Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
70 Знмнонко А. Оккупацня н ннтервенцня в Белоруссям. Мннск., 1932. С.ЗЗ.
3. Зак. 5388
33
году ў Празе чарговую, больш шырокую Беларускую нацыянальна-палітычную канфэрэнцыю, на каторую зьехалася 37 прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных і палітычных партыяў і арганізацыяў зь Летувы, Заходняй Беларусі, Нямеччыны й Чэха-Славаччыны. Канфэрэнцыя выказала сваю салідарнасьць з Слуцкім паўстаньнем, прыняла рэзалюцыю супраць Рыскага падзелу Беларусі, пацьвердзіла Акт 25 Сакавіка 1918 году, прызнала за адзіны заканадаўчы орган Беларусі Раду БНР, а за адзіны законны выканаўчы орган — Урад БНР (габінэт В.Ластоўскага), заклікаўшы аб’яднацца вакол іх усе цэнтры беларускай эміграцыі.
На 10 красавіка 1922 году зь ініцыятывы ангельскага прэм’ер-міністра Д.Лойд Джорджа ў Гэнуі была скліканая міжнародная канфэрэнцыя па эканамічных і фінансавых пытаньнях. У ёй брала ўдзел 29 краёў. На абмеркаваньне канфэрэнцыі ставілася таксама пытаньне аб палітычным упарадкаваньні ўсходняй Эўропы. Дзеля гэтага апошняга Ўрад БНР вырашыў выслаць на канфэрэнцыю й сваю дэлегацыю. 27 красавіка туды прыбылі прэм’ер-міністар В.Ластоўскі й міністар замежных спраў А.Цьвікевіч. Яны пачалі старацца паставіць на парадак дня канфэрэнцыі “беларускае пытаньне”. 2 траўня дэлегацыя БНР мела нарады з падобнымі дэлегацыямі Ўкраіны, Грузіі, Азэрбайджану, Кубані і Ўсходняй Галіцыі. Таго-ж дня яна мела гутарку й з ангельскай дэлегацыяй. На наступны дзень была прынятая старшынёю Гэнуэскай канфэрэнцыі, прэм’ерміністрам Італіі Л.Фактам, і даручыла яму мэмарыял Ураду БНР з просьбаю паставіць на абмеркаваньне канфэрэнцыі пытаньне аб ўняважненьні Рыскае ўмовы й аб прызнаньні БНР незалежнай дзяржавай. Тэкст гэтага мэмарыялу быў даручаны затым усім дэлегацыям канфэрэнцыі.
Мэмарыял Ураду БНР быў разгледжаны на паседжаньні Палітычнай камісіі канфэрэнцыі, дзе былі заслуханыя таксама й аргумэнты дэлегацыі БНР. Але дзеля рашучага супраціву савецкай дэлегацыі (міністра замежных спраў Г.Чычэрына) пытаньня пра лёс БНР не ўдалося паставіць на парадак дня канфэрэнцыі, якая хутка зь віны савецкай дэлегацыі наагул развалілася.
2	лістапада 1923 году, пасьля рэзыгнацыі прэм’ера В.Ластоўскага й рэарганізацыі (23 жніўня) Ураду БНР, Прэзыдыюм Рады і Урад БНР пераехалі з Коўна ў Прагу (у Коўне застаўся толькі новы прэм’ер Ураду А.Цьвікевіч).
Беларуская эміграцыя 6-ай хвалі (часта зь ініцыятывы й з дапамогаю прадстаўніцтваў БНР) адразу пачала тварыць свае эміграцыйныя асяродкі й арганізацыі ў вольным сьвеце. Лепей ёй гэта ўдалося ў Латвіі, Летуве, Чэха-Славаччыне, ЗША й Францыі.
У Латвіі71 ад 1919 году яна гуртавалася вакол Рады Беларускай Калёніі ў Рызе, дзе былі зарганізаваныя Беларускае Культурна-Асьветнае Таварыства «Бацькаўшчына», Беларускі Клюб, Курсы беларусаведы й пачаў выдавацца часапіс «На Чужыне». Аднак дзеля згадванае ўмовы паміж урадамі Латвіі й РСФСР усе арганізацыі беларускіх эмігрантаў у Латвіі былі ў канцы 1920 году забароненыя, аж пакуль у 1924 годзе яны не пачалі аднаўляцца. У Рызе тады ізноў паўсталі беларускія асьветныя таварыствы «Рунь» (старшыня — А.Шчорс) і «Беларуская Хата» (старшыня — М.Дзямідаў). Таварыства Беларускіх Настаўнікаў адчыніла й утрымлівала ў месьце 4 беларускія прыватныя школы й Беларускую гімназію, выдавала часапіс «Школа і Жыцьцё». Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Латвіі выдавала беларускія кніжкі, брашуры й месячны часапіс «Беларуская школа ў Латвіі». Было заснавана таксама Беларускае Навукова-Краязнаўчае Таварыства. Пад рэдакцыяй К.Езавітава ў 1925-30 гадох выходзіла газэта «Голас Беларуса». У 1934 годзе, калі да ўлады ў Латвіі прыйшоў дыктатар К.Ульманіс, блізу ўсе арганізацыі беларускіх эмігрантаў ізноў былі забароненыя.
У Летуве да 1927 году галоўным асяродкам беларускіх эмігрантаў было Коўна. Беларускія эмігранты ядналіся вакол Беларускага Нацыянальнага Камітэту (старшыня — інж. А.Галавінскі), Беларускага Культурна-Асьветнага Таварыства й Беларускага Выдавецкага Цэнтру (кіраўнік В.Ластоўскі). Тут выдаваліся беларускія кніжкі, часапісы «Беларускі Сьцяг» і «Крывіч».
У Чэха-Славаччыне эміграцыйны рух канцэнтраваўся сьпярша каля Прадстаўніцтва БНР, пазьней — каля Беларускай Рады ў Празе й іншых эміграцыйных арганізацыяў — Беларускага Культурнага Таварыства ймя Ф.Скарыны, Беларускага Таварыства «Сокал», Аб’яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў, каторае было сябрам Міжнароднай Студэнцкай Канфэдэрацыі (СІЕ) і цэнтраляй
71 Тут мы не бярэм на ўвагу грамадзкага й культурнага руху на этнаграфічна-беларускіх землях былых Дзьвінскага, Люцынскага й часткава Рэжыцкага й Дрысенскага паветаў Віцебскай губэрні.
усіх беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Празе (тут было болей за 100 беларускіх студэнтаў), Бэрліне, Рыме, Мюнхэне, Брусэлі, Лілі, Варшаве, Вільні, Рызе й г.д. Аб’яднаньне выдавала свой «Бюлетэнь», а Таварыства ймя Ф.Скарыны — часапіс «Іскры Скарыны». Тут жылі й тварылі беларускія паэты У.Жылка (1923-26) і Л.Гэніюш (ад 1938 г.).
У 1921 годзе быў заснаваны Беларускі Камітэт у Канстантынопалі. Ад 1920 году там сярод эвакуяваных, галоўна з Крыму, афіцэраў і жаўнераў расейскай арміі было шмат беларусаў, якія пазьней выяжджалі з Турэччыны ў ЗША й іншыя краі вольнага сьвету. Камітэт даручыў палкоўніку Я.Ермачэнку навязаць лучнасьць з Урадам БНР у Летуве, куды ён і выехаў. Ад прэм’ера В.Ластоўскага Ермачэнка атрымаў намінацыю на дыпляматычнага прадстаўніка БНР пры Турэцкім урадзе й на гэнэральнага консула БНР на Балканах, куды таксама эмігравалі беларусы пасьля расейскай бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 году. Па звароце ў Канстантынопаль ён злажыў свае акрэдытуючыя паперы старшыні Турэцкага ўраду Тэффік Пашы, а па ягонай парадзе й камісарам акупацыйных уладаў у Турэччыне — амэрыканскаму, ангельскаму, францускаму, італьянскаму й грэцкаму. Ад трох апошніх урадаў (францускага, італьянскага й грэцкага) хутка былі атрыманыя прызнаньні БНР дэ-факто. Амэрыканскі й ангельскі камісары заявілі, што ня будуць Прадстаўніцтзу БНР перашкаджаць у ягонай дыпляматычнай дзейнасьці. Дыпляматычнае Прадстаўніцтва БНР у Канстантынопалі ў тым жа 1921 годзе заснавала кансуляты БНР у Баўгарыі й Югаславіі.
У ЗША паўсталі два цэнтры беларускай эміграцыі — у Ню-Ёрку й Чыкага. У Ню-Ёрку ў 1921 годзе быў створаны Беларускі Нацыянальны Камітэт і Камітэт Помачы Работнікам і Сялянам Заходняй Беларусі. У Чыкага — Беларуска—Амэрыканскі Нацыянальны Саюз (зь бібліятэкаю, асьветнай камісіяй і прэсавым бюро) і Беларуска—Амэрыканскі Клюб. Дзейнасьць гэтых арганізацыяў асабліва ажывілася, калі ў ЗША прыехаў былы прэм’ер Ураду БНР Я.Варонка. Ён ад кастрычніка 1926 году пачаў выдаваць у Чыкага газэту «Беларуская Трыбуна».
Арганізацыйнае жыцьцё беларускае эміграцыі ў Францыі пачалося ад 1926 году. Найбольш зактывізавалася яно ў 1930 годзе, калі з Прагі сюды пераехалі інж. М.Абрамчык і інж. Л.Рыдлеўскі, чыім стараньнем тут быў заснаваны 36
Хаўрус Беларускай Працоўнай Эміграцыі з цэнтрам у Парыжы й 5-цю філіяламі на правінцыі. Хаўрус выдаваў свой часапіс «Рэха».
Некаторыя эмігранты ў Празе й Парыжы падпалі пад камуністычныя ўплывы. Адзін зь іх, М.Падгаецкі з—пад Менску — афіцэр расейскага экспэдыцыйнага корпусу ў Францыі, здэмабілізаваны ў 1919 годзе ў Парыжы — у 1927 годзе вярнуўся ў Беларусь і колькі гадоў працаваў карэспандэнтам менскай расейскай газэты «Рабочнй». Расчараваўшыся ў камунізме, ён уцёк назад у Францыю й выдаў там па-француску кніжку сваіх успамінаў «Чырвоная навальніца»72, паказаўшы ў ёй на канкрэтных выпадках з жыцьця запраўдны таталітарна-дэспатычны твар камунізму ў БССР.
У пошуках працы й лепшых умоваў жыцьця ў 1924-39 гадох з Заходняй Беларусі рушыла 7-ая хваля масавай беларускай эміграцыі. Меней — у Францыю (дзе, разам з эміграцыяй 6-ай хвалі, колькасьць беларусаў дайшла да 20 00073), Бэльгію й Канаду; болей — у краі паўдзённай Амэрыкі, дзе, паводле прыблізных падлікаў Згуртаваньня Беларусаў у Аргэнтыне, разам з эміграцыяй 4-ай хвалі, іх было каля 350 000: 120 000 — у Бразыліі, 100 000 — у Аргэнтыне (зь іх каля 60 000 у Буэнас Айрэсе й ягоных ваколіцах), (60 000 — ва Ўругваі, 60 000 — у Парагваі й 10 000 — у Чылі74.
3	гэтае хвалі эканамічнай эміграцыі нам ведама (апрача згадванага Хаўрусу ў Францыі) колькі беларускіх грамадзкакультурных арганізацыяў у Аргэнтыне (у Буэнас Айрэсе й на правінцыі): Беларускае Культурна-Асьветніцкае Таварыства, паўсталае ў сьнежні 1934 году, Беларускае Таварыства «Культура» зь Бібліятэкаю ймя ІЛуцкевіча й Беларускае Таварыства «Белавежа», паўсталыя ў кастрычніку 1938 году.
У апошнім годзе 2-ой сусьветнай вайны, улетку 1944 году, перад новай акупацыяй Беларусі Чырвонай арміяй і зваротам на беларускія землі расейска-савецкага тэрору й дэспатыі, зь Беларусі пакацілася 8-ая хваля масавай беларускай эміграцыі. У ёй на Захад крануліся розныя нацыянальныя беларускія ўстановы, арганізацыі й вайсковыя
72 L’ouragan rouge. Paris, 1936.
73 Вініцкі Алесь. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гт. Ч.З, Лос Анжэлас, 1968 (машынапіс). 5.114.
74 Bielorussia у los Bielorussos en la Republica Argentina. Buenos Aires, 1953. P.48.
фармацыі — Беларуская Цэнтральная Рада на чале з прэзыдэнтам Р.Астроўскім, Сабор япіскапаў Беларускае Аўтакефальнае Царквы на чале зь мітрапалітам Панцялейманам, 10 200 сяброў Саюзу Беларускае Моладзі з сваім Галоўным Штабам75, Слонімскі батальён Беларускай Службы Бацькаўшчыне76, Менская Беларуская афіцэрская школа'7, некаторыя вайсковыя аддзелы Беларускай Краёвай Абароны78, Беларускі чыгуначны батальён79 і г.д. Адначасна — шэраг сьвятароў усіх хрысьціянскіх веравызнаньняў. Беларуская інтэлігэнцыя — паэты, пісьменьнікі, кампазытары, артысты, навукоўцы, настаўнікі, лекары, юрысты, інжынэры... і сяляне.
Ехалі цягнікамі, выпадковымі аўтамі, ішлі на пяхоту — як хто мог. Сяляне — часам цэлымі сёламі, абозам зь дзецьмі і ўбогімі пажыткамі на вазох, запрэжаных коньмі ці каровамі. Шмат іх затрымалася ў Прусіі, дзе хутка Чырвоная армія іх насьцігла, пагнала назад. Лёс іхны невядомы.
Гэта была самая вялікая хваля беларускай палітычнай эміграцыі ў некалькі сот тысяч (без ваеннапалонных і прымусова вывезеных на працу). Хваля кацілася ў кірунку Нямеччыны, Аўстрыі, Чэха-Славаччыны, Даніі, Швэцыі, скуль пазьней, перажыўшы жахі невядомай да таго ў гісторыі прымусовай рэпатрыяцыі — выдачы вялікай ейнай часткі ўрадамі ЗША, Ангельшчыны й Францыі ў СССР — яна разьлілася па ўсяму сьвету. Апрача пазасталых у Нямеччыне й Швэцыі, найболын — у Ангелыпчыну, Бэльгію, Францыю, Аргэнтыну, ЗША, Канаду, Аўстралію. Меней — у Бразылію, Вэнэсуэлу, Марока. Невялікія групы (ці адзінкі) — у Італію, Гішпанію, Інда-Кітай, Новую Зэляндыю, Танганайку, на абток Мадагаскар...