Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Працу гэігую кампазытар працягвае й па пераезьдзе ў ЗША, дзе пад ягоным музычным кіраўніцтвам і пры ягоным акампанімэнце найграна колькі кружэлак. Нам ведамыя тры: у 1955 годзе ў Кліўлэндзе харавымі групамі Згуртаваньня Моладзі (выданьне «Васількі» — пераважна беларускія народныя песьні «Што й за месяц», «Ой, рэчанька, рэчанька», «Як я была маладая» й іншыя); у 1960-х гадох (выданьне «Каласкі») у выкананьні опэрных салістак Н.Градэ й Б.Вержбаловіч на кружэлку запісана 16 ягоных рамансаў і песьняў на словы беларускіх паэтаў ці народных песьняў («Я ад вас далёка», «Васілёчкі», «Ты прыдзі», «0, Беларусь, мая шыпшына», «.Лявоніха» й г.д.); а дбайнасьцю Беларускага выдавецка-мастацкага клюбу «Пагоня» ў Канадзе ў выка-
25 Песьня гэтая ў апрацоўцы Шчаглова-Куліковіча дзесь у 1950-ых гадох паўторна запісаная на кружэлку ў СССР, але без паданьня на ёй імя нашага кампазытарі ці якогась іншага (Выданьне: СССР, Апрелевскмй завод, ГОСТ 5289-50. Выканаўца: Н.Д.Варвулев. Акампанімэнт: Гос. белорусскнй нар. оркестр под упр. Н.Н.Жнновнча).
наньні Б.Вержбаловіч — 7 беларускіх народных песьняў («Пасею ж я», «Вярба», «Ой, ды жала я» й інш.) і ў выкананьні саліста Сяргея Шульгі — раманс «Не забуду я, Алеся». Без удзелу кампазытара ў 1944 годзе ў Празе М.Забэйда-Суміцкі запісаў на кружэлку ў сваім выкананьні пры суправодзе сымфанічнае аркестры раманс «Учора шчасьце» (на словы М.Багдановіча). На дзьвюх кружэлках беларускага жаночага хору «Каліна» ў Саўт-Рывэры (дырыгэнт К.Барысавец) у сярэдзіне 1960-ых гадоў запісаныя тры песьні й рамансы — «Я іду дарогаю» (на словы У.Клішэвіча) і іншыя й беларуская народная песьня «Цераз сад-вінаград».
Як не музыказнаўца я не магу разглядаць нутраное структуры музыкі Шчаглова-Куліковіча — ні ягонай музычнай мовы, ні ейных стылявых асаблівасьцяў і музычнага почырку, як не магу рабіць і агульнай ацэны ягонай кампазытарскай творчасьці. Таму спашлюся тут на аўтарытэт выдатнага музыказнаўцы й кампазытара праф. А.Карповіча.
Паводле яго, беларускія кампазытары Турзнкоў, Шчаглоў-Куліковіч і Равенскі ў сваёй творчасьці “імкнуцца знайсьці арганічнае адзінства мэлёдыі й гармоніі, сымфанізаваць народны музычны фальклёр, шукаць новыя фарбы на гукавой палетры народных інструмэнтаў, сродкамі сучаснай эўрапейскай сымфанічнай аркестры імкнуцца перадаць іхнае гучаньне. Яны ўздымаюць беларускую мэлёдыю на высокі мастацкі ўзровень кампазытарскай тэхнікі, глыбака і ўдумліва падыходзяць да захаваньня ў мастацкіх творах своеасаблівасьцяў беларускага калярыту. Творчая дзейнасьць кампазытараў М.Шчаглова-Куліковіча і М.Равенскага можа служыць прыкладам няўпыннай і ўпорыстай працы над праблемай народнасьці ў музыцы, праблемай, якая сгала перад імі яшчэ ў часе першых спробаў заснаваньня беларускай песьні.
У такіх творах М.Шчаглова-Куліковіча, як беларускія песьні для солё ў суправаджэньні сымфанічнай аркестры, сымфанічныя сюіты на беларускія тэмы, 2-я сымфонія, канцэрт для фартэп’яна з аркестрай, творы для цымбальнай аркестры, опэры «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей» [... ] — ва ўсіх гэтых творах і шмат іншых, самабытнасьць творчай індывідуальнасьці аўтараў, тэхнічная дасканаласьць, шуканьне новых прыёмаў большае выразнасьці — усё гэта падпарадкуецца асноўнаму — імкненьню як найглыбей сягнуць у самую існасьць народнага мэлясу, які складае
запраўдныя “душу й цела” іхняе музыкі, незалежна ад розьніцы творчых індывідуальных рысаў”26.
Значны сьлед Шчаглоў-Куліковіч пакінуў і як тэарэтык-музыказнаўца ды гісторык беларускае музыкі. Гэта ён (побач Равенскага) ў працэсе зьбіраньня й вывучэньня беларускай народнай песьні ўпершыню выкрыў ейную ладавую пабудову й самабытныя рысы структуры музычнай мовы (арнамэнт мэлёдыкі й рытмікі, вольнасьць і нераўнамернасьць мэтрыкі, рэчытатыўнасьць і г.д.), напісаўшы пра ўсё гэта адмысловае дасьледаваньне. Шмат цікавіўся гісторыяй беларускай музыкі й тэатру. У тых галінах навукі напісаў і апублікаваў шэраг працаў:
1)	«Беларуская песьня», Менск, 1942 (не апублікаваная27);
2)	«Беларуская музычная культура», Бэрлін, 1944, выданьне «Народнай бібліятэчкі», №628;
3)	«Беларуская музыка. Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва», ч.І, New Jork, 1953, выдаГьГе Бе<арус”ага іГстытуту Наву”і “ Мастацтва;
4)	«Беларуская савецкая опэра», Мюнхэн, 1957, выданьне Інстытуту для вывучэньня СССР.
Зь меншых публікацыяў цікавейшыя: «Беларускія народныя песьні ў творстве выдатных кампазытараў»29, «Крызыс беларускага музычнага мастацтва ў БССР пасьля вайны 1941-45 гг.»30, «Беларускае мастацтва 20-х гадоў і ягоныя карэньні ў савецкай сучаснасьці»31, «Да пытаньня дэградацыі вядучага тэатру БССР»32 і шмат іншых артыкулаў у розных беларускіх пэрыядычных выданьнях.
Трэба сказапь, што праз усё сваё жыцьцё на эміграцыі, да самае сьмерці, ён штось пісаў, рыхтаваў да друку, друкаваў. Пісаў на розныя тэмы, найбольш, відаць — фальклёрныя й гісторыка-музычныя. Быў таксама тале-
26 Карповіч А. Да праблемы беларускага нацыянальнага стылю ў музыцы // Запісы БІНіМ. №1(5). New York, 1954. Б.16-17.
27 Падрыхтаваньі да друку рукапіс кніжкі ў яго выпазычыў нямецкі музыказнаўца, здаецца, др. Крафт і зь невядомых прычынаў не вярнуў назад аўтару, выехаўшы зь Менску.
28 У гэтай кніжачцы (у разьдзеле «Беларуская народная песьня») аўтар коратка паўтараў некаторыя свае выснавы з загінуўшай працы «Беларуская песьня». „
29 Веда (Ню Ёрк). 1951. Ліпень-верасень. Б.108-117.
30 Беларускі Зборнік. Кн.1. Мюнхэн, 1955. Б.115-136.
31 Тамсама. Кн.5. Мюнхэн, 1956. Б.124-143.
32 Тамсама. Кн.6. Мюнхэн, 1956. Б.120-153.
навітым мэмуарыстам. Чытачу ведамыя ягоныя ўспаміны пра Я.Купалу, друкаваныя сьпярша ў газэце «Беларус»33, a пасьмяротна — у юбілейнай кніжцы на 100-ыя ўгодкі нарадзінаў Я.Купалы й Я.Коласа34. Неапублікаванымі засталіся ўспаміны з музычнага жыцьця ў Менску ад сярэдзіны 1930-ых гадоў да пачатку 2-ой сусьветнай вайны35.
... А гады йшлі. Пасьля сямідзесяці ён часта скардзіўся, што “сэрца здае”. У 1967 годзе з пакутлівай жальбаю спаткаў перадчасную сьмерць дачкі Натальлі. Пісаў, што езьдзіў з Чыкага ў Рочэстэр на паховіны. “Было ўрачыста але й вельмі цяжка... вельмі балюча”. Гэтае раны ў сэрцы ня мог пазбыцца.
5	сакавіка 1969 году трапіў у шпіталь, зь якога спадзяваўся хутка выйсьці. Там строіў яшчэ далейшыя пляны паўнейшае гісторыі беларускай музыкі, над якой працаваў ужо колькі год (у лісьце з шпіталю прасіў новых, абяцаных мною матар’ялаў); абдумаў апошнія дэталі амаль падрыхтаванага да друку чарговага выпуску «Беларускага песеннага зборніка».
Аднак... 31 сакавіка ўсё абарвалася, багатае творчае жыцьцё спынілася. Hi паўнейшая гісторыя беларускай музыкі, ні чарговы выпуск «Беларускага песеннага зборніка» друку ўжо не пабачылі.
Спадчына М.Шчаглова-Куліковіча — вялікая. Беларускія эміграцыйныя арганізацыі, пакуль яшчэ ня позна, павінны ў паразуменьні й з дапамогаю сп. Н.Градэ-Куліковіч усю яе сабраць і захаваць — музычную, музыказнаўчую, мэмуарную й эпісталярную. У першую чаргу — усё рукапіснае, неапублікаванае (опэры, апэрэту, сымфанічныя сюіты, канцэрты й іншае), каб скарб гэты не загінуў і ў будучыні мог трапіць у друк і на сцэну.
33 Беларус. 1952. №5-11.
34 Янка Купала і Якуб Колас. 1882-1982:.. Вянок успамінаў пра іх / Укладальнік і рэдактар А.Калубовіч. Ню Ерк, 1982.
35 Рукапіс гэтых успамінаў (грубы сшытак) аднойчы ў Нямеччыне быў у мяне, але, на просьбу камп. М.Равенскага, з згодаю аўтара я перадаў яго Равенскаму. Дзе рукапіс цяпер — ня ведаю.
МОВА Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА ШСЬМЕНСТВА. УВОДЗІНЫ
1.	ЛЁС ПОМНІКАЎ СТАРОГА БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (РУКАПІСНАГА Й ДРУКАВАНАГА)
Лёс помнікаў старога беларускага пісьменства дасьледаваў А.Шлюбскі1. Займаўся ім 1-шы зьезд беларускіх архэолягаў і архэографаў у Менску у 1926 годзе2. Шмат дадатковых дадзеных ёсьць у іншых працах і крыніцах.
Пісьмовыя сьведчаньні пра беларускія бібліятэкі й архівы XII—XVIII стагодзьдзяў
Пачаткі беларускіх бібліятэк губляюцца дзесь у пачатках беларускага пісьменства. Але сьведчаньні пра іх, якія да нас дайшлі й дагэтуль нам ведамыя — з пазьнейшых часоў: яны ў розных старых юрыдычных актах, кроніках, творах мэмуарнай і навуковай літаратуры.
Гзта сьведчаньні пра бібліятэкі:
1)	манастырскія й царкоўныя — Траецкага манастыра ў Слуцку, 1494 г.3; Усьпенскага Ляшчынскага манастыра ў Пінску, 1520 г.4; Дабравешчанскага манастыра ў Супрасьлі, 15575, 16456 і 16687 гг.; Сафійскага сабору ў Полацку, 15798,
1 АШ. (Скарачэньні крыніцаў дыюцца ў канцы працы.)
2 Рэзалюцыі, пратакол і рэфэраты, чытаныя на ім (М.Доўнар-Запольскага, З.Даўгялы, М.Мялешкі, А.Ясенева й інш.), апублікаваныя ў кн.: ІБК ПЗБАА.
з АЗР. Т.1. 1846. №115.
4 АШ. §174.
5 АСД. Т.9. 1870. №20.
6 Тамсама. №59.
7 Тамсама. №68.
8 АШ. §7; Heidenstein Reinhold. De bello Moscovitico commentariorum libri sex. Spirae, 1591. P.323. Есьць беларускі пераклад «Нататак» — Р.Гайдэнштайн. Пад Полацкам Дажджы. Ватэнштэт (Нямеччына), 1946. (Сьведчаньне пра бібліятэку — 6.45).
16549 i 178110 гг.; Усыіенскага сабору ў Смаленску, 1611 г.11; базыльянскага манастыра ў Полацку (пазьней — Полацкай вуніяцкай сэмінарыі, XVII—XVIII стст.12); базыльянскага манастыра ў Жыровічах, 1613 (і 1623 — Запіс Багданы Працлаўскай 15 сьнежня 1623 году ў старым Жыровіцкім эвангельлі, які пацьвярджае загінуўшае ў 1623 г. наданьне ейнага бацькі Івана Мялешкі за 29 кастрычніка 1613 г. Жыровіцкаму манастыру13), 163414, 163615, 166116 і 171317 гг.; Мікалаеўскай царквы (был. манастыра) ў Бельску, 1636 г.18; базыльянскага манастыра ў Быцені, 1647 (Дароўны запіс віленскага бурмістра Ів.Яцкавіча ў 1647 г. на падараванай ім гэтай бібліятэцы кнізе «Сказання полезная о латннох...”, XV ст.19) і 171320 гг.; брыгіцкага21 й езуіцкага22 манастыроў у Горадні, XVII—XVIII стст.; францішканаў у Вільні, 165523,	174824 і 174925
гг.; Багазьяўленскага манастыра ў Куцейне (Воршы), 1665 г.26; Траецкага Маркавага манастыра ў Віцебску, 1685 г.27; Спасаўскага Вохарскага манастыра каля Чэрыкава. 1708 г.28; езуітаў у Наваградку, 1754 г.29; дамініканаў у Горадні, XVIII ст.30;
9 Сапуновт. А. Внтебская старчна. Т.4. Внтебскь, 1885. Б.292.
10 Stebelski I. Dwa wielkie swiatla na horyzoncie Poiockim; zywoty sw.sw. Ewfrozyny i Parascewii. Wilno, 1781.