• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

    Крокі гісторыі

    Аўген Калубовіч

    Памер: 288с.
    Мінск 1993
    72.57 МБ
    Былы беларускі пасол польскага сойму В.Рагуля ў сваіх ўспамінах135, з падзеяў 1925-28 гадоў прыгадвае: М.Гурын “зарганізаваў тайную друкарню, у якой друкаваў свой орган «Чырвоны Сьцяг»136. Польскім камуністам гэта прыпала не да смаку. Яны выкрылі яе й, уварваўшыся аднойчы ў друкарню, спалілі ўсе драўляныя часткі, разьбілі чыгунныя й зьнішчылі рэіпту. Цераз некаторы час Гурын сам быў арыштаваны й кінуты ў беластоцкую вязьніцу”.
    Пасьля таго, як ён выйшаў на волю й спаткаўся з паслом, апошні запрапанаваў яму: “Адмоўся ад камунізму й перайдзі на бок Беларускага Пасольскага Клюбу [... ] Мы перакінем цябе нелегальна ў Нямеччыну. Там ты [... ] станеш на чале нашага Інфармацыйнага Бюро [... ] Ты — зацкаваны воўк, і цябе ўсё роўна заб’юць камуністы й скінуць на дэфэнзыву, або дэфэнзыва й зваліць на камуністаў”.
    Маю прапанову ён ня прыняў.
    Як я прадбачваў, гэтак і сталася. У Горадні, пасьля гутаркі са мною ў гатэлі «Гандлёвы», ён выйшаў ад мяне каля 11 гадзіны увечары. Я не пасьпеў распрануцца, калі пачуў стук у дзьверы і голас Гурына: “Адчыні!” Ён увайшоў бледны й сказаў: “Я паранены. На вуліцы Пілсудзкага нейкі тып 8 разоў выстраліу у мяне”. Я паклаў яго на сваім ложку, агледзеў рану й выклікаў паліцыйнага лекара [...] Мяне дапыталі ў якасьці сьведхі, а Гурына забралі ў шпіталь [... ]
    Хутка [... ] я давсдаўся, што Гурын (16 сакавіка 1928 тоду. — А.А.)137 быў застрэлены ў Вільні [... ] Так скончыў
    13Д БелСЭ. T.10. Б.157.	.
    135 Рагуля В. Успаміяы. Ню Ёрк, 1957
    ізвПаводле БелСЭ (T.10. Б.157), іншы орган ЦК КПЗБ — газ. «Бальшавік».
    137 БелСЭ. Т.6. Б.28.
    закладчык КПЗБ”138. А забойца ягоны — С.Клінцэвіч, засуджаны польскім судом на пажыцьцёвую турму, выменены на свабоду ў СССР139.
    У 1930 годзе, у часе першае ў 30-ых гадох хвалі масавага тэрору ў БССР, ГПУ арыштоўвае цэлую групу беларускіх нацыянал-камуністаў, спаміж каторых — трох былых сяброў Ураду БССР:
    народнага камісара працы 1-га ўраду БССР — гісторыка й пісьменьніка Язэпа Дылу (Назара Бываеўскага), які па 2-ім абвешчаньні БССР быў сябрам ЦВК БССР (1921-24), старшынёю праўленьня Беларускага цэнтральнага саюзу спажывецкіх таварыстваў (1921-23), старшынёю Дзяржпляну БССР (1923-24), дырэктарам Інстытуту мастацтвазнаўства Інбелкульту, заступнікам загадчыка Белджяржкіно (1928-30);
    народнага камісара асьветы БССР (1926-29) і сябру ЦВК Антона Баліцкага, у 1921-26 гадох — заступніка наркома, фактычнага кіраўніка школьніцтва БССР у 1921-29 гадох; і
    народнага камісара земляробства БССР (1924-29), сябру ЦВК і ЦК КП(б)Б Зьмітра Прышчэпава.
    Яны, актыўныя творцы 1-ае й 2-ое БССР, былі далучаныя да арыштаваных у тым жа часе былых дзеячоў БНР, выдатных беларускіх навукоўцаў, пісьменьнікаў, працаўнікоў асьветы й мастацтва, абвінавачаных у прыналежнасьці да неіснуючай “контррэвалюцыйнай нацыянал-дэмакратычнай арганізацыі Саюзу Вызваленьня Беларусі” (СВБ), і, разам з усімі імі, увесну 1931 году без суда былі засуджаныя: Я.Дыла — на 5 гадоў ссылкі ў аддаленыя раёны РСФСР, а А.Баліцкі й З.Прышчэпаў — на 10 год канцэнтрацыйных лягероў.
    А.Баліцкі ў 1935 годзе памёр у лягеры пры станцыі Мядзьведжая Гара Мурманскай чыгункі, дзе ён з рыдлёўкаю ў руках капаў Беламорска-Балтыцкі канал імя Сталіна140. Пра лёс З.Прышчэпава сьведчыць у сваіх успамінах былы вязень Салавецкіх канцэнтрацыйных лягероў украінец С.Під-
    138 Рагуля В. Цыт. пр. Б.66-70. Пазьней, будучы зманеныя ў БССР і арыштаваныя ў 1934 годзе, загінулі таксама А.Капуцкі й Л.Родзевіч: першы — у 1935. а другі — у 1937 гадох.
    139 БелСЭ. Т.6. Б.28.
    140 Такое паведамленьне атрымала жонка ягоная, лекар ^ідзяленьня скураных хваробаў менскага Клінічнага гарадка. Сама яна ў роспачы атруцілася.
    гайны, які спатыкаў яго “на самім востраве, на камандыроўцы Філімонава, у 1937 годзе”141. 3 Салаўкоў ён не вярнуўся.
    Заснавальнік і кіраўнік Беларускай Камуністычнай Арганізацыі ў 1920 годзе, актыўны ўдзельнік 2-га абвешчаньня БССР, Усевалад Ігнатоўскі, былы выкладчык гісторыі ў Віленскім Настаўніцкім (ад 1914 году) і Менскім Пэдагагічным Інстытутах, у БССР быў сябрам ураду (народным камісарам земляробства ў 1920-21 гадох і асьветы ў 1921-26 гадох), прафэсарам гісторыі Беларусі ў Беларускім Дзяржаўным унівэрсытэце, аўтарам шматлікіх навуковых працаў (і папулярнага «Кароткага нарысу гісторыі Беларусі», 1919), старшынёю Інстытуту Беларускае Культуры — прэзыдэнтам Беларускай Акадэміі Навук (1925 — пачатак 1931 гг.).
    He зважаючы на ўсё гэта, у 1930 годзе, калі было арыштавана шмат ягоных сяброў — дзеячоў беларускай навукі, асьветы й мастацтва — У.Ігнатоўскага абвінавачваюць у “нацыянал-апартунізме”. Супраць яго ў афіцыйнай прэсе ўзьнімаецца акцыя ачарненьня й цкаваньня. Урэшце, яго самога змушаюць выступіць у друку з пакаянным лістом, у якім бы ён сам публічна асудзіў і апаганіў сябе й сваіх сяброў, што пакутавалі ў камэрах ГПУ.
    "... Перажыткамі “адраджэнства”, — пісаў ён, — якія засталіся ў мяне ад эсэраўска-грамадаўскага мінулага [... ] маім нацыянал-апартунізмам у тэорыі й на практыцы; незалежна ад таго, хацеў я ці не хацеў [... ] я зрабіўся, па правільнай фармулёўцы т. Гея142, “нацыянал-дэмакратам з партбілетам у кішэні” [... ] Зусім правільна пленум ЦК КП(б)Б (25 кастрычніка 1930 году143. — А.К.) пастанавіў вывесьці мяне са складу Бюро ЦК і ЦВК і перадаў справу аб далейшым маім знаходжаньні ў партыі ў ЦВК, дзе яна разьбіраецца. Як ні балюча, як ні цяжка гэта для мяне, але перад ЦК КП(б)Б і перад усёй партыяй я цьвёрда павінен прызнаць, што палітычна я зрабіў зраду перад партыяй, хоць і не хацеў зрабіць гэтага суб’ектыўна...”144
    He дапамагло й гэта. У студзені 1931 году яго выключаюць з партыі й здымаюць з становішча прэзыдэнта
    141 Підгайннй С. Недострілялі. 4.1. Вндавнмцтво «Украіна», 1949. C.115.
    142 К.Гей — новапрысланы ў 1930 годзе з Масквы для разгрому “беларускага нацыяналізму” 1-шы сакратар ЦК КП(б)Б.
    і«БелСЭ. Т.2. Б.507.
    144 Ліст апублікаваны ў газэце «Зьвязда». Тут цытуецца паводле перадруку ў час.: Камуністычнае выхаваньне (Менск). 1930. №12. Б.34.
    Беларускай Акадэміі навук. Пачынаюць выклікаць на допыты ў ГПУ й патрабаваць, каб ён згадзіўся на ролю правакатара ў дачыненьні да арыштаваных сяброў, якім інкрымінуецца ўжо згадваная “контррэвалюцыйная нацыянал-дэмакратычная арганізацыя СВБ”.
    Перад ім такая прапазыцыя была зроблена Янку Купалу. Яго таксама выклікалі ў ГПУ й змушалі “прызнацца”, што ён быццам бы ўзначальваў СВБ. Я.Купала на прапазыцыю ГПУ адказаў спробаю самагубсгва: аднае начы ў канцы лістапада, вярнуўшыся з ГПУ дадому, ён распароў сабе нажом жывот. Лепей сьмерць, чымся роля нягодніка.
    Ад сьмерці Я.Купалу адратавалі. У адведзіны да яго • прыехаў У.Ігнатоўскі.
    — Табе трэба жыць, Янка... трэба жыць. Ты ў нас адзін, — суцяшаў ён паэта.145
    I вось цяпер, калі Я.Купала з ранамі ляжаў у цяжкім стане, ГПУ вырашыла змусіць на гэтую ролю праф. У.Ігнатоўскага. Ад яго вымагаюць выступіць на публічным працэсе ў характары “кіраўніка” гэтай “арганізацыі”.
    Пра фінал разьвязкі жонка Ігнатоўскага расказвала:
    ■ У тое раньне (4 лютага 1931 году146. — А.К.) ён чуўся страшэнна знэрваваным і змучаным допытамі ГПУ. Прыйшоўшы да яе на кухню, ён пачаў гаварыць, што ніколі ня згодзіцца на тое, што яму прапануюць. Ён прасіў, каб яна ня вельмі сумавала, калі зь ім што здарыцца
    — Ці ж я буду горшая за іншыя жонкі? Куды вышлюць цябе, туды й я. Гэта ж нам з табою не першыня, — яна ■ўспамінала першую, царскую ссылку Ігнатоўскага. — Што людзям — тое й нам.
    Прафэсар пяшчотна пацалаваў жонку й пайшоў да сябе ў габінэт.
    Хутка пачуўся адтуль стрэл.
    Ігнатоўскі ляжаў у крыві, бяз памяці, але яшчэ дыхаў. Жонка кінулася да тэлефону выклікаць хуткую дапамогу. Але раней, чымся хуткая дапамога, у дзьвярах зьявіўся агэнт ГПУ. Сэрца жанчыны ня вытрывала. Яна кінулася на яго й пачала выпіхаць з свае кватэры:
    — Я цябе ня клікала, кат! Прыбег цешыцца? Вон адгэтуль!
    145 Рытар I. На суд гісторыі // Конадні. №7. 1963. Б.119-120.
    146 БелСЭ. Т.5. Б.44.
    Але ня зь ейнай моцай было выпіхнуць ненавіснага ката з кватэры. Ды й па сходах падымалася ўжо яшчэ двох [...]
    Хуткая дапамога пасьпела шмат пазьней ад спрытных агэнтаў ГПУ. Яны засталіся й пасьля бесьперапынна дзяжурыць у доме. Відаць, іх непакоіла думка, што можа выбухнуць дэманстрацыя: яны ведалі, што У.Ігнатоўскага высока паважалі й горача любілі ўсе. Дзеля гэтага, абвесьціўшы спачатку, што пахаваньне адбудзецца а 2-ой гадзіне, яны загадалі выносіць цела ўжо а 10-ай гадзіне раніцы.
    Па бакавых брудных вуліцах Менску, амаль бягучы, пранесьлі труну [... ] I калі пазьней пачалі прыходзіць людзі, прыносіць вянкі — усё было даўно скончана”147.
    Для большага расейскага кантролю над БССР (у дадатак да практыкі прызначэньня з Масквы 1-ых сакратароў ЦК КП(б)Б — паўнамоцных эмісараў Крамля й сапраўдных уладароў БССР) Масква адных “айцоў’ БССР пачала адклікаць з БССР у РСФСР: 5 траўня 1927 году яна адклікала старшыню СНК БССР Я.Адамовіча — на становішча дырэктара цукратрэсту ў Маскве148. Другіх на ейныя вымогі звальнялі з высокіх і ўплывовых становішчаў, але пакідалі ў БССР: у жніўні 1927 году быў звольнены з становішча сакратара ЦВК БССР З.Чарнушэвіч; увосені 1929 году з становішчаў дырэктара Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва й рэдактара часопіса «Полымя» — З.Жылуновіч (Ц.Гартны); з становішча галоўнага рэдактара цэнтральнай газэты «Савецкая Беларусь» — М.Кудзелька (Чарот); у студзені 1931 году з становішча народнага камісара юсгыцыі — А.Сташэўскі149.
    На месцы адкліканых і звольненых як правіла прызначаліся небеларусы (пераважна расейцы), або Масква
    і^Еўтух Б. Менск у 1930-1931 гг. // Раніца (Бэрлін). 1944. №54(216). ^4«Таксама іншых беларускіх камуністаў: 25.10.1930 г. 2-га сакратара ЦК КП(б)Б Я.Васілевіча — у апарат наркамзему СССР; 1.2.1932 г. рэктара Камуністычнага ўнівэрсытэту ў Менску й загадчыка адазелаў друку, культуры й прапаганды ЦК КП(б)Б у 1928-31 гт. (был. народнага камісара аховы здароўя БССР у 1921-22 гт.) А.Сянкевіча — у сыстэму наркамату аховы здароўя РСФСР. У 1933 г., калі Ў БССР пачалася 2-ая ў 30-ых гт. хваля масавага тэрору, з БССР у РСФСР былі адкліканы народны камісар асьветы А.Платун, народны камісар землярооства П Рачыцкі, народны камісар лёгкай прамысловасьці Р.Грыцэвіч і шмат іншых. Усіх іх праз колькі год у РСФСР паарыштоўвалі й, праўдападобна, парасстрэльвалі.		л	_ . . , . „.