Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
23—24 жніўня 1918 году зь ініцыятывы Петраградзкага аддзелу Белнацкому ў Петраградзе склікаецца «Першая канфэрэнцыя беларускіх савецкіх арганізацыяў і партыяў», у якой бяруць удзел прадстаўнікі ўсіх лякальных аддзелаў Белнацкому, маракоў Балтыцкага флёту, работнікаў Петраграду й Кранштату, петраградзкай Беларускай сэкцыі РКП(б), сацыял-дэмакратаў інтэрнацыяналістаў і эсэраў. Па абмеркаваньні дакладаў камісара Петраградзкага аддзелу Белнацкому Я.Лагуна на тэму «Палітычны стан Беларусі» й старшыні Беларускага Абласнога Камітэту пры Ўсерасейскім Савеце сялянскіх дэпутатаў эсэра А.Канчара на тэму «Чым павінна быць Беларусь» канфэрэнцыя “прыйшла да аднадушнае пастановы, што Беларусь павінна быць шырокааўтаномнай дзяржаўнай адзінкай, павінна [... ] увайсьці ў вялікі фэдэрацыйны Расейскі Саюз раўнапраўным сябрам”25.
Актыўнасьць беларускіх нацыянал-камуністаў і іхных прыхільнікаў у кірунку да абвешчаньня БССР ад самага пачатку спаткалася з маўклівым ці адкрытым супрацівам і непрыхільнасьцю з боку маскоўскага бальшавіцкага цэнтру
21 Докумешы н матерналы no нсторнм Белорусснн. Т.ГУ. Мннск, 1954. C.391.
22 Тамсама. С.403.
23 Чырвоны шлях. 1918. №3-4. Б.26.
24 Тамсама. Б.28.
25 Тамсама. 1918. №5-6. Б.8.
і ўсіх іншых кіруючых органаў РКП(б) і савецкай улады, якія ў нацыянальным пытаньні стаялі на пазыцыях расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму.
19 ліпеня 1918 году група дэлегатаў згадванага зьезду беларускіх уцекачоў у РСФСР на чале з камісарам Белнацкому А.Усьціловічам была прынятая Леніным. Дэлегацыя не пачула ад галавы РСФСР ніякіх запэўненьняў ці хоць бы абяцанак у справе будучага ўладжаньня Беларусі, над чым так шмат дыскутаваў зьезд26. I гэта тым балей дзіўна, калі ўзяць на ўвагу факт, што група левых эсэраў выступіла на зьезьдзе ў абарону БНР і ейных кіруючых органаў27, а зьезд у сваім прывітаньні ЦВК РСФСР “выказаў упэўненасьць, што [... ЦВК ] пойдзе насустрач зьезду й дапаможа беларускаму народу ў вырашэньні ягоных надзённых патрэб і абароне ягоных інтарэсаў”28.
4 жніўня 1918 году беларусы-работнікі Пуцілаўскага заводу ў Петраградзе на сваім сходзе прымаюць рэзалюцыю з дамаганьнем перайменаваць Заходнюю вобласьць (куды ўваходзіла Беларусь) у Беларускую й пастанаўляюць паслаць у гэтай справе ў Маскву, у СНК РСФСР, дэлегацыю з двох работнікаў заводу27. 13 жніўня 1918 году беларусы-маракі Балтыцкага флёту ў Петраградзе прымаюць у тэй самай справе рэзалюцыю, адрасаваную ў СНК РСФСР. Паводле рэзалюцыі маракоў, “Саветам народных камісараў павінен быць выданы дэкрэт пра ўтварэньне Беларускай вобласьці [... ] цэнтрам якое ў будучыні мусіць стацца Полацак — гэты старажытнейшы асяродак самастойнага дзяржаўнага жыцьця беларускага народу”, а “часовым адміністрацыйным цэнтрам — Смаленск”30. Амаль адначасна з гэтай ініцыятывай Белнацком падае ў Наркамнац РСФСР апрацаваны ім канкрэтны «Праект дэкрэту пра ўтварэньне Беларускай вобласьці» як часовай “аўтаномнай палітычнай адзінкі” ў складзе РСфСР і далучае да яго «Тлумачальную запіску».
Белнацком просіць дэкрэтам СНК РСФСР зьліквідаваць Заходнюю вобласьць, якая “ў складзе Расейскай Савецкай Рэспублікі цяпер ня творыць нат асобнай вобласьці з нацыянальным назовам, афіцыйна мянуючыся “Заходняй”,
26 Полымя. 1971. №5. Б.149 (поўная справаздача спатканьня — у «Дзяньніцы» №21 за 26.8.1918 г.).
27 Круталевнч В. Цыт. пр. C.122.
28 Полымя. 1971. №5. Б.148.
29 Чырвоны шлях. 1918. №3-4. Б.25-26.
30 Тамсама. Б.25.
ды распусьціць ейныя кіруючыя органы, “паўсталыя пры выпадковых акалічнасьцях з вайсковых арганізацыяў Заходняга фронту без удзелу свабоднага волевыяўленьня беларускага народу”. Заміж іх, у межах этнаграфічнае карты Беларусі акад. Я.Карскага й “на правох самастойнасьці ў сваім дзяржаўным і палітычна-эканамічным жыцьці” мусіць быць створаная “Беларуская вобласьць”. Як такая, падкрэсьліваецца ў «Запісцы», яна павінна йснаваць толькі часова, “да скліканьня Ўсебеларускага Ўстаноўчага Зьезду”, каторы (на аснове арт. 11 Канстытуцыі РСФСР) канчальна ўжыцьцёвіць права беларускага народу на самавызначэньне, ■пастанавіўшы пра будучы “дзяржаўны лад і кіраўніцтва Беларускае Нацыянальнае Рэспублікі”. Да «Запіскі» былі прыкладзеныя копіі рэзалюцыяў зьезду ўцекачоў, работнікаў Пуцілаўскага заводу й маракоў Кранштату31.
На ўсе гэтыя рэзалюцыі, праект і тлумачальную запіску, як і на ўсе іншыя справаздачы, інфармацыі й дакладныя запіскі Белнацкому ў Народны Камісарыят нацыянальных справаў РСФСР, ні з боку СНК РСФСР і ягонага старшыні Леніна, ні з боку наркома ў нацыянальных справах Сталіна не было ніякага рэагаваньня ці адказу (прынамсі іх няма ў дасюлешніх публікацыях дакумэнтаў, у чым Камуністычная партыя СССР была б зацікаўленая).
Яшчэ большую непрыхільнасыдь да ўсяго беларускага выказаў Смаленскі абласны цэнтар і яго кіраўнік — старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) і Абласнога Выканаўчага Камітэту (Аблвыкамзаху) А.Мясьнікоў. Тут нат не пажадалі мець аддзелу Белнацкому і ў пачатку чэрвеня 1918 году яго зьліквідавалі. Прэсавы орган гэтага цэнтру, газэта «Звезда» (адным з рэдактароў якое быў А.Мясьнікоў), у артыкуле «Самавызначэньне народаў і дыктатура пралетарыяту» (№ за 12 чзрвеня 1918 году) даў і тэарэтычнае ўгрунтаваньне такой сваёй пазыцыі. У артыкуле сьцьвярджаецца, што ўсялякае патрабаваньне самавызначэньня народаў у Расеі ў інтарэсе буржуазіі. Адбудова нацыянальных дзяржаваў раней прыгнечаных народаў — зьява рэакцыйная. “Мтак: лозунг самоопределення народов мы должны вычеркнуть нз программы Советской Росснн”32. Калі дэлегацыя Белнацкому на чале зь Я.Лагуном прыехала ў Смаленск з прапазыцыяй перайменаваць Заход-
31 Чырвоны шлях. 1918. №3-4 Б.30-31.
32 Круталевіч В. Пасьля абвяшчэньня рэспублікі // Полымя. 1966. №9. Б.129-130.
нюю вобласьць у Беларускую, то “пленум Заходняга Абласнога Камітэту РКП(б) [...] 13 верасьня 1918 году адкінуў прапанову Лагуна й перайменаваў Заходнюю вобласьць у Заходнюю камуну”33. Такая пазыцыя Смаленскага цэнтру выклікала ў верасьні-кастрычніку 1918 году палеміку ў нацыянальным пытаньні паміж газэтамі «Дзяньніца» й «Звезда»34.
Таксама й Камуністычная партыя Беларусі й Летувы, што нелегальна йснавала ў БНР і Летувіскай манархіі, у рэзалюцыі свае 1-ае канфэрэнцыі, скліканай Паўночна-Заходнім абласным камітэтам РКП(б) у Смаленску 8—11 жніўня 1918 году, клясавае змаганьне супрацьпаставіла нацыянальна-вызвольнаму35, а ейны 1-шы ўстаноўчы зьезд (1—3 кастрычніка 1918 году, Вільня) самавызначэньне народаў прызнаў дробнабуржуазным лёзунгам36.
Тым часам у канцы верасьня — пачатку лістапада нямецкія войскі выпростваюць лінію фронту й пакідаюць Лепельскі й часткі Сеньненскага й Аршанскага паветаў, Магілёў і Шклоў. 3 лістапада 1918 году ў Нямеччыне выбухае рэвалюцыя, і нямецкі ўрад змушаны адклікаць свае войскі з усходняга фронту, у выніку чаго савецкія войскі пачалі далей пасоўвацца на захад, займаючы тэрыторыю БНР.
Прыход расейскай камуністычнай улады ў Беларусь выклікаў масавыя антысавецкія забурэньні. Ужо ад вясны 1918 году на землях, што знаходзіліся на савецкім баку, “былі раскрыты й ліквідаваны розныя контррэвалюцыйныя змовы й мяцяжы, арганізаваныя [... ] эсэрамі, меншавікамі, буржуазнымі нацыяналістамі”37. Згодна з савецкімі крыніцамі, яны ўзьніклі ў Воршы, Сеньненскім, Віцебскім і Полацкім паветах Віцебскай і Горацкім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Мсьціслаўскім паветах Магілёўскай губэрняў38. Найбольшыя зь іх — Аршанскае й Сеньненскае паўстаньні ў жніўні месяцы39. “У Воршы [... ] мяцежнікі (да якіх далучыўся вайсковы гарнізон) разагналі мясцовы савет, іншыя савецкія ўстановы і два дні ўтрымлівалі ўладу ў горадзе”40. “У
33 Канчер Е. Белорусскмй вопрос. Петроград, 1919. С.98.
34 Круталевіч В. На імя Леніна II Полымя. 1965. №4. Б.104.
35 КП(б)Б у рззалюцыях (1903-1921 гт.). 4.1. Менск, 1934. Б.92.
36 Тамсама. Б.110.
37 Азараў С., Каменская Н. На варце заваёў Кастрычніка // Полымя. 1967. №12. Б.224.
78 БелСЭ. T.12. Б.138; Гісторыя БССР. Т.З. Менск, 1973. Б.ЮЗ.
39 БелСЭ. T.10. Б.496; Гісторыя БССР, Т.З. Б.111.
4» Гісторыя БССР. Т.З. Б.ЮЗ.
Сеньненскім павеце [паўстанцы ] на чале з Закрэўскім і Прышчэпавым41 часова захапілі ўладу”42. На падаўленьне паўстаньня, галоўнай сілай якога быў 2-гі полк 2-ой Смаленскай дывізіі43, былі кінутыя “атрады Віцебскага губЧК і латыскага палка”44.
Яшчэ большыя забурэньні ўзьняліся ад мамэнту, калі следам за адыходам немцаў Чырвоная армія пачала рухацца далей на захад. Тады “па некаторых паветах Заходняй вобласьці пракацілася хваля мяцяжоў. [Паўстаўшыя] разганялі выканкомы, нападалі на ваенныя камісарыяты [... ] спрабавлі ўводзіць свае парадкі. Воласьці й паветы, ахопленыя выступленьнямі, аб’яўляліся на ваенным становішчы”45.
11	лістапада паўстаў Вяліскі павет. На 7-мы дзень змаганьня, пасьля разьбіцьця 3 000-га паўстанчага злучэньня ў Сямічоўскім лесе пад Вяліжам і коннага паўстанчага аддзелу ў самім Вяліжы, паўстаньне было пераможанае. Паводле прысудаў Выязной тройкі Віцебскага губЧК, Рэўтрыбуналу 15-ай арміі й штабу ЭКО46, на Пакроўскім полі за Вяліжам колькі дзён і ночаў расстрэльваліся паўстанцы47. Калі 10-гадовага сына аднаго з кіраўнікоў паўстаньня ЧК змусіла капаць магілу для бацькі, бацька, дыякан Ільлінскай царквы ў Вяліжы, Ціхан Абрадзін, спазіраючы на сына й чакаючы расстрэлу, сьпяваў над сваёй магілай пахавальныя песьнясьпевы48,
27 лістапада 1918 году смаленская газэта «Западная Коммуна»49 паведамляла, што “ад 11 да 17 блізу ўся Віцебская губэрня была ахоплена контррэвалюцыйным паўстаньнем, каторае выбухла ў Вяліскім павеце й перакінулася ў іншыя месцы [... ] У Гарадоцкім павеце паўстаньне ўжо канчальна здушанае. У іншых паветах ліквідуецца”50. У
41 Пазьнейшы (у 1925-29 гг.) нарком земляробства БССР.
42 Азараў С., Каменская Н. Цыт. пр. Б.224.
42 Гісторыя БССР. T.3. Б.ЮЗ.
44 Азараў С., Каменская Н. Цыт. пр. Б.224.
45 Круталевіч В. Ля вытокаў // Полымя 1969. №8. Б.167.
46 Экспеднцмонно-карательный отдел.
47 Віцьбіч Ю. Сорак год таму паўсталі Вяліжане // Бацькаўшчына (Мюнхэн). 1958. №49/50 (436/437).
48 «Со святымн упокой» («Сннодмк» ахвяраў бальшавізму 1917-22 гг., уложаны ў СССР “для келейного н храмового молнгвенного поммновенмя”, экзэмлляр якога ў 1975-76 гт. трапіў на Захад і апублікаваны // Релпгмя н атензм в СССР. Ежемесячный обзор (Мюнхен) 1976. Октябрь. С.5).