Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
164 Камкор Барыс Гарбачоў — камандуючы войск Забайкальскай вайсковай акруп, у 1917-20 гадох актыўны ўдзельнік устанаўленьня савецкае ўлады ў Беларусі. 3 ліпеня 1937 году расстраляны па справе маршала М.Тухачэўскага.
165 БелСЭ. Т.1. Б.91.
АКО рыбапрамысловае Акцыянэрнае Камчацкае Таварыства.
167 Шамардзіна С. Старонкі з біяграфіі Язэпа Адамовіча П Полымя №4. Б.127.
1966.
Астатнімі з “айцоў” 2-ое БССР (наколькі гэта ведама сёньня) да канвэеру сьмерці падвялі былых бліжэйшых сяброў і памочнікаў У.Ігнатоўскага ў тварэньні падпольнай Беларускай Камуністычнай Арганізацыі ў 1920 г. —
рэктара Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту Язэпа Каранеўскага;
першага сакратара ЦВК і СНК БССР (1921-24), народнага камісара юстыцыі (1928-30) Алеся Сташэўскага; і
“пачынальніка пралетарскай беларускай паэзіі”, ініцыятара й старшыню літаратурнай арганізацыі «Маладняк» (1923-27), рэдактара газэты «Савецкая Беларусь» (1925-29) Міхася Чарота (Кудзельку).
Я.Каранеўскага пасьля засуду ў канцэнтрацыйны лягер, у канцы 1937 году прывезьлі ў асобны камэнданцкі лягер сталіцы Байкала-Амурскіх лягероў — г. Свабодны(і). Разам зь ім у партыі вязьняў зь Менску быў і нацыяналкамуніст з 1919 году С.Гарбуз168. На трэці дзень з Свабоднага іх пагналі на “закрытую” калёну №66169, дзе сьлед іхны гіне. А.Сташэўскага й М.Чарота пасьля доўгіх катаваньняў раестралялі. Першага — 11 сьнежня 1938 году170, другога — тры дні пазьней, 14 сьнежня 1938 году171.
Беларускі паэт Мікола Хведаровіч, які ў тым часе таксама сядзеў у менскім НКВД, сьведчыць, што ў 1939 годзе, калі яго перавялі ў адзіночную камэру, у каторай перад расстрэлам сядзеў М.Чарот, ён знайшоў там “тэкст апошняга чаротаўскага верша [... ] выкалупаны нечым вострым на сьцяне. Гадамі [.„] захоўваў [... ] у сэрцы” яго, каб некалі апублікаваць. Разьвітваючыся з жыцьцём, у гэтым вершы «Прысяга» М.Чарот пісаў:
... Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты.
168 Сьцяпан Гарбуз — былы сябра ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР. У 1921-23 гадох — на кіруючых становішчах ва ўстановах Наркамасьветы БССР кіраўнік спраў ЦК КП(б)Б. У 1925-26 гадох — сакратар Акруговага Камітэту	КІІ(б)Б	толькі што далучанай да БССР Клімавіцкай
(Калінінскай) акругі, у 1928-29 гадох — на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі (сябра ЦК КПЗБ), скуль у 1930 годзе адкліканы ў Маскву.
169 Кіпель Я. Байкала-Амурская магістраль — БАМ // Беларус (Ню Ёрк). 1977. №246.
170БелСЭ. T.10. Б.67.
171 Тамсама. Т.П. Б.202.
9. Зак. 5388	1 тп
Я прысягаю вам, сябры, Mae палі, Mae бары, Кажу вам: я не вінаваты. Паверце: я не вінаваты!172
... Якая гіронія лёсу! “Бацька” “айцоў” БССР, Казімер Петрусевіч — адзін з 9 дэлегатаў 1-га зьезду РСДРП (зьезду, каторы адбыўся ў 1898 годзе ў Менску й арганізацыйна даў пачатак гэтай партыі), беларус і зямляк З.Жылуновіча, Ф.Шантыра, А.Сташэўскага, абодвух Чарнушэвічаў173 — на шмат год перажыў усіх іх, пазьнейшых спадкаемцаў РСДРП, першатворцаў БССР, не далучыўшыся (як і ніводзін з дэлегатаў 1-га зьезду!) ні да бальшавіцкае фракцыі РСДРП і РКП(б) і не прызнаўшы ні СССР, ні БССР(ІІ). Перажыў, мажліва, толькі таму, што пасьля перамогі бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расеі й акупацыі Чырвонай арміяй БНР уцёк замежы. У 1928 годзе, будучы віленскім адвакатам (і прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту), на «Працэсе 56» бараніў кіраўнікоў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (як і ў 1908 годзе на судзе ў Менску — Я.Коласа й
172Дзень паэзіі. Менск, 1965. Б.151. Як і па ўсім СССР, у завірусе тэрору 1936-38 гг. пацярпелі й тыя беларускія камуністы, што стараліся трымацца “гэнэральнай лініі” Крамля — М.Стакун, 7-7.1937 г. заступіўшы А.Чарвякова на становішчы Старшыні ЦВК БССР, a 13.11.1937 г. звольнены й арыштаваны; Д.Ваўковіч, 2-гі сакратар ЦК КП(б)Б у 1934-37 гг., 30.5.1937 г. заступіўшы М.Галадзеда на становішчы старшыні СНК БССР, 8.9.1937 г. звольнены й арыштаваны; З.Кавальчук, старшыня Цэнтральнага Савету Прафэсійных Саюзаў БССР у 1932-37 гг., увесну 1937 г. арыштаваны; камандарм Е.Убарэвіч, камандуючы войск Беларускай вайсковай акругі, 11.6.1937 г. расстраляны; і шмат іншых, а ў тым і сам В.Шаранговіч, адзіны да таго беларус у ролі 1-га сакратара ЦК КП(б)Б, арыштаваны 29.7.1937 г. 5.3.1938 г. маскоўская «Правда» публікуе ягоныя “паказаньні” на судовы.м спэктаклі “Антысавецкага права-трацкісцкага блёку” ў Маскве: “Старшыня суда Ульрых: Падсудны Шаранговіч, ці пацьвярджаеце вы вашыя прызнаньні, якія вы зрабілі ў часе папярэдняга сьледзтва? Шаранговіч: Цалкам пацьвярджаю... У нацыянал-фашысцкую арганізацыю мяне завэрбаваў Галадзед і Чарнушэвіч... Асноўныя мэты нацыянал-фашысцкай арганізацыі Беларусі Галадзед коратка фармуляваў так: ліквідацыя савецкай улады й аднаўленьне капіталізму, адлучэньне Беларусі ад Савецкага Саюзу ў выпадку вайны з фашысцкімі дзяржавамі...” Гэтага было досыць, каб В.Шаранговіча расстралялі. БелСЭ (т.П, 6.295) падае й дату — 13.3.1938 г. Тут хіба можна яшчэ выказаць здогад: гінучы самі, М.Галадзед і А.Чарнушэвіч маглі пацягнуць за сабою й В.Шаранговіча, “завэрбаваўшы” яго на допытах у “сваю арганізацыю” — насіў воўк, хай панясуць і ваўка!
173 К.Пятрусевіч паходзіць з с. Душава (Навіны) з-пад Капыля — Полымя. 1968. №8. Б.249.
ягоных сяброў зь Беларускага Настаўніцкага Саюзу174). Перажыў... пад “фашысцкімі рэжымамі” Польшчы й Нямеччыны, а ў канцы 2-ой сусьветнай вайны, калі “вызваленая” Вільня настала адыйшла да СССР, падаўся далей на захад і ў 1949 годзе памёр у Варшаве сваёй сьмерцю175.
У 1969 годзе зь вялікай помпаю сьвяткавалася 50-годзьдзе БССР. Тады яшчэ быў жывы Язэп Дыла.
Ужо было па 20-ым і 22-ім зьездах КПСС, якія “асудзілі” “культ Сталіна”. Былі абвешчаныя “адліга” й “рэгабілітацыі”... Вы думаеце, па Я.Дылу паслалі самалёт? Каб прывезьці на юбілейныя ўрачыстасьці ганаровага госьця — адзінага, хто застаўся яшчэ ў жывых зь сяброў 1-га ўраду БССР? I ня блізка!
Менск гарэў ад чырвані сьцягоў. Грымелі аркестры. Янычарам Масквы раздаваліся ардэны... А дзесь далёка, на глухой ускраіне чужога Саратава, самотна дажываў свой век (яму было каля 89) апошні “айцец” БССР. Ён пражыў там яшчэ да 1973 году і на 42-ім годзе ссылкі з БССР памёр176.
174 Колас Я. Цені мінулага: Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Менск, 1957. Б.8.
175 Полымя. 1968. №8. Б.249-250.
176 Газ. «Літаратура і Мастацтва» (№15(2646) за 13.4.1973 г.) падае дакладную дату сьмерці — 7.4.1973 г.
ЯКУБ КОЛАС I ЯНКА КУПАЛА
Памяць! Памяць! Малю! Малю! Аднаві мне фарбы палёў і нябёс, Аднаві мне маю зямлю!
У.Караткевіч
Я не магу пахваліцца, што быў сябрам ці блізкім да Я.Купалы й Я.Коласа. Але ў 1934-41 гадох пры розных нагодах — юбілейных імпрэзах, сходах, службовых абавязках і прыватна — сустракаўся зь імі. Мэта гэтых нататак — аднавіць з памяці кслькі паасобных выпадкаў з жыцьця вялікіх песьняроў.
* * *
28 сакавіка 1936 году. Заля сходаў у Доме пісьменьніка. На сьцяне выдзяляецца вялікі партрэт А.Александровіча; на ім “вядучы пралетарскі паэта” сядзіць на стале з цыгарэтаю ў руцэ. Над сцэнаю зьверху — сьвежы лёзунг: “Калі вораг не здаецца, яго зьнішчаюць (М.Горкі)”.
Як і часта, у залі, апрача пісьменьнікаў, выкладчыкі беларускай літаратуры з вышэйшых і сярэдніх школ Менску, спаміж якіх і я.
На адкрытым сходзе пісьменьнікаў ідзе “дыскусія” пра фармалізм у літаратуры. Пачатак ёй даў артыкул М.Горкага ў маскоўскай «Правде». Усе разумелі, што й артыкул гэты, і “дыскусія” — чарговы сыгнал для новых чыстак і арыштаў, якія неўзабаве й пачаліся.
У залі напружаны, прыгнечаны настрой. Пасьля пагромных выступаў казённых крытыкаў Я.Бранштэйна й А.Кучара, падтрыманых А.Александровічам, нясьмела выходзілі на трыбуну пісьменьнікі й ціха штось няяснае гаварылі. Пасьля некаторых прамоўцаў былі паўзы, і старшыня сходу М.Клімковіч настойліва паўтараў сваю просьбу: “Хто яшчэ хоча выступіць?”
У часе аднае з такіх замінак падняўся Я.Колас. Павольнай хадой ён дайшоў да трыбуны. Твар ягоны быў усхвалёваны. Голас — узбуджаны, глухаваты; інтанацыя — падкрэсьлена выразная. Ён не чытаў свае прамовы, як некаторыя іншыя (мажліва, не зьбіраўся й выступаць), a гаварыў — не зусім складна, зь перарывамі. Прамова ягоная 132
праз калькі дзён была апублікаваная ў газэце «Літаратура і Мастацтва», а пазьней — у зборах твораў; але далёка ня ў тэй рэдакцыі, якую я чуў на свае вушы — грунтоўна перапрацаваная, з устаўкамі, пропускамі і ў іншай стылістьгчнай форме.
Напачатку Я.Колас заявіў, што ён адмоўна ставіцца да гэтай “дыскусіі”, у якой няма “яснасьці ] і гаворыцца больш кругом ды навокала”, і якая сама дзеля таго мае фармалістычны характар. Такое ж уражаньне склалася ў яго, калі ён перад тым быў прысутны на такой жа “дыскусіі” ў Маскве. А тады загаварыў канкрэтна, болей-меней так (як я памятаю):
— Ужо чацьверты вечар мы таўчэм ваду ў ступе. Усё ня можам дашукацца фармалізму ў нашай літаратуры. I фармалістычных твораў... А я ведаю такі твор: мая аповесьць «Адшчапенец». Сырая, схэматычная, нерэальная. А чаму? Таму, што наша крытыка, а галоўна Бэндэ, з аглаблёю ў руках бегаў за мною й патрабаваў каб я як найхутчэй адгукнуўся на калектывізацыю. Дык вось я й адгукнуўся! Цяпер я публічна адмаўляюся ад яе...
У залі мёртвая цішыня. Я.Колас змоўк. Зрабіў крок ад трыбуны, але спыніўся, пастаяў крыху й дадаў (тут ужо я магу зацытаваць паводле публікацыяў, блізкіх да таго, што ён гаварыў):
— Гэты твор не апошні, пра які можна было б шмат пагаварыць... I калі б вы запыталіся ў мяне: “Дзядзька Якуб, якія ты творы лічыш беззаганнымі?” то я крэпка задумаўся б... Можа, каму-небудзь прызнаньне гэтае непрыемнае й страннае, як чалавеку, якому трэба скакаць з трампліна першы раз. Але скокне ён раз, скокне другі, і страх у яго пройдзе...
Цяпер я нават ня памятаю, ці выступіў пасьля Я.Коласа ў той вечар яшчэ хто. Выступ ягоны так ашаламіў, што заглушыў сабою ўсё іншае, што было на тым сходзе перад ягоным выступам і пасьля.
* * *
У тым жа годзе, дзесь на пачатку кастрычніка, я меў нагоду пазнаёміцца зь Я.Коласам. Было гэта ў сувязі з 30~цігадовым юбілеем ягонай літаратурнай творчасьці. Спаміж розных юбілейных імпрэзаў была рэспубліканская радыёперадача. У студыю радыёстанцыі быў запрошаны юбіляр і прамоўцы ад розных устаноў і арганізацыяў. Я выступаў там ад настаўнікаў Менску. Усе мы віталі яго перад мікрафонам. Тады Я.Колас пазнаёміўся з усімі намі.