Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
А вось прыклады нішчэньняў ужо ў нашыя дні. У с. Жукаў Барок каля Стоўпцаў у 1720 г. канцлер Вялікага Княства Літоўскага кн. Кароль Станіслаў Радзівіл пабудаваў вуніяцкую царкву. “Яна прастаяла тут усе свае 250 гадоў і толькі нядаўна была зьнесеная [... ] У царкве было шмат кніг, у тым ліку старажытных, а таксама рукашсных [... ] Гэтыя кнігі перавезьлі ў Стоўпцы [... ] У аддзеле культуры Стаўпецкага райвыканкому [... ] сказалі, што кнігі з Жукаборскай царквы [... ] спалілі”. Адзін з качагараў гарадзкой лазьні ў Стоўпцах расказваў, што “кніг гэтых (якія “звалілі [... ] ў качагарку”) была... цэлая гара (“прайсьці не было як”). Усялякія там былі — і друкаваныя, і так, ад рукі пісаныя. Якім было мо па тысячы год — тоўстыя, счарнелыя, крыж залочаны пасярэдзіне [... ] I — па кнізе, па кнізе — пачалі падпальваць імі печы. Нас тады чатырох было, качагараў. На зьмену палілі. Больш як на месяц хапіла іх на распал...”241. “Больш трох стагодзьдзяў стаяла драўляная царква ў в. Насілава Маладзечанскага раёну. Мела яна свае багатыя архівы, бібліятэку, дзе былі ня толькі рэлігійнага зьместу кнігі і дакумэнты, але й сьвецкія. Нехта Раскін аддаў указаньне царкву разбурыць, a ўсё астатняе — згрузіць на падводы, вывезьці і зьнішчыць”242.
Нішчэньні не абмінулі й помнікі эпіграфічнага пісьменства. Для прыкладу назавем камні-“пісанікі” ХП ст.; у 1818 г. зь іх былі ўзарваныя Барысаў243 камень каля сяла Кавалі ля Дзісны (у ім быў адбіты верх, пашкоджаны крыж і напіс) і Сьвятаполк-камень (зусім зьнішчаны); у 1880 г. узарваны
239 Гл. №233 за 1922 г. («Зьнішчэньне беларускіх архіваў на Віцебшчыне») і №79 за 1923 г. («Становішча архіўных устаноў») — АШ. §153 і Дадаткі. §5.
240 АШ. §131.
241 Цвірка К. Дарога ў сто год // Полымя. 1971. №6. Б.163-164.
242 Каханоўскі Г. 3 думкай пра будучае // ЛіМ. 1970. 11 сьнежня.
243 Полацкага кн. Барыса Усяславіча (f 1128).
Барысаў камень каля сяла Высокі Гарадзец ля Лукамля (на ім пашкоджаны напіс, а канец яго стаў нечытэльны); у 1937 г. ён і Рагвалодаў244 камень 1171 г. каля сяла Дзятлаўка ля был. Друцку былі зусім разьбітыя аманалам і ўжытыя на будаўніцтва шашы Масква — Менск245. У 1932 г. оалыпавікі разьбілі й таксама ўжылі на будаўніцтва шашы Вула — Бачэйкава Сокараўскі каменны крыж, пастаўлены ў 1569 г. на беразе воз. Пола каля сяла Сокарава (блізка Бешанковічаў) на брацкай магіле 200 беларускіх жаўнераў, што загінулі ў бойцы з маскоўскім войскам Івана Грознага246.
Нішчэньню спадарожнічалі зьнікненьні. Часткава мы ўжо закраналі іх у сувязі з доляй гістарычнай калекцыі Эрмітажнага збору й Нясьвіскага архіву ў 1814-36 гг. Дадамо тут іншыя факты.
У 1803 г. зь Віцебску ў Пецярбург былі высланыя 9 каралеўскіх прывілеяў г. Віцебску, якія пазьней невядома куды зьніклі247.
Расейскі гісторык і бібліятэкар Полацкай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі К.Гаворскі пры перавозе ў 1856 г. з Полацку ў Віцебск бібліятэкі сэмінарыі (был. бібліятэкі Полацкай вуніяцкай сэмінарыі ў XVII—XVIII стст.) частку кніг як “непатрэбных і перашкаджаўшых справаздачнасьці” пакінуў у Полацку, дзе яны пасьля таго ўсе зьніклі; а зь перавезеных ім у Віцебск зьніклі яшчэ 183 назвы і ўсе рукапісы248, а таксама гістарычныя дакумэнты XVI—XVII стст,, якія ён у 1858 г. публікаваў у рэдагаванай ім неафіцыйнай частцы «Внтебскнх губернскнх ведомостей» (у №№3—8, 12—14, 22—28, 35 і 38 ) 249.
Рукапіс Беларускага летапісу 1570-ых гг. (адзіны дайшоўшы да нас ягоны сьпісак — Быхаўца), перададзены ў 1834 г. уласьнікам рукапісу, абшарнікам двара Магілёўцы Ваўкавыскага пав. А.Быхаўцом, гісторыку Т.Нарбуту ў двор Шаўры Лідзкага пав., у каталёгу бібліятэкі Нарбута,
244Бацькі Друцкага кн. Глеба, был. (у 1146-51 гт.) Полацкага кн. Рагвалода Барысавіча.
245Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1W6. Б.38; Віцьбіч Ю. Нацыянальныя сьвятыні. Бэрлін, 1944. Б.14; Алексеев Л. Полоцкая земля в IX—ХШ вв. C.231, зноска.	*
246Віцьбіч Ю. Цыт. пр. Б.15-18.
247 АШ. §204 (Сапуновь А. Прнвнлегін, данныя... г. Внгебску II Полоцко-Внтебская старяна. 1912. Кн.2 С.327).
248 АШ. §91.
249БелСЭ. Т.З. Б.282.
уложаным ім самім у 1851 г., яшчэ значыцца як існуючы250; у каталёгу ж, уложаным па арышце й сьмерці гісторыка, у 1864 г. настаўнікам Віленскай расейскай гімназіі М.Сокалавым, яго ўжо няма, і рукапіс летапісу зьнік251.
У 1870-ых гг. Віцебскі праваслаўны япіскап патрабаваў ад усіх манастыроў і цэркваў эпархіі перасланьня ў Віцебск помнікаў старога пісьменства252. У 1880 г. В.Лялін253 паведамляў зь Віцебску, што там, у Маркавым манастыры, была паўтарасажнёвая скрыня зь якімісь старадаўнымі рукапісамі, але ў тым жа годзе кудысь зьнікла. 3 гэтымі фактамі Л.Аляксееў254 зьвязвае “бясьсьледнае зьнікненьне” прыгадванага намі Архіву старажытных актаў Полацкага княства ў Бельчыцкім манастыры пад Полацкам і “праўдаладобна, архіваў іншых манастыроў старажытнае Полаччыны”. Мажліва нават, што ўсе яны трапілі ў лік архіваў, прададзеных у 1881-83 гг. у Рыгу.
У Нясьвіскім архіве Радзівілаў Я.Палькоўскі255 ў 1881 г. знайшоў інвэнтар друкаў Слуцкай друкарні кн. Людвікі Радзівіл, дачкі патрона пратэстантаў у Беларусі кн. Багуслава. Інвэнтар гэты, уложаны ў 1687 г. “rejestruje (за час ад 1670 г. — А.К.) 23 pozycje, z ktdrych wi^kszoSci nie tylko dzis nie znamy, ale nie mozemy zidentyfikowad. Z zachowanych i zarejestrowanych przez bibliografie drukdw mozemy jedynie wskaza6 ok. 11 Muldw”256, хоць друкарня ў Слуцку была дзейная яшчэ й пасьля 1687 г. А.Мальдзіс, які ў 1970 г. знайшоў той жа інвэнтар (ці іншы ягоны экзэмпляр) у Львове, пытаецца: “Што хаваецца ] за запісамі” гэтага інвэнтара: «Тэорый рускіх» — экз. 80, «Дзёньнікаў» — 2020, «Школак» — 3091, «Працэсаў» — 1006, «Гаспадароў» — 1 ООО, «Формулак» — 414, «Табліц гарызантальных» — 100, «Аб злучэньні рэк» — 640, «Хрысьціяньскіх заўваг» — 250, «Лемантароў» — 3389? На якой мове ўсё гэта друкавалася? I ці ня тояцца тут невядомыя сёньня творы старой беларускай літаратуры?”257
250Каталёг гэты Ўлашчык знайшоў у рукапісным аддзеле Бібліятэкі АН СССР у Ленінгралзе — ф.18, спр.185.
25іУлашчык М. Хроніка Быхаўца П ЛіМ. 1965. 9 сакавіка; яго ж: Преднсловме Н Хроннка Быховца. Москва. 1966. С.6-10.
252 АШ. §103.
253Лялннт> В. Внтебскій Центральный архнвгь. С.62.
254Алексеев Л. Полоцкая земля в IX—ХПІ вв. С.229.
255Poikowski J. Notatka о drukach Sluckich // Przeglad bibliograficznoarcheologiczny. T.I. 1881. S.86-88.
256Drukarze... S.232.
257Мальдзіс A. Сьляды продкаў.
Перад 1893 г. у Менску зьніклі ўсе гістарычныя дакумэнты з архіву Менскай і Тураўскай эпархіі258.
Увогуле, паводле сьведчаньняў з 2-ое паловы XIX ст., беларускія кнігі, рукапісы й дакумэнты “ў розныя часы забіраліся рознымі асобамі, які не пакідалі ніякіх скпядоў прыналежнасьці іх”259 тэй бібліятэцы ці архіву, скуль яны ўзятыя, і “якія дакумэнты й кнігі бальшай часьцю зьнікалі”260. I гэта з такіх старых бібліятэк і архіваў, дзе былі рэзыдэнцыі мітрапалітаў і япіскапаў, як Жыровіцкага261, Супрасьльскага262, Пінскага Ляшчынскага263 манастыроў, і іншых збораў264.
Невядома дагэтуль, калі й пры якіх акалічнасьцях зьніклі шматлікія названыя й неназваныя намі цэлыя старыя беларускія бібліятэкі й архівы, як і пазьнейшыя зборы зь іх, а ў тым — Полацкага Сафійскага сабору, Жыровіцкага базыльянскага манастыра, Слуцкага Траецкага манастыра й г. д. Калі ў вайну 1654-67 іт. маскоўскае войска часова заняло Полацак (17 ліпеня 1654 г.), акупацыйныя ўлады адразу ж пачалі інвэнтарызацыю маёмасьці.
У адным зь іхных інвэнтароў («Сметная кнлга» Полацку за 1654 г.) пры зпісаньні Сафійскага сабору зазначана, што ў ім ёсьць “пять сундуков с русскнмн265 н с лнтовскнмн266 н с латынскнмн с разнымн кннгамн”267. Мы ня ведаем, ці тут былі ўсе кнігі Сафійскай бібліятэкі, як і ня ведаем усёй гісторыі гэтых “сундуков”: ці іх не пасьпелі эвакуяваць з Полацку перад прыходам войскаў ворага, ці гэта ўжо трафэі, падрыхтаваныя на вываз у Маскву. Зноў жа “зь Львоўскіх дакумэнтаў (пра Жыровіцкі манастыр. — А.К.) [...] відаць, што яшчэ ў 1886 г. 4867 друкаваных і рукапісных кніг з базыльянскай бібліятэкі знаходзілася ў Жыровічах у вялізных шафах, зацягнутых дротам і забітых дошкамі”268. У 1895 г. некаторыя кнігі зь яе трапілі ў Віленскую Публічную бібліятэку, але лёс цэлай бібліятэкі (г. зн. кніг, што тады ж часова былі перавезеныя ў муры Віленскага Траецкага манасгыра, і тых, што засталіся ў Жыровічах269) — невядомы.
258АШ. §187.
259Тамсама. §180.
260Тамсама. §80.
261 Тамсама. §180.
262Тамсама. §87.
263Тамсама. §199.
^Тамсама. §97, 166, 182, 194 і 195.
265Відаць, царкоўнаславянскімі, гіаводле тэрміналёгіі маскоўскага пісара.
266Відаць, беларускімі. “Літоўскімі” кнігамі ў Маскве звалі беларускія.
267Сапуновь А. Вктебская старнна. Т.4. Внтебсісь, 1885. С.292.
268Мальдзіс А. Сьляды продкаў.
269Цыбуля. Цыт. пр. Б.51.
Зьніклі канфіскаваныя ў 1930-ых гг. пры арыштах іхных уласьнікаў у БССР прыватныя зборы рукапісаў і старадрукаў беларускіх навукоўцаў В.Ластоўскага, А.Шлюбскага й М.Пятуховіча ў Менску, а таксама ў часе 2-ой сусьветнай вайны — збор гісторыка беларускае літаратуры Р.Зямкевіча ў Варшаве270.
Факты паказваюць, што зьнікалі, як і нішчыліся, кнігі й рукапісы галоўна ў нацыянальнай беларускай мове й ня толькі пісьменьнікаў-пратэстантаў ці вуніятаў, але й праваслаўных. В.Сопікаў у пач. XIX ст. апісаў2,1 першую кніжку, выладзеную па-беларуску ў Нясьвіскай кальвінскай друкарні 20 кастрычніка 1561 г.272 — С.Будны «О оправданнн грешного человека пред Богом». І.Каратаеў ужо ня мог яе знайсьці й інфармуе аб ёй273 паводле Сошкава, які зь бібліёграфаў адзін “нмел в руках эту кннгу”274. Першую друкаваную па-беларуску кніжку ў Магілёве — праваслаўнае эвангельле 1619 г. — бачыў таксама толькі Сопікаў275. Каратаеў276 і іншыя інфармуюць аб ёй паводле яго. Вуніяцкі катэхізм — «Наука, яко вернтн маеть каждый» — уложаны й выдадзены ў 1628 г. манахамі Віленскага Траецкага манастыра, апісаў у 1-ай пал. XIX ст. І.Сахараў277. Апісаны ім экзэмпляр тады належаў “бнблнотеке Московского тнпографского двора”. Hi Каратаеў, ні іншыя бібліёграфы яго ўжо не знайшлі278. Праваслаўны «Трэбнік», выдадзены ў 1618 г. “В Внльню, в Друкарнн Братской. Працею н старанем нноков” з асобным катэхізмовым разьдзелам «Наука о седмн тайнах церковных» (аркушы 1 — 178 першае фаліяцыі), напісаным для “презвнтеров”, у 2-ой пал. XIX ст. Каратаеў пры апісаньні279 трымаў у сваіх руках. Цяпер гэтага выданьня няма: захавалася іншае з таго самага году