Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Але гэта ўжо паза нашай тэмаю, бо 8-ая хваля эміграцыі — ня нашыя папярэднікі, а мы самі.
75 Вініцкі А. Цыт. пр. 4.1. Б.14, 17. (Паводле неафіцыйных інфармацыяў іх было ў Нямеччыне болей — 15 000-20 000. Тамсама. Б.32).
76 Тамсама. Б.42-43.	..
77 Беларуская Моладзь (Ню-Ёрк). 1964. №20. Б.14-17.
78 Раніца (Бэрлін). 1944. №38(200), №41(203), №45(207).
77 Раніца. 1944. №37(199).
АКТ 25 САКАВІКА
Й АДРАДЖЭНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Гісторыя гэтая дагэтуль не напісаная. У БССР пісаць яе маскоўскія ўлады не дазволяць: там ёсьць зь яе толькі некаторыя паасобныя фрагмэнты, параскіданыя па розных публікацыях, ды й то найчасьцей — у скажоным сьвятле. Тут, на эміграцыі, ніхто за яе ня браўся. Наш нарыс таму — першая спроба, абапёртая на абмежаваныя, даступныя нам, крыніцы, дзеля чаго не пазбаўленая недахопаў і не прэтэндуючая на вычарпальнасьць.
Знаёмства з крыніцамі гэтай гісторыі паказвае, што беларускае нацыянальнае адраджэньне ў пэрыяд тварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі за кароткі час (1917-21 гады) дасягнула ва ўсіх сваіх аспэктах небывалага перад тым пад расейскім каляніяльным скіпэтрам росквіту. Таму нарыс абмежаваны часам ад падрыхтоўкі й праклямаваньня БНР 1-ым Усебеларускім Кангрэсам у Менску 30 сьнежня 1917 году да Рыскае ўгоды 18 сакавіка 1921 году, калі тэрыторыя ейная была падзеленая паміж Расеяй (РСФСР) і Польшчаю.
1.
Беларускія партыі й арганізацыі, пачынаючы ад БСГ, Беларускага Настаўніцкага Саюзу2 й іншых арганізацыяў, у сваіх праграмах ці дэклярацыях заўсёды ставілі патрэбу дамагацца ад расейскага ўраду ўвядзеньня беларускай мовы ў школах і краёвай адміністрацыі Беларусі.
Увосені 1915 году, у часе 1-ай сусьветнай вайны, Беларусь была падзеленая на дзьве часткі — заходнюю, якая трапіла пад нямецкую акупацыю, і ўсходнюю, якая засталася пад акупацыяй Расеі. Фронт падзелу Беларусі да канца лютага 1918 году стабілізаваўся па лініі Дзьвінск — возера Нарач — Баранавічы — Пінск. Вось жа ў заходняй
1 Беларуская Сацыялістычная Грамада, заснаваная ў канцы 1902 г.
2 Заснаваны ў 1907 г.
частцы Беларусі ўпершыню за два апошнія стагодзьдзі на стараньні віленскіх беларускіх арганізацыяў, беларуская мова, паводле загаду галоўнакамандуючага нямецкім фронтам фэльдмаршала фон Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 году, здабыла правы ўжытку ў публічным жыцьці — грамадзкім, культурным, асьветным і адмінісграцыйным. У загадзе тым падкрэсьлена, што “беларуская мова як адменная ад расейскай дапускаецца да ўжытку без аніякіх перашкодаў”3. Пры штабе галоўнакамандуючага ў Коўне быў прызначаны перакладчык-беларус, які пачаў перакладаць усе датычныя беларусаў загады й распараджэньні штабу зь нямецкай мовы ў беларускую4. “У ўрадавых зносінах з народам нямецкія ўласьці атрымалі загад карыстацца гэтай мовай нараўне зь іншымі краёвымі мовамі. Было загадана, каб усе афіцыяльныя апавешчаньні ў Беластоку, Горадні (... і Вілыгі) друкаваліся і па беларуску...” Ад сярэдзіны 1916 году “зьявіліся і пашпарты, друкаваныя ў беларускай мове побач зь нямецкай, і афіцыяльныя квіты, павесткі і т.п. Урэшце, цяпер, як мы ўжо пісалі, пры новым выпуску пазычковых квітоў, на іх будуць зроблены надпісы і па-беларуску”5. А ў газэце «Нотап» беларускія пераклады нямецкіх урадавых папераў ужо друкуюцца толькі па-беларуску, безь нямецкага тэксту.
Загады Гіндэнбурга прычыніліся да неадкладнага й хуткага разьвіцьця беларускага школьніцтва, зьяўленьня беларускіх выдавецтваў, аднаўленьня прэсы й друку, паўстаньня Беларускага Настаўніцкага Саюзу (1916 год), нацыянальнага тэатру, Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні (25 студзеня 1918 году)6, і іншых арганізацыяў і ўстановаў на чале з Цэнтральным Саюзам Беларускіх Арганізацыяў, які выконваў тады ў Заходняй Беларусі ролю Беларускага Народнага Прадстаўніцтва. Для практычных патрэбаў у І-ай палове 1918 году выйшаў з друку падрыхтаваны ў 1916-17 гадох «Сямімоўны слоўнік», беларускую частку якога ўлажыла Г.Душэўская7. У прадмове да слоўніка пра беларускую мову сказана, што “гэта вельмі старабытная,
3 “Das Weissrussische das mit dem Russischen nicht identisch ist, wird unbeschrankt zugelassen”. Гл.: Prawy bielaruskaj mowy // Homan. 1916. №30.
* Homan. 1916. №40.
3 Za hod 2y6cia. // Homan. 1917. №14(106).
6 Homan. 1918. №9(205).
7 Sieben Sprachen Worterbuch. Deutsch-Polnisch-Russisch-WeissruthenischLitauisch-Lettisch-Jiddisch. Herausgegeben im Auftrage des Oberbefehlshabers Ost. Leipzig, 1918; Homan. 1918. №43(239).
найстарэйшая с паміж славянскіх моваў, [што] беларусы стараюцца адрадзіцца і разьвіваюць багацьці свае мовы”8.
На другім баку лініі фронту, на тэрыторыі расейскасавецкай акупацыі Беларусі, беларускія арганізацыі таксама стараліся здабыць правы для беларускай мовы, хоць і напатыкаліся тут усьцяж на ўсялякага роду перашкоды. Як мы ўжо мелі нагоду пісаць пра гэта9, у нацыянальным пытаньні РКГКб)10 і падпарадкаваныя ёй цэнтральныя органы савецкай улады працягвалі палітыку царскага ўраду, трымаючыся пазыцыяў вялікадзяржаўнага расейскага шавінізму й русыфікацыі нерасейскіх народаў. Вялікую непрыхільнасьць да ўсяго беларускага меў і Смаленскі абласны цэнтар (якому падлягала Беларусь) і кіраўнік ягоны — старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) і абласнога выканаўчага камітэту (Аблвыкамзаху) А.Мясьнікоў.
Ужо нават тады, калі ў процівагу БНР была абвешчаная БССР, газэта «Звезда» (у тым часе — цэнтральны орган БССР у Менску) пасьля І-га Зьезду Саветаў Беларусі ў рэдакцыйным артыкуле “К нтогам сьезда...” 5 лютага 1919 году тлумачыла сваім чытачом: “Почему с’езд ограннчнлся только пожеланнем о вступленнм в Росснйскую Советскую федерацню, почему он сразу не претворші в дело свое пожеланне о полном обеднненнн с Россней?... Для этого былн очень н очень важные прнчнны международнс^полйтйческого характера. Перед Белоруссней был поставлен вопрос, как она прннесет больше пользы ] суіцествуя как самосгоятельная республнка нлн слнваясь с РСФСР. Н после зрелого н всестороннего обсуждення данного вопроса [... ] полнтнческая мудрость говорнт нам, что мы должны пока суіцествовать самостоятельно”. Разам з тым, “с’езд подтвердмл, что потугй белорусской нацноналмстнческой янтеллнгенцмн к созданйю “своего” белорусского языка, “своей” нацйональной кулыпуры напрасны [... ] Пусть прймут это к сведенйю белорусскйе пйсателй"11.
Аднак, не зважаючы на такія неспрыяльныя акалічнасьці, БНК, выбраны на зьезьдзе ў Менску 26 скавіка 1917 году, у сваёй дэклярацыі «Ад Беларускага Нацыянальнага
8 Гл. рэцэнзію: Siamiiazydny StoQnik // Homan. 1918. №55(251)
9 Калубовіч А. “Айцы’’ БССР і іхны лёс. Клыўлэнд, 1983. Б.15-16, 20-21 і інш.
10 Расейская Камуністычная Партыя (бальшавікоў).
11 Калубовіч А. Цьгг. пр. Б.34-35.
4 іак. 5388
41
Камітэту» выказаў патрэбу “нацыяналізацыі беларускай школы”12. 25 красавіка 1917 году. БНК выслаў да Магілёўскага каталіцкага архібіскупа ў Пецярбург дэлегацыю з мэмарыялам, падпісаным старшынёю БНК Р.Скірмунтам і іншымі сябрамі. БНК у ім прасіў: “1) Каб завясьці ад восені 1917 году ў Магілёўскай Сэмінарыі ў Пецярбурзе лекцыі беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Беларусі. 2) Прыпомніць усяму духавенству на Беларусі яго абавязак, на колькі хопіць сіл і магчымасьці, прамаўляць па-беларуску да людзей у навучаньню веры ў касцьёле й школе [... ] 5) Паручыць ксяндзом заняцца выданьнем беларускіх рэлігійных кніжак для касьцёла й школы, а такжа беларускай часопісі. 6) Камітэт просіць назначаць на Беларусь ксяндзоў беларусаў або тых, каторыя ведаюць беларускую мову. 7) Камітэт просіць прычыніцца, каб на Беларусь быў назначаны біскуп беларус або тдкі, каторы ўмее па-беларуску гаварыць”13. Заступіўшая БНК Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацыяў на першай сваёй сэсіі 5-6 жніўня 1917 году аб’яднала 23 беларускія арганізацыі, “каторыя прызнаюць патрэбу аўтаноміі Беларусі, роднай мовы й разьвіцьця беларускай нацыянальнай культуры”14. Наступніца ейная — Вялікая Беларуская Рада, што склікала І-шы Ўсебеларускі Кангрэс — у адозве да беларускага народу 30 лістапада 1917 году пісала, што “разьвіцыхё беларускае культуры, вывучэньне гісторыі краю й роднае мовы зьяўляюцца жыцьцёвым інтарэсам беларускага народу”15.
Адылі адсутнасьць пісанага правапісу й нарматыўнай граматыкі затрымлівалі канчальную ўніфікацыю літаратурных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. А ў падрасейскай частцы Беларусі, якая была пад уладаю царскай адміністрацыі, часовага ці савецкага ўраду, варожасьць гэтых уладаў да беларускай мовы яшчэ больш тармазіла гэтую патрэбу ўніфікацыі. Ды час не цярпеў. Нацыянальны інтарэс вымагаў завяршэньня працэсу нармалізацыі — прыняцьця адзіных устойлівых правапісных і граматычных нормаў, распрацоўкі беларускай тэрміналёгіі.
12 Гурук Ф. Белорусское двнженме. Москва, 1921. С.87. §4.
із Homan. 1917. №39(235).
14 Турук Ф. Цыт. пр. С.88. — Статут Цэнтральнай Рады Беларускіх Арганізіацыяў, §22.
15 Тамсама. Б.96.
Праца гэтая распачалася адначасна на двух бакох падзеленай лініяй фронту Беларусі. Былі апублікаваныя:
1)	Ant. LuckjewiC. Jak prawilna pisac pa bieiarusku (tacinskimi literami). Case I. Wilnia, 191716;
2)	Я.Л[ёсік]. Наш правопіс (кірылічнымі літарамі). (§§1-17)17.
3)	Prosty sposab stacca й karotkim Casie hramatnym. Napisali prf. d-r Rudolf Abicht u Breslawi i Janka Stankiewid u Wiini. Drukam wydafl d-г Feliks PribaC Breslau, 1918. (Тут робіцца й спроба зрэфармаваць на лацінскім шрыфце беларускую графіку, прапануюцца некаторыя новыя літары, паказ на пісьме мяккасьці гукаў і г.д.)18.
4)	Б.Тарашкевіч. Разьдзел V ягонай Граматыкі, Вільня, 1918.
3 нарматыўных граматыкаў назавем:
1)	Hramatyka А.Луцкевіча, напісаная ў канцы 1917 году як далейшы працяг ягонага правапісу, але ня выдадзеная друкам19;
2)	B.PaCobka. Hramatyka bietaruskaj mowy. Wilnia, 191820;
3)	Беларуская граматыка для школ. Напісаў кандыдат філёлёгіі Петраградзкага Унівэрсытэту Б.Тарашкевіч. Выданьне «Беларускага Камітэту». Вільня 1918;
4)	Над беларускай граматыкай (як і над гісторыяй беларускай літаратуры) у 1918-19 гадох працаваў (але не закончыў) і праф. Р.Абіхт21.
Падрыхтаваныя падручнікі беларускай грамагыкі й правапісу разглядаліся Камісіяй Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні, выбранай на паседжаньні ўраду Таварыства 1 траўня 1918 году22. Апрача таго, ужо перад тым у БНРаўскай прэсе (у Менску — у «Вольнай Беларусі»,