Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
406 Danitowicz I. Latopisiec Litewski na pocz^tku XV wieku... // Dziennik Wilertski 1823. T.3. S.241-265.
407 Danitowicz I. Wiadoma^ci o wtaiciwych litewskich latopiscach. 1841. №6. S. 132-29.
408T.l. Б.31-63.
409 1 840 r. №11 — Данкловмчт, Я. O лмтовскюсь л%топксяхь.
летапісаньня. 3 выдатнейшых бібліяграфічных працаў пяру І.Даніловіча належыць найранейшае алісаньне рукапісных сыііскаў і друкаваных выданьняў Статутаў ВКЛ410, а таксама апісаньне 2383 актаў і іншых пісьмовых крыніцаў з гісторыі Беларусі за час ад Гэрадота да 1569 г. зь пераказам іхнага зьместу або публікацыяй поўных тэкстаў ці ўрыўкаў зь іх4П.
Спарадычна з дасьледаваньнямі помнікаў беларускага пісьменства X—XVIII стст. польскія аўтары выступалі й пазьней. Але адгэтуль найбольш зацікавілася імі расейская навука.
Перад тым, як перайсьці да канкрэтных фактаў, зьвязаных з вывучэньнем беларускага пісьменства ў расейскай навуцы, ня будзе лішнім нагадаць, што ў расейскай гістарыяграфіі азначанай пары панавала вялікадзяржаўная школа з прыдадзенай да яе ў 2-ой пал. XIX ст. “западно-русской” канцэпцыяй у дачыненьні да Беларусі.
Беларускі гістарычны працэс ва ўсіх ягоных сфэрах, паводле гэтае школы, разглядаўся ў рэчышчы “обшерусскаго”; у лепшым выпадку на аснове тэрытарыяльнага прынцыпу было дазволена вылучаць яго ў “западно-русскую” частку “обіцерусскаго” працэсу. Таму расейскія гісторыкі й філёлягі (хацелі яны гэтага ці не хацелі), укладваючы свае дасьледаваньні ў схэму вымогаў гэтае гістарыяграфічнае школы, у канцавым выніку павінны былі прышчапляць погляд, што Беларусь — не апрычоны край, а Расея, ейная складовая частка (“нсконная часть еднной н неділнмой Россін”, “ее западная окранна”); беларуская мова — дыялект “едннаго обіцерусскаго языка”; а беларускае пісьменства — тэрытарыяльная часгка пісьменства расейскага.
3 гэтай мэтаю ў расейскай навуцы ўсталявалася й адпаведная вялікадзяржаўна-шавіністычная тэрміналёгія: Беларусь — “Западная Россія” (ці “Русь”), “Западно-русскій край”, “Сіверно-Западный край Россін”, калі ня проста “Россія”; старая беларуская літаратурная мова — “древнее западнорусское (зрэдку — “бьлорусское”) на-
410 Opisanie bibliograficzne dot^d znanycii egzemplarzy Statutu Liiewskiego, r^kopiimiennych i edycyi drukowanych ak. w ruskim oryginalnym, jako tez Solskim i tacitiskim j^zyku H Dziennik Wiletiski. T.l i 2. 1823.
karbiec dyplomatdw papiezskich, cesarskich, kidlewskich, ksi^zeczych, uchwal narodowych postanowiert rdznych wiadz i urz^dow, postuguj^cych do krytycznego wyjasnienia dziejdw Litwy, Rusi Litewskiej i oSciennych im kraj6w. Zebra! i w trzeicia opisal Ignacy DaniJowicz. T.l, 2. Wilno, 1860, 1862.
річіе”412; а старое беларускае пісьменства — “древняя западно-русская (часта — “древнерусская”, “русская” ці “россійская”) пнсьменность”.
Выходзячы з такіх пазыцыяў, галоўная, калі не адзіная, мэта вывучэньня помнікаў старога беларускага пісьменства — неяк улучыць іх у расейскую гісторыю. Дзеля гэтага зь іх выбіраліся тыя помнікі, якія з большым ці меншым праўдападабенствам маглі быць выданыя за расейскія. Так усё беларускае пісьменства ў царкоўнаславянскай мове за 800 год (XI—XVIII стст.) — хоць яно й было прадуктам духовае творчасьці не расейскага, а беларускага народу на ягонай беларускай зямлі, нат па-за дзяржаўнымі межамі Расеі й па-за межамі юрысдыкцыі расейскае царквы — было улучанае ў пісьменства расейскае.
Таму, што з помнікамі беларускага пісьменства ў нацыянальнай беларускай мове, асабліва пісьменьнікаў неправаслаўных, гэтага ўжо зрабіць было немажліва, імі цікавіліся мала й ня столькі з гледзішча гісторыі пісьменства, як помнікамі “западно-русскаго нарічія” ці помнікамі “русской” гісторыі, пераважна царкоўнай.
Па-за ўвагаю вывучэньня засталося ўсё беларускае пісьменства XV—XVIII стст. у другой царкоўнай мове — лацінскай; галоўным чынам, пісьменьнікаў каталікоў, вуніятаў і пратэсгантаў. У Расеі такога пісьменства не было, і яго не было куды ўлучаць. 3 часам як беспрытульнае яно часткова было ўлучанае ў лацінскае пісьменства польскае, а яшчэ пазьней і літоўскае, хоць апошнія й не прысвоілі сабе ўсе ягоныя помнікі, якія й дагэтуль нікуды не належаць.
412 Імя гэтае ў расейскай навуцы замацавалася не адразу. Праф. Я.Карскі ў рэфэраце «Что такое древнее западнорусское нар^чіе», чытаным у 1893 г. на 9-ым архэалягічным зьезьдзе ў Вільні (Труды IX археологмческаго стЛізда вь ВялыгЬ / под ред. граф. Увароаой н С.С.Слуцкаго. Т.2. Москва, 1897. С.62-70; перадрук: Карсккй. Труды. С.253-262), адзначыў, што ў кан. XVIII — пач. XIX стст. некаторыя расейскія аўтары (І.Штрытэр, М.Грэч) называді яг блізкай да польскай мовы (“несколько подходмть кь польскому языку” — Штрнттер. Огшсаніе... C.193). Сьледам за імі тое ж паўтаралі й некаторыя польскія філёлягі (Ліндэ: tak bardzo do polszczyzny zblizony dyaiekt — Карскнй. Труды. C.254). У працах зноў іншых расейскіх аўтараў (Кэпэна, Сахарава. Каратаева) яна менавалася “лнтовско-русскнмь языкомт,” Былі й такія, што не знаходзілі для яе нейкага ймя, бо, паводле іх, — гэта “язык-ь", якім “някто нккогда не говоршгь н не говорнть... (такь какь оігь предсіавляеть) самую отвратнтельную смфсь, какую только можно себі представнть н какая когда-лмбо сутествовала на Руся” (Бодянскій О. О монхь понскахь вь Познанской бнбліотекЬ // Чтенія. 1846. №1. С.ХІХ).
У рамех абавязваючых вымогаў (іншым разам з большымі ці меншымі выламамі зь іх у кірунку набліжэньня да навуковае аб’ектыўнасьці) у расейскай (як і ў польскай) філялёгіі й гісторыі, само сабою зразумела — у расейскай (ці польскай) мове над вывучэньнем помнікаў беларускага пісьменства старажытнай пары працавалі й самі беларусы453.
Калі аднак адкінуць палітычную тэндэнцыю гэтых дасьледаваньняў, ейную сьведамую ў дачыненьні да беларускага пісьменства абмежанасьць, якія гісторыю беларускага пісьменства паказваюць ня толькі ў скажоным сьвятле, але й наагул поўнасьцю яе адмаўляюць, — то тады пры ўсім гэтым, у нетрах наўмысна параскіданых фактаў зь “зьліквідаванай” гісторыі беларускага пісьменства мы ўсё ж можам знайсьці нямала розных інфармацыяў пра паасобныя помнікі беларускага пісьменства й нат спробы сыстэматызацыі й тэматычнага дасьледаваньня іх.
Пачатак тых інфармацыяў і дасьледаваньняў у г. зв. “славяно-русской” бібліяграфіі, дзе ў ліку друкаваных “славяно-русскнхь” кніг кірылаўскага шрыфту было выяўлена, зарэгістравана й апісана шмат і беларускіх старадрукаў. У расейскай бібліяграфіі яны рэдка калі азначаныя як беларускія ці «западно-русскія»; часьцей за ўсё беларускія кнігі там самі сябе выяўляюць — месцам свайго друку, мовзю й аўтарам.
Эпізадычна яны спатыкаюцца ўжо ў папярэднікаў «славяно-русской» бібліяграфіі — у С.Мядзьведзева414, І.Штрытэра415, П.Аляксеева416, яп. Дамаскіна417 й некаторых іншых, але найболей іх можна знайсьці ў працах В.Со-
413 Да ўжо названага намі І.Даніловіча гэта будуць І.Грыгаровіч, І.Насовіч, А.Кіркор, М.Гарбачэўскі, Л.Паеўскі, А.Сапуноў, Я.Карскі, М.Доўнар-Запольскі, А.Ельскі і інш.
414 Рукапіснае «Оглавленіе кнмгь кто нхь сложнль», уложанае ў кан. XVII ст. вучнем С.Полацкага паэтам С.Мядзьведзевым (друк: Оглавленіе кнкгь кто нхт> сложшгь, составпль Снльвестрь Медв^девь. Йздалт> В.Ундольскій. Москва, 1846 — адбітка з Чтенія. 1846. №3).
415 Штрпттер й. Опмсаніе перваго нзданія вт> печать перевода на россійскій языкь свяіценной бнблім в-ь 1517—1519 годахь // Опыть трудовь Вольнаго Россійскаго Собранія прм Нмператорскомт. уннверснтеть 4.6. Москва, 1783. С.177-194.
416 Алексоев П. Рассмотреніе славеяской старопечатной кннгм Апостола, которая справлена Докторомт> Францкскомь Скоряною мзь Полоцка; напечатана вь Внльн% вь 1525 г... // Тамсама. С.195-204.
417 Епмскоггь Домаскннть. Бнбліотека Россійская.. 1785 г. (2 урыўкі з рукапісу працы апублікаваныя ў ПДПЯ. Т.ХІ. 1881 і ў Чтенія. 1891. №1).
пікава418, І.Сахарава419, В.Ундольскага420 й І.Каратаева421. Прычым, В.Сопікаў, які апісаў болей за 100 беларускіх выданьняў у 1-ай частцы свае бібліяграфіі 1491—1700 гг. (у альфабэтным сьпісе) для кніг, якія ён уважаў за “прерйдкія” ці “чрезвычайно рідкія” (Ш.Фэоля, паасобныя кнігі Ф.Скарыны, С.Буднага й інш.), даў больш падрабязнае апісаньне, часам з выпісамі цытатаў і ўвагамі пра мову. Апісаньні І.Сахарава (друкі 1491—1635 гг.) і В.Ундольскага (1491 — 1864 гг.) ляканічныя (В.Ундольскі нават не падае месца друку), аднак яны больш дакладныя й дапоўненыя выданьнямі, адсутнымі ў В.Сопікава. «Хронологнческая роспнсь...» І.Каратаева мала паўнейшая ад І.Сахарава й В.Ундольскага, але ягонае «Опнсаніе...» (асабліва выданьня 1883 г.) падае ня толькі месца й год друку кнігі, імя друкара, бібліятэку апісванага ім экзэмпляра й інш. дадзеныя, але й раскрывае склад кнігі, прыводзіць прадмовы, паслоўі й г. д.
У шматтомнай польскай бібліяграфіі К.Эстрайхэра422, якая ад 1872 г. пачала выходзіць па-за межамі Расеі, апісаньні кірылаўскіх беларускіх друкаў скупыя й няпоўныя; затое тут ёсьць беларускія выданьні лацінскім шрыфтам, у беларускай і лацінскай мовах. Польскі аўтар, на жаль, канкуруючы з аўтарамі “славяно-русской” бібліяграфіі, уважае, што “ўсе гэтыя друкі (і лацінскім і кірылаўскім шрыфтамі. — А.К.), пачынаючы ад Фэолевых... зьяўляюцца бясспрэчна й вылучна ўласнасьцю полыжае літаратуры”423.
Амаль адначасна з нарысамі “славяно-русской” бібліяграфіі ў друку зьяўляліся й бібліяграфічныя апісаньні ці каталёгі выдатнейшых старых бібліятэк, архіваў і пазьнейшых зь іх збораў, на якія “славяно-русская” бібліяграфія абапіралася. Працы гэтыя расшырылі межы бібліяграфіі, дадаўшы да апісаньняў старадрукаў апісаньні помнікаў рукапіснага пісьменства. Найперш — у Расеі й на Ўкраіне тых сховішчаў, куды ў часе вывазаў зь Беларусі найболыц
418 Опыть россійской бмбліографім... Собранный мзь достовЬрньось нсточннков"ь
Васнльемь Сопкковым-ь. 4.1. СПб, 1813 (2-ое выданьне — СПб, 1904).
419 Сахаровь М. Обозреніе славяно-русской бнбліографін. Т.1. СПб, 1849.
420 Ундольскій В. Очерісь славяно-русской бмбліографін. Москва, 1871.
421 Каратаевь й. Хронологмческая роспнсь славянскммь кнмга^, напечатаннымь кмрнлловскнмн буквамм, 1491—1730. СПб, 1861; яго ж: Огмсаніе слвянорусскмх-ь кннгь, напечатанныхь кмрнлловскммм буквамм. Вып.1. С 1491 по 1600 г. СПб, 1878; яго ж: Опнсаніе славяно-русскнхь кннгь, напечатанньіхі> кмршыовскнмн буквамм. Вып.1. С 1491 по 1652 г. СПб, 1883.