Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
ад Беларускіх сэкцыяў РКП(б) —
67 Документы по ксторкн советско-польскнх отношенкй. Т.2. Москва, 1964. С.446.
68 Образованме СССР: Сборнкк документов, 1917-1924. Москва-Ленннград, 1949. С.454.
69 Очеркн ксторнн Коммунястаческой партнн Белорусснн. 4.1. Мннск, 1961. С.348.
70 Новікава Ф. Перамога савецкай улады на Беларусі 1 ўтварэньне БССР // Камуніст Беларусі. 1958. №4. Б.36-37.
8. Зак. 5388	1 05
1)	З.Жылуновіч — старшыня ўраду,
2)	У.Фальскі — нарком замежных спраў,
3)	А.Чарвякоў — нарком асьветы,
4)	З.Чарнушэвіч — нарком сацыяльнага забясьпечаньня, 5) Я.Дыла — нарком працы,
6)	А.Квачанюк — нарком юстыцыі,
7)	І.Пузыроў — нарком аховы здароўя; ад групы Заходняй камуны —
8)	А.Мясьнікоў — нарком вайсковых справаў,
9)	Р.Пікель — нарком саўнаргасу,
10)	І.Рэйнгольд — нарком фінансаў,
11)	М.Калмановіч — наркбм харчаваньня,
12)	А.Андрэеў — нарком земляробства,
13)	С.Іваноў — нарком нутраных справаў,
14)	К.Розэнталь — нарком пошты й тэлеграфу,
15)	І.Савіцкі — нарком шляхоў зносінаў,
16)	С.Бэрсан — нарком дзяржаўнага кантролю,
17)	Ф.Шантыр — нарком нацыянальных справаў (ён — беларускі нацыянал-камуніст, які стаяў на пазіцыях Беларускіх сэкцыяў РКП(б))7’.
7 студзеня 1918 году ва ўрад уводзяцца яшчэ 2 асобы ад групы Заходняй камуны —
18)	Г.Найдзёнкаў — старшыня Калегіі ў справах палонных і ўцекачоў і
19)	В.Яркін — старшыня ЧК72.
Такім чынам, Урад БССР камплектуецца з 7 (з Ф.Шантырам — з 8) прадстаўнікоў ад Беларускіх сэкцыяў РКП(б) — ініцыятараў абвешчаньня, і 12(11) ад групы Заходняй камуны — фактычна праціўнікаў БССР. У сувязі з гэтым група З.Жылуновіча ставіць пытаньне пра зьліцьцё ЦБ КП(б)Б і ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) у адзін партыйны цэнтар на парытэтных пачатках73, бо ў ЦБ КП(б)Б ад Беларускіх сэкцыяў РКП(б) на канфэрэнцыі было выбрана ўсяго 2 прадстаўнікоў (З.Жылуновіч і Я.Лагун74) на ўсіх 15 сяброў, прычым, і ў самім урадзе на аднаго З.Жылунсвіча ад праціўнага боку іх 675. Калі ж [група Жылуновіча] не
71 Турук Ф. Цыт. пр. С.45; БелСЭ. T.11. Б.208.
72 БелСЭ. ТЛІ. Б.208.
73 КрУталбвіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.189; Круталевіч В. На імя Леніна. Б.ІОЗ.; Очеркя... С.350.
74 БелСЭ. Т.2. Б.260.
75 Мясьнікоў, Пікель, Рэйнгольд, Івачоў, Калмановіч, Андрэеў (а ад 7 студзеня 1919 году — яшчэ Найдзёнкаў і Яркін) — БелСЭ. T.I1. Б.145.
магла дамагчыся й гэтага, З.Жылуновіч заявіў, што ён ня будзе падпарадкавацца ЦБ КП(б)Б76.
Каб разьвязаць канфлікт, у той жа дзень, 1 студзеня 1919 году, А.Мясьнікоў тэлеграфуе ў Маскву з скаргаю на супраціў З.Жылуновіча й ягонае групы, зазначаючы, што З.Жылуновіч не згаджаецца ўключыць у склад ураду яго (Мясьнікова), Калмановіча й Пікеля ды адмаўляецца публікаваць маніфэст ураду пра абвешчаньне БССР77. Адказ з Масквы рашуча падтрымаў групу Заходняй камуны: “Предложенле Жллуновлча о невключенлл трех членов нахожу дезорганпзаторсклм л в корне протяворечаіцпм решенлям партлл. Нлкаклх особых решенлй группы Жллуновлча не может быть. Спнсок членов, всего 17, является окончательным. Я требую от Жнлуновнча, его группы категорлческого ответа на вопрос, подчлняется лл он беспрекословно решенлю ЦК партлл. Жду срочного ответа. По порученлю ЦК партнн Сталлн”78.
З.Жылуновіч падпарадкаваўся. Маніфэст з спазьненьнем быў падпісаны (у пасьпеху толькі 5 сябрамі ўраду з 17 — Жылуновічам, Мясьніковым, Івановым, Чарвяковым і Рэйнгольдам), уначы з 1-га на 2-ое студзеня 1919 году апублікаваны7’. 2 студзеня 1919 году на пленуме Аблвыкамзаху была прынятая пастанова пра ліквідацыю Заходняй камуны.
5	студзеня 1919 году Ўрад БССР пераехаў з Смаленску ў Менск.
Так, без удзелу беларускага народу, на абласной партыйнай канфэрэнцыі, паводле дырэктывы ЦК РКП(б) з Масквы й нат “несмотря на полное несочувствле делегатов”80 гэтай канфэрэнцыі, была праклямаваная БССР.
Абвешчаньне БССР не спыніла расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму ў КП(б)Б. Побач Магілёўскага губэрнскага камітэту КП(б)Б, які “еднногласно прнсоедлняется к мненлю ЦК н ЦБ о необходлмостл выделенля Белорусслл в самостоятельную республлку”81; з боку іншых — паасобных сяброў партыі, цэлых партыйных арганізацыяў і іхных прэсавых органаў — гэты шавінізм і далей выяўляе сябе ў
76 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.189.
77 Тамсама; круталевіч В. На імя Леніна. Б.ІОЗ.
78 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.189-190.
79 Тамсама. Б.190.
80 Тая ж тэлеграма А.Мясьнікова ў Маскву ад 1.1.1919 г. (Тамсама. Б.184).
81 Рэзалюцыя, апублікаваная ў газ. «Звезда» 31.1.1919 г. (Тамсама. Б.200).
адкрытай ваяўнічай варожасьці да права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне ў кожнай форме, хоць бы сабе й такой фікцыі беларускай дзяржаўнасьці, як БССР.
Вось колькі прыкладаў таму. 7 студзеня 1919 году ў «Мзвестнях Внтебского Совета» друкуецца артыкул, у якім кіраўніцтва былой Заходняй камуны абвінавачваецца ў зрадзе сваім ранейшым прынцыпам. I “что, собственно, пнкантного в этом вопросе, так это то, что нашн областннкн раньше велн упорную борьбу с нацноналнзмом белорусов. Мы ввделн в «Звезде» ряд статей по этому вопросу. Прнбывшне на 3-й областной сезд белорусы-коммуннсты получнлн должный отпор. Прнбывшне с целью добнваться перенменовання Западной областн в Белорусскую, онн не только не добнлнсь этого, но даже не смоглн поставнть этого вопроса. Больше того, товаршцн областннкн обвнннлн внтебскнх товаршцей за связь с белорусамн”. Адзін з прамоўцаў на меставай партыйнай канфэрэнцыі ў Віцебску ў 1-ай палове студзеня 1919 году заявіў, што самавызначэньне Беларусі ў інтарэсе толькі мясцовай інтэлігэнцыі, “выдумываюіцей Белоруссню”. Другі катэгарычна цьвердзіў, што “нн однн рабочнй н крестьяннн так называемой Белорусснн белорусом себя не счнтает, а нсконн знает в себе русского [... ] а поэтому н речн быть не может о самоопределеннн Белоруссня”. Таксама й Віцебская губэрнская канфэрэнцыя КП(б)Б у сярэдзіне студзеня 1919 году ў сваёй рэзалюцыі “самым решнтельным образом высказывается протнв расчленення Советской Росснн на ряд мелкнх “самостоятельных” республнк”. Абвешчаньне БССР канфэрэнцыя разглядае “как ннтеллнгентскую затею, обязанную свонм пронсхожденнем нацноналнстнческому увлеченню товарншей [нз ] Белорусского комнссарната”. Партыйныя й савецкія кіраўнікі Віцебскай губэрні зварочваюцца ў ЦК РКП(б) з патрабаваньнем: БССР зьліквідаваць, а ЦБ КП(б)Б распусьціць82.
Такія настроі ў КП(б)Б змусілі кіраўнікоў КП(б)Б, бліжэй утаямнічаных у запраўдныя мэты нацыянальнай палітыкі ЦК РКП(б), раскрыць карты. Ужо на самой 6-ай абласной канфэрэнцыі дакладчык у пытаньні абвешчаньня БССР А.Мясьнікоў (ён толькі што вярнуўся з Масквы, куды яго ў гэтым пытаньні выклікалі), каб “местные товаряіцн согласнлнсь с доводамн центра [... ] в целесообразностм
82 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.198-201 («Нзвестя...» за 7,16 і 22 студзеня 1919 г.)
создання нового положення”83, хоць і разглядаў абвешчаньне БССР як якуюсь уступку Беларускім сэкцыям РКП(б), за галоўны матыў абвешчаньня выстаўляў міжнародны фактар. Заходнія дзяржавы даюць народам “буржуазнае самавызначэньне” (у раёне Заходняй камуны — гэта БНР і Летувіская манархія), яму трэба супрацьпаставіць самавызначэньне на базе савецкай улады. “Нужно протнвоядне “союзным начннанмям”, каторае б з болыпым шанцам магло “замкнуть” “проход”, праз які “снлы черного ннтернацнонала” “устремляются на Советскую Россню”84.
Іншымі словамі: калі б не было БНР, не тварылася б і БССР; БССР — гэта супрацьвага (“протнвоядне”) БНР, клін супраць БНР і прытым напачатку вылучна прапагандовы, без запраўднага жаданьня тварыць яе. Тымі ж матывамі палітычнай кан’юнктуры мамэнту тлумачыў абвешчаньне БССР на згадванай Віцебскай губэрнскай канфэрэнцыі КП(б)Б сябра ЦБ (і ўраду БССР ад групы Заходняй камуны) Р.Пікель85; а таксама й другі сябра ЦБ (і ўраду БССР ад тэй жа групы) С.Іваноў на Смаленскай губэрнскай канфэрэнцыі КП(б)Б, заявіўшы, што абвешчаньне БССР — гэта тактычны манэўр партыі з мэтаю паралізаваць палітыку вільсонаўскага лёзунгу самавызначэньня народаў, ужываную заходнімі дзяржавамі86. 24 верасьня 1919 году сакратар ЦК КП(б) Летувы й Беларусі В.Кнорын у газэце «Звезда» ў гэтай справе пісаў, што “Коммуннстнческая партня [... ] мотмвнровала свой шаг нсключнтельно прнчннамн международного характера”87.
Hi А.Мясьнікоў, ні іншыя кіраўнікі КП(б)Б не паклікаліся пры гэтым на самае галоўнае: на права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне.
Зусім натуральна, што расейскі вялікадзяржаўны шавінізм у КП(б)Б ня мог не насьцярожваць беларусаў нацыянал-камуністаў, якія не зьбіраліся складаць зброі. У сваім намеры пераняць кантролю над БССР з рук КП(б)Б “яны (зноў. — А.К.) абмяркоўвалі пытаньне аб арганізацыі ў процівагу ёй Беларускай Камуністычнай партыі [... ] Разьбітыя ў пытаньні аб утварэньні свае Камуністычнае
83 Тая ж тэлеграма А.Мясьнікова ў Маскву ад 1.1.1919 г. (Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.184).
84 Пратакол 1-га з’езду Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Менск, 1934. Б.15. (Тамсама. Б.183-184). .
85 «йзвестня...» за 22.1.1919 г. (Тамсама. Б.205.).
86 «йзвестмя Смоленского Совета» за 26.1.1919 г. (Тамсама).
87 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.184.
партыі, яны прабавалі арганізаваць асобна прыяжджаючых з Савецкае Расеі беларусаў-камуністаў і тварыць нацыянальна-беларускія сэкцыі”88. Але ЦБ КП(б)Б 15 студзеня 1919 году прымае пастанову пра ліквідацыю й Беларускіх сэкцыяў89. 17 студзеня 1919 году яно публікуе ў гэтай справе ў газэце «Звезда» афіцыйнае паведамленьне. У ім гаворыцца, што “некаторыя сябры партыі працягваюць называць сябе “беларускімі камуністымі” [... ] Яны вядуць нацыяналістычную агітацыю, уносяць дэзарганізацыю ў партыйную й савецкую працу. Таму мясцовым партыйным арганізацыям прапануецца лічыцца толькі з ЦБ і мясцовымі камітэтамі Кампартыі Беларусі [... ] а Беларускія камуністычныя сэкцыі ліквідуюцца, выдадзеныя імі партыйныя сяброўскія білеты губляюць сваю сілу”90.
16 студзеня 1919 году (праз 2 тыдні па абвешчаньні БССР) ЦК РКП(б) пастанаўляе адабраць ад БССР 3 губэрні — Віцебскую, Смаленскую й Магілёўскую — ды далучыць іх да РСФСР91. Каб правесьці пастанову ў жыцьцё, з Масквы ў Менск камандыруецца прадстаўнік ЦК Іофэ.92