Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Хутка дзьверы зноў адчыніліся, і цётка Ўладзя сказала: — Янка, да цябе тут яшчэ адзін інтэрэсант.
У гасьціную ўвайшоў хлопчык гадоў 15-ці. Я ўстаў, каб разьвітацца, але Я.Купала затрымаў мяне.
Хлопчык назваўся, што ён кур’ер з рэдакцыі менскай польскай газэты «Sztandar WolnoSci». Ён прынёс, як гэта зараз жа выявілася, уступны артыкул да выданьня вершаў і балядаў А.Міцкевіча. Артыкул гэты (колькі аркушаў машынапісу) Я.Купала павінен быў падпісаць. Але перад
тым ён зацікавіўся самім хлопчыкам і пачаў ставіць яму пытаньне за пытаньнем.
— А чаму ж ты працуеш кур’ерам? Хіба ты ня вучышся ў школе?
Хлопчык адказаў, што ён вучыцца ў 8-ай клясе сярэдняй школы, але што мусіць плаціць за навуку, а маці ня мае чым. Таму зрана ён на лекцыях у школе а па абедзе “падрабляе грошы” (у тым часе была ўведзеная плата за навуку ў 8-10 клясах і ў вышэйшай школе).
— А скуль жа ты, хлопча?
— 3 Койданава.
— 3 Койданава? Я ведаю там шмат каго. Чый жа ты будзеш?
Той адказаў, і гутарка пайшла далей. Відаць было, што Я.Купала пашкадаваў беднага хлопчыка ды яшчэ й земляка. Ён папрасіў цётку Ўладзю прынесьці яблыкі, і яны ўдваіх тут жа паўкладалі іх у кішэні хлопчыка. Толькі тады Я.Купала сеў да стала, павольна налажыў акуляры, адгарнуў апошні аркуш артыкула й хацеў падпісаць. Ды пяро, відаць, ужо ня мела чарніла, і ён зьвярнуўся да жонкі:
— Уладзя, дай мне, калі ласка, іншую асадку.
Цётка Ўладзя заўважыла:
— А што ж ты падпісваць будзеш? Ты чытаў, што там напісана? А мо там табе сьмяротны прысуд?
— А навошта ж ты ў мяне? Ты й чытай! Мая справа — падпісваць, — з жартам адказаў Я.Купала.
I ён, не чытаючы, узяў з рук жонкі “асадку” й падпісаўся. Я падумаў тады, як трэба будзе ў будучыні быць асьцярожным з публіцыстыкай Я.Купалы. У тыя змрочныя гады ён мог падпісаць тэкст, які ня толькі не выказваў ягоных паглядаў, але нават і ня быў чытаны ім. Імя паэты было вялікае, і ім злоўжывалі.
* * *
На другі дзень вайны я выйшаў з 21-ай сярэдняй школы, якая стаяла на рагу Савецкай і Пралетарскай вуліцы. Неспадзявана насустрач мяне — Я.Купала. 3 апушчанай галавою. I зь неразлучнай палкаю-крывулькаю. Вочы — стомленыя, засмучаныя. Ён прыстаў мо толькі на хвілінку. Кудысь сьпяшаўся з дому.
Мне здалося, што ён не гаварыў, а ціха скардзіўся. Толькі што вярнуўся з Рыгі, куды езьдзіў на зьезд 144
пісьменьнікаў Латвіі. Па дарозе затрымаўся ў Вільні, дзе да гатэлю, у якім ён спыніўся (зь ім былі таксама М.Лынькоў і П.Броўка), прыйшла дэлегацыя віленскіх беларусаў, але сакратар ЦК Ц.Гарбуноў, які ўсю дарогу суправаджаў, дэлегацыю не дапусьціў.
Я.Купала быў дужа паранены выпадкам. Зь Менску зьбіраўся ехаць на сваю дачу ў Ляўкі.
Калі ён адыйшоў, я яшчэ колькі часінаў стаяў, тіраважаючы яго вачыма. Я бачыў, як ён мінуў Пэдагагічны Тэхнікум, дзе ў 20-ых гадох працаваў Я.Колас, і крута на пад’ёме вуліцы пачаў падымацца ўгару насустрач нерухомым слупом чорнага дыму, што стаялі над загарадным аэрадромам. Ужо пазьней я ня раз думаў: была якаясь таямнічая сувязь паміж тымі слупамі чорнага дыму й хуткай пасьля таго трагічнай сьмерцю Я. Купалы.
* * *
Ад тых часоў ужо шмат разоў ападала лісьце з дрэў... I Я.Купала, і Я.Колас даўно памерлі. Але мне думаецца, што іхная сьмерць — гэта толькі пачатак іхнай несьмяротнасьці.
ПРАФЭСАР ВАЦЛАЎ ІВАНОЎСКІ Й БЕЛАРУСКАЯ РАДА ДАВЕРУ
Аднойчы (увосені 1943 году) у вузкім коле блізкіх сяброў праф. В.Іваноўскі — адзін зь відных вэтэранаў беларускага вызвольнага руху, былы сябра Рады і Ураду БНР у 1918-21 гадох — згадваў свае першыя крокі на ніве нацыянальнага беларускага адраджэньня. У згадках тых былі невядомыя ці малавядомыя дэталі з гісторыі беларускага пісьменства й друку... Як на пачатку гэтага стагодзьдзя невялікаму гуртку студэнтаў-беларусаў вышэйшых школ у Пецярбургу праф. Б.Эпімах-Шыпіла апавядаў, што рэдактар «Cteepo-Западнаго календаря на 1892 год-ь» А.Слупскі дзеля цэнзурных умоваў у апошняй страфе верша Янкі Лучыны «Роднай старонцы» ўпершыню апублікаваным у тым календары, змушаны быў слова “свабода” замяніць на “навука” (як яно й друкуецца дагэтуль). У арыгінале верша было:
Сонца свабоды скразь хмары цёмныя Прагляне ясна над натай ніваю, I будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй — доляй шчасьліваю!..
Інфармацыя гэтая й верш Я.Лучыны моцна ўзрушылі іх і запалілі энтузіязмам да нацыянальнай працы. Гэта тады й зьявілася ў іх ідэя выдаваць нелегальны беларускі часапіс, у назоў якога ўзяць із славутае страфы Я.Лучыны гордае слова “свабода” (а пазьней словы “нашай ніваю” — у назоў газэты «Наша Ніва»). Як пры канцы 1902 году яны зь Цёткаю заснавалі Пецярбурскі аддзел Беларускай Рэвалюцыйнай Партыі1, паўсталай улетку ў Менску, ад імя якое часапіс «Свабода» пры ўдзеле І.Луцкевіча, Цёткі, А.Бурбіса й іншых сяброў ён і пачаў выдаваць у двары сваіх бацькоў — Лябёдцы Лідзкага павету... Як у 1903 годзе, на пастанову студэнцкага гуртка «Круг беларускай народнай прасьветы і
1 Пазьней пераназванай у Беларускую Сацыялістычную Грамаду.
культуры» ён з Бурбісам выдавалі ў Пецярбургу першы зборнік беларускіх вершаў Я.Лучыны «Вязанка», падаўшы яго ў цэнзуру (з прычыны забароны беларускага друку) за зборнік у баўгарскай мове...
Разгаралася 2-ая сусьветная вайна, якая на ўсходнім фронце разьдзірала, рвала на кавалкі, руйнавала Беларусь. Аднаго акупанта — расейскага — замяніў другі акупант — нямецкі. Край ляжаў у друзах і папялішчах. Эканамічнае й культурнае жыцьцё развалена. Заміж НКВД, савецкіх турмаў і канцэнтрацыйных лягероў прыйшлі Гэстапа, нямецкія турмы, лягеры й гэты.
Палітычная пэрспэктыва цьмяная. Калі пераможа Маскоўская імпэрыя — на Беларусь вернецца ейная каляніяльная адміністрацыя, а зь ёю на зьмену нямецкіх — маскоўскія вісельні, расстрэлы, лягеры. I ня будзе статыстыкі, каб параўнаць у каторага з акупантаў іх было болей. Нямеччына на выпадак перамогі — ня мела адзінае канцэпцыі што да будучыні Ўсходняй Эўропы, а ў тым і Беларусі. Розныя групы нямецкія мелі розныя канцэпцыі2. I ніхто ня мог прадбачыць, якая з тых канцэпцыяў, у рэшце рэшт, выйграе і ці горшая яна будзе ад канцэпцыяў папярэдніх акупантаў і калянізатараў Беларусі. А ў міжчасе запанавала няпэўная й зьменлівая кан’юнктура: усё залежала ад сытуацыі на франтох вайны й ад таго якая нямецкая група й канцэпцыя ў кожным часе брала верх у Бэрліне й Менску.
Выбару для беларускага народу не было. Аднак ён мусіў неяк жыць у складаных умовах паміж двума акупантамі й рабіць усё мажлівае ў сваім нацыянальным інтарэсе.
Першыя месяцы гэтай жорсткай вайны праф. Іваноўскі — старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні. скуль хутка з патрыятычных меркаваньняў кіруецца ў Менск. Калі тут у 1943 годзе творыцца Беларуская Рада Даверу, ён узначальвае яе.
Што гэта за інстытуцыя? Якія мела абавязкі й правы? У чым канкрэтна выявілася ейная дзейнасьць?
2 Першыя весткі пра нямецкія канцэпцыі будучыні Ўсходняе Эўропы з Бэрліну ў Менск у 1941 годзе прывёз кс. Вінцэсь Гадлеўскі, сябра сфармаванага ў Бэрліне 19 чэрвеня 1941 году Беларускага Нацыянальнага Цэнтру. Шырэй пра гэтыя канцэпцыі — гл.: Кіпель В. Другі Усебеларускі Кангрэс — аналіз тагачаснае палітычнае сытуацыі // Беларуская Думка. 1974-75. №18-19. Б.4-7.
Рада Даверу была паклікана нямецкімі акупацыйнымі ўладамі як дарадчы орган. Адзіная ейная кампэтэнцыя: права выступаць ад беларускага боку перад гэнэральным камісарам Беларусі й выказваць яму рэкамэндацыі й просьбы ў найбольш важных беларускіх пытаньнях і праблемах. Ніякіх адміністрацыйных функцыяў яна ня мела. Яна была аднэй зь легальных беларускіх інстытуцыяў, якія рабілі, што маглі, у абароне інтарэсаў беларускага народу.
Рада паўстала ў вельмі цяжкай і неспрыяльнай для беларусаў палітычнай сытуацыі: прызначаны гэнэральным камісарам у ліпені 1942 году муж даверу др. І.Ермачэнка оыў адкліканы й выдалены зь Менску й Беларусі; завяршэньне распачатай пад ягоным кіраўніцтвам арганізацыі корпусу Беларускае Самааховы спынена; Галоўная Рада БНС’ і ўсе аддзелы ейнае цэнтралі, за выключэньнем дапамаговага, былі разьвязаны; паўсталая зь ініцыятывы менскае беларускае інтэлігэнцыі для кіраваньня нацыянальна-культурнай працаю Беларуская Культурная Рада дзеіла нелегальна (Палітычны аддзел Гэнэральнага Камісарыяту адмовіўся яе зарэгістраваць, а статут ейны зацьвердзіць).
Рада Даверу праіснавала каля пяцёх з паловай месяцаў: пакліканая да жыцьця 27 чэрвеня 1943 году, 7 сьнежня 1943 году, у дзень гібелі свайго старшыні, яна фактычна перастала йснаваць, хоць і не была фармальна разьвязана.
3 16 ейных сяброў (мужоў даверу) 6, што стала жылі ў Менску (старшыня Рады — бурмістар сталіцы й прэзыдэнт Беларускага Навуковага Таварыства праф. Іваноўскі, заступнік ягоны — старшыня БНС Юры Сабалеўскі, сакратар — галоўны кіраўнік СБМ4 Міхал Ганько й сябры — старшыня Беларускае Культурнае Рады Аўген Калубовіч, галоўная кіраўнічка юначак СБМ др. Надзея Абрамава, кіраўнік прафэсійных саюзаў Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі Кастусь Рабушка), вялі ўсю бягучую й падрыхтоўчую працу.
Да найбольш значных пазыцыяў у кароткай дзейнасьці Рады Даверу належыць сэсія Рады зь нямецкім кіраўніцтвам Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі.
Сэсія адбывалася ў 2-ой палове жніўня месяца5 ў салі паседжаньняў Гэнэральнага Камісарыяту. Перад ёю Рада
3 Беларуская Народная Самапомач.
4 Саюз Беларускае Моладзі.
5 He магу з пэўнасьцю назваць дакладнае даты.
Даверу сабралася асобна ў цэнтралі БНС, каб яшчэ раз праверыць сваю падрыхтаванасьць. Парадак дня сэсіі й агульная напружаная палітычная атмасфэра ў Менску не выключалі, што немцы, будучы абураныя сьмеласьцю й дзёрзкасьцю Рады, могуць арыштаваць яе і з сэсіі перавезьці ў турму. На такі выпадак дадаткова, па-за парадкам дня сэсіі, Радаю Даверу была падрыхтавана кароткая Дэклярацыя Незалежнасьці, якую ў часе арышту старшыня Рады Іваноўскі павінен быў бы адчытаць.
У сэсіі бралі ўдзел: зь нямецкага боку — гэнэральны камісар Беларусі Вільгэльм Кубэ, шэфы аддзелаў і іншыя адказныя кіраўнікі Гэнэральнага Камісарыяту; неспадзявана для нас — група кіраўнікоў службы бясьпекі й СД на чале з гэн. Цэнэрам; група афіцэраў войск СС, ахоўнай паліцыі й жандармэрыі яа чале з гэн. фон Готбэргам, усяго разам да 40 асобаў; зь беларускага боку — Рада Даверу ў поўным складзе, 16 сяброў; апрача менаваных вышэй 6 асобаў па адным прадстаўніку зь беларускае адміністрацыі ад кожнае з 10 акругаў Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі.