Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Пасьля ўступных прамоваў Кубэ й Іваноўскага аб карысьці ўзаемных кантактаў Рада Даверу высунула на разгляд нямецкіх акупацыйных уладаў тры пытаньні: 1) патрэбу рэпрыватызацыі маёмасьці, 2) школьныя праблемы й 3) справу нямецкіх мэтадаў змаганьня супраць савецкіх партызанаў. У кожным пытаньні быў апрацаваны мэмарыял, які на сэсіі паўней рэфэраваўся вылучаным для гэтага з Рады Даверу рэфэрэнтам.
Першае пытаньне рэфэраваў Іваноўскі. Ён прасіў у інтарзсе адбудовы разбуранае вайною эканомікі Беларусі як найхутчэй вярнуць уласьнікам іхную нерухомую маёмасьць — дамы, зямлю, прадпрыемствы, нацыяналізаваныя савецкай уладаю.
Гэтае пытаньне ня выклікала зь нямецкага боку ніякіх засьцярогаў ці камэнтароў, і гэнэральны камісар прыняў мэмарыял, абяцаючы выдаць у гэтым пытаньні адпаведныя распараджэньні.
Другое пытаньне рэфэраваў я. На ўступе я ахарактарызаваў агульны стан тагачаснага беларускага школьніцтва ў Гэнэральным Камісарыяце Беларусі. Цяпер я ня маю тэй статыстыкі, якой я тады карыстаўся. У мяне захавалася статыстыка з папярэдняга школьнага году, апублікаваная ў часапісе «Bielaruskaja Skola», №5 за верасень-кастрычнік 1942 году (6.11-16, 61). За прайшоўшы год адбыліся ня столькі
колькасныя, колькі якасныя зьмены; колькасьць сельскіх школаў дзеля тэрору з боку савецкіх партызанаў і нямецкіх карных акцыяў крыху зьменшылася, а гарадзкіх, наадварот — павялічылася. Можна было б статыстыкі й не прыводзіць, але, дзеля таго, што экзэмпляры часапісу «Bielaruskaja Skola» ў БССР уладамі ейнымі панішчаныя й невядома, ці захаваліся яны дзе на эміграцыі, а ў кніжцы Інстытуту гісторыі АН БССР В.Раманоўскага «Саўдзельнікі ў злачынствах» (Менск, 1964) пра беларускае школьніцтва таго часу цьвердзіцца, што быццам бы з даваенных “сярэдніх і пачатковых школ засталіся лічаныя адзінкі, дый тыя насельніцтва ігнаравала й не пасылала ў іх сваіх дзяцей” (6.100), — карысным будзе статыстыку тую прывесьці.
Вось жа ў першым школьным годзе разбудоўвалася пераважна пачатковае й няпоўнае сярэдняе школьніцтва. Празь Беларусь толькі што пракацілася першая, з захаду на ўсход, хваля вайны, якая пакінула па сабе шмат руінаў, а ў тым і зруйнаваных школьных будынкаў. Дадамо тут, што на пачатку гэтае хвалі Сталін праз радыё заклікаў савецкіх грамадзянаў паліць фабрыкі, склады, школы, дамы... і нат ураджаі на палёх, каб не пакідаць нямецкаму ворагу. I ўсё ж, не зважаючы на вялікія разбурэньні й розныя іншыя цяжкасьці ваеннага часу, у 1941/42 школьным годзе ў 10-ёх акругах (68 паветах) Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі6 было адкрыта ў
Баранавіцкай акр.
425
школ,
у якіх
1220 настаўнікаў вучыла 53 612
вучняў
Барысаўскай7 “
143
♦♦
44
370

u
5981.
W
Вялейскай “
420

44
974

44
40 116

Ганцавіцкай8 “
98
п
U
197
м
м
9970
»♦
Глыбоцкай “
484
♦»
U
954
п
U
43 466
»»
Лідзкай	“
405
п
44
596
м
44
71 430
п
Наваградзкай “
307
п
U
751
н
м
31 197
>»
Слонімскай “
217
я
м
496
м
м
25 380
W
Слуцкай	“
344

44
1728
»»
44 ;
39 431
»»
6 Г. зн. у тзй частцы Беларусі, што тады была пад цывільнай нямецкай адміністрацыяй. Беларускае школьніцтва было і ў іншых частках Беларусі. Сярэдняя і ўсходняя Віцебшчына, Магілёўшчьіна, усходняя й паўночная Гомельшчына з Гомелем уваходзілі ў прыфрантавую паласу, якая была пад вайсковай нямсцкай адміністрацыяй. Паўдзённыя Гомельшчына й Берасьцейшчына былі пад адміністрацыяй Райхскамісарыяту Ўк.раіны, a Беласточчына — Усходняй Прусіі.
7 Пад цывільнай адміністрацыяй тут былі толькі два паветы — Бягомльскі й Плешчаніцкі.
° Акруга толькі арганізоўвалася з паветаў Баранавіцкае й Пінскае акругаў.
а ўсяго разам 3486 чатырохклясных і сяміклясных школаў, у якіх 9756 настаўнікаў вучылі 346 402 вучняў.
Акрамя таго, былі адкрытыя прафэсійныя школы — сельскагаспадарчыя (у Глыбокім і Кашалёве Наваградзкага павету), тэхнічная (у Клецку), мэдычная, дарожна-будаўнічая, гандлёва-адміністрацыйная й мастацкая ў Баранавічах; розныя рамесьніцкія школы ў Слоніме, Казлоўшчыне, Бытані, Дзярэчыне, Косаве й шматлікія прафэсійныя курсы. У першую чаргу, дзеля нястачы настаўнікаў ці павышэньня іхнае кваліфікацыі — кароткатэрміновыя (ад 6-ёх месяцаў да 3-ох тыдняў) настаўніцкія курсы ў Нясьвіжы й Баранавічах (разам — болей за 400 курсантаў), Наваградку (313), Валожыне (160), Глыбокім, Паставах і Браславе (разам — 378), у Слоніме, Менску, Вялейцы, Бытані, Любчы, Карэлічах і Дзятлаве.
1942/43 школьны год быў наступным этапам у разбудове школьніцтва, калі разбудоўвалася галоўна сярэдняе агульнаадукацыйнае й прафэсійнае школьніцтва. У гэтым годзе былі адкрыты новыя курсы, прафэсійныя, пераважна тэхнічныя, сельскагаспадарчыя й гандлёвыя школы ў Маладзечне, Лідзе, Ляхавічах, Стоўпцах і г. д. У Нясьвіжы, Навагргдку й Слоніме адчынены настаўніцкія сэмінарыі, якія разам мелі каля 2500 сэмінарыстаў. 13 траўня 1943 году ў Магілёве быў заснаваны Мэдычны Інстытут, хутка пераведзены стуль у Новую Вялейку.
Усё школьніцтва (па-за невялікай колькасьцю летувіскіх і польскіх пачатковых школаў у Лідзкай акрузе) было беларускім.
Пасьля ўступу я выказаў пункт гледжаньня Рады на тармажэньне нямецкімі ўладамі далейшае разбудовы й разьвіцьця беларускага школьніцтва. Канкрэтна яно выяўлялася ў тым, што: 1) цэнтральныя нямецкія ўлады ў Мекску й акруговыя ў акругах зь вялікімі цяжкасьцямі даюць дазвол на адчыненьне гімназіяў і прагімназіяў, чым стрымліваюць разбудову агульнаадукацыйнага сярэдняга школьніцтва; 2) ня далі дагэтуль дазволу на адчыненьне Беларускага Ўнівэрсытэту й 3) не зацьвярджаюць да друку падрыхтаваных навуковым аддзелам Галоўнага Школьнага Інспэктарыяту каля 15-20 новых падручнікаў для пачатковае й сярэдняе школы, вымагаючы перакладу іх на нямецкую мову, нібы для таго, каб нямецкая цэнзура магла іх чытаць.
Рада Даверу прасіла: 1) ня стрымліваць разбудовы агульнаадукацыйнага сярэдняга школьніцтва; 2) даць дазвол
на адчыненьне Ўнівэрсытэту й 3) зацьвердзіць да друку ўсе падрыхтаваныя падручнікі безь перакладу іх у нямецкую мову, бо ў Гэнэральным Камісарыяце ёсьць немцы, якія добра ведаюць беларускую мову.
Гэты рэфэрат і мэмарыял выклікалі незадаволеньне немцаў. Гэнэральны камісар папрасіў нямецкага шэфа Школьнага аддзелу Гэнэральнага Камісарыяту Пуста даць выясьненьні; сам апраўдваўся, што ў гэтых справах ужо пісаў у Бэрлін, але не атрымаў дагэтуль адказу. Тады прыняў мэмарыял і абяцаў пісаць ізноў.
Трэцяе пытаньне рэфэраваў сябра Рады Даверу, бурмістар Баранавічаў, інж. Аляксандар Русак. Напачатку ён зазначыў, што партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі — гэта не нацыянальны беларускі pyx, а чужы для Беларусі расейска-савецкі, кіраваны з Масквы9, хоць сярод парызанаў ёсьць і беларусы. Апошнія апынуліся там у балыпыні выпадкаў дзеля неадпаведных мэтадаў змаганьня супраць партызанаў, калі нямецкія карныя аддзелы нярэдка без разбору, толькі за падозраньні ў сувязях з партызанамі, праводзяць рэпрэсыўныя акцыі супраць усяго сяла. Такія мэтады змаганьня даюць адваротны эфэкт: яны не зьмяншаюць колькасьці партызанаў, а, наадварот, павялічваюць яе, бо прымусам заганяюць беларусаў у лес, да савецкіх партызанаў.
У пацьверджаньне сказанага былі прыведзеныя канкрэтныя прыклады такіх мэтадаў, практыкаваных немцамі. Правераныя рапарты пра іх, сабраныя сябрамі Рады Даверу з усіх акругаў Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі, якія Русак прыводзіў у сваім рэфэраце, былі далучаныя да мэмарыялу10.
9 Есьць, праўда, весткі аб спробах арганізацыі нацыянальна-беларускага партызанскага руху ў паўдзёнла-заходніх раёнах Беларусі, аднак быў ён слабы і ў самым пачатку разьбіты спэцаддзеламі НКВД савецкіх партызанаў.
10 Фотаклішэ аднаго зь іх (рапарту начальніка беларускай афіцэрскай школы ў Менску кап. Ф.Кушаля пра самы жорсткі прыклад такіх нялюдзкіх мэтадаў у Валожынскім павеце) апублікавана на бал. 146 згадванае кніжкі «Саўдзельнікі ў злачынствах». 1 хоць у рапарце Кушаля выказана асуджэньне й пратэст (тымбалей, што ў сяле Доры ў гэтай карнай акцыі трагічна загінулі й браты Кушаля), аўтар “акадэмічнае” кніжкі, В.Раманоўскі, дакумант гэты камэнтуе так, што Кушаль, які быццам “прымаў асабісты ўдзел у карных апэрацыях і блякадах, 6 жніўня 1943 года з захапленьнем дакладваў старшыні так званай “рады даверу” аб крывавых расправах над насельніцтвам той мясцовасьці, дзе ён нарадзіўся” (6.153).
Рада Даверу востра запратэставала супраць такіх мэтадаў паступаваньня немцаў, калі іхнае змаганьне супраць савецкіх партызанаў у' цэлым шэрагу выпадкаў ператварылася ў жорсткія рэпрэсіі супраць нявінных людзей, а ў тым дзяцей і жанчынаў, якія ў страху перад рэпрэсіямі ўцякаюць у лясы.
Галоўнае, што Рада Даверу ў гэтым пытаньні прасіла, было: 1) спыніць паленьне сёлаў і рэпрэсіі супраць нявінных людзей; 2) стварыць умовы й даць рэальныя гварантыі, каб без рэпрэсіяў вярнуць зь лесу дадому ўсіх прымусова туды загнаных загрозаю неапраўданых караў; 3) паклікаць супольную нямецка-беларускую камісію, якой даручыць апрацоўваць патрэбныя ў гэтым кірунку рэкамэндацыі й сачыць за правядзеньнем іх у жыцьцё.
Гэты рэфэрат і мэмарыял выклікалі з боку немцаў яшчэ большую рэакцыю незадаволеньня. Яны былі ашаломлены нечаканай сьмеласьцю пастаноўкі пытаньня. За сталамі кіраўнікоў службы бясьпекі й СД, а яшчэ болей — афіцэраў войск СС, ахоўнай паліцыі й жандармэрыі, узьнімаліся выкрыкі, гоман, пратэсты абурэньня. Калі Русак скончыў свой рэфэрат і перадаў гэнэральнаму камісару Кубэ мэмарыял, выступіў гэн. Цэнэр і спрабаваў апраўдаць карныя акцыі супраць сёлаў. Аднак мы былі зьдзіўленыя, калі Кубэ, наўсуперак гэн. Цэнэру, пачаў перад Радай Даверу апраўдвацца, заявіўшы, што ён у гэтым не вінаваты, што гэта робяць незалежныя ад яго органы й што сам ён у гэтай справе нібы скардзіўся ў Бэрлін.
Нашыя пабойваньні арышту Рады Даверу ня спраўдзіліся. Іваноўскаму не давялося чытаць Дэклярацыі Незалежнасьці, якая ляжала ў нутраной кішэні ягонага пінжака. Але даўжэйшы час нас не пакідала думка, што немцы яшчэ могуць з намі расправіцца. I гэта быў бы ня першы й не апошні выпадак: ужо перад тым быў арыштаваны галоўны школьны інспэктар Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі кс. Вінцэсь Гадлеўскі (ён загінуў у нявыясьненых акалічнасьцях), пазьней — расстраляны (у Нямеччыне) былы заступнік начальніка Галоўнага Штабу Беларускай Краёвай Абароны маёр Віталь Мікула.