Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Апрача Украіны й славянскага паўдня, яны йшлі ў Масковію127. Канкрэтна мы можам назваць выданьні Мамонічаў (Вучыцельнае эвангельле 1595 г.128, Служэбнік 1598 г.129, Эвангельле апракос 1600 г.130, Трыёдзь цьвятная й Трыёдзь посная 1609 г.131, і інш.); С.Собаля, якія беларускі друкар у 1637 г. сам вазіў у Маскву, дзе яны “в прнказе его царского велнчества былн показываны н за пожалованьем велнкнм его царского велнчества велено, за ведомом преосвяіценного патрпарха московского, те кннгн продавать ' ему явно”132; друкарні Куцейнаўскага манастыра — 530 экз. Эвангельля тэтр 1652 г., якія прывозілі ў Маскву й прадалі “черный non Венеднхт да келарь старец Акакнй”133, і г. д.
127 Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z.5. Wielkie Ksi^stwo Litewskie. Wroclaw—Krak6w, 1959. S.155.	■
128 3ернова A. Тнпографмя Мамонмчей в Внльне // Кнмга. Сб.1. 1959. С.203-204.
і29Тамсама. С.208-209.
130 Тамсама. С.210-211.
131 Тамсама. С.213-214.
132Ліст дарагабускага ваяводы Я.Грымалы-Крамяноўскага да вяземскага ваяводы Ю.Буйноса-Растоўскага за 7/17 красавіка 1639 г. // Русско-белорусскме связн: Сборннк документов (1570—1667 гг.). Мннск, 1963. C.157.
133 Чалабітная аршанскіх манахаў каля 2 красавіка 1653 г. — у тым жа зборніку. С.278.
Але гэта былі амаль вылучна друкаваныя кнігі, некаторыя выданьні беларускіх друкарняў і як правіла ў царкоўнаславянскай мове (багаслужбовыя й інш.). Да таго ж у Маскве да іх часта ставіліся з падозраньнямі й продаж забаранялі. Калі С.Собаль у 1639 г. ізноў павёз з Магілёва кнігі свайго друку ў Маскву, яго зь Вязьмы завярнулі назад у Беларусь, бо цар “к Москве его отпугцать не велел, чтоб в его ученье н в кннгах смуты не было ] н от нево б, Спнрвдона, какая ересь не обьявнлася”134.
Вывазы помнікаў пісьменства зь Беларусі пачаліся задоўга да заваяваньня яе Расеяй. Пісьмовыя сьведчаньні пачынаюць рэгістраваць іх ужо ад XV ст. Помнікі пісьменства ў тых вывазах — вайсковыя трафэі з часова занятых маскоўскім войскам беларускіх земляў падчас войнаў.
“Фундушы з церквн мурованое светое Пречнстое [... ] на месте господарском Внтебском еше за шаслнвого понованья [...] короля Александра (г.зн. у вайну 1492 ці 1500—1503 гг. — А.К.)	] от злодеев, которые з Новгорода
московского велнкого тую церков кралн, покрадены суть [... ] Фундушы головнейшые н прнвнлен е. кор. млстн, наданые на церквн розные (у Полацку, Мсьціславе, Воршы й цэлай Полацкай эпархіі. — А.К.), от непрнятеля е.к.м. — князя велнкого Московского (Івана Грознага. — А.К.), которнй был в Полоцку (у 1563 г. — А.К.) — с церквн светое Софен забраны н до Москвы дей завезены суть”135.
На загад патрыярха Нікана з кастрычніка 1655 г.136, у 1656 г. з Куцейнаўскага манастыра, разам з манастырскай друкарняй, былі вывезеныя ў валоданьне патрыярха — Іверскі манастыр каля Ноўгараду — рукапісныя й друкаваныя кнігі137. Колькі ўсіх іх было, мы ня ведаем, але праз 9 год, у 1665 г., там было яшчэ 1206 кніг, выдадзеных у Воршы. Гэта былі “521 кннга Брашно, в тетратех, да 2 Брашна розбнтых138; 41 псалтырь, голых [... ] 290 азбук, с
131 Царскі ўказ за 22 красавіка 1639 г. // Русско-беларусскме связм. C.160.
135 Сьведчаньні віцяблянаў і палачанаў у 1620 г. — Сапуновь А. Внтебская
старкна-ь. Т.5. 4.1. Внтебскь, 1888. С.112-114. Тут мова толькі пра
фундушы дзеля таго, што толькі пра іх і распытваўся ў віцяблянаў і
палачанаў архіяп. Язафат Кунцэвіч. Разам з фундушамі тады маглі быць “покрадены” й “забраны” й інш. кнігі.
ізбКннга. Сб.13. 1968. C.100.
137Архмм. Лео.чндь. Тнпографія Оршанскаго Кутеннскаго м Нверскаго Валдайскаго монастырей // В^стннкь Обшества древнерусскаго нскусства прм Московском-ь Публнчномт» музе^. 1876. №1-12. С.95.
138Друк гэтай кнігі быў распачаты ў Воршы, а закончаны ў 1661 г. у Іверскім манастыры.
вопросы н с ответы; 37 кннг Варлаама н Асафа, в тетратех; 145 кннг Діоптр, в переплете в досках; 118 кннг Лекснконов, в досках [...] 25 Молнтв на сон грядуіцнй; восмнадцатеры Святцы; 11 Канонов акафнстов”139. Частка іх, на загад патрыярха з 30 лістапада 1665 г., была адпраўлена ў ягоную рэзыдэнцыю — Уваскрэсенскі Нова-Ерусалімскі манастыр на Істры140, скуль потым трапіла ў патрыяршую бібліятэку ў Маскве141. У тую ж маскоўскую бібліятэку з г. Баркулабава142 ў вайну 1654-67 гг. забраны зборнік з колькімі беларускімі летапісамі, спаміж якіх і Баркулабаўскі. У 1662 г. з Наваградку быў вывезены архіў Галоўнага трыбуналу143.
Ужо па вайне, у 1669 г., у Пасольскі прыказ у Маскву, на загад кіраўніка прыказу А.Ардын-Нашчокіна, з Смаленску былі высланыя кнігі, што перад тым былі адабраны “у ксендзов н у езовнтов” і сабраныя “в прнказной нзбе”, a таксама й бібліятэка “шляхтянкн вдовы Рачннской”144. У 1672 г., на загад цара, з той жа “нзбы” былі высланыя кнігі ў Стралецкі прыказ у Маскву145.
У часе Сямігадовай расейска-прускай вайны зь бібліятэкі Кёнігсбэрскага замку быў забраны і ў 1760 г. перададзены бібліятэцы Пецярбурскай АН Радзівілаўскі сьпісак Пачатнага летапісу146 (пакладзены ў 1671 г. у Кёнігсбэрг на перахаваньне кн. Багуславам Радзівілам, як мы ўжо мелі нагоду гаварыць пра гэта); а ў 1772 г. у бібліятэку Пецярбурскай АН была вывезена зь Нясьвіжу і ўся бібліятэка Радзівілаў147, скуль пазьней частка ейных кніг была перададзена Пецярбурскай духоўнай акадэміі й Маскоўскаму ўнівэрсытэту148.
Шэраг помнікаў старога беларускага пісьменства засгаўся ў гарадох Заходняй Украіны — у Львове, Галічы,
ізвроспмсь кнмгамт», сданнымь старцемь Афанасіеьгь свяіценнмку Евсгафію 1665, Сентября 12 7/ Акты Нверскаго Святоозерскаго монастыря (1582— 1706 іт.), собранныя о. архнмандрнтомт, Леонмдомг (РЙБ Т.5. №204).
140Архнм. Леоннд. Тнпографія... С.95; РНБ. Т.5. №208 і 211.
141 Опнсь греческнхт», латмнскмх'ь, польскнх'ь м славянскпх'. кнчгь, печатаныхь м рукопнсныхь, взятыхь нзь Нверскаго подворья н Воскресенского монастыря вь патріаршую рнзннцу, 1675 г. // Чтенія вь ймператорскомь обшествф мсторін н древностей россійскмхь прм Московскомт, уннверснтетФ. 1847. №5. Раздз.ІУ. С.1-17.
142 Цяпер — с. Баркулабава каля Бьіхава.
143 Россня. С.540.
1 14 Белокуров. С.35-36.
Тамсама.
14*Полное собранне русскнх летопнсей. T.1 Предмсловне. C.VI; 1 інш.
34‘ЭС. Т.З. С.790; Россня. С.432-433.
14 8 Нконняковь. Т.1. Кн.2. С.1240-1241.
Бэлзе, Пярэмышлі — куды ў часе войнаў яны вывозіліся на перахаваньне149.
Сыстэматычныя й масавыя вывазы іх пачаліся ад часу далучэньня Беларусі да Расеі ў кан. XVIII — пач. XIX стст. Ішлі яны адначасна колькімі дарогамі: адборам помнікаў з розных бібліятэк і архіваў у прыватныя ці дзяржаўныя зборы, канфіскацыяй і вывазам цэлых выдатнейшых архіваў і бібліятэк. Для большае зручнасьці прасочым кожную з гэтых дарог упаасобку.
Пачнем з адбораў помнікаў. У 1772-80 гг. расейскі гэнэрал-губэрнатар у Магілёве граф З.Чарнышоў укамплектаваў з розных бібліятэк Усходняй Беларусі ў палацы падараванага яму Кацярынай II Чачэрску ўласную бібліятэку150, пазьней151 вывезеную ў Расею. Каля 1790 г. польскі калекцыянэр граф Я.Асалінскі аб’ехаў Беларусь і “сабраў мноства рукапісаў і кніг з манастырскіх і царкоўных бібліятэк”152, якія зь іншымі матэрыяламі ягонага збору леглі ў аснову закладзенага ў 1827 г. у Львове Нацыянальнага інстытуту й бібліятэкі імя Асалінскіх.
У 1793-94 гг., на загад Кацярыны II, “для собственнаго употребленія по упражненію ея вь нсторнческнх'ь сочнненіяхь”, зь беларускіх і ўкраінскіх манастырскіх, царкоўных і прыватных бібліятэк у Пецярбург забіраліся летапісы. радаслоўныя найбольш славутых шляхоцкіх родаў і іншыя “к тому относяіцнеся сведення”, якія ўвайшлі ў гістарычную калекцыю Эрмітажнага збору, перададзенага ў 1852 г. Пецярбурскай Публічнай бібліятэцы153. Як шмат іх было забрана — вевядома, бо “все ранее суіцествовавшне опнсн (гэтай калекцыі. — А.К.) бесследно нсчезлн”154, а “нз коллекцлн [... ] ушлн, в некоторых случаях, чтобы поглбнуть, многле ценвые памятнлкл старнны155 [...] йзвестно, что у
149 АЗР. Т.1. С.ІІ і Т.5. C.VI; АШ, §250.
150 Яна згадваецйа С.Фаргынскім і іншымі дасьледчыкамі гісторыі экслібрысаў — гл. Тычына.
151 Дакладныя акалічнасьці вывазу яе нам не ўдалося выясьніць.
152 АШ. §253в.
I53 Гнльтебрандгь П. Розыск-ь западно-русскнх-ь лйтопнсей для нмператряцы Екатернны II’ // Древняя н Новая Россія. СПб, 1880. T.16. №4. С.824-825; АШ. §40; йсторнческая коллекцня Эрмятажного собрання рукопмсей. Памятнякн XI—XVII вв. Опнсанме / Сост. Д.Н.Алышяц. Москва, 1968. С.9-10 і 18
154 Нстормческая коллекцяя... C.18 (Алышыц адшукаў адну зь іх, а.ле ўложаную ўжо па сьмерці Кацярыны й па зьнікненьні многіх летапісаў — Тамсама. C.19).
і55Тамсама. С.8.
Екатернны II [... ] оказалось около 150 летопнсцев. Осталось же нх в собранлн менее 50”156.
У І-ай чвэрці XIX ст. помнікі старога пісьменства, якія ў 1828 г. далі пачатак Румянцаўскаму музэю ў Пецярбургу157, зьбіраў расейскі канцлер М.Румянцаў (уласьнік Гомеля, падараванага ягонаму бацьку Кацярынай II). У калекцыях М.Румянцава, сярод іншых, былі кнігі, рукапісы й дакумэнты, сабраныя ў Гомелі, Смаленску158 й іншых месцах Беларусі159. 3 дазволу расейскіх уладаў дырэктар Варшаўскай Публічнай бібліятэкі польскі філёляг СЛіндэ ў 1819 г. вывез у Варшаву з зачынсных у Беларусі манастыроў 50 000 кніг160.
Пецярбурская Архэаграфічная камімія “немедленно по учрежденіл сйоемь (у 1834 г. — А.К.) распорядллась о передачі ей старлнныхь бумагь лзь западноруссклхь бнблнотекь л архлвовь л успіела прлобрестл (з эпархіяльных архіваў Полацку, Магілёва й Менску; бібліятэк Магілёўскай духоўнай сэмінарыі й Віленскай капітулы; архіваў Галоўнага трыбуналу ў Вільні, Беластоцкага акруговага кіраўніцтва, Віцсбскай губэрнскай казённай палаты, павятовых судоў у Мсьціславе, Мгліне, Ваўкавыску, Слоніме, магістратаў у Берасьці, Бельску, Воршы, Вяліжы, Горадні, Лідзе, Магілёве й г.д.161 — А.К.) огромныя коллекціл актовь”162.
Вывазы цэлых архіваў пачаліся ад канфіскацыі Літоўскай Мэтрыкі. У 1795 г., на “предплсанле” Сэнату з 21 лістапада 1794 г., у Сэнацкі архіў у Пецярбург быў перавезены Галоўны архіў Вялікага Княства Літоўскага зь Літоўскай Мэтрыкай, дзе пазьней дакумэнты ягоныя былі падзеленыя паміж Маскоўскім архівам Міністэрства юстыцыі, Маскоўскім Галоўным архівам Міністэрства замежных спраў, Пецярбурскай Публічнай бібліятэкай, Румянцаўскім музэем163 і іншымі міністэрствамі й установамі164. У 1799 г.