Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Беларуская мова ў апошніх, за рэдкімі выключэньнямі (публікацыі М.Доўнар-Запольскага й З.Даўгялы), болей ці меней падганялася пад нормы расейскага правапісу500, арыгінальныя загалоўкі (як, зрэшты, і ў творах мастацкай і інш. літаратуры) замяняліся на іншыя, расейскія, часам ня згодныя зь зьместам тэксту. Для вывучэньня мовы й пісьма помнікаў яны былі малапрыдатныя, што выклікала спэцыяльныя фотаклішныя выданьні як з помнікаў рукапісных501, так і друкаваных502.
Бібліяграфічныя працы й публікацыі твораў спрычыніліся да далейшага дасьледаваньня іх у розных аспэктах. Але, па-за «Словам аб палку Ігаравым», якое сталася аб’ектам увагі цэлага шэрагу аўтараў і стварыла сваю асобную гісторыю дасьледаваньня, такіх працаў было няшмат.
_ Адны зь іх, яшчэ прымыкаючы да бібліяграфіі, больш поўна апісвалі паасобныя рукапісныя кнігі ці зборнікі арыгінальнага й перакладнога пісьменства, дадаючы пры гэтым розныя іншыя ўвагі характару палеаграфічнага, моўнага, тэксталягічнага й г. д. (часта для мэтаў датаваньня твора ці адшуканьня крыніцы перакладу). Гэта артыкулы П.Пылаева — пра Аршанскае эвангельле XIV ст.503, П.Уладзімірава — пра беларускі пераклад Жыцьця Аляксея, чалавека Божага504, польскага аўтара А.Брукнэра — пра Наваградзкі зборнік Р.Уніхоўскага зь беларускім летапісам і рыцарскімі аповесьцямі505 й нек. іншыя, куды б мы аднесьлі таксама ўводныя часткі ўсіх працаў Я.Карскага пра мову помнікаў пісьменства, якія называем крыху ніжэй.
500Жураўскі А. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Менск, 1967. Б 253' Улаіцкк. C.11, 42, 140-144, 156-157, 209-210 іінш.
501 Соорнккь палеографйческнхь снммковь сь древннхь грамоть в актов-ь, храняіцнхся вь Вяленском Центральном архмві м Внленской публмчной бмбліотекь. Вып.1 (1432—1548 гг.). Внльна, 1884 г.; Радзнвнлловская нлн Кеннгсбергская літопнсь. Фотомеханмческое воспромзведеніе рукопнсн. СПб, 1902; Супрасльская рукопнсь. Труд СергІя Северьянова. Т.1. СПб, 1904 (Чэцьця на сакавік месяц кан. X — пач. XI ст.); Палеографнческія снммкм сь русскюсь грамоть, преммуіцественно XIV в’ / под ред. А.Н.Соболевскаго н С.Л.Пташнцкаго. СПб, 1903.
502 Сахаровь й. Образцы славяно-русскаго кнмгопечатанія с 1481 года. СПб. 1849; Пташнцкій С.Л. н Соболевскій А.й. Сборнмкь сннмковь сь славяно-русскпхь старопечатныхт. мзданій. 4.1, XV н XVI вйк. СПб, 1895.
503Пылаевь П. Опнсаніе пергаментнаго евангелія, храняіцегося в музеБ, состояшем прн Кіевской Духовной Академін // Труды Кіевской Духовной Академім. 1876. №12.
504 Владнміровь П. Жмтіе Св. АлексІЬя, челові>ка Божія вт> западно-русскомт, переводЬ конца XV в. П ЖМНП. 1887. Октябрь. С.250-267.
505 Bruckner A. Ein weissrussisher Codex miscellaneus der graflich-Raczyriski’scher Bibliothek in Posen // Archiv fur Slavische Philologie. Bd. IX. Berlin.
16. Зак. 5388
233
Другія — у гісторыка-літаратурным аспэкце з пазыцыяў панаваўшых тады біяграфічнага й культурна-гістарычнага мэтадаў літаратурнага дасьледаваньня разглядалі літаратурную, перакладчыцкую ці выдавецкую дзейнасьць паасобных пісьменьнікаў: яп. Макар і нямецкі аўтар Л.Гёц Кірылы Тураўскага506, І.Татарскі С.Полацкага507, Н.Нікольскі — Клімента Смаляціча508, П.Уладзіміраў — Ф.Скарыны509, М.Доўнар-Запольскі — В.Цяпінскага510.
Трэція дасьледавалі некаторыя жанры пісьменства. А.Папоў511 — палемічную літаратуру XV—XVII стст.; польскія літаратураведы І.Шараневіч512, С.Смолка513 й А.Прахаска514 — беларускія летапісы, парушыўшы “почтн полное молчаніе”, якое “о лнтовскнхь лгтопнсяхь долгое время было вь наук^”515. У рэцэнзіі на гэтыя працы516 й ва ўласным абагульняючым артыкуле расейскі гісторык І.Ціхаміраў51' пазнаёміў расейскую навуку з новымі польскімі працамі.
Іншыя рабілі спробы схэматычных і фрагмэнтарных гісторыка-літаратурных аглядаў. Ізноў жа (пасьля М.Вішнеўскага) сьпярша гэта была спроба ў польскай мове беларускага аўтара. Мы маем на ўвазе лекцыі эміграваўшага ў Аўстрыю А.Кіркора пра літаратуру славянскіх народаў, чытаныя ім у 1873 г. у Кракаўскім тэхнічна-прамысловым музэі й апублікаваныя ў наступным годзе асобнай кніжкай518.
506 Еп. Макарій... Goetz L.K. Die Echtheit der Monchsreden des Kirill von Turov // Archiv fiir Slavische Philologie. Bd. 27. Berlin, 1905. S.181-195.
507Татарскій й. Счмеонь Полоцкій (его жнзнь м діятельность). Москва, 1886.
so» Ннкольскій Н. 0 лмтературныхь трудахт» мчтр. Клммента Смолятмча, пмсателя ХП в. СПб, 1892.
50’ Владнміров-ь П. Докторь Францнскь Скорнна, его переводы, печатныя чзданія м языкь. СПб, 1888.
5Ю Довнаггь-Запольскій М. В.Н.Тяпннскій — переводчнкь евангелія на бЬлорусское нарЬчіе // йзв"Ьстія ОРЯС. Т.4. Кн.З. СПб, 18у9.
5іі Попов-ь А. йсторкко-лнтературный обзорь древне-русскчхт. полемчческмх-ь сочнненій протнвь латмнянь. Москва, 1875.
512 Szaraniewicz I. О latopisach і kronikach ruskich XV і XVI wieku, a zwlaszcza o latopisie «Wielikoho knia&twa litowskoho i zomojtskoho». Krakdw, 1882 (Osobne odbicie z Rozpraw Wydziahi filozof. Polskiej Akademii IJmiejejtnosci. T.XV).
513 Smolka St. Najdawniejsze pomniki dziejopisarstwa Rusko-Litewskiego. Krakow, 1890 (Odbicie z Wydziahi filolog. i bistor.-filozof. Polskiej Akademii Umiej^tnosci. Till. 1889).
514 Prochaska A. Latopis litewski. Rozbior krytyczny. LwOw, 1890.
5і5Карскій. Труды. C.208.	p
516 Тмхоміров-ь й. Два польскчхь труда о западно-русскнхь лЬтопчсяхь/7 ЖМНП. 1891. №2 і 1893. №5.
5і7Тнхоміров-ь й. О составі западно-русскмхь, такь называемыхь лмтсвскмхь лЬтопмсей // Ж.МНП. 1901. №3, 4 і 5.
518 Kirkor А.Н. О literaturze pobratymczych naroddw sfowianskich. Krak6w, 1874.
Тут, у першым разьдзеле, А.Кіркор даў кароткі нарыс гісторыі беларускай (і ўкраінскай) літаратуры ад «Слова аб палку Ігаравым» і да сяр. XIX ст. У расейскай навуцы падобную спробу ў 1888 г. зрабіў ужо згадваны намі А.Архангельскі. Праўда, ягоныя «Очеркн нзь нсторін западно-русской лнтературы XVII вв.» напісаныя ня столькі ў гісторыка-літаратурным, колькі ў гісторыка-царкоўным пляне, што аўтар і сам падкрэсьліў у падзагалоўку нарысаў — «Борьба сь католнчествомгь н западно-русская лнтература конца XVI — первой половнны XVII вЬка». Але, дасьледуючы царкоўную гісторыю, у сувязі зь ёю ён закранае й гісторыю кірылаўскага кнігадруку й літаратуры, хоць бы сабе толькі й палемічнай і вучэбнай. Гісторыка-царкоўным плянам дасьледаваньня тлумачацца й дзьве другія асаблівасьці нарысаў А.Архангельскага: іхная абмежаванасьць да аднаго стагодзьдзя (ад Люблінскай вуніі 1569 г. да сяр. XVII ст.) і аб’яднаньне ў “западно-русскую” літаратуру літаратураў беларускай і ўкраінскай.
Урэшце, былі працы, прысьвечаныя разгляду мовы. Колькі зь іх — у паасобных творах з царкоўнаславянскай мовай: І.Сразьнеўскага — мовы Тураўскага эвангельля XI ст.519, М.Карпінскага — Камянецкай Чэцьці 1489 г.520, Я.Карскага — Летапісу Абрамкі521. Апошнія два аўтары выдзелілі й падкрэсьлілі ў царкоўнаславянскай мове дасьледаваных імі рукапісаў розныя беларусізмы: М.Карпінскі асобна выпісаў слоўнічак беларускіх слоў522, Я.Карскі зьвярнуў увагу на беларусізмы ў фанэтыцы, марфалёгіі й сынтаксу, у канцы дадаў “указатель более рМкіхь [...] словь н выраженій”, Большасьць жа працаў дасьледавала “древнее западно-русское нарічіе”. Пераважна гэта працы Я.Карскага. Ягоны рэфэрат IX архэалягічнаму зьезду ў Вільні на тэму «Что такое древнее западно-русское нарічіе» (на які мы ўжо мелі выпадак паклікацца). У ім выдатны беларускі філёляг, на аснове мовы помнікаў беларускага пісьменства (юрыдычных актаў XIII—XVI стст., Наваградзкага зборніка Р.Уніхоўскага, перакладаў Ф.Скарыны й г.д.), вылучыў “главнейшія черты
519 Срезневскій й. Сведенія н заміткм о малонзв4стныхі> н немзвістныхь памятнккахь. Вып.2. СПб, 1876. С.120-134.
' 520 Карпннскій М. Западно-русская Четья 1489 года II Русскій Фнлологнческій BtcTHnKb. Т.ХХІ. .Варшава, 1889. С.59-86.
521 Карскій Е. Особенностн пмсьма м языка рукопнснаго сборннка XV ві>ка, нменуемаго лЬтопнсыо Авраамкн. Варшава, 1899 (Труды. Б.345-372).
522С.76-84.
стараго западнорусскаго нарічія”, у агульных рысах паказаў, як “постепенно появнлнсь особенностн” й “образовалось” гэтае “нарічіе, родоначальннкь нын^шннхь білорусскнхь говоровь”, і як яно “стало языком-ь государственным'ь ] в-ь JImtbV’. Тады ягоныя працы, у каторых ён грунтоўна дасьледаваў мову паасобных помнікаў: катэхізмаў С.Буднага (1562 г.) і вуніяцкага 1585 г.523, беларускіх летапісаў XV—XVI стст. (сьпіскі Красінскага, Слуцкі, Смаленскі й Наваградзкі)524, перакладаў у беларускую мову псалтыра (рукапісы 1-ай пал. XVI і пач. XVII стст. был. Румянцаўскага музэю ў Маскве №335 і 10 1 7)525, аповесьцяў пра Пакуты Хрыста, Трох Каралёў і Аляксея, чалавека Божага526, сказаньня пра Сівільлю-прарочыцу527 й інш. У кожнай працы Я.Карскага дасьледуюцца фанэтычныя, марфалягічныя і ў меншай меры сынтаксычныя рысы старабеларускай мовы, робяцца ўвагі да гісторыі пісьма ці друку, у канцы прыкладаецца “спнсокь более рідкнхь словь”.
Для тлумачэньня лексыкі юрыдычнага пісьменства (патрэбу ў гэтым мелі галоўна гісторыкі) былі падрыхтаваныя спэцыяльныя слоўнікі. Найранейшы — «Алфавітный указатель старннныхь бЬлорусскнхь словь, нзвлеченныхь нзь актовь, относяіцнхся кь історін Западной Россін» — уложаны ў 1857 г. у Мсьціславе ведамым беларускім лексыкографам І.Насовічам. Слоўнік гэты, у якім тлумачыцца каля 12 000 рэестравых слоў XIV—XVII стст. (паводле апублікаваных у 1846-53 гг. АЗР, тт.1-5), быў высланы аўтарам у Пецярбурскую АН, там атрымаў высокую ацэну філёлягаў А.Вастокава, І.Сразьнеўскага й М.Каркунова, але сьвету ня ўбачыў528. Другі слоўнік, М.Гарбачэўскага, быў выдадзены529.
523Два памятнкка стараго западно-русскаго нар^чія: 1) Лютеранскій катнхмзмсь 1562 года н 2) Католнческій катвхмзксь 1585 г. // ЖМНП, 1893, август. С.406-430 (Труды. С. 188-207).
524 О языкі> такь HasbiBaeMbixt лмтовскнхь літопнсей. Варшава, 1894 (Труды. С.208-244).
5253ападно-русскія переводы псалтырн вь XV—XVII вв. Варшава, 1896 (Тут разглядаюцца таксама 8 рукапісных і 14 друкаваных беларускіх псалтыроў у царкоўнаславянскай мове).
52(,3ападно-русскій сборннк-ь XV в. прннадлежатій Нмператорской Публнчной бмбпіотекі. Q.I. №391. Палеографнческія особенноств, составь н языкь рукопмся. СПб, 1897 (Труды. С.263-315).	.