Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
16 Homan. 1917. №25(47) — Рэцэнзія на кніжку.
17 Апублікаваны ў газэце «Вольная Беларусь» (№4, 1918).
18 J.StankiewiC. Prawapis і hramatyka // Homan. 1918. №30(226). Рэцэнзія на правапіс A.L[uckiewica] // Homan. 1918. №48(244). Праф. Р.Абіхт — нямецкі славіст, выкладчык Брэслаўскага ўнівэрсытэту, дзе займаў катэдру беларускай мовы й літаратуры; дасьледчык помнікаў старажытнай беларускай літаратуры; супрацоўнік газ. «Нотап»; перакладчык у нямецкую мову й публікатар вершаў Я.Купалы й апавяданьня Я.Коласа «Бунт»; аўтар пяці артыкулаў “із старажытнай і новай гісторыі беларусаў” у нямецкай газэце «Beobachter» (5-29.IX.1918); ЭЛіМБел. Т.1. Менск, 1984. Б.Н.
19 Homan, 1918. №30(226).
20 Выснавы на ягоную граматыку Камісіі Беларускага Навуковага Таварысгва ад 1 траўня 1918 г. гл.«Нотап». 1918. №53(249)
21 Homan. 1918. №30(226).
22 Тамсама. 1918. №53(249).
у Вільні — у «Ноіпапіе» пачалася публічная дыскусія, каб узгадніць разыходжаньні ў розных публікацыях правапісных і граматычных нормаў літаратурнай беларускай мовы. Яе распачала газэта «Нотап» артыкулам АЛуцкевіча23.
“Справа беларускага правапісу, — пісаў ён, — гэта адна з найболып пільных справаў нашага жыцьця. Асабіва ж важная яна... [для ] пэдагогаў і аўтараў школьных кніжак”. Аднак “вітаючы кожную спробу нарміроўкі правіл беларускага правапісу, мы асьцерагаем працаўнікоў на гэтай ніве, каб не сьпяшылі закоўваць мову нашу ў тыя або іншыя штучныя рамкі...”24 А.Луцкевіч разглядае ўсе разьбежнасьці паміж нормамі правапісу ягонымі й ЯЛёсіка.
“Выступленьне Я.Лёсіка ў «Вольнай Беларусі» і крытыка яго [... ] Луцкевічам у «Нотапіе», — пісаў Я.Станкевіч25, — пачынае публічную дыспуту, і можна мець надзею, што ў хуткім часе нязгодныя пункты будуць выясьнены”. Ад сябе ён дадае колькі слушных прапазыцыяў ці ўдакладненьняў да перадачы на пісьме аканьня, канчаткаў дзеясловаў, правапісу “не” (“ня”), “ні”, і інш.
Цэлы шэраг правілаў А.Луцкевіча й Я.Лёсіка, прапазыцыяў Я.Станкевіча (адны — поўнасьцю, другія — зь меншымі ці большымі папраўкамі) былі прынятыя Б.Тарашкевічам у ягоную граматыку й правапіс і да сёньня ёсьць літаратурнай нормаю. Граматыка й правапіс Б. Тарашкевіча былі прынятыя ўсімі. Правапісныя й граматычныя нормы, прапанаваныя ў іх аўтарам, абапёртыя на народнае вымаўленьне (галоўна — гаворак паўночна-заходняй дыялектнай зоны зь цьвярдым “р” і вялікім аканьнем) і на агульнанацыянальныя рысы беларускай мовы, якія павольна, але няўхільна рабіліся ўстойлівымі ў практыцы беларускіх друкаў XIX і пачатку XX стагодзьдзяў26.
У газэце «Вольная Беларусь» Я.Лёсік увёў і аддзел «3 беларускага слоўніка» для друку там пераважна беларускай тэрміналёгіі (у №13 за 1918 год — граматычнай і геаграфічнай, у №14 — анатамічнай і будаўлянай і г.д.).
•’ A.Luckiewii. Ab naS prawopis // Homan. 1918. №29(225).
'4 Тамсама.
25 J.Stankiewid. Prawapis i hramatyka II Homan. 1918. №30(226)—35(231).
26 Граматыка Б.Тарашкевіча мела 6 выданьняў: 5 зь іх — у Вільні й апьшняе (6-ае) — у Менску ў 1943 г. пад нямецкай акупацыяй. У БС СР яна ніколі не друкавалася. (Ад Выдавецтва: 5-е выданьне факсымільна перавыдадзена ў Менску ў 1991 годзе.)
Друкі гэтыя таксама выклікалі публічную дыскусію27. АЛуцкевіч у сваім выступе выказаў думку, што “гэтак прадложэные тэрміны, перш чым будуць уведзены ў школьные кніжкі, могуць быць абсуджаны публічна і с-паміж іх можна будзе зрабіць выбар”28. Што тычыцца перакладных слоўнікаў, то к таму часу ўжо быў закончаны й падрыхтаваны да друку беларускім лексыкографам Я.Ціхінскім, супрацоўнікам «Нашай Нівы» й сябрам Беларускага Выдавецкага Таварыства ў Вільні «Беларуска-польска-расейскі слоўнік» у 16-ці тамох (7308 бб.), дзе ў польскую й расейскую мовы за 40 год працы ім перакладзена каля 200 000 беларускіх слоў29.
Няхай ва ўсіх гэтых лінгвістычных працах ня ўсё было ўлічана, адпаведна сфармулявана й дэталізавана, але мінімум вымагаяага зроблены. Таму на парадак дня ў БНР было пастаўлена пытаньне аб абвешчаньні беларускай мовы дзяржаўнай. Ужо Камісія народнай асьветы І-га Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску выказвалася за паступовы пераход на беларускую мову як дзяржаўную30. Урэшце, 12 красавіка 1918 году газэта «Нотап» паведаміла, што “Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў пастанову аб апавяшчэньні беларускай мовы дзяржаўнай і абавязковай мовай Рэспублікі [... ] Усе акты, дакумэнты й перапіска ўрадавых устаноў павінны пісацца дзяржаўнай беларускай моваю”31.
Пераход на беларускую мову пачаўся таксама і ў дакумэнтацыі прыватных установаў і гаспадарчых прадпрыемстваў. За прыклад таго, як гэта адбывалася, можна ўзяць эканомію кн. Магдалены Радзвіл. У 1-ай палове 1918 году “за 2 месяцы ўсе канцылярыі ў 18 [ейных] маёнтках перайшлі на беларускую мову. Былі ўведзеныя новыя кнігі32 зь беларускімі загалоўкавымі тэкстамі, прынятыя шэраг новых працаўнікоў-беларусаў і, урэшце, было забаронена
27 J.Stankiewid. Ab bietaruskim stouniku // Homan. 1918. №40(236); Леўшчанка Л.
Пытаньне аб беларускай тэрміналёгіі II Вольная Беларусь. 1918. №30,34. 2« Homan. 1918. №36(232).
29 БелСЭ. Т. 11. Б.120. У 1958 годзе ў архівах Бібліятэкі АН Летувіскай ССР у Вільні знойдзена частка рукапісу гэтага слоўніка. Hi цэлы слоўнік, ні частка ягоная дагэтуль ня выдадзеныя.
30 Канчер Е. Белорусскмй вопрос. Петроград, 1919. С.72.
зі Homan. 1918. №30(226).
32 Яны былі выдадзеныя ў Менску. Беларуская тэрміналёгія для іх падрыхтаваная з дапамогаю Я.Лёсіка й А.Смоліча (6.10).
ўжываньне іншага справаводзтва, як беларускае ня толькі ў маёнтках, а нават у 8-мі лясьніцтвах Усім, хто ня ўмеў па-беларуску [было прапанавана навучыцца ] даўшы [ім ] на гэта 2-хмесячны тэрмін; а хто не падпарадкаваўся, быў звольнены {...] У канторах на сьценах былі расклеены надпісы: “Гаварыць іначай, як па-беларуску ў часе ўрадаваньня забараняецца”. Гэта было ўведзена, пачынаючы ад галоўнага ўпраўленьня кухціцкіх33 маёнткаў да малога хвальварку Беларуская мова была ўведзена ўсюды. Нярэдка сама княгіня зьяўлялася ў нейкі мала ведамы хвальварак і кантралявала ці ўсё вядзецца па-беларуску. Яна вымагала, каб [і] зь ёю гаварылі па-беларуску”34.
Такім чынам, да паэтычнага й публіцыстычнага стыляў беларускай мовы, якія ўжываліся ў друках і прэсе XIX і пачатку XX стагодзьдзяў, цяпер далучыліся юрыдычны й навуковы стылі. Наступіў завяршальны акт: беларуская мова ў БНР пасьля доўгага перапынку ізноў сталася і літаратурнай, і дзяржаўнай.
За царскіх часоў ва ўсёй Беларусі не было ніводнае беларускае школы, калі ня браць на ўвагу спробаў арганізацыі нелегальных і тайных школак. Адраджэньне беларускага школьніцтва пачалося ў часе 1-ае сусьветнае вайны на нямецкім баку лініі фронту пасьля згадванага намі загаду фон Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 году.
Фактычна першая беларуская пачатковая школа была адкрытая ў Вільні 13 лістапада 1915 году. У 1916 годзе там было адкрыта яшчэ 5 беларускіх пачатковых школаў, a іншыя — у Горадні, Лідзе, Крынках і па ўсёй заходняй Беларусі35. Часта, як у Сьвянцянскім павеце, дзе былі адкрытыя 4 беларускія школы, іх “утрымліваюць сяляне сваім коштам”36.
Наагул трэба заўважыць, што дакладнейшай статыстыкі беларускага школьніцтва канца 1915-1920 гадоў па
33 У Кухцічах каля мястэчка Ўзды было галоўнае ўпраўленьне ўсіх маёнткаў княгіні.
34 Ю|стын] МІурашка]. Княгіня Магдалена Матыльда Радзівіл (успаміны). // Студэнцкі кліч (Мюнхен). 1947 №1(15). Б.9-10.
35 Беларускі Каляндар на 1982 год. Беласток, 1981. Б.188; Homan. 1916. №73; Kala Jkolnaj sprawy // Homan. 1917. №65(157).
36 Homan. 1916. №73.
гадох і раёнах Беларусі мы ня маем. Есьць розныя сьведчаньні з розных гадоў: яны няпоўныя й могуць мець недакладнасьці, хоць мы ў паказе лічбаў і апіраемся тут на друкаваныя крыніцы.
У 1917 годзе на заходніх землях Беларусі пад нямецкай акупацыяй (г.зн. у Горадзеншчыне й Віленшчыне) працавала ўжо 126 беларускіх пачатковых школаў37. У 1918 — паводле пазьнейшых польскіх крыніцаў — іх было болей за 35038; у 1920 — на тых землях, каторыя, згодна з Рыскаю ўгодай 1921 году, былі аддадзеныя Польшчы, колькасьць іхная дайшла да 51439; зь іх 153 было ў Горадзенійчыне, рэшта — у Наваградчыне й Віленшчыне40.
Ад лютага 1918 году, калі расейска-савецкія ўлады ўцяклі зь Менску й сярэдняе Беларусі ў Смаленск, тут таксама пад кіраўніцтвам Ураду БНР пачалося адраджэньне беларускага школьніцтва. У самім Менску было адкрыта каля 20 беларускіх пачатковых школаў41. Колькасьць жа ўсіх беларускіх школаў на Меншчыне ў 1919-20 гадох дасягнула да 19342. У пачатку 1920 году пры міністэрстве асьветы БНР для кіраваньня беларускім школьніцтвам з прадстаўнікоў Школьных Радаў Меншчыны, Віленшчыны й Горадзеншчыны (якія апіраліся на павятовыя школьныя рады) была створана Беларуская Цэнтральная Школьная Рада43.
Беларускіх гімназіяў і прагімназіяў к таму часу было адкрыта 1344: 4 верасьня 1917 году яшчэ пры часовым урадзе Керанскага выкладчык Менскага Настаўніцкага Інстытуту праф. Р.Астроўскі зарганізаваў у Слуцку першую беларускую гімназію й быў ейным дырэктарам; у 1917/18 школьным годзе ў яе было прынята 412 вучняў45; у сьнежні 1917 году пачала працаваць гімназія ў Будславе на Віленшчыне46 (дырэктар — Я.Васілевіч), дзе вучылася 300 вучняў; у 1918 годзе — у Менску47, Наваградку, Горадні48; ад пачатку 1919
37 Турук Ф. Цыт. пр. С.39.	’	1
38 Найдзюк Я. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1943 (на вокладцы — 1944). Б.2О5.
39 Mauersberg St. Szkolnictwo powszechne dla mniejszosci narodowych w Polsce w latach 1918-1939. Ossolineum, 1968; БелСЭ. T.12. 1975. Б.152.
40 Найдзюк Я. Цыт. пр. C.191.
4» Homan. 1918. №52(248).
42 Турук Ф' Ныт. пр. С.61-62.
43 Тамсама. C.61.
44 Тамсама. С.62.
43 Новы Шлях 1944. №3(39). Б.6; Раніца (Бэрлін) 1944. №45(207).
49 Homan. 1918. №46(242).
47 Полымя. 1966. №12. Б.150.
48 БелСЭ. Т.9. Б.84.
году — у Вільні (першы дырэктар — М.Кахановіч)49 і г.д. Зь сярэдніх прафэсійных школаў (апрача пэдагагічных, аб чым будзе мова асобна) больш ведамыя: Беларуская народная кансэрваторыя ў Віцебску, зарганізаваная ў 1918 годзе беларускім кампазытарам, хормайстрам і пэдагогам М.Анцавым50 і Каталіцкая Духоўная Сэмінарыя ў Менску (зь беларускай выкладовай моваю й катэдрай беларускай мовы), заснаваная ў пачатку лістапада 1918 году (рэктар — др. філязофіі архімандрыт Фабіян Абрантовіч)51.