Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
* * *
Аднойчы ўлетку 1939 году, калі я ўжо працаваў у Народным Камісарыяце Асьветы, мне перадалі незвычайны ліст. Вялікі аркуш паперы з двух бакоў быў акуратна сьпісаны дрыжачай старэчай рукой. Пад лістом стаяў подпіс: Адам Багдановіч.
Няўжо гэта ліст ад бацькі Максіма Багдановіча — былога беларускага гісторыка, этнографа, фальклярыста й мовазнаўцы, аднаго з кіраўнікоў партыі «Народная Воля» ў Менску ў 1880-х — пачатку 1890-ых гадоў?
Гляджу на канвэрт, прыколаты да ліста. Так, сумніву няма: ліст з далёкага Яраслаўля ад бацькі паэта. У лісьце ён ня просіць, а моліць дапамагчы яму: мае 77 год; ня здольны да ніякае працы; у пару рэвалюцыі згубіў усю сваю маёмасьць, ратуючы ад пажару Максімавы рукапісы; цяпер — амаль што жабрак.
Ад 1928 году ўрад БССР выдаў яму пэрсанальную пэнсію. Аднак праз 2 гады, калі па БССР пакацілася хваля масавых арыштаў 1929—30 гадоў і пачалося “сацыялістычнае наступленьне па ўсяму фронту”, М.Багдановіч быў абвешчаны “буржуазным” паэтам, вывучэньне ягонай творчасьці было выкрэсьлена з усіх школьных праграмаў, а ягоныя “контррэвалюцыйныя” творы — забароненыя й выкінутыя зь бібліятэк. Тады і ў бацькі паэта, які ў тым годзе пайшоў на эмэрытуру, адабралі пэрсанальную пэнсію. У 1931-36 гадох ён так-сяк перабіваўся на мізэрнай пэнсіі эмэрыта й дапамозе сваякоў. 1937-39 гады былі самыя крытычныя, і ён зьвярнўся з просьбаю ў Менск.
Што рабіць? Як дапамагчы бацьку М.Багдановіча?
У выніку абмену думкамі з маімі калегамі было вырашана парадзіцца з Саюзам Пісьменнікаў БССР і Акадэміяй Навук; асабіста — з М.Лыньковым, тады старшынёю СП, і Я.Коласам, віц^прэзыдэнтам АН. Імя паэта к таму часу было ізноў “рэабілітаванае”, а бацька ягоны мае вялікія заслугі перад беларускім народам: жывучы далёка ад бацькаўшчыны, ён узгадаваў сына на беларускага паэта, захаваў і перадаў Беларусі асноўны фонд ягонай спадчыны ' — архіў рукапісаў.
У той жа дзень я паехаў да М.Лынькова, які прыхільна паставіўся да гэтай справы; а ад яго — да Я.Коласа.
Я.Коласа я застаў у ягоным габінэце. Ён выслухаў мяне, папрасіў ліст А.Багдановіча, перачытаў яго. Узяў пяро й выпісаў у свой настольны блякнот адрас.
— Трэба неадкладна дапамагчы старому. Каб не было запозна... — I Я.Колас выказаў свае меркаваньні, як дапамагчы. Пасьля таго працягваў:
— Самога Максіма я ня ведаў. А бацьку яго добра памятаю. Улетку 1923 году ён прыяжджаў у Менск. У Інбелкульт прывозіў Максімавы рукапісы, фатаграфіі зь сямейнага альбому й напісаную ім самім, на просьбу Інбелкульту, падрабязную біяграфію сына. На той час не прыпадала ніякая юбілейная дата, зьвязаная з М.Багдановічам; але Інбелкульт вырашыў з прычыны бацькі зрабіць літаратурны вечар1. Здаецца, то быў наогул першы такі вечар у памяць М.Багдановіча. 3 дакладамі і ўспамінамі выступалі Пятуховіч, Бядуля, Грамыка... Перавёўшы гутарку на М.Багдановіча, ён казаў:
— Максім Багдановіч быў ня толькі выдатны паэт, але й крытык.
Я.Колас высунуў адну з бакавых шуфлядаў у сваім стале й выцягнуў адтуль другі том акадэмічнага збору твораў М.Багдановіча.
— Нядаўна на пленуме Саюзу Пісьменьнікаў у Кіеве, прысьвечаным 125-годзьдзю з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі, я рабіў даклад. Рыхтуючыся да яго, я перагледзеў гэты том і зьдзівіўся, які глыбокі й высокакультурны крытык быў М.Багдановіч. У дакладзе я зачытаў выпісаны адсюль аналіз Шаўчэнкавага вершу.
Я.Колас адгарнуў кнігу й паказаў мне артыкул «Краса і сіла», перадрукаваны з часапісу «Украннская Жнзнь», які па-расейску ў Маскве выдаваў С.Пятлюра (М.Багдановіч быў сталым супрацоўнікам таго часапісу).
— Калі я скончыў даклад, да мяне падыходзілі й ныталіся: “Няўжо вы да рэвалюцыі мелі такога крытыка?”
Наступнага дня я выслаў А.Багдановічу ліст, у якім падрабязна паведамляў яму пра нашыя захады.
... Хутка пасьля таго на супольнае хадайніцтва Наркамасьветы, Саюзу Пісьменьнікаў і Акадэміі Навук яму была прызначаная пэнсія. На жаль, бедны бацька гэніяльнага паэта пакарыстацца ёю амаль ня меў часу: яшчэ ў лютым 1940 году Я.Колас і я атрымалі ад яго лісты, а ўжо 16 красавіка ён памёр. У лісьце да Я.Коласа А.Багдановіч пісаў: “Ваша рэдкая спагадлівасьць і Наркамасьветы БССР мяне
1 Ён адбыўся 16 чэрвеня — гл. справаздачу аб ім: Савецкая Беларусь. 1923. 20 чэрвеня.
глыбака кранулі. Шлю сардэчную ўдзячнасьць Вам асабіста і прашу Вас перадаць маю ўдзячнасьць у Камісарыят Асьветы кансультанту-мэтадысту па беларускай мове т. Калубовічу”2.
* * *
У канцы лістапада 1939 году аддзел культуры ЦК КП(б)Б склікаў нараду, на якую былі запрошаныя філёлягі Інстытуту літаратуры й мовы Акадэміі Навук, пісьменьнікі, прадстаўнікі Наркамасьветы й Выдавецтва. Нарада, згодна запросінаў, павінна была “выказацца ў паўстаўшых праблемах беларускай мовы й правапісу”. Праблемы гэтыя запраўды паўсталі й абвастраліся пасьля русыфікацыйнае рэформы правапісу ў 1933 годзе, выклікаючы ў практыцы друку й пісьма штораз большы разнабой, супярэчнасьці й канфлікты.
Канкрэтнай зачапкай да нарады была, праўдападобна, дыскусія, якая ў пытаньнях мовы ізноў разгарэлася ў тыя дні паміж газэтамі «Літаратура і Мастацтва» й «Звязда». Для валадароў Беларусі дыскусія была дужа не на руку, асабліва беручы на ўвагу толькі што “вызваленую ад польскага нацыянальнага прыгнёту” Заходнюю Беларусь. “Вызвольная” прапаганда была ў самым разгары, а тут такі прыкры дысананс! Загадаць змоўкнуць, прыкрыкнуць, як гэта перад тым звычайна практыкавалася, у тых акалічнасьцях, відаць, уважалася за немэтазгоднае. Зноў жа, праз Заходнюю Беларусь былі крышачку прыадчыненыя дзьверы ў вольны сьвет, а ну ж пачуюць і там.
Калі я зьбіраўся ехаць на тую нараду, да мяне па дарозе з Пэдагагічнага Інстытуту, дзе ён чытаў лекцыі, зайшоў навуковы сакратар Інстытуту літаратуры й мовы Акадэміі Навук дацэнт Кастусь Гурскі. Разам мы й паехалі. У думках нашых цяплілася, хоць і невялікая, надзея. Набалелае пытаньне прынамся пастаўлена на парадак дня.
У вэстыбюлі ЦК дзяжурны міліцыянэр, перад якім на стале ляжаў сьпіс запрошаных на нараду, выпісаў нам прапускі й растлумачыў, як знайсьці патрэбны пакой. Але тут расчыніліся дзьверы з вуліцы, і на парозе паказаўся Я.Колас. К.Гурскі пацягнуў мяне за рукаў, і мы адступілі колькі крокаў назад, да вакна вэстыбюлю.
2 Гэты ліст А.Багдановіча да Я.Коласа ад 5 лютага 1940 году апублікаваны ў кн.: Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча / Складальнік Н.Б.Ватацы. Менск, 1975. Б.172.
Я.Колас заўважыў нас і падыйшоў. Прывітаўшыся, ён адразу зьвярнуўся да К.Гурскага:
— Я чуў, што ў Інстытут літаратуры й мовы званілі Папкоў3 і Грэкава4, але ня меў выпадку папытацца ў Вас. У якой справе яны званілі?
К.Гурскі паўтарыў Я.Коласу ўжо расказаныя мне па дарозе сюды новыя, ня толькі абуральныя, але й анэкдатычныя выпадкі з праблемы, якая пастаўлена на парадак дня сёньняшняй нарады. Яны званілі, казаў ён, каб узаконіць навуковым аўтарытэтам Інстытуту тыя зьмены ў правапісе, якія яны ўжо загадалі ўвесьці ў практыку газэты «Звязда». Папкоў — замену “е” на “і” ў слове “Менск”, якое «Звязда» так ужо й набірае; бо, паводле яго, гэта ймя аднае з рэспубліканскіх сталіцаў “нашае краіны”, і яно ўсюды павінна пісацца аднолькава; і напісаньне слова “вобласць” без прыстаўнога “в”, зь ім гэтае слова “рэжа вуха”, як бы яно — ад “вобла”...
— А што ж Вы яму адказалі? — перабіў К.Гурскага Я.Колас.
К.Гурскі адказаў, што яму цяжка было згадзіцца з такімі аргумэнтамі; што, калі правапіс абаперці на такую “этымалёгію”, то знойдзецца шмат іншых выпадкаў і слоў, у якіх трэба было б рабіць якіясь апэрацыі, і прывёў Папкову прыклад: “камсамол” — ад “камса”...
— Ну а Грэкава? — зноў перапыніў яго Я.Колас. Відаць было, што ён сьпяшаўся.
Грэкава, працягваў К.Гурскі, загадала ўнесьці ў правапіс дзьве зробленыя ёю “папраўкі” ў лёзунг “Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!” Па-першае, слова “злучайцеся” замяніць на “еднайцеся”, бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае “дырэктывы” калгасам, што ўжо пара пачынаць “злучную кампанію для ската”; таму заклік “злучайцеся!” у дачыненьні да пралетарыяту “неяк нядобра гучыць”. Па-другое, у слове “яднайцеся” пачатнае “я”, хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца празь “е”, бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэтае пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсьці “яд-”. Для палітычнага лёзунгу гэта недапушчальнае і ЦК партыі на гэта ня можа згадзіцца.
3 Сакратар Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР.
4 Сакратар ЦК КП(б)Б.
10. Зак. 5388
137
Я.Колас нічога не адказаў. У вэстыбюль увайшлі К.Крапіва й П.Глебка. Ён далучыўся да іх, а мы пайшлі на другі паверх. У невялікай залі ўжо сядзела да 40 асобаў.
Нараду адчыніў У.Малін, сакратар ЦК. Пасьля яго гаварыў Я.Колас. Як заўсёды ў такіх выпадках, сур’ёзны, заклапочаны й пачуцьцёвы. У руках ён трымаў экзэмпляр газэты «Звязда».
Гэтая ягоная прамова ніколі не была друкаваная. Мажліва, дзеля таго, што ў ёй Я.Колас ня толькі выказваў патрэбу перагледзець і выправіць правапіс, але востра крытыкаваў “моўную практыку” газэт, а галоўна «Звязды», якая, паводле яго, паглыбляла “правапісны хаос”.
— Іншыя газэты й часопісы, а асабліва Выдавецтва, дзе заўсёды ёсьць шмат набранага, — казаў ён, — «Звязда» проста зьбівае з панталыку. I яны ня ведаюць, як жа, урэшце, набіраць і выпраўляць карэкту — ці згодна існуючага правапісу, ці так, як у «Звяздзе»[... ] Тое самае трэба сказаць і аб спробах «Звязды» ўвесьці ў норму беларускай літаратурнай мовы без усялякае патрэбы і нат супроць натуральных законаў беларускай мовы некаторыя расейскія словы ў зьбеларушчанай форме. Нядаўна мы чыталі ў ёй справаздачу пра кастрычніцкія сьвяты ў Менску. Там пісалася, што ў залі опэрнага тэатру адбылося “таржэсцвеннае” паседжаньне. Чаму “таржэсцвеннае”, — высака ўзьнялася рука Я.Коласа зь «Звяздою», — калі мы маем добрае беларускае словд “ўрачыстае”? Але, калі ўжо “таржэсцвеннае”, то чаму тады не “засяданне”?..
Ён прасіў перагледзець правапіс і не “нявечыць беларускае мовы”.
На высгупе Я.Коласа “дыскусія” была перарваная. 3 бакавых дзьвярэй нечакана выйшаў першы сакратар ЦК П.Панамарэнка й пачаў расказваць, як колькі дзён перад тым ён быў у Беластоку, як у гатзль да яго быў выкліканы цырульнік, як той цырульнік яго галіў і падрабязна распавёў пра сваю дыскусію зь ім аб характары савецкай улады. На тым нарада й закончылася.