Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Вальтэр (Lietuviq Enciklupedija. Т.ІХ. South Boston, 1956. P.20a, Максімовіч P — рэц. на: Порецкяй Я. Сммон Будный — псредовон белорусскнй мыаштель XVI века. Ммнск, 1961 П Запісы Кн 4 Мюнхэн, 1966. Б.264).	'
А La’inocamiolana literature. Wittenberg.
O6jacHbenje внводно o пнсмі словінскомь. C.51, 157 і інш. (Карскнй Е. Белорусы. Вып.1. Москва, 1955. С.365, 370 і інш.).
3'''Grammatica sclavonnica scripta per loannem Usevicium... Parisiis 1643 (Нацыянальная бібліятэка ў Парыжы, №3876).
у Бэрліне беларуска-лацінскі слоўнік380, а беларускаму эмігранту ў Амстэрдаме І.Капіевічу ў кан. 1690-ых іт. Бэрлінская акадэмія прапанавала пераехаць на сталую працу ў Бэрлін. У кожным разе ў XVII і XVIII стст. у розных працах з гісторыі пісьменства заходнеэўрапейскіх навукоўцаў досыць часта згадваюцца, апісваюцца або разглядаюцца паасобныя рукапісы ці друкаваныя кнігі беларускіх пісьменьнікаў і друкарняў.
У каталёгу Бадлейскай бібліятэкі Аксфордзкага ўнівэрсытэту ў Ангельшчыне, уложаным у 1684 г., побач рукапісаў і іншых выданьняў, былі апісаныя невядомыя нам сёньня 7 беларускіх друкаваных інфармацыйных бюлетэняў з 1563, 1571, 1579, 1580, 1602, 1610 і 1617 гг. пра войны з Масковіяй381. Ананімны аўтар гісторыі антытрынітарных друкарняў у Полыпчы й ВКЛ382 у выданьні, што выйшла ў Галяндыі383, даў інфармацыі пра беларускія друкарні ў Нясьвіжы, Заслаўі, Лоску й Любчы.
У XVIII ст. зь беларускага пісьменства на Захадзе цікавіліся, відаць, галоўна друкамі. Зь ведамых нам фактаў толькі ў адным гістарычным выданьні 1724 г. у Прусіі384 даюцца інфармацыі пра Радзівілаўскі сьпісак Пачатнага летапісу. Ва ўсіх іншых выпадках аб’ектам увагі была друкаваная кніга. Расейскі дасьледчык кнігадруку Я.Неміроўскі называе385 францускага гісторыка й бібліёграфа пач. XVIII ст. Ж.Лелонга, каторы ў сваёй манаграфіі з гісторыі рукапісаньня й друку Сьвятога Пісьма386, апісваючы ведамыя яму выданьні біблійных кніг у розных мовах, згадвае й выданьні віленскіх беларускіх друкарняў, бачаныя ім у Бадлейскай бібліятэцы Аксфордзкага ўнівэрсытэту. Рэктар Бэрлінскай гімназіі Ё.Фрыш у разьдзеле пра кірылаўскія друкарні выдадзенага ім у 1727 г. дасьледаваньня гісторыі славянскай мовы387 згадаў Нясьвіскую друкарню й катэхізм
380 vocabularium stlavonico-latinum (Былая Каралеўская бібліятэка ў Бэрліне, №11).
381 Беларускі сьцяг (Коўна). 1922. №2-3. Б.55; Запісы. Кн.4. Б.247-250.
382 De Typographies Unitariorum in Polonia et Lithuania. P.20!-2027
383 y кнізе антытрынітарнапа тэоляга й гісторыка з Кёнігсбэргу: Sandius Ch.
Bibliotheca Anti-Trinitariorum. Freistadii (Амстэрдам), 1684.
384 Erleutertes Preussen Oder auserlesene Anmerkungen ueber verschiedene zur Preussischer Kirchen — Civil — und Gelehrten — Histone gehorige besondere Dinge... T.l. Konigsberg, 1724. S.731-733.
385 Немнровскмй E. Очеркн мсторнографнн русского первопечатанкя II Кннга. Сб.8. 1963. С.7.
386jacobi Le Long. Bibliotheca Sacra in Binos Syllabos Distincta... T.l. Parisiis, 1709 (Перазыдадзеная ў 1723 г.)
387johann Leonard Frisch. Historiam Linguae Sclavonicae... Berolini, 1727. Cap.H.
С.Буднага. Нямецкі гісторык рэфармацыі ў Полыпчы і ў ВКЛ Х.Фрызэ388 — Нясьвіскую й Лоскую друкарні.
Найболыпае аднак зацікаўленьне ад кан. XVIII ст. — Ф.Скарына. Прафэсар старажытных моваў і тэалёгіі Гётынгэнскага ўнівэрсытэту ў Прусіі Ё.Міхаэліс у працы «Уводзіны ў Новы Закон» апісаў праскае выданьне бібліі Ф.Скарыны389. Кніга ягоная (перавыдадзеная ў 1788 г. па-нямецку) з усімі матэрыяламі пра Ф.Скарыну была перакладзеная й выдадзеная па-ангельску (1780, 1793 і інш. гг.), па-француску й па-галяндзку. Друкі й пераклады Ф.Скарыны дасьледавалі нямепкі тэоляг Ё.Айхгорн390 і чэскі славіст Ё.Даброўскі391.
У пару забароны беларускае мовы, літаратуры й навукі (кан. XVIII ст. — 1905 г.)
Па заваяваньні й прымусовым далучэньні Беларусі да Расейскае імпэрыі (1772—1807), як і на кожнай частцы Беларусі, адарванай і далучанай да яе ўжо перад тым (Смаленшчына — 1667 г. і г.д.), усялякая легальная творчая праца ў беларускай мове, а ў тым і навуковая, адміністрацыйнымі сродкамі аж да 1905 г. была спыненая.
Распачатая аддаўна праца ў Заходняй Эўропе працягваецца. Ё.Даброўскі далей дасьледуе друкі Ф.Скарыны392. Другі чэскі славісты, П.Шафарык, у сваёй манаграфіі «Славянскі народапіс»393 дае асобны разьдзел пра беларусаў, іхную мову й пісьменства. У ім ён падкрэсьлівае, што ў ВКЛ беларуская мова “была дзяржаўнай”, што “ў гэтай мове [... ] пісаныя ўсе граматы й дзяржаўныя паперы, датычныя грамадзкіх і прыватных справаў” (прынагодна
388 Friese Ch.G. Beytrage zu der Reformationsgeschichte in Polen und Lithauen. Breslau, 1786. Bd.II. S.93 und 418.
389 Michaelis Johann David. Einleitung in die gottlichen Schriften des Neuen Bundes. Dritte Ausgabe. Gottingen, 1777. S.447-452.
390 Eichhorn Johann Gottfried. Einleitung ins Alte Testament. Erster Theil, 1780 (Перавыдадзена ў 1787 i інпі. гг.)
391 Dobrovsky Josef. Literarische Nachrichten von einer auf Veranlassung der bohmischen Gesellshaft der Wissenschaften im Jahre 1792 unternommenen Reise nach Schweden und Russland // Neuere Abhandlungen der k. Bohmischen Gesellschaft der Wissenschaften. Prag, 1795. S.183-187 (i асобнай адбіткай y 1796 r.)
392 Dobrovsky Josef. Anhang von der Skorinischen Bibel-Uebersetzung // Slovanka. I. Prag, 1814. S.147, 153-156; яго ж: Jeretnia Klaglieder, von Franz Skorina... // Тамсама. II. 1815. S.149-151; яго ж: Institutiones Linguae Slavicae. Vindobonae, 1822. S.XLV-XLVI, i інш.
393§afarik PJ. Slovansky NJrodopis. V Praze, 1842.
згадвае Статуты 1529, 1566 1 1588 гг. і шэраг юрыдычных актаў); гаворыць пра выдавецкую й літаратурна-навуковую дзейнасьць Ф.Скарыны, Л.Зізанія, пра шматлікія выданьні беларускіх друкарняў XVI — першай паловы XVII стст., якія былі “альбо цалкам у гэтай мове, альбо, асабліва багаслужбовыя, мелі ўступы, прадмовы, устаўкі й дадаткі, пісаныя па-беларуску”. Ангельскага аўтара Дж.Таўнлі394 й шкоцкага Э.Гэндэрсона цікавіць Ф.Скарына. Другі зь іх — відны дасьледчык бібліі й лінгвіст — да апісаньня Скарынавых кнігаў дадае ўзоры ягоных перакладаў у супастаўленьні з адпаведнымі біблійнымі месцамі ў лацінскай, грэцкай, гэбрайскай і царкоўнаславянскай мовах, адзначае арыгінаьнасьць перакладу ў беларускую мову395.
Працягвалі працу й польскія навукоўцы, якія па разьдзелах Рэчы Паспалітае апынуліся пад Аўстрыяй і Прусіяй. Е.Бандтке ў публікацыі пра друкарні ў Полыпчы й ВКЛ396 упершыню найбольш поўна, у альфабэтным парадку паводле назваў месцаў (Магілёў, Нясьвіж, Супрасьль, Вільня й г. д.) апісаў выданьні беларускіх друкарняў XV—XVIII стст. Збор беларускіх юрыдычных актаў 1389—1563 іт. Ц.Дзялынскага397 — ня толькі адно з найранейшых, але й дагэтуль адно з важнейшых выданьняў гэтага роду, у якое ўлучаныя помнікі беларускага пісьменства, што ніколі й нідзе не былі публікаваныя. Аўтар гісторыі польскае літаратуры М.Вішнеўскі асобны (VIII) том прысьвяціў літаратўры беларускай398. Хоць беларуская літаратура разглядаецца тут пры літаратуры польскай, аднак гэта першая сур’ёзная спроба асобнага выкладу гісторыі беларускае літаратуры старажытнай пары зь першым асобным нарысам гісторыі кірылічных друкаў у Рэчы Паспалітай’".
394 Townley James. Biblical Anecdotes, illustrative of the History of the Sacred Scriptures, and of the Early Translations of them into various languages. London, 1813. P.111-112.	.	.
395 Henderson E. Biblical Researches and Travels in Russia. London, 1826. P.103-111 (Запісы. Кн.5. 1970. Мюнхэн. Б.150).
396Bandtkie J.S. Historta drukart w KrOlestwie Polskim i Wielkim Xi^stwie Litewskim... T.l-3. KrakOw, 1826.	. .
397 Dzialynski T. Zbi6r praw litewskich od roku 1389 do roku 1529. Tudziez rozprawy sejmowe o tychze prawach od roku 1544 do roku 1563. Poznan,
398 Wiszniewski M. Historya literatury polskiej. T.VHI. Literatura biatoruska. Krak6w, 1851.
399Тамсама. S.405-439.
He спынялі гэтае працы й тыя польскія гісторыкі й філёлягі, якія апынуліся ў межах Расейскай імпэрыі. Яшчэ перад Е.Бандтке Я.Лелевель у т. 1 гісторыі кнігадруку ў Полыпчы й ВКЛ400 дапоўніў сваіх папярэднікаў (Я.Гофмана й інш.) новымі дадзенымі пра друкарні ў Вільні (6.199-201), Любчы (6.201), Нясьвіжы (6.205-215), дадаўшы да іх друкарні ў Еўі, Магілёве (6.206) і г. д. Пасьля 1814 г. М.Палінскі ўлажыў бібліяграфію друкаў XVI — пач. XIX стст. у Беларусі й частцы ўсходняй Украіны401, аддзяліўшы іх ад агульнай бібліяграфіі ў Рэчы Паспалітай. С.Ліндэ ў 1815-16 іт. выступіў з колькімі дасьледаваньнямі з гісторыі беларускага пісьменства, значнейшае зь якіх — кніга пра Статут 1588 г.402. Настаўнік Віленскай гімназіі Г.Клімашэўскі выявіў у бібліятэцы двара Магілёўцы Ваўкавыскага пав. сьпісак Беларускага летапісу 1570-ых гг. і ў 1830 г. апублікаваў урывак зь яго з сваімі камэнтарамі403. Неўзабаве гісторык Т.Нарбут, назваўшы сьпісак гэты імем уласьніка двара — А.Быхаўца, апублікаваў поўны тэкст летапісу404.
Найбольш актыўным быў прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, гісторык-беларус І.Даніловіч. У польскім часапісе «Dziennik Wileriski» за 1823 і 1824 гг. ён надрукаваў лацінкай выяўлены ім Супрасьльскі сьпісак Беларускага летапісу 1446 г.405 Гэта была першая публікацыя беларускіх летапісаў, a ягоны артыкул пра гэты сьпісак406 і іншы пра ўсе ведамыя яму сьпіскі беларускіх летапісаў у часапісе «Atheneum»407 (паўтораны як прадмова да перавыданьня «Кгопікі» М.Стрый коўскага ў 1846 г.408 і ў карацейшай рэдакцыі па-расейску — у ЖМНІІ40’) запачаткавалі дасьледаваньне беларускага
400Lelewel J. Bibliograficznych ksi^g dwoje... T.l. Wilno, 1823.
401 Poliriski M. Notaty do bibliografii chronologicznej, 1509-1814. Spis ksiazek od wprowadzenia druku az do haszych czasdw wysztych z dntkami, kt6re istnialy lub istniej^ w Okr^gu Naukowym Biatoruskiem. Wilno, пасьля 1814 г. (Рукапіс бібліятэкі Віленскага Унівэрсытэту, DC-210).
402 Linde S.B. O Statucie Litewskim, ruskim jezykiem i drukiem wvdanym wiadomo^d, w Warszawie, 1816.	4	’
4°з Noworocznik Litewski na rok 1831. Wilno, 1830. S.93-102
404 Narbut T. Potnniki do dziejdw litewskich. Wilno, 1846.
••osy 1827 г. А.Марціноўскі зь Dziennik’a Wilehsk’ara выдаў яго асобнымі адбіткамі — Latopisiec Litwy i Kronika Ruska.