Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
156 нсторнческая коллекцмя... C.11.
!57У 1861-62 гг. музэй быў перавезены ў Маскву.
158 АШ. §68 (Бокачевт, Н. Опнсь руссклхт. бнблнотекь. СПб, 1890. С.44; Мурзакевмч-ь Н. Мсторія гор. Смоленска. 1903. C.16).
159 Улаіцнк Н. Очеркл по археографмл м мсточнковеденню нсторнн Белорусснл феодального пернода. Москва, 1973. С.26 і 27.
160 АШ. §253е.	'
161 АЗР. Т.1. Б.І-П і Т.4. Б.У.
162 Тамсама. Т.1. Б.І.
!63 Янчук Н. С.61-62; Памятная кнмга СЬнатскаго архмва. СПб, 1913. С.23;
ЭС. T.19. С.200; АШ. §41.	.
164 Доўнар-Запольскі М. Старыя беларускія архівы за межамі БССР // ІБК ПЗБАА. Рэфэраты. Б.31-52 і Рэзалюцыі. Б.5-6.
Прусія, якой, паводле ўмовы з Расеяй і Аўстрыяй, у 1795 г. была аддадзеная паўночна-заходняя Горадзеншчына зь Беластокам, атрымала 1200 беларускіх актавых кніг і каля 1500 паасобных дакумэнтаў і зьвязкаў, спаміж якіх было болей за 900 дакумэнтаў, што наг ня тычыліся тэрыторыі, далучанай да яе165. Пасьля Тыльзіцкае ўмовы 1807 г., калі аддадзеная Прусіі часгка Горадзеншчыны была далучаная да Расеі, акты гэтыя з Прусіі былі вернутыя ў... Каронны архіў у Варшаву166.
Архіў зачыненага ў 1832 г. Віленскага ўнівэрсытэту (был. езуіцкай акадэміі), разам з архівамі Ігнатоўскай, Сьніпіскай і Горадзенскай калегіяў, у 1832 г. зь Вільні былі вывезеныя ў Міністэрства народнае асьветы ў Пецярбург167. У 1837 г. Горадзенскі губэрнатар з двара Сапегаў у Дзярэчыне, сканфіскаванага за ўдзел князя ў паўстаньні 1831 г., частку архіва пераслаў Пецярбурскай Архэаграфічнай камісіі, а другую частку — Пецярбурскай Публічнай бібліятэцы168. (У архіве Сапегаў, апрача іншых матэрыялаў, у 1819 г. былі 232 тамы дакумэнтаў 1227—1760 гг.169). У 1845 г. у Пецярбурскі Сынадальны архіў быў дастаўлены архіў беларускіх вуніяцкіх мітрапалітаў170 з дакумэнтамі ад 1470 г.
Вывазы цэлых бібліятэк запачаткавала бібліятэка Магілеўскага архіяпіскапа Варлаама (Шышацкага), у 1813 г. арыштаванага й сасланага, на загад цара Аляксандра I, за пераход ягоны ў 1812 г. на бок адноўленага Вялікага Княства Літоўскага й Напалеона. Бібліятэка архіяпіскапа (у 1823 г.) была забраная ў Пецярбурскую духоўную акадэмію171.
Бібліятэка зачыненай у 1820 г. Полацкай езуіцкай акадэміі ў 1830 г. была падзеленая паміж Пецярбурскай Публічнай бібліятэкай (“все редкне н роскошные нздання”172 — 177 тт. кніг і 106 рукапісаў173), Пецярбурскім (6260 тт.) і Маскоўскім (454 тт.) унівэрсытэтамі,174 бібліятэкай Галоў-
165 Памятная кннга... С.24; ЭС. T.19. C.199.
166 Нконннковь. Т.1. Кн.1. С.464-465.
Тамсама. Т.1. Кн.2. С.953.
168 Тамсама. Т.1. Кн.1. С.258-259; Т.1. Кн.2. С.1237-1238; АПІ. §77.
169 Тамсама.
170Тамсама. Т.1. Кн.1. С.467.
,71 Тамсама. С.732. Паводле іншае крыніцы (Сборннкь Нмператорскаго русскаго псторнческаго ободества. T.139. СПб, 1912. C.XXXVIII), частка “богатой бмбліотекн Варлаама” ў 1823 г. была перададзена Чарнігаўскай духоўнай сэммнарыі.
і77 ЭС. Т.З. С.792.
173 Нмператорская Публмчная бнбліотека за сто лЬт. СПб, 1914. C.107.
174 Вмкентьевь В. Полоцкій кадетскій корпусь. Полоцкь, 1910. С.44-45.
нае ўправы духоўных спраў “нностранных нсповеданлй” у Пецярбургу (3056 тт.)175, Полацкім кадэцкім корпусам (2080 кніг),176 эвакуяваным у 1-ую сусьветную вайну зь бібліятэкай у г. Сімбірск177, і г. д.178 Бібліятэка зачыненага Віленскага ўнівэрсытэту (был. езуіцкай акадэміі, к таму часу мела 51 837 тт.) у 1835 г. была падзеленая паміж Пецярбурскай Архэаграфічнай камісіяй (рукапісы гістарычнага зьместу179), Пецярбурскай Публічнай бібліятэкай (усе іншыя рукапісы180), Харкаўскім (4374 кнігі181) і Кіеўскім (7819 кніг182) унівэрсытэтамі, і г. д.183
Сканфіскаваная (разам з архівам) Дзярэчынская бібліятэка Сапегаў у 1837 г. была перасланая Пецярбурскай Публічнай бібліятэцы184. Бібліятэка Віленскай рымакаталіцкай акадэміі, кнігі якой (30 000 тт. у 1835 г.) паходзілі зь бібліятэк былых езуіцкай акадэміі й Галоўнай каталіцкай сэмінарыі ў Вільні, у 1842 г. была перавезеная, як і сама акадэмія, у Пецярбург185; прычым, 862 тт. зь яе адразу былі перададзеныя Кіеўскаму ўнівэрсытэту186, а рэшта ў 1927-28 гг. — Бібліятэцы AH СССР у Ленінградзе187. Бібліятэка был. Полацкай вуніяцкай сэмінарыі (мела болей за 10 000 тт., спаміж якіх і старадрукі) у 1900 г., на загад Пецярбурскага Сыноду, вывезена зь Віцебска ў Кіеўскую духоўную акадэмію188.
У 1915 г. з Шчорсаў у Кіеў (у бібліятэку ўнівэрсытэту) былі эвакуяваныя бібліятэка й архіў графаў Храбтовічаў189.
Шмат помнікаў старога пісьменства, якія ў XIX — пач. XX стст. былі сабраныя ў Беларусі ў прыватныя й дзяржаўныя зборы, з часам трапілі ў бібліятэкі й архівы Расеі й Польшчы. Збор праф. Віленскага ўнівэрсытэту М.Баброўскага, ведамага зьбіральніка беларускіх і іншых славянскіх рукапісных і старадрукаваных кніг, у сяр. XIX
175 Внкентьевь. С.45.
176Тамсама. С.44-46.
1”АШ. §70.
178 Вккентьевь. С.44-46.
П’ АШ. §72.
180 ЭС. Т.З. С.790 і 806.
181 Яконнмковь. Т. 1. Кн.2. С.953.
182 Тамсама.
188 АШ. §72.
>84 Тамсама. §77.
185 АШ. §72 і 82; йконнмковь. Т.1. Кн.2. С.953.
186 йконнмковь. Т.1. Кн.2. С.944.
187 Кннга. Сб.Ю. С.278.
і«8 АШ §110.
18’ ІБК ПЗБАА. Пратакол. Б.25.
ст. часткава дастаўся ў бібліятэку графаў Замойскіх у Варшаву, а часткава — у бібліятэку АН у Пецярбург190; зборы юрыдычных актаў І.Грыгаровіча191, П.Якубовіча192, А.Старажэнкі193, Хадаровіча194 — у Пецярбурскую Архэаграфічную камісію.
Збор кальвінскага пастара ў Слуцку Юльяна Бэргэля па сьмерці ягонай (f 1885 г.) быў прададзены антыквару Ігелю ў Кракаў, скуль пасьля перапродажу частка яго трапіла ў бібліятэку Асалінскіх у Львове. “У гэтым выдатным зборы рэдкіх кніг [... ] быў камплект старадаўных Любчанскіх, Ракаўскіх [... ] Слуцкіх, Нясьвіскіх, Менскіх [... ] Берасьцейскіх, Еўеўскіх [... ] Заблудаўскіх, Супрасьльскіх [... ] Віленскіх і іншых друкаў. Да таго ж — разнастайны збор многіх цікавых старых рукапісаў” (Biblioteka Warszawska, 1885, 1.3) з 1500 кніг збору 40 не былі ведамыя бібліяграфіі195. Збор менскага архэоляга Г.Татура196 па ягонай сьмерці ў 1907 г: быў распрададзены прыватным асобам197, невядомым для навукі.
Бібліятэцы АН у Пецярбургу ў 1908 г. быў перададзены збор рукапісаў, актаў і старых кніжок, якія некалі вывез з Жыровіцкага й іншых манастыроў Беларусі яп. Павел (Дабрахотаў), былы выкладчык вуніяцкай (1837-39 it.), a потым праваслаўнай (1839-45 гг.) духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах. Найболыпая каштоўнасьць гэтага збору — каля 3000 дакумантаў (зь іх па-над 30 пэргамінных), сшытых у болей за 50 кніг; усе з гісторыі царквы Тураўшчыны й Піншчыны XVI — XVIII стст. (пераважна — цэлыя архівы выдатнейшых манастыроў)198.
У 1915 г. углыб Расеі быў вывезены рукапісны збор Віленскай Публічнай бібліятэкі, пасьля чаго неўзабаве і ў СССР і замежамі зьявіліся паведамленьні аб нібыта ягонай
190 Бобровскій П., Бобровскій М. // Руская старнна. Т.62. 1889. С.618-621; Нсторпческнй очерк н обзор фондов Рукопмсного отдела Бчбляотекм Лкадемнм наук. Вып.2. Москва-Ленмнград, 1858. С.100-101.
191 Нконнмковь. Т.1. Кн.1. С.259 і 519.
’«Тамсама. Т.1. Кн.2. С. 1337-1338.
і«Тамсама. Т.1. Кн.1. С.266.
194 Тамса.ма. С.267.
195 Мальдзіс А. Сьляды продкаў. Б.12-13 (JelskJ A. WiadomoSci о bibliotece Juljana Bergela, pasterza w Shicku, пасьля 1883 r.).
1961 Татур усё сваё жыцьцё зьбіраў з цэлае Беларусі розныя помнікі беларускай старажытнасьці, а ў тым і пісьменства. Збор ягоны ў 1907 г. быў ацэнены на 200 000 рублёў.
19 АШ. §200; Аляксееў Л. Вяртаючы народу мінулыя стагодзьдзі... II Полымя. 1969. №12. Б. 194-195.
198 Карскій Е. Білорусы. Т.2. Вып.З. Варшава, 1912. С.300; Жуковнчь. С.244; Нсторнческнй очерк н обзор фондов... С. 112-114.
гібелі199. У гэты самы вялікі ў Беларусі збор рукапісных і старадрукаваных кніг у XIX ст. было сабрана з Турава, Полацку, Воршы, Вільні, Супрасьля (каля 100 рукапісных кніг200 і шэраг старадрукаў, у 1877 г.), Наваградку, Магілёва, Слуцку, Віцебску, Жыровічаў, Нясьвіжу, Пінску, с. Дзявяткавічаў Слонімскага пав. і іншых гарадоў і сёлаў Беларусі некалькі сот кніг XI—XVIII сгст. у царкоўнаславянскай і беларускай мовах, шмат старадрукаў у лацінскай мове, a таксама багатая калекцыя дакумантаў XII—XVIII стст. (3 ужо згадванага намі архіву князёў Сапегаў у Дзярэчыне сюды ў 1858 г. была перавезена рэшта — “каля 200 пудоў” — юрыдычных актаў, якія па канфіскацыі іх перахоўваліся ў Горадзенскай Палаце дзяржаўных маёмасьцяў201).
Тады ж у Расею былі вывезеныя Віленскі й Віцебскі Цэнтральныя архівы старажытных актаў202. Абодва яны былі створаныя для перахоўваньня дакумэнтаў ад найдаўнейшых часоў да 1799 г. уключна: у Віленскім (засн. у 1852 г.203) — з губэрняў Віленскай, Горадзенскай, Ковенскай і Менскай (г.зн. з былых Віленскага, Троцкага, Берасьцейскага й Менскага ваяводзтваў) а ў Віцебскім (засн. у 1862 г.204) — з губэрняў Віцебскай і Магілёўскай (былых Віцебскага, Полацкага, Мсьціслаўскага ваяводзтваў і Інфлянтаў, далучаных да Вялікага Княства Літоўскага ў 1561 г.). Да 1863 г. у першы зь іх было зьвезена з 140 розных архіваў 18 248 актавых кніг ці зьвязак, некаторыя зь якіх мелі болей за 1000 аркушаў дакумэнтаў205. Другі, які пазьней, у 1903
1" Карскяй Е. Славянская кмрнлловская палеографня. Ленннград, 1928.
C.16; Eisler R. Die messionische Unabhangigkeit. V.I. Heidelberg, 1929. S.23.
200 Добрянскій. C.XVII.
201 Кояловмч-ь M. Западно-русскія археографнческія мзданія // Журнал-ь Мяннстерства народнаго просвііцення. СПб, 1872. №2. С.248.
202 АШ. §114 (Смолка В. Пагібель старасьветчыны // Часопісь Міністэрства Беларускіх Спраў (Коўна). 1919. N°l); LE. Т.1. Р.247. (У Вільні былі пакінутыя актавыя кнігі толькі з XVIII ст.)
203 У аснову яго быў пакладзены архіў Галоўнага трыбуналу віленскай кадэнцыі, куды ў 1837 г. быў перададзены архіў Скарбовага трыбуналу, зь Менску перавезены архіў Галоўнага трыбуналу менскай кадэнцыі, a ў 1840 г. — Троцкі архіў (Mienicki R. Archiwum akt dawnych w Wilnie. Warszawa, 1923. S.l, 2, 19, 20).
204 Пачатак яму далі 1002 справы, перададзеныя з Архіву Віцебскага, Магілёўскага й Смаленскага гэнэрал-губэрнатарства, ліквідаванага ў 185.5 г. (Улаіцнк Н. Очеркн по археографнн... C.173).
205уЛашчык М. Віленская археаграфічная камісія // Полымя. 1971. №5. Б.248. Пра багацьці актавага матэрыялу Віленскім Цэнтральным архіве могуць даць некаторае ўяўленьне падлікі Ўлашчыка, паводле якіх адзін з архівараў гэтага архіву, І.Спрогіс, за 50 год свае працы ў архіве (1865—1915 гг.) перагледзеў і перачытаў каля 1 800 000 аркушаў дакумэнтаў (Улаіцнк Н. Очеркп по археографкм... C.103). I гэта толькі якаясь іхная частка.