Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
117 Ф' ЧытПРC.61 (Тут БКА завецца: Камуністычная арганізацыя беларускіх сялянаў і работнікаў); Ігнатоўскі У. Камуністычная партыя Беларусі і нацыянальнае пытаньне // Беларусь / пад рэд. А.Сташэўскага, З.Жылуновіча, У.Ігнатоўскага. Менск, 1924. Б.231; БелСЭ. T.12. Б.140.
118 Гл. артыкул І.Шпілеўскага й Л.Бабровіча ў час.: Наш край. 1929. №3(42); Віцьбіч Ю. Як зьявіўся на мапе Беларускі Дзяржынск II Бацькаўшчына' 1952. №25/26 (104/105).
найбольшае — Слуцкае. Каля 10 000 паўстанцаў, зарганізаваных у 2 палкі (Слуцкі й Грозаўскі), на чале Рады Случчыны (старшыня — адвакат У.Пракулевіч) і пад камандаю вайсковага штабу (палкоўнік Гаўрыловіч, капітаны А.Сокал-Кутылоўскі, Анцыповіч, Семянюк, маёр Якубецкі й інш.) у баёх з аддзеламі 16-ай савецкай арміі болей за месяц утрымліваюць уладу БНР у 15 валасьцёх Случчыны (цяперашніх Слуцкім, Капыльскім, Салігорскім, Чырвонаслабодзкім і ўсходніх частках Клецкага й Нясьвіскага раёнаў)119.
ЦК РКП(б) дзеля няўдачы зь ЛітБелам, а мо й пад ціскам антысавецкіх паўстаньняў вырашае зноў зьмяніць сваю нацыянальную палітыку ў беларускім пытаньні й вярнуцца назад да канцэпцыі БССР. I вось: як без удзелу беларускага народу 1-шы зьезд саветаў БССР, на вымогу ЦК РКП(б), пастанавіў зьліквідаваць БССР, так без удзелу народу 31 ліпеня 1920 году, з апрабаты таго ж ЦК, на сумесным паседжаньні неразьвязанага ЦК КП(б) Летувы й Беларусі з прадстаўнікамі БКА, Бунду й прафсаюзаў Менскай губэрні прымаецца “Дэклярацыя” пра 2-е абвешчаньне БССР. Уся ўлада, паводле дэклярацыі, перадаецца ВРК БССР з 5-ёх асобаў — А.Чарвякова, Я.Адамовіча й В.Кнорына (ад КП(б) Летувы й Беларусі), У.Ігнатоўскага (ад БКА) і А.Вайнштэйна (ад Бунду)120. 2-гі зьезд саветаў БССР, скліканы на 13—17 сьнежня 1920 году ў Менску, дзе, як і на 1-шым зьезьдзе саветаў, былі дэлегаты ня выбраныя дэмакратычным спосабам і толькі з аднае (і то няпоўнае) Менскае губэрні, зацьвярджае 2-ое абвешчаньне БССР і выбірае ЦВК на чале з А.Чарвяковым. Тэрыторыю гэтай 2-ой БССР, яшчэ большай фікцыі Беларускай дзяржаўнасьці, ЦК РКП(б) абмяжоўвае ўсяго да 6 паветаў аднае Менскае губэрні121 з плошчаю ў 52,3 тысячы кв. км і з насельніцтвам у 1 544 000 чалавек122.
Беларуская Камуністычная Арганізацыя як самастойная партыя ў БССР не дазваляеццд, і ў жніўні месяцы 1920 году, на прапазыцыю А.Чарвякова123, яна ўлучаецца ў КП(б) Летувы й Беларусі (ад 5 верасьня 1920 году — у адноўленую КП(б)Б).
119 Найдзюк Я. Беларусь учора і сяньня. Б.179-183; БелСЭ. Т.9. Б.593 і 595.
і20 БелСЭ. Т.4. Б.357; Ігнатоўскі У. Цыт. пр.
121 Няпоўных Менскага, Слуцкага й Мазырскага паветаў, Ігуменскага й Бабруйскага. Часткі першых 4-х паветаў і паветы Наваградзкі й Пінскі Менскай губэрні ў жніўні месяцы 1920 году адыйшлі пад Польшчу.
122 БелСЭ T.10. Б.432.
!23Полымя. 1971. №5. Б.156.
Ад гэтага часу ў самой КП(б)Б да былых сяброў Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і БКА далучаюцца іншыя адказныя беларускія камуністы — Я.Адамовіч, А.Баліцкі, З.Прышчэпаў і г.д. У 1920-ых гадох беларусы, падтрыманыя імі, “айцамі” 1-ае й 2-ое БССР, легальнай дарогаю дамагліся часткавага пашырэньня тэрыторыі БССР і пэўных мажлівых посьпехаў у адбудове гаспадаркі й разьвіцьці нацыянальнай беларускай культуры, навукі й мастацтва.
2
Калі 1-шы ўрад БССР пераехаў з Смаленску ў Менск, ён заняў на Пляцы Волі будынак царскага губэрнатара й расклеіў па сталіцы свой маніфэст. У маніфэсьце апавяшчалася, што “ад сяго моманту [...] усе законы, пастановы, распарадак і прыказы Рады, яе слух [... ] лічацца несапраўднымі’ (п.4), а “Беларуская Рада зь яе так празыванымі “народнымі міністрамі” абвяшчаецца безабароннай законамі” (п.З)124. Час паказаў, што “безабароннымі” перад Масквою сталіся ня толькі Рада і Ўрад БНР, але й самі “айцы” БССР, аўтары маніфэсту й іхныя пасьлядоўнікі.
Які ж быў іхны асабісты лёс?
Поўнасьцю адказаць на гэтае пытаньне немажліва: хоць “айцы” БССР і былі лідарамі беларускага камуністычнага й савецкага руху ў 1917—20-тых гадох, інфармацыяў пра іх у савецкім друку мала.
Пра большасьць зь іх няма ніякае літаратуры. Некаторыя — У.Скарынка, В.Майзель, Сосна, Гурыновіч, Лаўрэцкі, Паляцка — згадваюцца толькі ў адзінкавых гістарычных нарысах 1920-ых гадоў125. Другія — Я.Лагун, А.Квачанюк, І.Няцецкі, А.Усьціловіч, П.Клыш, А.Дзедзя, І.Мазур, В.Ханін, І.Пузыроў, Ф.Балбека, М.Драко-Дракан і іншыя — згадваюцца і ў БелСЭ126, але пра іх там, за рэдкімі выключэньнямі, няма асобных артыкулаў; і мы нічога ня ведаем пра іхны лёс, як і пра лёс усіх названых перад імі. А пра каго ведаем (пераважна зь несавецкіх ці неафіцыйных
124 Тэкст маніфэсту цытуецца з арыгіналу, клішэ якога апублікавана ў альбоме «Янка Купала. Жыццё і творчасць» (Мінск, 1959). Б.89.
125 Па-за СССР паўтораныя ў публікацыі: Недасек Н. Камунізм і “беларускі нацыяналізм” // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Кн.1. Мюнхэн, 1962.
126 т.2. Б.230, 243, 260 і інш. З.Жылуновіч і Я.Лагун — яшчэ і ў Очеоках..
крыніцаў), ніхто зь іх не памёр сваёй сьмерцю127: яны, падобна тысячам зь беспартыйнае беларускае інтэлігэнцыі, былі абвінавачаныя ў беларускім нацыяналізме й, на загад Масквы, зьнішчаныя.
У гібелі іхнай павінны перадусім правадыры расейскага камунізму, якія супраціўляліся тварэньню БССР і БКП. Пачатак таго канвэеру сьмерці ў разьвязанай Ленінам у 1917—20 гадох хвалі “чырвонага тэрору”. Канец — у сыстэматычных і плянавых акцыях вынішчэньня нацыянальнае эліты нерасейскіх народаў у хвалях тэрору 1930-ых гадоў, асабіста кіраваных Сталіным.
Скрайнюю заўзятасьць у гэтым апошняга ўжо на прыкладзе г. зв. “Грузінскай справы”128 заўважыў і нат асудзіў Ленін. Будучы сам, як мы ведаем, не свабодны ад вялікадзяржаўнага шавінізму, у нататках «К вопросу о нацнональностях нлн об “автономнзацнн”» ён пісаў: “Прннялк мы с достаточной заботлнвостью меры, чтобы действятельно зашятять ннородцев от нстннно русского держяморды? Я думаю, что мы этнх мер не пряняля [...] Я боюсь, что т. Дзержннскнй129, который езднл на Кавказ расследовать дело о “преступленяях” [... ] “соцяал-нацноналястов” (так Сталін назваў тады грузінскіх камуністаў. — А.К.), отлячйлся тут тоже только свонм нстннно русскнм настроеннем (нзвестно, что обрусевшяе янородцы всегда пересалнвают по частя нстннно русского настроення). Тот грузян (мова йдзе пра Сталіна. — А.К.), который [... ] пренебрежнтельно швыряется обвнненнем в “соцнал-нацноналнзме” ([...1 сам
127 3 гэтага нам ведама толькі адно выключэньне: сьмерць ад хваробы былога сябры ЦК БКА, а ў БССР рэдактара газэты «Савецкая Беларусь» і сакратара ЦБ КП(б)Б С.Булата, які не дажыў да часу, калі пачалася расправа над ягонымі сябрамі, памёршы ў 1921 годзе.
128 у 1922 годзе, калі тварыўся СССР, ЦК РКП(б) праектам. “аўтанамізацыі” (улучэньня ўсіх нерасейскіх савецкіх рэспублік у склад РСФСР) вырашыў адабраць ад іх фікцыйны статус іхнай “дзяржаўнай незалежнасьці”. Праект выклікаў супраціў з боку камуністаў гэтых рэспублік: яны жадалі канфэдэрацыі з РСФСР, а не фэдэрацыі. 16.9.1922 г. праект быў адкінуты ЦБ КП(б)Б, 3.10.1922 г. — ЦК КП(б) Украіны, і г.д. Найбольш рашуча супраць маскоўскага праекту выступіў ЦК КП(б) Грузіі. 15.9.1922 г. ён вынес пастанову: “Прапанаванае на аснове тэзаў таварыша Сталіна аб’яднаньне ў форме аўтанамізацыі незалежных рэспублік уважаць за перадчаснае”. “Аб’яднаньне гаспадарчых высілкаў і агульнай палітыкі ўважаць за неабходнае, але з захаваньнем усіх атрыбутаў незалежнасьці” (Авторханов А. Технологмя властм. Франкфурт на Майне, 1976. Б.365). Пазыцыя гатая грузінскіх камуністаў і была галоўнай прычынай карных рэпрэсіяў супраць іх.
129Тады кіраўнік толькі што рэарганізаванага з ВЧК ГПУ.
является настояіцнм н нстннным не только “соцнал-нацноналнстом”, но н грубым велмкорусскнм держнмордой)...”130 Аднак, не зважаючы на такія засьцярогі Леніна, “грубый велнкорусскнй держнморда” інсьпіраваў ці арганізоўваў і далей рэпрэсіі супраць “ннородцев” і “ннородных” “соцналнацноналнстов’, пазьней пераназваных у “нацыянал-камуністаў”.
Першай ахвярай з “айцоў” БССР быў сябра 1-га ўраду БССР, народны камісар нацыянальных спраў, Фабіян Шантыр. Пісьменьнік-адраджэнец, чые апавяданьні й вершы друкаваліся ў «Нашай Ніве», «Дзяньніцы» й іншых пэрыядычных выданьнях, у сваёй брашуры «Патрэбы нацыянальнага жыцьця для беларусаў і самавызначэньне народу» (1918) марыў працаваць над адбудовай вольнай бацькаўшчыны Беларусі Якая гэта вялікая доля для нас!” Ды вось... па выхадзе з Ураду БССР ён мабілізаваны ў Чырвоную армію, дзе ўвесну 1920 году арыштаваны, абвінавачаны ў нацыянальнай контррэвалюцыі й расстраляны131.
Сьмерць ягоная была й першай ахвярай бальшавіцкага тэрору ў беларускай літаратуры.
Блізкі сябра У.Ігнатоўскага й М.Чарота, адзін з былых кіраўнікоў падпольнай Беларускай Камуністычнай Арганізацыі ў 1920 годзе, а па 2-ім абвешчаньні БССР рэдактар газэты «Савецкая Беларусь» (орган ЦВК БССР) Міхась Маразоўскі (запраўднае прозьвішча — Гурын) у 1924 годзе пад прозьвішчам Ханевіча перакідаецца зь Менску ў Заходнюю Беларусь.
Зь ягонае ініцыятывы 30 лісгапада 1924 году ў Вільні склікаецца канфэрэнцыя Камуністычнай партыі Заходняй Бсларусі (КПЗБ), якая, падобна КП(б)Б, не была самастойнай беларускай партыяй, а часткаю Камуністычнай работніцкай партыі Польшчы (КПРП). Канфэрэнцыя прымае прапанаваны М.Гурыным курс на “арганізацыйную й палітычную падрыхтоўку да ўзброенага паўстаньня” з мэтаю “аб’яднаньня Заходняй Беларусі з БССР”132.
М.Гурын выбіраецца ў ЦК КПЗБ і дэлегатам на 3-ці зьеод Камуністычнай партыі Полыпчы, які з пастановаю канфэрэнцыі КПЗБ не згаджаецца й яе ўневажняе’33.
^Леннн В. Полное собранме сочяненай. Москва, 1958-65. Т.45. С.357-360.
ізас	беларускае літэратуры. Выд.2. Вільня, 1921. Б.206.
ьелСЭ. 1.4. Б.276-277.
133Тамсама. Б.277.
Паміж КПЗБ і КПРП паўстае канфлікт. Масква ў ім становіцца на бок КПРП. Яна таксама супраць “узброенага паўстаньня ў Заходняй Беларусі”, якое М.Гурын з КПЗБ “спрабаваў выклікаць у 1925 годзе”’34; дзеля чаго адклікае М.Гурына назад у Менск.
М.Гурын не падпарадкаваўся.
Ён выйшаў з ЦК КПРП і з кантраляванай ёю КПЗБ ды, разам зь сябрамі ЦК КПЗБ А.Капуцкім і Л.Родзевічам, заснаваў новую КПЗБ, незалежную ні ад Польскай Камуністычнай партыі, ні ад РКП(б). Гэта была трэцяя (пасьля 1917-19 і 1920 гадоў) спроба стварыць самастойную Беларускую Камуністычную партыю.