Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
149 як і згадваныя ўжо, перад арыштам: 31.8.1929 г. — А.Баліцкі, 14.9.1929 г.
— З.Прышчэпаў, у студзені 1931 г. — У.Ігнатоўскі.
пачала вышукоўваць на гэтыя становішчы сярод беларускіх камуністаў самых паслухмяных і вернаподданых сабе кар’ерыстаў.
Урэшце, у 1936-38 гадох трэцяя ў 30-ых гадох хваля тэрору ў БССР змыла з паверхні БССР усіх яшчэ жывых “айцоў” БССР. Яны былі абвінавачаныя па колькіх асобных справах, хоць сутнасьць абвінавачаньня была адна й тая ж: тайная антысавецкая змова з мэтаю адарваць БССР ад СССР, зьліквідаваць у ёй савецкую ўладу ды ўстанавіць “буржуазна-капіталістычны лад”.
Памятаю асабіста, як у прэсе, на сходах і мітынгах яны былі абвешчаныя “ворагамі народу, пралезшымі ў партыю”. Іх “прарабатывалі” за тое, што ў 1917-20 гадох яны прабавалі тварыць асобную й незалежную ад РКП(б) Беларускую Камуністычную партыю; а пазьней, стаўшыся “верхаводамі беларускіх нацыяналістаў”, “агэнтамі” ці “шпіёнамі” “замежных разьведак”, тварылі розныя “контррэвалюцыйныя арганізацыі”, выкрытыя “слаўным НКВД”.
У арыштах іхных паўтарылася гістарычная храналёгія: арышты пачаліся ў 1936 годзе ад ініцыятараў тварэньня 1-ае БССР — былых сяброў 1-га ўраду БССР і іхных бліжэйшых супрацоўнікаў, сяброў Беларускіх сэкцыяў РКП(б); a закончыліся ў 1937 годзе на іхных пасьлядоўніках — творцах 2-ое БССР.
Нікога зь іх не судзіў суд. Справы вяло НКВД. Яно ж, на загады згары150, і вырашала іхны лёс: выносіла прысуды й “прнводнло нх в нсполненне”.
Пра лёс З.Жылуновіча (Цішкі Гартнага), старшыні 1-га ўраду БССР, ёсьць цэлая літаратура. Прывядзем зь яе толькі адно сьведчаньне — з кнігі ўспамінаў Масея Сяднёва «Ахвяры бальшавізму»151.
23 кастрычніка 1936 году аўтар (тады студэнт 4-га курсу Менскага Пэдагагічнага інстытуту) быў арыштаваны НКВД. На першым допыце яму было прачытанае абвінавачаньне: “Вы обвнняетесь в прннадлежностн к контрреволюцнонной нацдемовской органнзацнн, целью которой было отторженне Белорусснн от СССР, чтобы сделать ее буржуазно-демократнческой республнкой тнпа Латвнн, Лнтвы н Эстоннн”...
150 Тэрорам 1936-38 гадоў у БССР асабіста кіравалі сябры Палітбюро Г.Малянкоў і М.Яжоў.
151 Сяднёў М. Ахвяры бальшавізму Выданьне Беларускага Аб’еднаньня ў Беластоку, 1944 год.
“Следчы далей з гіроніяй зазначыў, што “вдейный вождь” гэтай арганізацыі — “ваш знаменнтый плсатель” Цішка Гартны [... ]152
Аднойчы, як звычайна, мяне ад сьледчага вялі да камэры. У вузкім калідоры нечакана я сустрэўся зь Цішкам Гартным, якога вялі на допыт. Ад зьдзіўленьня я спыніўся, чаго, зразумела, рабіць было нельга [... ] Я крыкнуў:
— Добры дзень, дзядзька Гартны!
— Молчать! — крыкнуў праваднічы. — Кто он вам? — I паставіў мяне тварам да сьцяны. Я стаяў да тых пор, пакуль ня змоўклі крокі Цішкі Гартнага.
Праз 10 хвілін пасьля гэтага мяне вельмі ганялі на паўторным допыце:
— Откуда знаете Гартного? — пытаўся сьледчы [... ]
— Я ведаю яго як беларускага пісьменьніка — і ня больш гэтага.
— Гм-м, “белорусского”... А ллчно знакомы?
— He, — адказаў я [...]
У камэры я доўга думаў над тым, як сталася, што арыштавалі Цішку Гартнага? У маіх вачох Ц.Гартны быў чалавекам, якога нельга было, здаецца, арыштаваць наагул...
Хутка я апынуўся ў камэры, дзе былі Цішка Гартны і Сымон Баранавых. Я вельмі абрадаваўся гэтаму [... ] меў з кім гутарыць.
Цішка Гартны гаварыў, што [... ] ідзе зьнішчэньне ўсяго беларускага ] зьнішчэньне духовага жыцьця народу, больш таго — ідзе яго фізычнае зьнішчэньне [... ] Робіцца ўсё [... ] каб ня даць нам жыць як народу. Дзеля гэтага й “створана” сягодня органамі НКВД нацдэмаўская арганізацыя. Сяброў гэтай арганізацыі будуць цяжка абвінавачваць у дзяржаўнай зрадзе. Нікому з нас ня будзе літасьці [... ]
Кожны дзень прыносіў нечуваныя навіны [... ] Арыштаваныя народны камісар земляробства Бэнэк, народны камісар асьветы Чарнушэвіч, галоўнакамандуючы Беларускай вайсковай акругай Убарэвіч [... ] паэты Чарот, Александровіч, Хадыка, Дудар, Кляшторны, Маракоў, Звонак [... ] пісьменьнікі Галавач, Зарэцкі, Скрыган, Баранавых, Знаёмы, Мікуліч, Шашалевіч і г. д. Турма набівалася бітком.
На допыты цягаюць дзень і ноч, і б’юць”153.
152 Сяднёў М. Цыт. пр. Б.4.
153 Б. 14-16.
Ц.Гартны звар’яцеў. Вяртаючыся з допытаў, ён хаваўся пад лаўку й ціха, спалохана шаптаў: “Божа мой!.. Я хацеў забіць Сталіна?”154
“Праходзіць цэлы год [... ] Я атрымліваю, нарэшце, “обвнннтельное заключенне” [... Зь яго] вынікае, што кіраўнікамі арганізацыі зьяўляюцца “ворагі народу” — Цішка Гартны, Зарэцкі, Чарот і Дудар.
У гэты час Гартнага ў жывых ужо не было. Ён памёр (11 красавіка 1937 году155) у Магілёўскім доме вар’ятаў”156, куды яго перавезьлі з турмы менскага НКВД.
Праз 2 месяцы пасьля трагічнай сьмерці Ц.Гартнага склікаецца 16-ты зьезд КП(б)Б. Адбываецца ён у Доме ўраду ў Менску. На ім тагачасны 1-шы сакратар ЦК В.Шаранговіч вельмі востра асуджае й абвінавачвае ня толькі арыштаваных незадоўга перад тым старшыню СНК БССР М.Галадзеда, народнага камісара асьветы А.Чарнушэвіча й іншых кіраўнікоў БССР157, але, разам зь імі, і прысутнага на зьезьдзе Алеся Чарвякова’58, народнага камісара асьветы 1-га ўраду БССР, нязьменнага ад 1920 году старшыню ЦВК і Прэзыдыюму ЦВК БССР, сябру ЦБ і ЦК КП(б)Б. He было ніякага сумніву, што чарга сталінскай гільятыны тэрору дайшла да яго. Зьезд толькі фармальна павінен закляйміць яго “ворагам народу”.
У часе аднаго зь перапынкаў А.Чарвякоў ідзе ў свой габінэт, замыкае на ключ зь сярэдзіны дзьверы й стрэлам з рэвальвэра ў сэрца канчае самагубствам. Калі дзьверы габінэту былі ўзламаныя, яго знайшлі мёртвым... на сваім урадавым крэсьле.
Гэта было 16 чэрвеня 1937 году159.
Назаўтра ўпоўдзень (пра сьмерць А.Чарвякова публічна яшчэ нічога не было ведама) я йшоў Савецкай вуліцай у кірунку тэатральнага сквэра. Выпадкам з рэдакцыі газэты «Звязда» выходзіць мой добры знаёмы, паэт Р.К., які працуе там за стыльрэдактара. Пад вялікім сакрэтам ён расказвае
154Сяднёў М. Цыт. пр. Б.5.
155БелСЭ. Т.З. Б.367. Усе іншыя дакладныя даты сьмерці таксама зьвераныя ці ўзятыя зь БелСЭ.
156 Сяднёў М. Цыт. пр. Б.16.
157 Мікола Галадзед 21.6.1937 г. забіўся насьмерць, кінуўшыся галавой ўніз у пралёт паміж сходамі, калі яго ў НКВД вялі на чарговы допыт. Алесь Чарнушэвіч 2.8.1938. г. расстраляны.
158Даклад В.Шаранговіча 16-му зьезду КП(б)Б быў апублікаваны ў прэсе й хутка пасьля таго выдадзены асобнай брашурай.
^Бе.чСЭ. T.11. Б.186.
мне, што, калі чарговы нумар газэты быў аддрукаваны поўным тыражом, уначы пазванілі з Дому ўраду, загадалі цэлы тыраж затрымаць, а ў газэту на апошняй, 4-ай, балоне пэтытам набраць паведамленьне з аднаго сказу: “Учора пакончыў самагубствам старшыня ЦВК СССР і БССР А.Р.Чарвякоў”. Калі газэта (з спазьненьнем!) была аддрукаваная нанова, а экспэдыцыя сьпяшалася пакаваць яе на рассылку, з Дому ўраду пазванілі ізноў. Загадалі затрымаць і гэты тыраж, цалкам яго зьнішчыць, а ў паведамленьне пра самагубства А.Чарвякова ўставіць словы:	на глебе
сямейных непаразуменьняў”.	,
Пра лёс сяброў 1-га ўраду БССР У.Фальскага, А.Квачанюка й І.Пузырова мы ня маем ніякіх інфармацыяў. Зьмітро Чарнушэвіч, былы народны камісар сацыяльнага забясьпечаньня, пазьней сябра ЦВК БССР (1919, 1921-31), сакратар ягонага Прэзыдыюму (1924-27) і старшыня Упраўленьня дзяржаўнага страхаваньня БССР, 28 чэрвеня 1938 году160 расстраляны НКВД у Менску. Такі ж лёс 30 кастрычніка 1937 году161 спаткаў і Янку Пятровіча (Нёманскага), пісьменьніка й эканаміста, былога сябру петраградзкай і маскоўскай Беларускіх сэкцыяў РКП(б), супрацоўніка Белнацкому й сурэдактара газэты «Дзяньніца». У часе арышту ён займаў становішча заступніка старшыні Дзяржпляну БССР і дырэктара Інстытуту эканомікі Акадэміі Навук.	м
22 красавіка 1937 году162 ў адным з вагонаў цягніка, які йшоў з Уладзівастока на Маскву, застрэліўся пасажыр. Наўрад ці хто зь ехаўшых тым цягніком ведаў, што страляўшы ў сябе — былы старшыня СНК БССР Язэп Адамовіч.
Відны беларускі камуніст Я.Адамовіч, хоць і не належаў да Беларускіх сэкцыяў РКП(б), на 6-ай Паўночна-Заходняй абласной канфэрэнцыі РКП(б) (тады вайсковы камісар Смаленскай губэрні) галасаваў за абвешчаньне БССР. У 1920 годзе, будучы сябрам Вайскова-Рэвалюцыйнага Камітэту Менскай губэрні, разам з А.Чарвяковым, У.ігнатоўскім і іншымі, падпісаў дэклярацыю пра 2-ое абвешчаньне БССР, у якой займаў становішчы народнага камісара
'60БелСЭ. T.11. Б.197.
161 Тамсама. Т.7. Б.495.
,62Тамсама. Т.1. Б.91.
вайсковых спраў (1920), заступніка старшыні ЦВК і СНК (1921-24), а ад 1924 году — старшыні СНК.
Пасьля адкліканьня яго ў 1927 годзе з БССР у Маскву ён працуе там у цукратрэсьце. “У цяжкім 1932 годзе, — прыгадвае ягоная жонка С.Шамардзіна, — над [... ] галавой Адамовіча “грымнуў гром”. Ён быў незаслужана зьняты з пасады (і, паводле вусных пераказаў, арыштаваны. — А.К.). Але Язэп Аляксандравіч не ўхапіўся за “выратавальныя кругі”, якія яму кідалі тыя, хто быў сьведкам “расправы з Адамовічам”. Ён нікога не пацягнуў за сабой, але не падумаў і пра зьмякчэньне свайго асабістага лёсу”. 3 дапамогаю сяброў яму ўдаецца ўхіліцца ад большае кары, ды цяпер яго ўжо “накіроўваюць ва Ўсурыйск ] будаваць на Далёкім Усходзе цукровы завод [...}
Аднак і на Далёкім Усходзе Адамовіч ня траціў сувязі зь Беларусьсю. Выпісваў беларускія газэты, сустракаўся з старымі беларусамі, якіх партыя накіроўвала на самую далёкую ўскраіну СССР [...] з І.Васілевічам163 [...] Ва Ўсурыйск да Адамовіча прыяжджаў Б.С.Гарбачоў164, калі па вайсковых справах бываў у Хабараўску і Ўладзівастоку.
Апошні пэрыяд свайго жыцьця Язэп Адамовіч правёў на Камчатцы, куды з амаль пабудаванага цукровага заводу ва Ўсурыйску (у 1936 годзе165. — А.К.) яго накіравалі начальнікам АКО166”167.
I вось у часе, калі найбольш шалеў тэрор і шматлікіх ягоных сяброў ужо катавалі ў засьценках НКВД, Я.Адамовіча з Камчаткі выклікаюць у Маскву. Відаць, у падарожным роздуме ён прыходзіць да перакананьня, што сам, добраахвотна едзе ў пашчу НКВД. Дык ці ня лепей тады згінуць ад свае рукі?
Вас™ у 1919 годзе — заступнік народнага камісара харчаваньня ЛітБелу, у 1925 — народны камісар гандлю БССР, у 1926 — фінансаў. Па адкліканьні яго з БССР у Маскву ў 1934 годзе быў прызначаны ў сельскагаспадарчы аддзел Далёка-Усходняга Краю. Расстраляны 29 сьнежня 1938 году.