Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Дзісны (пра яе ёсьць сьведчаньні з 1822 г. — АСД. T.14. C.128), графаў Гутэн-Чапскіх у двары Станькава каля Койданава (рукапісныя зборы зь яе, а ў тым і ведамы сьпісак Ліста да Абуховіча, вывезеныя ў бібліятэку князёў Чартарыйскіх у Кракаў), бэрнардынскага касьцёлу ў м. Будславе на Вялейшчыне й г.д. Апошняя, што дахавалася ў скляпеньнях касьцёлу, фундаванага ў 1504 г. в. кн. Аляксандрам Казімеравічам, была выяўленая жыхарамі Будслава ў 1961 г. і перададзеная Дзяржаўнаму гістарычнаму музэю БССР у Менск. Які склад яе быў раней — невядома, але ў 1961 г. тут было болей за 1000 кніг XVI—XVIII стст., галоўна ў лацінскай мове, друкаваных як у Беларусі (Нясьвіж, Полацак і інш.), так і ў заходнеэўрапейскіх друкарнях (Вэнэцыя, Ляйпцыг, Франкфурт на Майне, Цюрых, Ліён, Льеж, Данцыг і інш.)70.
Старшыня Віленскай архэаграфічнай камісіі расейскі славіст П.Бяссонаў, які ў 1860-ых гг. зьбіраў у Беларусі фальклёрныя матэрыялы, сьцьвярджаў, што бсларускі “край (... ] даже до последнего временн на 25 квадратных верст выставлял по крайностн по одной обшнрной бнблнотеке, кроме мелкнх”71. Гэта, безумоўна, перабольшаньне, але, відаць, ня так далёкае ад праўды. Да нашых няпоўных сьведчаньняў можна было б бяз рызыкі дадаць, што большыя ці меншыя бібліятэкі былі пры кожным манастыры, шмат якіх цэрквах72, усіх калегіях і іншых школах, княжых і магнацкіх дварох і г. д. Актыўнасьць беларускіх друкарняў у XV—XVIII стст. можа найлепей прамаўляць за гэта.
Блізу ва ўсіх выпадках у паказаных намі крыніцах даюцца тыя ці іншыя дадзеныя пра бібліятэкі.
У адных зь іх ёсьць дадзеныя пра ахвяры бібліятэкам на набыцьцё кніг. У 1623 г. пісар Вялікага Княства Літоўскага Вярбіокі запісаў Віленскай езуіцкай акадэміі адзін свой двор з тым, каб з прыбыткаў гэтага двара 100 залатовак штогоду йшло на куплю кніг для бібліятэкі акадэміі. У 1649 г. кн. Багуслаў Радзівіл купіў за 5000 залатовак бібліятэку
7» Полымя. 1961. №8. Б.191.	•'
71 Безсоновь П. БіЬлорусскіе песнн. Москва, 1871. C.V.
72 Можна, прыкладам, дадаць тут пра сьведчаньні аб кнігах у 1571 г. у Роскай царкве Ваўкавыскага пав. (АСД. Т.1. 1867. C.146). У рэвізіі вуніяцкіх прыходаў Наваградзкага й Цырынскага дэканатаў за 1798 р-. прыводзяцца кароткія сьпісы рукапісных і друкаваных кніг у цэрквах м. Палонка (АСД. T.13. 1902. С. 156-158), м. Востраў, с. Астраўкі (Тамсама. C.182) і інш.
памерлага А.Дабранскага для Слуцкай кальвінскай калегіі73. У 1661 г. настаўнік сьпеву ў Жыровічах а. Гіляры Скаржынскі ахвяраваў бібліятэцы Жыровіцкага манастыра на кнігі 2500 залатовак.
У бальшыні крыніцаў прыводзяцца дадзеныя пра колькасьць кніг у бібліятэцы, пра мовы, у якіх яны пісаныя ці друкаваныя74, даюцца назвы кніг і г. д. У сьведчаньні 1623 г. пра бібліятэку Жыровіцкага манастыра ёсьць усяго агульная заява, што ў ёй былі “эвангельлі й шмат кніг царкоўных”, тады як у наданьні манастыру новага ўласьніка Жыровічаў каштэляна Івана Мялешкі ў 1613 г. быў “падрабязны інвэнтар”. Кнігі бібліятэкі магілёўскага войта Х.Казановіча апісаныя паводле іхнага фармату ці месца перахаваньня: вялікіх — 15, “вполдесть” — 33, у чацьвёрку — 24, аркушовых — 4; каля 10 кніг — у шкатулцы; апрача таго — дзёньнікі “рускі” (беларускі) і польскі.
Бібліятэка вялікага князя ў Вільні ў 1510 г. мела 90 кніг у чатырох мовах — царкоўнаславянскай, беларускай, лацінскай і чэскай (4 кнігі). У царкоўнаславянскай і беларускай мовах гэта былі кнігі багаслужбовыя, біблійныя, навукова-тэалягічныя (Яна Залатавуснага, Васіля Вялікага й інш.) і мастацкае літаратуры (чэцьці-мінеі, пралог, паасобныя жыцьці, летапісец і г.д.) — усіх 38. У часе 1545-62 гт. колькасьць кніг у бібліятэцы была зболыпана да 2873 тамоў. У 1570 г. яна мела ўжо 4000.
Бібліятэка біскупа Валерыяна, перададзеная па ягонай сьмерці (1579 г.) бібліятэцы Віленскай акадэміі, мела некалькі тысяч кніг. У бібліятэцы бурмістра С.Лябедзіча спасярод друкаваных кніг — выданьні Ф.Скарыны, Віленскага Траецкага манастыра, Мамонічаў, Астроскай друкарні й інш. 3 кніг Куцейнаўскага манастыра (калі ня браць на ўвагу некалькіх ведамых рукапісных кніг) захаваўся сьпіс толькі друкаў — 1206 кніг выданьня манастырскай друкарні
73 Як устанавіў віленскі дасьледчык гісторыі гэтай самай багатай кальвінскай бібліятэкі ў Беларусі В.Студніцкі, кнігамі яна папаўнялася і ў XVIII ст. Яшчэ ў 1829 г. случчак Юры Аколаў падараваў ёй болей за 1000 кніг, частка якіх паходзіла зь біоліятэкі Браніцкай, сястры караля Станіслава Аўгуста (Мальдзіс А. Сляды продкаў. Б.12).
74 Тут не выключаюцца й кнігі ў лацінскай і іншых мовах, тымбалей, што ў Беларусі лацінская мава была аднэй з моваў пісьменства. Дадамо для аналёгіі, што “в едігнственной государственной бмблнотеке Росснм", у бібліятэцы АН у Пецярбургу, у 1725 г. расейскіх кніг было ўсяго 2% а ў кан. XVIII ст. — 9%; рэшта ж — “на всех прочмх языках в совокупностн” (Кнкга. Сб. 10. 1965. С.273-274).
1632-54 гг. Бібліятэка падканцлера К.Сапегі ў 1655 г. мела болей за 3000 кніг. Дамініканская ў Горадні ў кан. XVIII ст. — 10 000 тамоў. Нясьвіская бібліятэка Радзівілаў у 1772 г. налічвала блізка 20 000 кніг у розных мовах, а ў тым і беларускай. Бібліятэка ў Шчорсах за канцлера Якіма Храбтовіча, гісторыка й архэоляга (апошняя чвэрць XVIII ст.), мела некалькі дзясяткаў тысяч тамоў, зь якіх болей за 6000 рэдкіх выданьняў і ўнікальных рукапісаў, найболып з гісторыі й этнаграфіі Беларусі й Полыпчы.
Паводле справаздачы з 18 лістапада 1801 г. (г.зн. на 6-ым годзе маскоўскай акупацыі заходняй Беларусі), у бібліятэках паезуіцкіх базыльянскіх і піярскіх гімназіяў і калегіяў было кніг: у Горадні — 3128, Наваградку — 908, Лідзе — 627, Шчучыне — 318, Жыровічах — 304, Барунах — 226, Слоніме — 210, Берасьці — 142, Лыскаве — 56 і г.д. і ўжо значна меней на землях, акупаваных на два гады раней (у Мазыры — 51, Менску й Бабруйску — па 48, Пінску — 45, Паставах — 42, Слуцку — 29, Халопенічах — 21), а ўсяго разам — 6296. Трэба думаць, што гэта былі кнігі ня толькі з XVIII, а й папярэдніх стагодзьдзяў — старадрукі й рукапісы. Багатымі былі бібліятэкі вышэйшых школаў, асабліва Віленскай акадэміі (18 000 тамоў у кан. XVIII ст.) і Полацкай калегіі (болей за 23 000 у пач. XIX ст.).
Аднак самай багатай з старэйшых беларускіх бібліятэк была, відаць, бібліятэка Сафійскага сабору ў Полацку, ведамая ад XII ст. У 1579 г. па вызваленьні гораду ад маскоўскіх войскаў Івана Грознага, акупаваўшых Полацак у 1563 г., паводле прыгадваных нататак сакратара С.Баторага Р.Гайдэнштайна, у саборы “знайшлі [... ] вельмі багатую бібліятэку. Як сьведчылі адукаваныя людзі, мо багацейшую, чымся ўся здабыча разам. У ёй былі розныя летапісы, a найболей — працаў дактароў грэцкае царквы, спаміж якіх і «Нябесная й царкоўная гіерархія» Дзяніса Арэапагіта. Усе гэтыя кніжкі пісаныя славянскай75 мовай...” Царкоўны гісторык XVIII ст. І.Сьцябельскі, які спэцыяльна дасьледаваў гісторыю Полацкай Сафіі, у менаванай намі публікацыі да папярэдняга дадаў, што “ў гэтай знакамітай бібліятэцы”, каторая мела “дужа шмат” кніжок, з рэдкіх кніг, апрача твору, прыпісванага вучню апостала Паўла Дзянісу, “былі
75 г. зн. па-царкоўнаславянску й па-беларуску.
й якіясь кнігі сьвятога Мятода, славянскага апостала, ды брата ягонага, сьвятога Кірылы...”76
Архівы Беларусі бяруць свой пачатак ад XII—XIII стст. Пра найстарэйшы зь іх — Архіў старажытных актаў Полацкага княства ў Бельчыцкім Барысаглебскім манастыры77, дзе былі дакуманты ад XII ст. — у пач. XIX ст. сьведчыць архэограф П.Кэпэн78.
Справай арганізацыі і ўтрыманьня архіваў у Вялікім Княстве Літоўскім займаўся сам урад. Галоўны дзяржаўны архіў да 1511 г. знаходзіўся ў Троцкім вялікакняжым замку. У сярэдзіне 1480-ых гт. кн. Казімер рэарганізаваў яго: ён загадаў, апрача далейшага перахоўваньня ўсіх арыгінальных дакумэнтаў, для важнейшых зь іх завесьці кнігі, куды з арыгіналаў былі ўпісаны ранейшыя дакумэнты, пачынаючы ад 1386 г., і для сталага ўпісваньня ў іх наступных. Так паўстала пры Галоўным архіве г.зв. Літоўская Мэтрыка — самы поўны й дакумэнтальны летапіс Вялікага Княства Літоўскага. У 1511 г. архіў быў перавезены ў Віленскі замак. Тут, на загад канцлера Л.Сапегі, усе кнігі Літоўскай Мэтрыкі ў працягу 14 год (1594—1607) былі перапісаныя нанова, a старыя пакладзеныя на схоў у скарб79. Галоўны архіў зь Літоўскай Мэтрыкай былі пад апекаю самога канцлера й загадам сакратара ўраду80. У кан. XVIII ст., пасьля колькіразовых выпадкаў гібелі часткі ягоных кніг і дакумэнтаў, ён меў вялізарную колькасьць арыгінальных дзяржаўных актаў81 і 56682 тамоў in folio Літоўскай Мэтрыкі за 409 год (1386—1794) беларускай гісторыі83.
76 Улашчык М. Кніга пра Полацкую зямлю II Полымя. 1967. №4. Б.239.
77 У Бельчыцах (пад Полацкам) была рэзыдэнцыя полацкіх князёў, а ў манастыры — полацкіх архіяпіскапаў.
78 Рукапісныя «Путевыя запнскм 1821 года Петра Кеппена» — Архіў АН СССР у Ленінградзе. Ф.30. Воп.1. Спр.136. С.23-24 (Алексеев Л. Полоцкая земля в IX—XIII вв. Москва, 1966. C.11 і 229).
79 У 1773 г. для архіву Кароннай Мэтрыкі ў Варшаве зь Літоўскай Мэтрыкі былі перапісаныя лацінкай дакумэнты 1386—1511 гт. — 29 тамоў.
80 Аб гэтым зазначалася і ў загалоўках кніг, прыкладам: "... за справованья в тот час ( .. в року 1597) Метрккою.. Александра Корвмна Кгосевского, пясара его мялостм канцлярейского...” (Кніга Запісаў 3).
81 Пра гэта можа сьведчыць такі факт: калі ў 1636 г. архіў спатрэбілася забраць зь вялікакняжага замку, для яго былі набытыя два асобныя мураваныя будынкі — дом Яна Ключатага на Віленскім рынку й блізка ад яго дом Ланга на Шкляной вуліцы.
87 ЭС. T.19. 1896. C.199.
83 Даўгяла 3. Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі // ІБК ПЗБАА. Рэфэраты. Б.53-59; яго ж. Літоўская Мэтрыка. Рыга, 1933; Бережков Н. Лнтовская Метрнка как нстормческмй нсточннк. 4.1. Москва-Ленннград, 1946. С.3-6; Пнчета В. Белоруссмя н Лнтва XV—XVI вв. Москва, 1961. С.647-650, і інш.
У сяр. XVI ст. пастановамі соймаў былі рэарганізаваныя архівы ўсіх павятовых84 і ваяводзкіх85 судоў86, адкалі ў іх усюды былі заведзеныя актавыя кнігі, якія ад кан. XV — пач. XVI стст. ужо вяліся ў замкавых судох і некаторых адміністрацыйных установах. Тады ж паўставалі магістрацкія (і магдэбурскія) архівы ва ўсіх беларускіх гарадох: пра некаторыя зь іх, прыкладам, пра Магілёўскі, ёсьць сьведчаньні ў летапісах87, а пра іншыя сьведчаць самыя архівы, што часткава ўцалелі й апублікаваныя88.