• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

    Крокі гісторыі

    Аўген Калубовіч

    Мінск 1993
    72.57 МБ
    Аўген Калубовіч
    КРОКІ ГІСТОРЫІ
    АЎГЕН КАЛУБОВІЧ
    КРОКІ ГІСТОРЬП
    Дасьледаваньні, артыкулы, успаміны
    Беласток—Вільня—Менск
    «ГАМАКС» «НАША НІВА» «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
    УДК 947.6
    Тэкст кнігі захоўвае правапіс, ужываны ў выданьнях паваеннае беларускае эміграцыі
    Біяграфічпы нарыс і сьпіс публікацый Іны Каханоўскай
    К 0503020903-048 БЗШ _ М 302(03)-93
    ISBN 5-340-01437-1 (Маст. літ.)
    © А. Калубовіч, 1993
    ГІСТОРЫЯ, ІЛЮСТРАВАНАЯ ФАКТАМІ
    Панаваньне чужых ідэалягічных шаблёнаў праз доўгія гады стрымвала разьвіцьцё беларускае гістарычнае навукі. У паваенныя гады вольнымі ад савецкай мэтадалёгіі былі, бадай, толькі эміграцыйныя беларускія гісторыкі. Сярод іх — Аўген Калубовіч (1910—1987). Жывучы на выгнаньні, ён захаваў традыцыю «нацыянал-дэмакратызму» — ідэйнае апазыцыі савецкаму ладу ў БССР 20-х — ЗО-х гадоў. Таму ягоныя гістарычныя дасьледаваньні, артыкулы і ўспаміны — так выразна ангажаваныя палітычна — перадусім маюць на мэце сьцьверджаньне ідэі незалежнасьці й нацыянальнага ўваскроійаньня Беларусі. А.Калубовіча з усёй справядлівасьцю можна назваць першапраходнікам у дасьледаваньні гісторыі беларускай эміграцыі, праблемаў станаўленьня новае беларускае дзяржаўнасьці. Да яго гэтыя тэмы разглядаліся амаль выключна ў публіцыстычным рэчышчы.
    Дасьледчыцкі падыход А.Калубовіча мэтанакіраваны: аўтар зьбірае і ўкладае факты гісторыі, не апрацоўваючы й не аналізуючы іх, але ў кожным выпадку даводзячы іх колькасьць да пераканаўчае высновы:
    —	колісь Беларусь была краінаю бібліятэк; сучасная Беларусь у гэтым сэнсе дайічэнту разрабаваная й панішчаная («Мова ў гісторыі...»);
    —	БНР — ніяк не эфэмэрная, але зусім рэальная дзяржава ў кожнай галіне свае дзяржаўнае будовы («Акт 25 Сакавіка...»);
    — БССР — штучнае марыянэтачнае ўтварэньне, якое ўзьнікла ў процівагу БНР і не прынесла ійчасьця й поступу Беларусі й яе народу. Нішто так яскрава не пацьвярджае гэтага, як асабісты лёс усіх стваральнікаў Савецкай Беларусі («“Айцы БССР” і іхны лёс»).
    Але сам дасьледчык ня робіць гэтых высноваў. Ён падае толькі факты. Высновы мусіць зрабіць чытач.
    Гэтая кніга — першы зборнік твораў Аўгена Калубовіча. Дагэтуль ягоныя працы выходзілі толькі асобнымі выданьнямі або друкаваліся ў пэрыёдыцы. У аснову гэтага выданьня пакладзены аўтарскі машынапіс, які перадала выдаўцам удава аўтара — беларуская пісьменьніца Аляксандра Саковіч (Іна Каханоўская).
    Кніга «Крокі гісторыі» — гэта надзвычай поўны й сьціслы даведнік па гісторыі культуры Беларусі, дзе няма месца для белых плямаў савецкай і пасавецкай цэнзуры.
    НАШЫ ПАПЯРЭДНІКІ
    Дзьвіна! Рака мае айчыны!.. Суседка блакітнага Нёману... узгадаваная ў аднэй калысцы з Дняпром! Вось я — сын твой, ахрышчаны тваёй вадой, ад пялёнак да юнацтва выпешчаны тваім дыханьнем, навучаны тваёй мовай — вірам зайздроснага лёсу аддалены ад цябе — з далячынь чужога сьвету шлю табе вітаньне. Прымі яго, маці.
    А.Рыпінскі, Лёндан, 1850-ыя гг.
    Мінае 40 год ад часу, калі нашая хваля эміграцыі пакінула Беларусь. Дата гэтая выклікае шмат розных пачуцьцяў, думак, разваг. А ў тым і пытаньні: хто былі нашы папярэднікі? што змусіла іх эміграваць? і які іхны лёс?
    Паспрабуем з даступных нам крыніцаў пашукаць адказу на пастаўленыя пытаньні, маючы на ўвазе эміграцыю ад самых ейных пачаткаў і да сёньняшняга дня. Гэта ня будзе яшчэ гісторыя эміграцыі як частка агульнай гісторыі беларускага народу, а ўсяго некаторыя схэматызаваныя да яе фрагмэнты. I нат ня столькі пра саму эміграцыю, ейныя арганізацыі й дзейнасьць (хоць тое-сёе скажам і пра гэта), колькі пра дарогі, што вялі на эміграцыю зь Беларусі, і пра саміх эмігрантаў — нашых папярэднікаў.
    У часапісе «Беларуская Думка» за 1974-75 гады1 ёсьць наш артыкул на гэту тэму. Яго мы й кладзем тут у аснову новае публікацыі, дзе што скараціўшы ў ім, а галоўна — дадаўшы новыя матэрыялы.
    Да канца XVIII ст. беларускія эмігранты — рэдкія паадзіночныя асобы. Вялікае Княства Літоўскае належала да праўных дзяржаў, і ейным грамадзянам была адкрытая дарога замежы. Права гэтае, упершыню зарэгістраванае прывілеем в. кн. Казімера 1457 году, упісанае ў Статут 1529 году. Яно давала гварантыю, “аоы княжата н панове хоруговные, шляхта н бояре преречоные (н кождый человек рыцерскнй н всякого стану2) мелн вольность м моц выйтм с тых земль нашмх Велмкого князьства... для набытья лепшого шчастья своего н навченя... до всякнх земль чужнх, кром непрнятелей нашнх”\ I гэта не была пустая дэклярацыя. Мы всдасм,
    1 Беларуская Думка (Ню-Ёрк—Саўт Рывэр). 1974-75. №18-19. Б.7-16.
    2 Гэта дадатак у Статут ВКЛ 1566 годуС
    2 Разьдзел ПІ, п. 8.
    што сотні беларусаў, асабліва студэнцкай моладзі, хадзілі й езьдзілі ў краі Нямеччыны, Італіі, у Швэйцарыю, Францыю, Галяндыю, Чэхі... і вольна вярталіся назад.
    Праўда, былі й эмігранты, і некаторых зь іх мы можам назваць:
    Івана Ліцьвіна, заснавальніка друкарства ў Лёндане, які друкарству навучыўся ў Рыме ад Ёгана Бульле з Брэмэну. У 1480 годзе ў ангельскай сталіцы ён выдаў індульгэнцыі папы Сыкста IV супраць туркаў, кніжку Антона Андрэ Quaestiones super XII libros metaphysicae Aristotelis, y 1481 годзе — камэнтар да псальмаў Тамаша Ўалензіса. Каля 1482 году, ужо разам з другім друкаром, Вільямам з Мэчліну, яшчэ пяць кніжак (Thomas Littleton, Tenores Novelli i інш.), a ў 1483 годзе кудысь выехаў4. Ня выключана, што ў Кракаў, дзе ў тым жа годзе паўстала друкарня Швайпольта Фэоля ў супалцы зь якімсь Іванам, каторага С.Старавольскі ў бібліяграфічнай працы «Гэкатонтас» у 1625 годзе называе Іванам Галерам, дбаўшым “клясычныя навукі, у розных мовах і рознымі літарамі друкаваныя, шырыць на пажытак паўночных народаў”5, польскі дасьледчЫк Я.Птасьнік называе Івана Яклем6, а ўкраінскі 3. Кузеля — Янам Турсонам7. Хоць мы й ня ведаем з пэўнасьцю, ці Іван Ліцьвін і супольнік Ш.Фэоля — адна й тая ж асоба, як і ня ведаем дакладна, хто ж ён, гэты лёнданскі першадрукар — ці адзін з былых паслоў праваслаўнага мітрапаліта Вялікага Княства Літоўскага Місаіла да папы Сыкста IV у 1476 годзе Іван, малодшы брат Аляксандра Солтана (які мог застацца ў Рыме, навучыцца там друкарству й выехаць у Лёндан), ці Іван Багдановіч або Іван з Полацку (абодва ў 2-ой палове XV ст. скончылі філязофскі факультэт Праскай акадэміі8), ці зноў яшчэ хтось, — ягонае паходжаньне зь Вялікага Княства Літоўскага даводзяць ангелыжія гісторыкі’.
    4 Prof. R. Ostrowski. Fragments from the history of Byelorussia (to 1700). London, 1961. P.83-84; Г. Піхура. Ян з Літвы // Божым Шляхам (Лёндан). 1965. №3. Б.4-6.
    5 Цытуем паподле Сопнковь В. Опыть россійской бнбліографін. 4.1. СПб. 1904. С.80.
    6 Ptasnik J. Monumenta Poloniae lypographica XV et XVI saeculorum. Vol.I: Cracovia impressorum XV et XVI ss. P. ID.
    7 Вмнар Л. Історія украінського раннього друкарсгва. Чікаго—Денвер, 1963. C.12.
    8 Дварчанін I. Беларусы на Праскім унівэрсытэце II Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (Ню-Ёрк). 1953. №2(4), Б.68-69.
    9 British Museum Catalogue of Printed Books in the XV Century. Part IV. London, 1916. P.XIV; A Book about Books by Frederick Harrison Canon, Chancellor and Librarian of York Minster. London, 1943. P.116
    Слаўнага Францішка Скарыну з Полацку, які столькі прыслужыўся свайму народу й так любіў свой край, а ў 1534 годзе зь нявыясьненых дагэтуль прычынаў пакінуў Беларусь і зь сям’ёю пайшоў на эміграцыю, у Чэхі, дзе служыў за садоўніка ў караля Фэрдынанда I, заснаваў пад Прагаю на Градчанах каралеўскі парк і ў 1540 годзе памёр.
    Навукоўца, пісьменьніка й друкара Ільлю Капіевіча, “недасека” з Мсьціслава, які скончыў Слуцкую кальвінскую калегію, невядома калі й чаму выехаў у Галяндыю (Амстэрдам) і быў там за пратэстанцкага пастара. Ад 1699 году ў друкарні Яна Тэсінга, а ад 1701 году ў заснаванай ім уласнай выдаў болей за 20 кніг, зрэфармаваў кірылічны шрыфт у гражданку. У часе Паўночнай вайны вярнуўся ў Віцебск, скуль Пятром I быў зманены ў Маскву з сваёй друкарняй, дзе друкаваць яму не дазволілі, а друкарню адабралі; пасьля чаго, расчараваны, не зважаючы на глыбокую старасьць (каля 80 год), разам з дачкою выехаў назад у Амстэрдам і там у 1714 годзе памёр.
    Філёзафа Сьцяпана Аскерку, сына наваградзкага каштэляна, які пасьля Слуцкай кальвінскай калегіі працягваў навуку ў Каралеўцы й Бэрліне. У 1733 годзе, будучы паслом на сойм ад Мазырскага павету, выехаў у Варшаву на каранацыю новага караля, Аўгуста III. У дарозе аднак зьмяніў плян, перасек нямецкую мяжу, выдаўшы сябе за студэнта, што едзе ў Франкфурт. Так эміграваў у Прусію, быццам бы ад перасьледу езуітаў, як сам пра гэта напісаў у Бэрліне ў 1734 годзе ў кніжцы сваіх мэмуараў. Там з часам трапіў на службу да караля Фрыдрыха II, быў ягоным юрыдычным дараднікам, за што на прадмесьці Бэрліну атрымаў двор Ліхтэнбэрг. У 1762 годзе ў Бэрнбэрзе выдаў па-нямецку сваю філязофска-эканамічную працу «Няпрыкладны плян»10, у якой выказаў ідэі, каторыя пазьней разьвівалі Анры Сэн-Сімон, Шарль Фур’е, Робэрт Оўэн.
    Былі й іншыя паадзіночыя эмігранты, ды пра іх мала ведаем.
    Масавыя хвалі палітычнай беларускай эміграцыі пачаліся ад часу заваяваньня й далучэньня Беларусі да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIII ст. Прычыны, якія іх выклікалі — нацыянальна-вызвольнае паўстаньне 1794 году,
    1° Unmassgeblicher Plan... M.S., von Oskierka, Bemberg, 1762.
    2	. Зак. 5388
    9
    напалеонаўская вайна 1812 году, антырасейскія паўстаньні 1831 і 1863-64 гадоў, расейская рэвалюцыя 1917 году й упадак БНР, нацыянальны, палітычны й рэлігійны прасьлед. Каляніяльна-эканамічная эксплёатацыя Беларусі выклікала й эканамічную эміграцыю, выгнаўшы дадаткова многіх на пошукі працы й лепшых умоваў жыцьця. У выніку — сотні тысяч беларусаў, калі ня болей, змушаныя былі пакідаць Беларусь і йсьці ў далёкія чужыя краі.
    Гістарычныя дакумэнты сьведчаць, што масавыя ўцёкі беларусаў з-пад Расеі, але яшчэ ў Беларусь, на неадарваныя землі, пачаліся ад канца XVII ст. Ужо па Андрусовым міры 1667 году, калі ад Вялікага Княства Літоўскага была адарвана Смаленшчына, паводле паведамленьня Смаленскага ваяводы кн. І.Рэпніна ў Маскву, “крестьяня н бобылн многне нз Бельского уезду бегут в Лнтовскую сторону... Апреля ж де протнв 19-го чмсла (таго ж 1668 году. — А.К.) в ночн внтебской мешаннн Куземка Коровай собрався co многнмн Бельского н Ржевского уездов с беглымн крестьяны с птцальмм н з бердышн ... провезлн на плотах co всемн крестьянскнмн жнвоты в Лнтовскую сторону, а было де большн 20 плотов. 14 по ннх де, стрельцах (пасланых кн. Рэпніным. — А.К.) нс пншалей стрелялн... й в прошлом де во 1667 году... многне де крестьяня н бобылн нз Бельского уезду нынешней знмою выбежалн в Лнтовскую сторону”11. Ноўгарадзкі губэрнатар Я. Северс (пазьнейшы пасол Кацярыны II у Варшаве) пісаў да царыцы, што расейскія абшарнікі, “кіруючыся неўмеркаванай хцівасьцю, абкладаюць сваіх падданых такімі цяжкімі чыншамі, што дзеля таго тысячы ўцекачоў з Расейскай імпэрыі запаўняюць Літву й Польшчу”12. У 1763 годзе ў адным Мсьціслаўскім ваяводзтве (зь іншых ваяводзтваў мы ня маем дадзеных) іх было з адарванай Смаленшчыны каля 50 00013. У працягу 20 год па 1772 годзе з Мсьціслаўскага, Віцебскага й Полацкага ваяводзтваў расейска-беларускую мяжу перайшло болей за 30 000 сялян14. 9 сакавіка 1793 году міністэрства замежных спраў Расеі ў ноце да Аўстрыі й Прусіі скардзілася, што ў Рэчы Паспалітай “расейскія падданыя, жыхары пагранічча...