Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
7 сьнежня 1943 году Іваноўскі быў забіты на вуліцы Менску, калі вяртаўся з працы на сваю кватэру.
Хто былі ягоныя забойцы?
Пра гэта тады ў Менску было дзьве вэрсіі: афіцыйная (нямецкая) — яго забілі савецкія партызыны; і неафіцыйная (беларуская) — яго забілі немцы. Да другое вэрсіі прыйшла асобная, прыватная беларуская камісія, якая дасьледавала акалічнасьці забойства. Акалічнасьці тыя запярэчвалі праўдападобнасьць афіцыйнай вэрсіі. Зь іх цяпер я магу прыгадаць толькі некаторыя.
Ужо да таго было ведама, што савецкі бок усе без выключэньня палітычныя забойствы сваіх праціўнікаў у Беларусі прыпісваў савецкім партызанам: ім ён прыпісаў забойствы Ю.Саковіча й Л.Маракова, забітых у Шчучынскім павеце палякамі; У.Казлоўскага — забітага агэнтам Менскага СД, пазаваным пад “партызана”, і іншыя. Але вернемся да саміх акалічнасьцяў нямецкай вэрсіі, прысвоенай сабе савецкім бокам, інсцэнізаванай па-свойму ў дэталях і ўстаўленай пазьней у “дакумэнтальную” аповесьць І.Новікава «Дарогі скрыжываліся ў Менску»11.
Паводле яе, “каля пяці гадзін” дня “па Камсамольскай (тады вуліцы Алеся Гаруна. — А.К.) кацілася пралётка, у якой сядзеў Іваноўскі, а побач зь ім — немец. На вуліцы было поўна людзей. Паважна шпацыравалі фашысцкія афіцэры са сваімі фрау. Але хлопцам было не да назіраньняў за публікай. Крокаў за трыццаць перад імі па бруку кацілася пралётка, і ў ёй сядзеў той, за кім яны так доўга і бяз посьпеху палявалі. Толькі б ня выпусьціць!
Пралётка ехала хутка... Яны беглі — Саша (Камінскі. — А.К.) наперадзе, за ім Жэня (Кунцэвіч. — А.КУ'.
Уявеце сабе гэтую неверагодную сцэну: да пралёткі, у якой едзе бурмістар гораду й немец, на аднэй з цэнтральных вуліцаў сталіцы з руінаў дому каля самае Гарадзкое Ўправы выскокваюць два партызаны з зброяй у кішэні й на вачох людзей, а ў тым і нямецкіх афіцэраў, бягуць за ёю; бягуць такую даўгую дыстанцыю — ад вуліцы Ладгорнай (К.Маркса), перасякаючы вуліцу 25 Сакавіка (был. Савецкую), Інтэрнацыянальную, Рэвалюцыйную й аж да Нямігі; бягуць паўз жылыя дамы, Менскую акруговую БНС, ейны гатэль і сталоўку, паўз цэнтральную БНС, рэстараны, бары... I, хоць “на вуліцы было поўна людзей”, ніхто не зварочвае на іх ніякае ўвагі. Кожны, хто жыў тады ў Менску, ведае, што гэта было б абсалютна немажлівым.
11 Полымя. 1964. №4. Б.68-83.
“На Нямізе тоўсты немец нечакана пакінуў пралётку [... ] Фурман тузануў лейцы, павярнуў управа [...] Няміга — кароткая: адзін квартал — і паварот улева, на вуліцу Астроўскага. На гэтым павароце фурман і сьцішыў каня. Жэня рвануўся наперад і схапіў каня за цуглі”. Тут забойцы з “спэцгрупы” НКВД быццам бы накінуліся на сваю ахвяру.
“— Спакойна... He хвалюйцеся, вас не заб’ем.
Бурмістар узяўся за пісталет, але Саша лоўка перахапіў яго”. Тады ён пачаў клікаць панямецку “Гэльфэн! Гэльфэн!”12 Бараніўся, “адбіваўся рукамі і нагамі”. Аднак быў выцягнуты з пралёткі, павалены на брук. I, не зважаючы на тое, што “зусім блізка па бруку ішлі двое немцаў [... ] Жэня двойчы стрэліў бурмістру ў сьпіну [... ] Саша таксама стрэліў яшчэ і ў галаву”13.
Аўтары гэтае вэрсіі маглі ведаць дарогу, якой праф. Іваноўскі часта вяртаўся з Гарадзкое Ўправы дадому. Але яны ня ведалі іншых дэталяў, якія іхную вэрсію і ўсю сцэну забойства робяць выдуманай.
У той нешчасьлівы дзень, як пасьведчылі аб гэтым ягоная сакратарка й фурман, Іваноўскі перад канцом працы заехаў у Гэнэральны Камісарыят (цяпер — будынак ЦК КПБ) і стуль вяртаўся дадому зусім іншым маршрутам. Ехаў вуліцаю Францішка Скарыны (был. Энгэльса) паўз гарадзкі тэатар да вуліцы 25 Сакавіка, зь яе па былой Ленінскай на Пляц Волі. Там, мінуўшы будынак паліцыі й пачатак Рэвалюцыйнай вуліцы, якойсь вулачкай (цяпер ня памятаю назову) спусьціўся ўніз да вуліцы Астроўскага.
Ён запраўды быў забіты там, дзе паказвае савецкая вэрсія. Пра гэта тады шырака гаварылася і ў менскай беларускай прэсе пісалася. Але “спэцгрупа” НКВД на тым месцы не магла зрабіць забойства: аўтары савецкай вэрсіі, відаць, ня ведалі й таму ня ўзялі на ўвагу, што месца тое было насупраць будынка Смаленскага СД (незадоўга перад тым сюды эвакуяванага), ля брамы каторага дзень і ноч стаяла ўзброеная варта.
На гібелі Іваноўскага Беларуская Рада Даверу спынуіа сваё існаваньне. Можна думаць, што за кароткі час яна ўсё ж зрабіла некатсры карысны ўплыў на нямецкую палітыку ў Беларусі. Адразу пасьля жнівеньскае сэсіі (без пакліканьня
12 Памажэце!
13 Полымя. 1964. №4. Б.82-83.
двухбаковае нямецка-беларускае камісіі) на тэрыторыі Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі немцы спынілі паленьне сёлаў з рэпрэсіямі супраць нявіннага сельскага насельніцтва. Увосені 1943 году былі адкрытыя новыя гімназіі й прагімназіі, у Вялейцы й Ганцавічах — яшчэ дзьве настаўніцкія сэмінарыі, у Баранавічах і Менску — музычныя школы, у Слоніме — мастацкая студыя й г. д. Распачалася рэпрыватызацыя дамоў, а ўвесну 1944 году (ужо за часоў БЦР) сялянам раздаваліся граматы на прыватнаўласьніцкае валоданьне зямлёй, адабранай ад іх савецкай уладаю пры калектывізацыі.
Сьмерць Іваноўскага выклікала ў Менску вялікую жалобу, а паховіны яго выліліся ў масавую дэманстрацыю. Труна зь целам была выстаўлена ў гарадзкім тэатры. Ля труны стаяла ганаровая варта Саюзу Беларускае Моладі. Тысячы мянчанаў ішлі разьвітацца з “бацькам гораду”, як яго папулярна тут звалі. На паховіны прыехала шэраг дэлегацыяў з-паза Менску. Спаміж іх былі: Францішак Аляхновіч і дырэктар Беларускае гімназіі др. Ф.Грышкевіч зь Вільні, віцэ-старшыня Беларускага Аб’яднаньня ў Беласточчыне інж. У.Тамашчык і іншыя.
Іваноўскі належаў да лютэранскай царквы, але яго хавала Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. У мітрапалітальную катэдру, куды труна была перанесеная, магла ўвайсьці толькі малая частка людзей. Рэшта стаяла на цьвінтары й вуліцы. Нябожчыка адпявалі архіяп. Філафей у саслужэньні каля 10 сьвятароў менскіх цэркваў. Шматтысячны жалобны картэж зь вянкамі ад розных беларускіх арганізацыяў і ўстановаў паволі рухаўся вуліцамі гораду на могілкі.
Яго пахавалі на тэй самай Кальварыі, дзе былі пахаваныя Янка Лучына й Алесь Бурбіс.
МІКОЛА ШЧАГЛОЎ (КУЛІКОВІЧ)
Жыў на сьвеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы... Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разьбілася. Але памяць аб музыку ня згінула зь ім разам.
М.Багдановіч. Музыка.
Мікола Шчаглоў нарадзіўся 4 красавіка 1896 году на Смаленшчыне. Маці ягоная (з дому Куліковічаў) рана памерла. У месьце Цьвер жыла ейная сястра, ігуменьня жаночага манастыра. Хлопчык-сірата часта гасьцяваў у свае цёткі-манахіні й любіў там сьпяваць у манастырскім хоры. Аднойчы манастыр наведаў прадстаўнік Маскоўскага Сынадальнага Музычнага Вучылішча, які шукаў на правінцыі здольных да музыкі кандыдатаў. Ен пачуў хлопчыка й забраў яго з сабою ў Маскву. У гэтым вучылішчы (перайменаваным пазьней у Музычную Акадэмію) малады Шчаглоў і здабыў музычную адукацыю. Ня лішнім будзе тут дадаць, што з вучылішча гэтага выйшла нямала вядомых кампазытараў, дырыжораў і хормайстраў. Сярод іх і два беларускія кампазытары — М.Шчаглоў (Куліковіч) і А.Туранкоў.
На пачатку 1-ае сусьветнае вайны Шчаглова мабілізуюць у войска. Некаторы час полк ягоны перабывае на Палесьсі, найдаўжэй — у раёне Пінску. Адсюль у 1915 годзе яго накіроўваюць на паскораны курс Юнкерскай школы, скуль у званьні прапаршчыка адпраўляюць у дзеючую армію на Паўдзённа-заходні фронт. Тут улетку 1916 году, у часе наступу расейскага войска ў Заходняй Украіне, ён цяжка паранены. Доўгія месяцы ляжыць у вайсковым шпіталі ў Адэсе й выходзіць зь яго бязь левае лапаткі на ўсё жыцьцё.
У 1926 годзе, будучы выкладчыкам Музычнага тэхнікуму ў Курску, ён жэніцца з сваёй студэнткаю, Натальляй Чамярысавай. Праз 10 год пасьля Курску, Варонежу й Смаленску яны пераяжджаюць у Менск, дзе Шчаглоў працуе музычным рэдактарам рэспубліканскай праграмы радыё, a жонка па сканчэньні кансэрваторыі запрашаецца на салістку ў Менскі тэатр опэры й балету1.
1 Аўтар гэтай публікацыі ўважае за свой прыемны абавязак падзякаваць спадарыням Н.Майсеевай (Чамярысавай) і Н.Арсеньневай за некаторыя дэталі і ўвагі да біяграфіі кампазытара.
Калі ў часе 2-ой сусьветнай вайны я бліжэй зь ім пазнаёміўся й пасябраваў, ён ужо быў вядомым беларускім кампазытарам. He зважаючы на цяжкасьці ваеннага часу, паўгалоднае йснаваньне, ён плённа працаваў на ніве музычнай творчасьці. Адначасна праяўляў актыўнасьць на кожнай іншай дзялянцы музычнай і тэатральнай працы — кіраўнічай, выканальніцкай, выдавецкай, пэдагагічнай. Асабліва ў пару, калі ўзначальваў музычны аддзел Беларускай Культурнай Рады й Беларускага Культурнага Згуртаваньня, пры якіх у 1942-44 гадох была арганізаваная й дзеіла сэкцыя музычных працаўнікоў Беларусі — кампазытараў, музыказнаўцаў, дырыжораў, рэгэнтаў, музыкаў, сьпевакоў.
Да сэкцыі гэтай належалі такія відныя й заслужаныя дзеячы беларускага музычнага мастацтва, як кампазытары А.Туранкоў, М.Равенскі, Р.Самохін, М.Іваноў, А.Спаскі, музыказнаўца праф. А.Карповіч, рэгэнты й гарманізатары беларускіх народных песьняў А.Ягораў і М.Мікалаевіч, опэрны рэжысэр Вастокаў, салісты опэры Лазараў, Пукст, Чэмярысава, Купцэвіч, Бандарэнка, Касьценіч, Вержбаловіч, Шчаціхін, Швайка й шмат іншых. Адны зь іх пісалі новыя музычныя творы, а ў тым опэры й апэрэты: Самохін — опэру «Каваль-ваявода» (паводле А.Міровіча), Равенскі — апэрэту «Залёты» (паводле В.Дуніна-Марцінкевіча), Іваноў — дзіцячую опэру «Мухамор» (паводле вершаванай казкі М.Танка). Туранкоў стварыў новую вэрсію свае опэры «На Купальле»... Другія арганізоўвалі аркесгры, хоры, канцэртныя выступы, вялі музычныя перадачы на радыё, адчынялі музычныя школы... Шчаглоў (Куліковіч), які кіраваў усёй гэтай працаю, асабіста браў чьшны ўдзел у арганізацыі Менскага опэрнага тэатру, быў у ім дырыжорам сымфанічнае аркестры.
У 1944 годзе, калі лінія савецкага фронту наблізілася да Менску, ён змушаны быў ісьці на выгнаныне. Уложаныя ім у Менску два сьпеўнікі2 не пасьпелі выйсьці з друку. Таму ў Бэрліне ён зноў укладае зборнік беларускіх патрыятычных і жаўнерскіх песьняў, а разам з Равенскім — зборнік беларускіх народных песьняў (абрадавых, працоўных, бытавых). На жаль, і гэтыя два зборнікі, як і менскія, з друку таксама ня выйшлі.