю працу г.зв. мірная канфэрэнцыя. На Кангрэсе адразу зьявілася
1 Мэмарыял старшыні Рады Міністраў БНР А.Луцкевіча за 8 студзеня 1919 году дыпляматычным прадстаўніком ЗША, Ангелыпчыны, Францыі й Італіі — у кн.: За Дзяржаўную Ііезалежнасьць Беларусі. Дакуманты й матар'ялы. Лёндан, I960. Б.34; Мэмарыял старшыні Рады Міністраў БНР А.Луцкевіча за 8 траўня 1919 году на мірную канфэрэнцыю ў Парыжы. Тамсама. Б.42; Мэмарыял зь інфармацыйнай запіскай старшыні Рады БНР ГІ.Крэчэўскага за 20 траўня 1924 году ў Лігу Нацыяў у Жэневе — у кн.: Замежная Беларусь. Кн.І. Прага, 1926. Б.137 і„ 139. А таксама шматлікія іншыя й пазьнейшыя мэмарыялы ў ААІІ у Ню-Ёрку, асобным урадам і г.д.
2 Доўнар-Запольскі М. Асновы дзяржаўнасьці Беларусі. Горадня, 1919. Алрача беларускага й расейскага выданьняў, выданьні па-нямецку, па-француску й па-польску. Брашура была прызначаная галоўна для беларускіх дыпляматычных місіяў 1 прадстаўніцтваў у Бэрліне, Парыжы, Капэнгагэне, Бэрне, Гэльсінках, Варшаве, Празе, Каястантынопалі й інш. сталіцах заходняга сьвету.
3 Rydlevsky L. Bielorussie. Paris, 1948. Р.14-15.
4 Whiteruthenia (Bielarussia). Outlines of Whiteruthenia and the Whiteruthenian national movement. [Germany,] 1947. P.14-15.
5 Bielorrusia, Editado por Asociacion Bielorrusa en la Argentina. Buenos Aires, 1953. P.31.
занепакаеньне тым, што на канфэрэнцыі няма прадстаўнікоў Беларусі й што там нібы йдуць гутаркі аб далучэньн.і Беларусі да будучае Польшчы. “Як піша газэта «Echo Polskie», Беларускі Кангрэс у Мснску, на каторы зьехалася 1300 дэпутатаў, зьвярнуўся да Троцкага з гэтакім пытаньнем: “3 прычыны чутак аб тым, што ў Берасьці ў часе мірных перагавораў адна з старон прэдлажыла далучыць Беларусь да Польшчы, Кангрэс просіць эднак даць яму адказ, чы гэта вестка — праўдзівая, і як глядзіць на гэту справу ўрад народных камісараў”6. 27 сьнежня старшыня дэлегацыі ў Берасьці Л.Троцкі прыслаў Кангрэсу адказ: “Справа тая яшчэ ў Берасьці не разглядалася7. Савецкі ўрад у поўнай згодзё з сваёй праграмай уважае, што ніхто, апрача Беларусі, ня мае права вырашаць лёс Беларусі. Гэту пазыцыю наша дэлегацыя будзе бараніць у далейшых перамовах”8.
Факты аднак не пацьвердзілі гэтай дэклярацыі.
12 студзеня 1918 году мірная канфэрэнцыя сабралася на чарговае паседжаньне. Усе дэлегацыі былі ў поўным складзе. Нямецкая — міністар замежных спраў Р.Кюльман, пасол Розэнбэрг, гэн. М.Гофман і інш. Аўстрыйская — на чале зь міністрам замежных спраў графам А.Чэрніным. Турэцкая — вялікі візыр Талаат-паша, Ібрагім Гакі-паша й інш. Баўгарская — на чале зь міністрам юстыцыі Паповым. Украінская — міністар прамысловасьці й гандлю У.Галубовіч, сябры УЦРады Сеўрук, Лявіцкі, Лядзкі й Полазаў. I расейская — нарком замежных спраў Л.Троцкі, А.Іофэ, Л.Каменеў, К.Радэк, Л.Карахан, гэн. Самойла й г.д.
Старшыня нямецкае дэлегацыі Кюльман зажадаў ад расейскае дэлегацыі выясьненьня ейных паглядаў на праблему міру. За дэлегацыю адказаў Каменеў. Ён расклаў перад сабою на стале тэзы і ўрачыста пачаў чытаць: 1 Расейскі
ўрад бачыць мэту цяперашніх перагавораў ня ў тым, каб дабіцца прыналежнасьці якой-небудзь зямлі да расейскае дзяржавы, а ў тым, каб была дадзена праўдзівая свабода дзеля самаазначэньня гэтых зямель...”9
Як толькі скончыў Каменеў чытаць, слова было дадзена начальніку галоўнага штабу нямецкіх войск на ўсходнім фронце гэн. Гофману. Ад імя нямецкае дэлегацыі гэнэрал
6 Sfowy і йёупкі // Homan. 1918. №13(209).
7 Гэты прапушчаны ў Чарвякова сказ з тэлеграмы (адказ на першае пытаньне Кангрэсу) узяты тамсама.
s Чарвякоў А. За Савецкую Беларусь. Менск., 1927. Б.50.
9 Поўны тэкст заявы — гл.: Hotnan. 1918. №6(202).
заявіў: Расейская дэлегацыя патрабуе права на
самаазначэньне для народаў занятых зямель у такой форме, у якой расейскі народ не дапускае яго на сваёй зямлі. Ваш урад апіраецца толькі на сіле, каторая безміласэрна ўціскае ўсіх, хто думае іначай [... ] Уначы з 30 на 31 сьнежня бальшавікі штыхамі й кулямётамі разагналі Першы Беларускі Кангрэс у Менску, маніўшыйся апавесьціць права беларускага народу на самаазначэньне [... ] Гэтак на практыцы выглядае пазваленьне ўрадам бальшавікоў на самаазначэньне народаў”10.
Заява гэн. Гофмана выклікала моцнае ўражаньне. Савецкая дэлегацыя нічога не магла на яе адказаць: яна мусіла прасіць інструкцыяў у свайго ўраду. Пасьля кароткіх увагаў Кюльмана й Троцкага нарады канфэрэнцыі былі перарваныя на два дні.
14 студзеня Троцкі, які. ўсяго два тыдні таму так ганараваў Усебеларускі Кангрэс, высылаючы на ягонае ймя запэўненьні савецкае дэлегацыі ў Берасьці й цэлага савецкага ўраду, адказаў гэн. Гофману: “Ня толькі расейскі ўрад ужывае сілу ў адносінах да тых, хто думае іначай, але й нямецкі. Прыклады, каторыя даў гэнэрал Гофман, няўдала асьвятляюць нашую палітыку. Беларускі Кангрэс складаўся з прадстаўнікоў беларускіх земляўласьнікаў і маніўся захапіць тое, што прыналежыць беларускаму народу. Ён сустрэў адпор салдатаў, між каторымі былі й велікарусы, і беларусы, і маларусы”11.
10 Homan. Шматкроп’е паказвае на пропуск увагаў, ня зьвязаных з нашай тэмай.
11 Та.мсама. Як ведама, запраўдныя прычыны разгону Кангрэсу былі іншыя, бо вось жа сам “Тав. Сталін, як адзін з кіраўнікоў Камуністычнай партыі й Савецкай улады, у сьнежні 1917 году ўмовіўся зь Беларускім Абласным Камітэтам сялянскіх дэпутатаў наконт таго, што трэба склікаць Усебеларускі Кангрэс, каб вырашыць пытаньне аб самавызначэньні Беларусі [...] Ды ня толькі ўмовіўся, але даў грошы на зьезд і зрабіў загад, каб арганізатарам зьезду далі поўную магчымасьць карыстацца тэлефонам, тэлеграфам ды інш.”. Ен нат прыслаў на Кангрэс тэлеграму, запэўняючы, што “Савет Народных Камісараў будзе бараніць інтарэсы беларускіх працоўных” (Чарвякоў А. Цыт. пр. Б.49-50). Кангрэс асабіста віталі народныя камісары “Западной областм фронта" Бэрсон (нацыянальныя справы) і Рэзаўскі (нутраныя справы). Прычыны разгону тыя, што Кангрэс неспадзявана для бальшавікоў “[...] об’явнл в Крае новую власть, отвергнув н об’явнв нмзложенным н самозванным [...] Областной Центральный Коммтет Советов м выделенный вм орган Совет Народных Комвссаров Западной Облас™ [...] отверг установлснную Советамн власть для местного края с передачсн ее мзбранному на с’езде [...] органу...” — тлумачыўся старшыня СНК Заходняй вобласьці Ландэр, які даў загад аб разгоне Кангрэсу, у сваёй талеграме СНК і Сталіну ў Петраград, ЦВК і газ. «Правда» (Турук Ф. Белорусское двкженме. Москва, 1921. C.108). (Падкрэсьленьне й скарачэньні ўсюды нашыя. — А.КА.
Усебеларускі Кангрэс не памыліўся, калі не паверыў Троцкаму12 й прыняў пастанову, паводле якое “для спасення Родного Края н ограждення его от раздела (п.І Пастановы13) [... ] нсполннтельным органом временной краевой властн делегнруются свон представнтелн [...] для участня в пронсходяіцнх переговорах о мнре, для отстанвання цельностн й неделнмостн Белорусснн... (п.8 Пастановы14) .
Падарожжа беларускай дэлегацыі за лінію фронту й побыт яе ў Берасьці былі поўныя перашкодаў і драматычных эпізодаў. Дэлегацыя ў складзе відных сяброў Рады Усебеларускага Кангрэсу, як тады звалася Рада БНР. д-ра А.Цьвікевіча (старшыня рэзалюцыйнай камісіі Кангрэсу) і С.Рак-Міхайлоўскага (адчыніўшага Кангрэс) была нат арыштаваная. Ёй удалося аднак, хоць і неафіцыйна, у характары раднікаў украінскай дэлегацыі, дастацца на мірную канфэрэнцыю дзесь праз 10 дзён пасьля адказу Троцкага гэн. Гофману й даручыць усім заходнім дэлегацыям мэмарыял Рады за 25 студзеня 1918 году15. (У гэтым першым, няхай сабе й неафіційным, дыпляматычным выступу Рады Усебеларускага Кангрэсу на міжнародным форуме была й першая афіцыйная інфармацыя аб Кангрэсе й ягоным складзе запярэчаньне Троцкаму: “Усебеларускі Кангрэс складаўся з дэпутатаў ад валасных сялянскіх земстваў і камітэтаў усяе этнаграфічнае Беларусі, паветавых земстваў, меставых рад, рад рабочых і салдацкіх дэпутатаў, вайсковых арганізацыяў з усіх франтоў і тылу, саюзаў і камітэтаў уцекачоў, каапэратываў, прафэсійных і іншых арганізацыяў Бсларусі і ўсіх яе палітычных партыяў — чыслом 1167 дэпутатаў з правам пастанаўляючага голасу й 705 — з правам дарадчага голасу ).