Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
270 Тут былі старадрукі, пачынаючы ад Ф.Скарыны, і рукапісы XVIII — пач.
XX стст. (Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды*. Мн., 1971. Б.3738).
271 Опыть россійской блбліографін... Собранный нзь достовфрныхь нсточннковт> Васнльемь Сопмковым’ь. 4.1. СПб, 1904. (Выд.2) C.LI і 168 (№793).
272Паводле сучаснага студзеньскага календара (на кнізе стаяла дата тагачаснага верасьнёвага календара — 11 кастрычніка 1562 г ).
2730пмсаніе славяно-руссклх’ь кнмгь, напечатанныхт» кмрллловскнмл буквамн. Т.І. Сь 149! по 1652 г. / Составнлт. Н.Каратаевь. СПб, 1883. №59.
274Тамсама. С. 140.
273 №322.
276 №250.
277Сахаров-ь Н. Обозреніе славяно-русской бпбліографім. Т.І. Кн.1. СП6, 1849. №252.
278Каратаевь. №328.
279Тамсама. №242.
— толькі царкоўнаславянскі тэкст трэбніка, але без катэхізму па-беларуску280. Перад 2-ой сусьветнай вайной у вуніяцкім мітрапалічым архіве пры катэдры сьв. Юрага ў Львове захоўваўся «Кодэкс з далучэньнем справаздач аб манастырскім і школьным жыцьці базыльянаў у Жыровічах на Слонімшчыне» (шыфр: Д-9), куды было ўпісана шмат арацыяў студэнтаў Жыровіцкай вуніяцкай калегіі з 1751-52 і 1761 гг.281 Па вайне архіў гэты забраны ў Цэнтральны Дзяржаўны гістарычны архіў УССР у Львове (ф. №201), але «Кодэксу» з арацыямі тут ужо няма282, і г. д.
3 помнікаў эпіграфічнага пісьменства найбольшая страта — крыж сьв. Афрасіньні Полацкай, зроблены на яе заказ у 1161 г. полацкім ювэлірам Лазарам Богшам. Пры нявыясьненых акалічнасьцях “крыж зьнік283 з спэцперахаваньня Магілёўскага гістарычнага музэю пры заняцьці гораду немцамі ў 1941 г.”284 У 1944 г., хутка па заняцьці Віцебску савецкім войскам, прафэсару мастацтвазнаўства М.Кацару “у Пакроўскай царкве [... ] пашчасьціла ўбачыць (драўляную. — А.К.) скульптуру Апанаса Філіповіча з датаю 1763 г. з надпісам [... 1 На жаль, скульптуры гэтае тады не ўдалося з сабою забраць. Праз колькі месяцаў яна зьнікла, хутчэй за ўсё, была спалена”285.
Некаторыя зь зьнікшых помнікаў пісьменства могуць быць яшчэ адшуканыя, але балыпыня іх, трэба думаць, была зьнішчаная ў часе сыстэматычных чыстак бібліятэк, архіваў і музэяў. Бібліёграф А.Шлюбскі, на якога мы тут так часта спасылаемся, з гэтае прычыны пісаў: “Усім, хто працаваў над дасьледаваньнем гісторыі беларускага народу й беларускага краю, прыходзілася й прыходзіцца сустракацца з ] нястачай кніжных скарбаў і рукапісаў [... ] якімі ад самых
280 3ернова. Цыт. пр. C.218.
281 Мальдзіс. Сьляды продкаў.
282Тамсама.
283 He зважаючы на пісьмовае закляцьце на крыжы, забараняючае забіраць яго з Полацку, ужо ў вайну 1514 г., калі “благочестнвый государь князь велнкнй Васнлей Нвановмч” захапіў Смаленск, “тот честный крест во царствуютнй .-рад в Москву прмвезен” з Смаленску, куды к таму часу ён трапіў невядома зь якіх прьічынаў. У маскоўскай казьне крыж праляжаў да 1563 г. У гэтым годзе Іван Грозны, ідучы вайною на Вялікае Княства Літоўскае “н нмея надежу... на крестную склу”, каб “победптм врага своя”, “взял с собою” яго ў Полацак (як сьведчыць пра ўсё гэта Ніканаўскі летапіс пад 1563 г. — Полное собранме русскнх летопмсей. T.13. Москва, 1965. С.347), дзе крыж і быў да 1928 г.
284Алексеев Л. Полацкая земля в IX—ХШ вв. C.127, зноска.
285Кацер М. Народно-прмкладное мскусство Белорусснн (от первобытного обшества до 1917 г.). Мннск, 1972. С.92.
даўных часоў была багата Беларусь [... ] Дасьледчыкі [... ] сочачы па бібліятэках і архівах вялікіх гарадоў Маскоўшчыны ці за рубяжом, зь вялікімі мукамі знаходзяць патрэбныя ім матэрыялы, а найчасьцей зусім не ўдаецца знайсьці патрэбнага, бо шмат зьнішчана. Гэта сьведчыцца [...] усімі вучонымі, якія ў сваіх працах дакраналіся Беларусі”286.
Спробы звароту ў Беларусь помнікаў беларускага пісьменства
Спробы гэтыя пачаліся на самым золку адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці ў 1917-18 гг. Ужо Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту, які адбываўся 18—24 кастрычніка 1917 г. у Менску, у сваёй рэзалюцыі патрабаваў, “каб усе [... ] гістарычныя каштоўнасьці, а менавіта: акты, архівы, музэі, эвакуяваныя, а таксама калі-небудзь вывезеныя зь Беларусі й былога Віленскага ўнівэрсытэту, былі вернутыя назад у Беларусь”287. “Поўны зварот эвакуяваных у Расею гістарычных помнікаў культуры, мастацтва [... ] павінен быць праведзены неадкладна па сканчэньні вайны”, — пісала (27 кастрычніка 1917 г.) Вялікая Беларуская Рада ў сваёй адозьве да беларускага народу288. У чэрвені 1918 г. Урад БНР зьвярнуўся праз свайго консула ў Маскве да расейскага савецкага ўраду з афіцыйнай просьбаю звароту ў Беларусь ейных архіваў289. Крокі беларускага ўраду былі падтрыманыя зь Вільні й Горадні. “Прэзыдыюм Беларускае Рады ў Вільні, даведаўшыся, што ў Расеі [... 1 адбываецца ліквідацыя эвакуяваных зь Беларусі [... ] культурна-прасьветных устаноў, упаўнаважыў Горадзенскі Губэрнскі Цэнтральны Камітэт злучаных грамадзянскіх арганізацый учыніць патрэбныя крокі перад расейскімі й нямецкімі ўладамі дзеля павароту памянутых устаноў у Беларусь і аднаўленьня тут іх чыннасьцяў; а таксдма ўзяць на сябе ахарону й рээвакуацыю ўсіх вывсзсных з нашага краю культурных цэянасьцяў, гістарычных помнікаў, музэяў, архіваў...”290. Мажліва, што ў якойсь сувязі з гэтымі захадамі хутка пасьля
286 АПІ §1.
287Цырвоны Шлях (Петраград). 1918. №3-4. Б.20 (гл. таксама перадрук рэзалюцыі ў: Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (Мюнхэн). 1964. Кн.З. Б.164).
288Турук Ф. Белорусское двнженве. Москва, 1921. С.97.
289 (289) Захват памятак старасьвеччыны й мастацтва // Гоман. 1918. №51(247).
290Аб паварот культурных цэнкасьцяў // Гоман. 1918. №51(247).
іх ‘'палітычна-прававым пададдзелам Беларускага аддзелу ў Камісарыяце нацыянальных справаў” у Маскве быў апрацаваны “праект дэкрэту аб звароце помнікаў навукі, літаратуры й мастацтва, вывезеных калі-небудзь зь Беларусі [... ] і перададзены ў Цэнтральны Беларускі Камісарыят для правядзеньня яго ў жыцьцё”291.
Аднак усе гэтыя законныя стараньні беларусаў расейскі савецкі ўрад поўнасьцю зьігнараваў. Таму пазьней, у 1920-х гг., просьбы звароту былі паўтораныя.
У 1925 г. рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Менску праф. У.Пічэта езьдзіў у тагачасную сталіцу УССР Харкаў, каб прасіць Наркамасьветы УССР вярнуць Шчорсаўскую бібліятэку й архіў з Кіева ў Менск ня толькі дзеля таго, што бібліятэка гэтая й архіў беларускія, у Кіеў былі эвакуяваныя часова, але яшчэ й таму, што ўласьнік іхны, граф Храбтовіч, адказаў іх першаму ўнівэрсытэту, які зноў будзе адчынены ў Беларусі. Хоць Наркамасьветы УССР і запэўніў У.Пічэту ў звароце бібліятэкі й архіву292, на жаль, гэта былі толькі словы.
17—18 студзеня 1926 г. у Менску абрадаваў 1-шы зьезд беларускіх архэолягаў і архэоірафаў, скліканы Інстытутам Беларускае Культуры. Абмеркаваўшы на ім прыгадваныя намі рэфэраты пра лёс помнікаў старога беларускага пісьменства, зьезд прыняў у гэтай справе тры рэзалюцыі. У рэзалюцыі №1, «Аб Літоўскай Мэтрыцы», было сьцьверджана, “што вывучэньне й распрацоўка даных аб мінулым Беларусі [... ] немагчыма бяз сталага й непасрэднага карыстаньня Літоўскай Мэтрыкай”; а таму “Зьезд лічыць неабходным як найхутчэй перавезьці архіўны фонд Мэтрыкі Літоўскай у БССР”293. У рэзалюцыі №2, «Аб беларускіх архіўных фондах за межамі БССР», “Зьезд пастанавіў [...] аб звароце архіўных фондаў, што датычацца Беларусі, як, напрыклад — дакумэнты й кнігі старых беларускіх архіваў, а ў тым ліку і адарваныя часткі Літоўскай Мэтрыкі, якія раскінуты й знаходзяцца цяпер у был. архіве Земляробства і землебудаўніцтва, у Ленінградзкай Публічнай бібліятэцы, у был. Архэаграфічнай Камісіі, у был. архіве Галоўнага Вайсковага Штабу, у был. Архіве Міністэрства Замежных Спраў у Маскве і ў іншых архіўных установах РСФСР; a
291 Чырвоны Шлях. Тамсама (Запісы... Б.165).
292Полымя. 1925. №2. Б.208.
293ІБК ПЗБАА. Рэзалюцыі. Б.5.
14. Зак. 5388
201
таксама й тыя архівы, якія былі эвакуяваныя ў час апошняй вайны, як, напр. — архіў Віцебскі й Віленскі ды іншыя архіўныя фонды”. Апрача таго, “даведаўшыся, што ў архівах Польшчы знаходзіцца значны лік архіўных матэрыялаў XV—XVIII стст., якія па сваім афіцыйным паходжаньні належаць да старых беларускіх архіваў ] Зьезд лічыць неабходным прасіць Урад БССР аб пастанове пытаньня аб іх звароце”294. У рэзалюцыі №6, «Аб звароце бібліятэк», “Зьезд пастанаўляе прасіць Інбелкульт зьвярнуцца да ўраду з просьбай аб звароце ў БССР бібліятэк, вывезеных зь Беларусі ў розныя часы”295.
Ці рабіў што ў гэтай справе тады або калі пазьней Урад БССР, публічна пра гэта нічога ня ведама296; і ніводная старая беларуская бібліятэка, архіў ці якісь пазьнейшы зь іх збор у БССР дагэтуль ня вернутыя.
He чуваць і аб новых спробах звароту з боку АН БССР ці іншых навуковых устаноў297. Апошнія адно пачалі зьбіраць цяпер мікрафільмы й фатастаты298. Як выключэньне, нам ведамы толькі адзін выпадак: у 1965 г. Дзяржаўны гістарычны музэй БССР атрымаў ад жыхара г. Львова Т.Максіські 54 дакумэнты XVI—XVII стст. з гісторыі Слонімскага й Наваградзкага паветаў (арыгінальныя лісты
2МІБК ПЗБАА. Б.5-6.
295Тамсама. Б.7.
296Ведама адваротнае: пасьля 2-ой сусьветнай вайны прадстаўнікі БССР, паводле сьведчаньня был. дырэктара Беларускага музэю ймя Я.Луцкевіча ў Вільні, адмовіліся забраць зь Вільні ў БССР гэты музэй; і шматлікія помнікі пісьменства зь яго перайшлі ў Цэнтральную бібліятэку АН Літоўскай ССР у Вільні — ЛіМ. 1970. №57.
297Часткава да гэтага магла спрычыніцца тая акалічнасьць, што папярэднія рупліўцы гэтых спробаў — дэлегаты зьезду 1926 г. — былі рэпрэсаваныя. Старшыні зьезду праф. М.Доўнар-Запольскаму адразу ж па зьезьдзе было дадзена да зразуменьня, каб ён сам неадкладна пакінуў БССР, што ён і зрабіў увосені 1926 г.; а рэшта сяброў прэзыдыюму, рэфэрэнты й блізу ўсе дэлегаты гэтага періяага й тымчасам адзінага ў БССР зьезду беларускіх архэографаў у 1930-ых гг. былі арыштаваныя й высланыя.
298 Інстытутам мовазнаўства імя Я.Коласа АН БССР вядзецца “работа па адшукванню й падрыхтоўцы фотакопій і мікрафільмаў забытых і раней невядомых помнікаў старажытнай беларускай пісьменнасьці: было выяўлена звыш ста старажытных твораў, якія да апошняга часу фактычна яшчэ не былі ў навуковым ужытку” (Жураўскі А. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы Т.1. Менск. 1967. Б.7). Кандыдат гістарычных навук Інстытуту гісторыі АН БССР В.Мялешка ў архівах Варшавы. Кракава, Пазнані й Курніка знайшоў шмат дакумантаў XVI—XVIII стст. з гісторыі Слуцку, Ваўкавыску, Нясьвіжу, Копысі, Магілёва, Стоўпцаў, Шклова, Валожына й інш. гарадоў і мястэчак Беларусі, дагэтуль невядомых гістарычнай навуцы. 25 000 балонак зь іх ён адабраў для мікрафільмаваньня (Беларусь. Менск, 1963. №10. Б.25).