Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Пасьля Бэрліну — кароткі побыт у Вюрцбургу й Амбэргу; тады — лягеры DP Рэгэнсбург, Міхэльсдорф,
2 «Зборнік патрыятычньіх беларускіх песьняў» і «Зборнік даіцячых беларускіх песьняў і гульняў».
Віндзішбэргэрдорф, Розэнгайм. Найбольшая ягоная праца ў гэтым часе — Беларускі Тэатар Эстрады (1946-50 гады). Ён — арганізатар яго, дырэктар і мастацкі кіраўнік. Сам укладаў для тэатру рэпэртуар і праграмы3, рыхтаваў іх да паказу, плянаваў выступы й падарожжы.
У складзе трупы — прафэсійныя артысты Менскага тэатру опэры й балету, Менскага драматычнага й іншых тэатраў. Вось колькі імёнаў: Н.Чамярысава, Б.Вержбаловіч, Л.Янушкевіч, І.Жылінская, В.Філіповіч, В.Саўчанка, Л.Вэракса, К.Сокал, А.Кавалеўскі. “Усюды, дзе толькі ні выступалі нашыя артысты, яны мелі вялізарны посыіех 4.
Тэатар падарожнічаў блізу па ўсёй Заходняй Нямеччыне. Рэгэнсбург, Кам, Мюяхэн, Шляйсгайм, Фрайман, Аўгсбург, Алендорф, Гаяовэр, Госьляр... Ён выконваў вялікую нацыянальнўю місію сярод беларускай эміграцыі ў Нямеччыне”5, “папулярызуючы беларускае мастацтва й прапагандуючы беларускасьць сярод іншых нацыянальнасьцяў”6. Кампазытар паказваў нам запісы водгукаў у падарожнай «Залатой Кнізе», аднойчы падараванай тэатру на ягоным гастрольным турнэ, пра адно з такіх турнэ пісаў: “У жніўні сёлета Беларускі Тэатар Эстрады выехаў у ангельскую зону [... ] Першым пунктам нашага падарожжа быў беларускі лягер Ватэнштэт [... дзе] трупа дала 5 выступаў. Зрабіўшы Ватэнштэт сваёй базаю, тэатар пачаў ладзіць выступы па акрузе ва ўкраінскіх, польскіх і мяшаных лягерох”. (У Браўншвайгу й Барумі яшчэ і ў ангельскіх афіцэрскіх клюбах7, перад тым — у Музычным Інсгытуце Марбурскага ўнівэрсытэту8.) Урэшце, “тэатар апынуўся [...] на самым ускраі Нямеччыны, у колькіх кілямэтрах ад дацкае мяжы [... ] Фленсбург, Маервік, Кіль, Нойштат сталіся месцамі выступаў [...] Трупа дала 25 паказаў за месяц... 9.
У 1950 годзе Шчаглоў (Куліковіч) выехаў у ЗША, дзе зноў ажаніўся з былой салісткаю Харкаўскай опэры, Надзеяй Градэ. Жыў у Ню-Ёрку, Кліўлэндзе й Чыкага. У апошніх
з у мяне была калекцыя друкаваных праграмаў, якую я перадаў у Беларускі Музэй у Лёндане.
4 Крывіцкі Сьветач (Мюнхэн). 1946. №11.
5	Шляхам	Жыцьця	(Ватэнштэт). 1947. №21-22.
6	Шляхам	Жыцьця.	1947.	№24.
7	Шляхам	Жыцьця.	1947.	№24.
8	Крывіцкі	Сьветач.	1946.	№11.
’ Бацькаўшчына (Остэргофзн). 1947. 17 ліст. Пра водгукі на выступы тэатру — гл. таксама: Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох. Ч.ПІ. Лос Анжэлас, 1968. Б.44-53.
двух местах меў свае музычныя студыі, кіраваў беларускімі хорамі — царкоўнымі й сьвецкімі.
Але перш за ўсё ён — кампазытар, аўтар арыгінальных музычных твораў і гарманізатар музыкі беларускіх народных песьняў, гульняў і скокаў.
3 арыгінальных твораў ім напісаныя:
1)	опэры —
У 1939-41 гадох — зь беларускага жыцьця ў XV-XVI стагодзьдзях опэра «Кацярына» (на лібрэта М.Клімковіча). Праўда, дзеля незадаволеньня лібрэтам і бясконцымі пераробкамі яго, праца над опэрай не была завершана. Закончаныя часткі ейныя былі выдадзеныя асобнай кніжкаю ў 1940 годзе да дэкады беларускага мастацтва ў Маскве, дзе яны былі паказаныя ў канцэртным выкананьні.
У 1941-42 гадох — лірыка-рамантычная опэра зь беларускага жыцьця ў XIII стагодзьдзі «Лясное возера» (на лібрэта Н.Арсеньневай), У 1942-43 гадох яна йшла на сцэне Менскага опэрнага тэатру. Зь яе дагэтуль апублікаваныя дуэт маладых дружыньнікаў («Дзяўчаты-дзяўчыначкі»)10, заключная «Песьня аб долі»11 і ўстаўленыя ў опэру чатыры апрацоўкі аўтарам беларускіх народных песьняў — дзявочае (пры абрадзе завіваньня бярозкі) «Ой, пойдзем, дзявочкі, завіваць бярозкі»12, мужчынскае «Ой, у лесе, пры гушчары»13, скамарошае «Ой, з-пад лесу»14 й вясельнае (застольнае) «Ой, борам, борам»15.
У 1942-43 гадох — гісторыка-гэраічная опэра з падзеяў XI стагодзьдзя «Усяслаў Чарадзей» (на лібрэта Н.Арсеньневай). Опэра была ў рэпэртуарным пляне Менскага опэрнага тэатру на 1944 год, аб чым у прэсе было пададзена да публічнага ведама. У тэатры йшлі рэпэтыцыі. Але дзеля акупацыі Менску й Беларусі савецкім войскам паставіць яе не пасьпелі. У канцэртным выкананьні ў 1943 годзе опэру перадавала менская радыёстанцыя. 26 сакавіка 1944 году сцэна зь яе была паказана ў Менскім тэатры на сьвяточным канцэрце пасьля ўрачыстай акадэміі, прысьвечанай Сьвяту 25 Сакавіка. Апублікавана зь яе толькі «Песьня дружыны
10 Беларускі песенны зборнік. Кліўлэд, 1960. Б.53-55.
11 Тамсама. Б.5-11.
12 Беларускі песенны зборнік. Вып.1. Кліўлэнд, 1954. Б.47-48.
13 Беларускі песенны зборнік. 1960. Б. 156-159.
14 Тамсама. Б.153-155.
15 Тамсама. Б.113-115.
Ўсяслава» на бяседзе князя з дружыньнікамі пасьля перамогі над Ноўгарадам’6.
«Лясное возера» і «Ўсяслаў Чарадзей» — рэпрэзэнтацыйныя й клясычныя нацыянальныя беларускія опэры.
2)	апэрэты —
«У вырай» (на тэкст Н.Арсеньневай), над якой кампазытар працаваў у Менску ў 1944 годзе. Ці закончыў ён яе на эміграцыі — напэўна ня ведаю. Зь яе апублікаваныя «Прамова свата»17, арыя жаніха Сьцяпана18, арыя Кацярыны1’, дуэт Кацярыны й Сьцяпана20.
3)	музыка да драматычных п’есаў —
У 1942 годзе да драмы А.Міровіча «Кастусь Каліноўскі» (пераробленая з рыхтаванае кампазытарам у 1940-41 гадох опэры «Кастусь Каліноўскі» на лібрэта М.Клімковіча, працу над якой спыніла вайна21). Гатовую да пастаноўкі Менскім Драматычным тэатрам драму нямецкая цэнзура забараніла, але ўвэртура да яе й паасобныя сцэны ў 1942-44 гадох былі ў праграмах тэатру, а «Песьня Каліноўцаў» з пралёгу да яе (на словы Н.Арсеньневай) апублікаваныя двойчы22.
У тым жа (1942) годзе — музыка да нямецкае казачнае драмы Г.Гаўптмана «Затонуты звон» (перакладзенае ў беларускую мову Н.Арсеньневай). Драма ў 1942 годзе йшл'а ў Менскім драматычным тэатры.
4)	сымфоніі, сымфанічныя сюіты, канцэрты й іншыя болыпыя вакальна-аркестравыя й музычна-інструмэнтальныя творы, напісаныя ў Менску.
5)	кантаты —
«Сакавік» (на словы Н.Арсеньневай) для мяшанага хору, дэкляматара й аркестры23, напісаная ў 1954 годзе ў Кліўлэндзе.
6)	музыка да шматлікіх песьняў, напісаная ў розным часе ў Беларусі й на эміграцыі —
Песьняў патрыятычных, жаўнерскіх, юнацкіх, лірычных на словы беларускіх паэтаў; найбольш — на словы
16 Беларускі песенны зборнік. 1960. Б.14-16.
17 Тамсама. Б.150-153.
18 Тамсама. Б.163-165.
19 Тамсама. Б.166-167.
20 Тамсама. Б.171-174.
21 Урыўкі з опэры ў 1944 годзе перадаваліся празь менскае радыё.
22 Першы раз: Беларускі песенны зборнік. Вып.5. Кліўлэнд, 1955. Б.23-25. Другі раз: Беларускі песенны зборнік. 1960. Б.23-25.
23 Надрукавана ў: Беларускі песенны зборнік. 1960. Б.29-34.
Я.Купалы й М.Багдановіча, тады — Н.Арсеньневай, М.Кавыля, У.Дубоўкі, Л.Случчаніна, У.Жылкі й іншых. Сярод іх такія папулярныя песьні й рамансы, як «0, Беларусь, мая шыпшына» (на словы У.Дубоўкі), «Я ад вас далёка» й «Ты прыдзі» (на словы Я.Купалы), «Пагоня» й «Слуцкія ткачыхі» (на словы М.Багдановіча), «Не забуду я, Алеся» й «Васілёчкі» (на словы М.Кавыля), «Беларусь, наша Маці-Краіна» і «Ў гушчарах» (на словы Н.Арсеньневай) і г. д. Паадзіночныя зь іх апублікаваныя ў розных беларускіх пэрыядычных выданьнях у Беларусі й на эміграцыі, а найбольш — у ягоных «Беларускіх песенных зборніках» 1955 і 1960 гадоў.
7)	музыка да Сьв. Літургіі —
Упершыню яна выконвалася ўвесну 1949 году царкоўным хорам у лягеры Віндзішбэргэрдорф, а паасобныя мэлёдыі — у розных беларускіх царкоўных парафіях на эміграцыі дагэтуль. У «Беларускім царкоўным сьпеўніку», выдадзеным у 1979-80 гадох у Лёндане ведамым дасьледчыкам беларускіх царкоўных сьпеваў Г.Піхураю (Пікардам)24, зь літургічнае музыкі Шчаглова-Куліковіча апублікавана 16 арыгінальных мэлёдыяў і 6 ягоных гарманізацыяў старых беларускіх напеваў — Слуцкага, Жыровіцкага, Віленскага й іншых.
Акрамя арыгінальных твораў, у Шчаглова-Куліковіча ёсьць, як мы ўжо заўважылі, шмат ягоных музычных апрацовак беларускіх народных песьняў, у бальшыні запісаных ім самім у Беларусі. У сваім часе яны ўлучаліся ў рэпэртуар менскага радыё й шматлікіх хораў і салістых на бацькаўшчыне, а на эміграцыі — у рэпэртуар Беларускага Тэатру Эстрады, розных хораў і салістаў дагэтуль. Частка іх выдадзена ў ЗША ва ўложаных ім самім «Беларускіх песенных зборніках» — выпуск 1, абрадавыя беларускія сьпевы й гульні (калядныя, веснавыя й купальскія) 1954 году, дзе 20 апрацовак зь ягоных запісаў, а рэшта — з запісаў У.Тэраўскага, А.Ягорава, Р.Шырмы й іншых зьбіральнікаў народнага мэлясу; «Беларускі песенны зборнік» 1960 году, дзе ягоныя апрацоўкі таксама часткава з уласных запісаў; тут беларускія гістарычныя (4), лірычныя (22) і жартоўныя (12) песьні, народныя гульні (9) і скокі (10) зь сьпевамі; і зборнік «Калядоўшчыкі» 1961 году (калядкі, калядныя гульні й карагод).
Наагул кампазытар, жывучы ў Кліўлэндзе (1953-56 гады), уплянаваў і пачаў рыхтаваць да друку 8 выпускаў
24 Гл. пра гэта: Божым Шляхам (Лёндан). 1980. №151. Б.27-28.
зборнікаў: 4 выпускі сваіх музычных апрацовак беларускіх народных песьняў і 4 выпускі сваіх арыгінальных твораў. Мажлівасьці друку й адпаведна ім пляны з часам мяняліся. Кампазытар пераехаў у Чыкага, але друк зборнікаў працягваўся. Яму ўдалося выдаць тры згадваныя «Беларускія песенныя зборнікі» (1954, 1955, 1960) і.зборнік «Калядоўшчыкі» (1961). У 1967 годзе выйшаў яшчэ зборнік «Родныя матывы» — ноты для акардыёну (з тэкстам) найбольш папулярных беларускіх песьняў (патрыятычных, лірычных, жартоўных) з арыгінальнай музыкай кампазытара ці ягонымі апрацоўкамі народных песьняў (разам — 50) і скокаў (10). Усе пяць зборнікаў выдадзеныя Выдавецтвам Кліўлэндзкага аддзелу Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў ЗША, стараньнем і працаю У.Дунца.
Некаторыя арыгінальныя творы Шчаглова-Куліковіча й ягоныя апрацоўкі беларускіх народных песьняў запісаныя на патэфонныя кружэлкі. 3 удзелам яго самога праца гэтая пачалася ў студзені 1945 году ў Нямеччыне, калі на бэрлінскай радыёстанцыі ягонай руплівасьцю запісваліся на магнітафонныя йстужкі (зь іх потым перапісваліся на кружэлкі) сьпевы М.Забэйды-Суміцкага пры фартэп’янным акампанімэнце кампазытара. Разам з запісамі беларускіх народных песьнііў у апрацоўцы А.Грачанінава, А.Туранкова, С.Казуры, тады была запісаная й апрацоўка беларускай народнай песьні Шчаглова-Куліковіча «Ой, арол»25.