Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
г., быў перавезены ў Вільню й далучаны да Віленскага, у канцы XIX ст. меў 1896 кніг206.
Наагул, паводле заявы намесьніка загадчыка Цэнтраархіву БССР, “усе цікавейшыя архівы зь Беларусі былі забраныя ў цэнтар Расеі [... ] Каля 70 фондаў, якія склаліся на Беларусі, былі вывезеныя”207.
Уцалелая ад рабункаў вайны й рэвалюцыі частка рукапісаў, друкаў і дакумэнтаў музэю А.Ельскага, заснаванага ім у 1864 г. у сваім двары Замосьце каля Смалявічаў208 (у музэі, сярод іншых экспанатаў, быў збор кніг каля 7000 з рэдкімі беларускімі выданьнямі й каля 20 000 рукапісаў209), у 1919 г. вывезена ў Варшаву (у Нацыянальную бібліятэку й Галоўны архіў старажытных актаў210) і Кракаў (у бібліятэку Ягайлаўскага ўнівэрсытэту211).
I г. д.212
Разам з помнікамі гісторыі й мастацтва, зь Беларусі вывозіліся помнікі эпіграфічнага пісьменства. У 1879 г. зь сяла Балоткі каля Дзісны ў Маскву, у архэалягічны (а пазьней — гістарычны) муззй — камень з напісам XII ст. (г. зв. «Суліборь хрьст»)213. У 1914 г. з Полацка ў Багазьяўленскі Абрагамаў манастыр у Растоў (а стуль — у Яраслаўскі музэй) — крыж. сьв. Параскевы214. У 1915 г. з розных месцаў — старыя царкоўныя званы з напісамі215. I шмат іншага.
Нішчэньне помнікаў пісьменства
Поруч вывазаў ішло нішчэньне, ад якога найбольш пацярпела пісьменства ў нацыянальнай беларускай мове —
^Mienicki R. Archiwum akt dawnych w Witebsku. Warszawa, 1939. S.23-24.
207Мялешка M. Архіўная справа ў БССР да сучаснага моманту // ІБК ПЗБАА. Рэфэраты. Б.61.
208Ліст Ф.Багушэвіча да Я.Карловіча за 2/14 сьнежня 1891 г. // Ф.Багушэвіч. Творы. Мн., 1967. Б.187; Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Більня, 1921. Б.101; Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. Мн., 1966. Б.150
2«9Полымя. 1971. №3. Б.245.
210 Крывіч (Коўна). 1925. №10/2. Б.108; Encyklopedja powszechna Ultima lule. T.5. Warszawa, 1933. S.176; Мальдзіс A. Пошукі, пошукі... II ЛіМ 1963. 12 ліпеня; яго ж: Падарожжа ў XIX стагодзьдае. Мн„ 1969. Б.162-167
211 Мальдзіс А. Тры месяцы... Б.222 і 228.
212 Карскнй Е. Белорусы. Т.З. Вып.2. Петроград, 1921. С.239-240; АШ. §78, 80, 92, 219, 224 і 254; Ясенеў А. Навуковае значэньне Віцебскага акруговага аддзелу Цэнтральнага архіву БССР П ІБК ПЗБАА. Рэфэраты. Б.69 і наст.; Нконннков-ь. Т.1. Кн.1. С.259.	-
213 Алексеев Л. Полоцкая земля. C.231.
214 Ч.С. Крыж-рэліквіяр сьвятой Параскевы Полацкай // Божым Шляхам (Лендан). 1973. №3(137). Б 3-5.
215 Крывіч. 1925. №9/1. Б.Ш.
дакумэнты беларускай гісторыі й кнігі вуніяцкай (дакладней — былой праваслаўнай і вуніяцкай) літаратуры XVII—XVIII стст.
Шмат іх было спалена ў агні216. У 1814-36 іт. Нясьвіскім замкам і маёмасьцю Радзівілаў кіравала царская апякунчая камісія. “Czasy tego zarz^du byly dla archiwum prawdziwq kl^skq [...] W spustoszonym zamku palono w piecach papieratni archiwalnymi, w koncu zaS przewieziono cafy archiwum do Wilna [...] I w owym to czasie ponioslo archiwum dotkliwe straty; wide zniszczalo, wide rozeszlo si^ po Swiecie”217. Калі ў 1836 г. архіў быў вернуты ў Нясьвіж, зь яго ўжо пасьпела “вялікая частка найцікавейшых дакумэнтаў зьнікнуць ] а рэшта была ў поўным бязладзьдзі”, — скардзіўся кн. Вільгэльм Радзівіл горадзенскаму губэрнатару218.
У 1832 г., на загад зь Пецярбургу, пачалася акцыя адбіраньня старых вуніяцкіх служэбнікаў і іншых кніжок і замены іх на расейскія праваслаўныя кнігі. 3 цэркваў і манастыроў цэлае Беларусі ў Полацкую духоўную кансысторыю звозіліся для паленьня выданьні беларускіх вуніяцкіх друкарняў219. У дадатках да тых кніг у беларускай мове друкаваліся арыгінальныя навукова-тэалягічныя й мастацкія, галоўна вершаваныя, творы беларускай літаратуры: усе яны, за рэдкімі выключэньнямі, беззваротна загінулі ў агні, разам з багаслужбовымі кнігамі. Вуніяцкія сьвятары спрабавалі ратаваць іх: ведамы выпадак, калі 2 красавіка 1834 году ў Наваградку на рукі яп. Язэпа (Сямашкі) 56 сьвятароў злажылі пратэст, але, на загад цара, усе былі пакараныя за гэта годам манастырскай турмы220.
Аб тым, як “уніатскія кннгн [... ] преднаміренно уннчтожалнсь”221, яшчэ лепей сьведчаць паленьні іх у
216 3 раньніх выпадкаў тут трэба назваць публічнае паленьне кніг Ф.Скарыны ў Маскве ў Часе паміж 1525 і 1533 гг. Кнігі тыя, спаленыя на загад в. кн. Маскоўскага Васіля III, вазіў у Маскву на п^каз і продаж сам Ф.Скарына (Брага С. Доктар Скарына ў Маскве. Ню-Ёрк—Мюнхэн, 1963).
217 Barwinski Е. S.4. Цэлыя томы збораў тады трапілі ў бібліятэку графаў Рачынскіх у Пазнань, князёў Чартарыйскіх у Пулавы й Кракаў і ў іншыя бібліятэкі й архівы.
218 Barwirtski Е. Цыт. пр.
219 АІІІ. §212 (Шавельскій Г. Последн ье возсоедяненіе сь православной церковью уніатовь Бфлорусской епархія. СПб, 1910. C.198); Власт. Паленьне кніг на Беларусі // Крывіч. 1924. №1. Б.59-62; N. (Мялешка М.). Нашы старажытнасьці // Вольны сьцяг (Менск). 1921. №6.
220Гарошка а. Леў. Пад знакам “рускае і польскае веры” // Божым Шляхам. • 1954. №63. Б.Ю.
221 Карскяй Е. Белорусы. Т.З. Вып.2. C.145.
Жыровічах. Туды ўжо па ліквідацыі ў 1839 г. вуніяцкае царквы яны звозіліся з павуніяцкіх (вуніяцкіх і былых праваслаўных) царкоўных і манастырскіх бібліятэк і, на загад праваслаўнага мітрапаліта Язэпа (Сямашкі), у 1841-44 гг. спальваліся ў манастырскіх печках222. Дзеля таго, што такі спосаб нішчэньня кніг быў марудным, і частка кніг раскрадалася, у 1844 г. мітрапаліт загадаў вынесьці кнігі на манастырскі пляц і спаліць іх на вогнішчы адразу223. У 1853-55 і 1857 гг. паленьне іх зноў працягвалася224. Колькі тут было спалена — невядома: афіцыйна называецца лічба каля 2000 кніг225, аднак сам мітрапаліт зазначае, што спалена іх было болей, чымся афіцыйна паказана226.
У 1860-70-ых гт. рабіліся новыя чысткі царкоўных і манастырскіх бібліятэк227. У гэтым часе канчальна было зьнішчана ўсё тое, што яшчэ ўцалела ад кніжных скарбаў старажытнага Турава. У 1865 г. выпадкам былі выратаваныя ад аднаго недапаленьня 10 аркушаў Тураўскага эвангельля XI ст., якія былі знойдзены ў скрыні з вугалем228. Архэограф В.Лялін прыводзіць факт, як ігумен аднаго з манастыроў Віцебскай эпархіі два тыдні ацяпляў сваю кельлю “старымн бумагамн”, пасьля чаго “с облегченной совестью” паведаміў свайму япіскапу, што “во вверенном [яму] монастыре ннкакнх древннх актов нет”229.
Каля 1898 г. Смаленскі яп. Пятро (Другаў) сьведама спаліў Царкоўна-архэалягічны музэй у Смаленску, у якім былі старадрукі, рукапісы й дакумэнты230.
Іншыя помнікі былі прададзеныя на макулатуру. Беларускі філёзаф і гісторык, манах М.Брадовіч, меў у Кобрыне “вялікую бібліятэку й багаты навуковы архіў”. Па сьмерці вучонага ў 1879 г. бібліятэку ягоную распрадалі, a "яе рэшткі і ўвесь архіў былі здадзены на макулатуру” —
222СЬмашко I. Запнскм. Т.2. СПб, 1883. С.528; АШ. §81, 83 і 85.
225 Ммловндовь А. Судьба русской кннгм вь СІверо-Западномг. крае II Хрястіанское Чтеніе. 1903. T.216. 4.1. С.496-497; АШ. §82.
224СЬмашко I. Т.2. C.617 і Т.З. C.1189; АШ. §88-90 і 92.
225 Кнпріановмч-ь Г. Жнзнь Іоснфа СЬмашко, мнтрополнта Лятовскаго н Внленскаго. Внльна, 1897. С.321-322.
226CtMamKO I. Т.2. C.617.
227 АШ. §103, 192 і інш.
228Тамсама. §193.
22 Лялмн-ь В. Вятебскій Центральный Архмвь II Сборнмкь Археологмческаго ннстнтута. СПб, 1880. Кн.З. С.63.
230 АШ. §184 (Жяркевячг А. Еше однн-ь археологнческій покойняк-ь II Нсторяческій ВФстннк. 1907. №6).
“прададзеныя на пуды”, разам з рукапісамі ягоных неапублікаваных “шматлікіх прац” («Гісторыя Полацкага княства» і г.д.231). У 1881-83 гг. урадоўцы Віцебскага губэрнскага кіраўніцтва прадалі зь Віцебскіх архіваў у Рыгу каля 3000 пудоў беларускіх актаў XVI—XVIII стст. па 1 рублю 18 капеек за пуд, а за выручаныя грошы былі ўзнагароджаныя чатыры ўрадоўцы гэтага кіраўніцтва232.
У сяр. XIX ст. былі выпадкі нішчэньня ў архівах арыгінальных дакумэнтаў і замены іх падробкамі233.
Шмат кніжок і дакумэнтаў загінула ад няўважлівага іх перахоўваньня. Калі зь Віцебшчыны й Магілёўшчыны пачалі звозіць у Віцебскі Цэнтральны архіў старадаўныя актавыя кнігі, спасярод іх былі “кнігі (з Полацкіх) да аднэй трэцяй часьці абгарэлыя [... ] На іншых кнігах відаць, што яны моклі, а ў болыпасьці — пашкоджаныя ад перахову ў мокрых будынках і ад перавозаў [... ] Многія без пачатку, без канца”...234 Тое ж самае — у Смаленску, у 1909—1910 іт.235; у Аршанскім Куцейнаўскім манастыры, дзе яшчэ ў 1921 г. у вільгаці гкілі старадрукі Куцейнаўскай друкарні XVII ст.236. Мажліва нават з мэтаю зьнішчэньня, кнігі Віленскага гарадзкога суда невядома кім былі выдзертыя з вокладак, перамяшаныя паміж сабою й выкінутыя кучаю ў склеп. Іх было там так шмат, што, калі яны былі выпадксва ■знойдзеныя, іх злажылі ў 145 клункаў па 600-700 аркушаў у кожным237.
Віленскі архэограф А.Жыркевіч, які ў свой час аддаў шмат энэргіі на адшукваньне й скуплю гісгарычных дакумэнтаў з прададзеных жыдам урадовых архіваў, адкрыта робіць заяву ў друку аб няўважлівасьці маскоўскіх чыноўнікаў у Беларусі да астаткаў старадаўнасьцяў, якія не знаходзілі нічога лепшага, як толькі нішчэньне гісгарычных дакумэнтаў” (А.ШлюбскіЛ38.
23іАляксееў Л. Вяртаючы народу мінулыя стагодзьдзі... Б.194.
232 АШ. §106 (Какь у нась охраняють нстормческія документы // Нсторчческій Вістнмк-ь. 1885. Т.ХІХ. С.461-462).
233Сазоновгь А. Прадмова да НЮМ. Т.І. 5.IV-VIII; Лялмнь В. Внленскій Центральный архмвь... С.27; Голубь В. Пятндесятнліьтіе Внленскаго Цент ральнаго архмва древннх-ь актовыхь кнлгь. Вкльна, 1902. С.2Г AIL1 8173
234НЮМ. Т.І. C.LIII.	' 8
235 АШ. §201.
236 N. (Мялешка М.) Цыт пр. Б.37.
237Лялннь В. Вкленскій Центральный архнвь. С.27-28.
238АПІ. §201 (Жмркевмчь А. СвІЬжо преданіе, а вірнтся сь трудомь // Мсторнческій Вьстннк. 1902. №9. С.709, 770, 772).
13. Зак. 5388
193
Паводле справаздачаў газ. «Савецкая Беларусь»239, за час 1-ае сусьветнае вайны, бальшавіцкае рэвалюцыі й першых гадоў савецкае ўлады ў Беларусі толькі ў аднэй Віцебшчыне зьнішчана 68 розных архіваў. Відаць, найболын адчувальнай стратай тут былі бібліятэка й архіў графаў Буцянёвых-Храбтовічаў у м. Бешанковічы, зьнішчаных у 1918 г. балыпавіцкім карным атрадам; у архіве былі яшчэ нікім не даследаваныя дакуманты 1622—1750 гг. Храбтовічаў, а таксама Лукамскіх, Агінскіх і Цяпінскіх240.