Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
У І-ай пал. XVII ст. канчальна сфармаваліся архівы Галоўнага трыбуналу ў месцах ягоных сэсіяў — у Вільні89, Наваградку90 й Менску91.
Апрача таго, у XIV—XVIII стст. узьніклі царкоўныя архівы — мітрапалічы, эпархіяльныя, манастырскія й некаторыя прыхадзкія розных веравызнаньняў (інфармацыі пра іх будуць прыведзеныя пазьней) і архівы прыватныя — пераважна князёў (Мсьціслаўскіх, Лукамскіх, Слуцкіх, Кобрынскіх, Агінскіх і г.д.) і магнатаў (Гаштольдаў, Хадкевічаў, Валовічаў і г.д.). 3 апошніх, што дажылі да XIX і XX стст., найбольш ведамыя — князёў Сапегаў у Дзярэчыне92, графаў Храбтовічаў у Шчорсах93 і Бешанковічах94, князёў Любецкіх у Шчучыне95, графаў Тышкевічаў у Лагойску96, князёў Вішнявецкіх у Брагіне97 й Прозараў у Хойніках98.
84 Пастанова Берасьцейскага сойму 1544 г., арт.23 — Dziatyriski С. Zbi6r praw Litewskich od roku 1389 do roku 1529. Tudziez rozprawy sejmowe o tychze prawach od roku 1544 do roku 1563. Poznart, 1841. S.412.
85 Пастанова Віленскага сойму 1551 г., арт.6 — Тамсама. S.455.
86 Архэограф Лялін сьведчыць, што ў Віленскім, Троцкім і Менскім ваяводзтвах было ўсіх 203 суды, і кожны зь іх меў свой архіў (Лялннь В. Внленскій Центральный Архнвг // Сборннк-ь Археологкческаго Мнстнтута. СПб, 1878. Кн.1. Отд.1. С.25).
87 Летапіс Магілёва пад 1708 г. — АСД. Т.2. 1867. С LXII.
88 АВАК. Т.6 (Берасьце, Кобрын, Камянец); Т.9 і 10 (Вільня); Т.39 (Магілёў) і інш.; ЙЮМ. Т.4-6 (Полацак); Т.7-17, 30 і 32 (Магілёў); T.17 і 18 (Крычаў); T.18 і 19 (Віцебск) і інш.
89 Для Віленскага, Троцкага й Полацкага ваяводзтваў — АВАК. Т.11-13 і 15.
90 Для Наваградзкага й Берасьцейскага ваяводзтваў — Россія. С.540.
91 Для Менскага, Віцебскага й Мсьціслаўскага ваяводзтваў — АПІ. §35.
92 Безь-Корнмловмчі> М. йстормческія сведенія о прммечательнейшмхт> местахь вь Б^лоруссік. СПб, 1855. С.49, 89 і 144; йконнмковь. Т.1. Кн.І. С.258-259 і Т.1. Кн.2. С.1237-1238.
93 Polski Slownik Biograficzny. Т.З. S.443; Сьцяпанаў. Цыт. пр.
94 АШ. §131.
95 йконннков-ь. Т.1. Кн.2. C.1237.
96 Тамсама. Б.1238.
97 Тамсама. Б.1239.
98 Тамсама.
Асобна мусім назваць Нясьвіскі архіў у замку князёў Радзівілаў". Хоць тут і была частка дакумэнтаў прыватных (акты саміх Радзівілаў, Кішкаў і іншых — да 8400 сем’яў), у сваёй асноўнай частцы ён меў характар дзяржаўнага, дзеля чаго й заснаваны быў у 1551 г. адумысловым прывілеем в. кн. Жыгімонта Аўгуста100. У архіве захоўваліся арыгіналы (рэдка — копіі) вялікакняжых і каралеўскіх прывілеяў, унівэрсалаў, лістоў і іншых дакумэнтаў; соймавыя дзёньнікі (31 сойму — 36 тамоў); канцлерская мэтрыка Мікалая Радзівіла за 1511-18 гг.; царкоўныя акты праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і вуніяцкай цэркваў; вялікі збор лістоў шматлікіх дзяржаўных мужоў (Хадкевічаў, Сапегаў, Астроскіх і г.д.), і інш. У 1867 г., пасьля рабункаў і паленьняў архіву ў 1814—1836 гт., у ім яшчэ засталося (без далучанага к таму часу збору кн. Вітгэнштэйна) 254 846 дакумэнтаў, пачынаючы ад XIV ст., спаміж якіх — 1246 пэргамінных101.
Падобна бібліятэкам, якія мелі каталёгі кніг, галоўнейшыя архівы мелі рэестры дакумэнтаў — усіх ці мінімальна выдатнейшых.102
Пра ахову архіваў былі спэцыяльныя ўрадавыя пастановы й асобны артыкул103 у Статуце 1588 г. У часе войнаў важнейшыя зь іх эвакуяваліся з раёнаў вайсковых дзеяньняў. Таму пра Нясьвіскі архіў, прыкладам, у пастанове сойму 1768 г. сьведчыцца, што ягоныя дакумэнты “ў працягу стагодзьдзяў захоўваюцца дбайна й пэўна [... ] А ў часе былых войнаў [... ] князі, пакінуўшы свае каштоўнасьці на рабунак ворагу, вывозілі архіў, выдаткоўваючы свае значныя сродкі й перахоўваючы яго ў бясьпечных месцах”104.
99 Пазьней іншым разам ён, як і бібліятэка, быў у палацы Радзівілаў у м. Палонка каля Міра.
юо Volumina legum. Выданьне 2-ое. Т.7. СПб, 1860. С.399-400.
101 Гкльтебрандть П., уступны артыкул да АСД. Т.7. 1870.; Мконнмковь. Т.1. Кн.2. С.1239-1241; Barwirtski Е. Archiwum ks. RadziwiHdw w Nieiwiezu // Archiwum Komisyi Historycznej. TH. Krakdw, 1909—1913. S.l-10; A1H, §98.
102 У кнігах Літоўскай Мэтрыкі гэта адзначана ў іхных загалоўках: “Мэтрыка прмвяльев, данкн, потверженей м нншнх розных справ короля его мплостм Жнкгпмонта Першого от року 1518 до року 1523. Перепмсана, зрэсстрована (падкр. нашае. — А.Ю м знову ннтролнкгована за росказаньем ясневельможного пана его ммлостн, пана Льва Сапегя, канцлера Велккого княства Лмтовского... в року тысеча пятьсот девятьдесят осмом” (Кніга Запісаў 10). У Нясьвіскім архіве рэестры былі блізу на ўсе дакуманты (Гнльтебрандть. Тамсама).
юзАрт.13. Разьдз.ІУ.
104 Volumina lelgum.
Сьведчаньні пра гібель помнікаў пісьменства
Які ж лёс спаткаў помнікі беларускага пісьменства X—XVIII стст.?
Шмат іх не дайшло да нас з прычынаў натуральнага ізносу.
Шмат згарэла ў пажарах Вільні (бібліятэка езуіцкай акадэміі й бібліятэкі й архівы япіскапскіх палацаў — у 1610 г.105), Віцебску (бібліятэкі й архівы Маркавага манастыра й колькіх блізкіх прыходаў і прыватных асобаў зь Віцебску, што былі на перахаваньні ў манастыры — у 1685 г.106), бібліятэка дамініканскага касьцёлу з зборам каля 600 кніг друку XV—XVIII стст. — у 1869 г.107), Менску (358 актавых кніг 1641—1761 гг. Галоўнага трыбуналу — у 1762 г.108), Наваградку (архіў земскага суда — у 1764 г.109) і г. д. „
Яшчэ болей іх загінула ад пажараў, зруйнаваньняў і рабункаў у войнах, пераважна з Масковіяй.
У 1611 г. згарэла багатая бібліятэка Усьпенскага сабору ў Смаленску, узарванага й падпаленага невядома кім110. “Кннгн справ мескнх Полоцкнх по окрутном сплюндрованью места Полоцкого (войскам маскоўскім. — А.К.) в року [... ] 1633 [... ] все [...] погорелн”111.
У 1654 г. загінулі бібліятэкі зруйнаваных і спаленых тым жа войскам езуіцкіх калегіяў у Віцебску, Воршы й Полацку й 36 касьцёлаў і манастыроў Магілёўшчыны й Віцебшчыны112, а ў спаленым Мсьціславе — ягоныя найстарэйшыя архівы113. У наступным годзе ў палаючай Вільні згарэла шмат кніг Літоўскай Мэтрыкі114. Найбольш пацярпелі ў вайну 1654-67 гг. кнігі, багата й па-мастацку аздобленыя: з аднаго Супрасьльскага манастыра ў 1656 г. было забрана,
105 АШ, §14 (Опмсаніе рукопяснаго отдЬленія Вяленской Публячной бябліотекя. Вып.1. Внльна, 1895С.ХІІІ).
і°б Тамсама. §25.
107 Тамсама. §102.
ms АВАК. T.13. №68.
109 АШ, §36.
11° Тамсама. §15.
пі АСД. Т.1. С.ІХ.	_	.
112 Мнтрошенко М. Іезумты вь восточной частя Бьлоруссін сь 157у-го по 1772-й г. // Полоцко-Вятебская старяна. Вып.2. Вятебсісь, 1912. С.60, 102, 103; АШ. §17.
ііз АШ. §17.	.	. г
іі4 Другая частка кніг у 1659 г. па дарозе з Швэцыі затанула у Ьалтыцкім моры — Янчук Н. Нарысы па гісторыі беларускае літаратуры. Менск, 1922. Б.61; Бережков. С.6; Булыка А. Літоўская Мэтрыка // Полымя. 1968. №2. Б.249.
разам зь іншымі кнігамі й дарагімі царкоўнымі рэчамі, тры эвангельлі апракос у абкладах з каляровых аксамітаў, прыбраных золатам і серабром115. Ведамы магілёўскі палкоўнік К.Паклонскі ў лісьце да наказнога ўкраінскага гэтмана Ів.Залатарэнкі ўжо ў сакавіку 1655 г. пісаў, што ад Масквы ў 1654-55 гг. “мелі мы такое рабаўніцтва дамоў Божых (г.зн. цэркваў і манастыроў. — А.К.), якога ня бачылі і ад татараў”116. Беларускіх кніжок тады так шмат трапіла ў рукі маскоўскіх жаўнераў, што па заканчэньні вайны цар Аляксей Міхайлавіч вырашыў зьбіраць іх: у 1672 г. ён загадаў Пярэмыскаму11' ваяводзе адбіраць у жыхароў свайго ваяводзтва “польскіе н латннскіе печатн кннгь н всякнхь гшсемь, которые взяты вь польскнхь118 городіхь во время войны”119.
У 1708 г. загінулі блізу ўсе царкоўныя й прыватныя бібліятэкі й архівы Магілёва й Віцебска, разрабаваных і спаленых на загад Пятра I ягоным войскам120. •
Нямала помнікаў пісьменства загіну^іа ў вайну 1812 г.: толькі ў Смаленску згарэлі старыя дакумэнты архіву Смаленскага магістрату121 й губэрнскага архіву122, архіў Лідзкага замку (вывезены ў Смаленск войскамі Пятра I у пач. XVIII ст.123), архівы г. Мсьціслава (19 вялікіх пакункаў і 6 скрыняў), эвакуяваныя туды перад прыходам напалеонаўскай арміі124.
У канцы 1918 г. была спаленая бібліятэка ў двары Грабніцкіх у Дрысенскім пав., якая мела болей за 100 беларускіх рукапісных кніг XII—XVI стст.125.
I г. д.126.
115 АСД. Т.9. С.204-205.
116 Акіншэвіч Л. Крывідкае казацтва ў XVII ст. // Сакавік (Остэргофэн) 1948. №1(2). Б.45.
117 Г. Пярэмышль — зараз жа на поўдзень ад Масквы.
118 Так тут названыя беларускія кнігі й гарады; да польскіх гарадоў маскоўскае войска не даходзіла.
п’ Оглоблнн-ь Н. К-ь всторін гоненій на “лнтовскія кннгм” вь XVII вйкў> // Бнбліографь (СПб). 1899. №5.
120Летапіс Магілёва, 8 верасьня 1708 г. (АСД. Т.2. C.LXI-LXII); Летапіс Віцебска, 28 верасьня 1708 г. (Россня. С.454-455); АШ. §28
>21 АШ. §49.
122 Тамсама. §51.
123 Палеес. Б. 136-138.
124 АШ. §56 (Жмркевмчг А. Смоленскія архмвы вг 1812 г. Н Смоленская стармна. Вып.1. Ч.І. 1909. С.357-358.
125 АШ. §127.
126 АВАК. Т.34. №178 (Магілёў, 1661 г.); АШ. §29 (Сабянкн-ь В. Охорскій Преображенскій монастырь // Могнлевскія Епархіальныя В^домостк. 1889. №21. С.310-311; АШ. §44 (Слуцак, 1812 г.); АШ. §64 (Нясьвіж, 1813 г.); Ziemkiewif R. Vasil Ciapinski // Bieiaruskaje гуёсіо (Vilna). 1919 №5 (id. KroSyn, 1919 h.) i інш.
Такія прычыны й акалічнасьці гібелі помнікаў пісьменства ёсьць аднак агульнымі для гісторыі ўсіх народаў. Розьніца можа быць адно ў памерах стратаў. Адрозьненьне ж — у лёсе тых помнікаў, каторыя не загінулі ад ізносу, у пажарах і войнах. У Беларусі іх спаткаў лёс народу, заваяванага й асуджанага на нацыянальнае забойства: за малымі выключэньнямі, яны былі забраныя ад народу, які іх тварыў, і далучаныя да скарбаў заваёўніка ці зьнішчаныя.
Вывазы помнікаў пісьменства зь Беларусі
Гаворка тут будзе галоўна пра плянаваныя вывазы, адміністрацыйна прадпісаныя ў акцыях вывазаў розных культурных каштоўнасьцяў з каляніяльнага краю ў мэтраполію.
Пры нагодзе заўважым, што некаторыя беларускія кніжкі трапілі па-за межы Беларусі гандлёвай дарогай. Лявон Мамоніч у прысьвячэньні Л.Сапегі да выдадзенай ім у 1609 г. кнігі «Трнпеснец цветоносный» сьцьвярджаў, што з друкарні, якую заснаваў ягоны бацька “много кніг [... ] до всех краев народу н языка словенского вышло”, а па бацькавай сьмерці й “от мене не мало ся на свет высылало”.