Крокі гісторыі
Аўген Калубовіч
Памер: 288с.
Мінск 1993
АШ. §255; Мальдзіс А. Тры месяцы... Б.236.
зіз Кнмга. Сб.8. 1963. С.293-295.
3,4 Мальдзіс А. Тры месяцы... Б.204-206.
(ф.834 — был. Пецярбурскага Сыноду, і інш.) і ў Новасібірску — у Дзяржаўнай Публічнай Навуковай бібліятэцы Сібірскага аддзелу AH СССР (у абодвух зборах М.Ціхамірава). •
Найболыпыя зборы беларускіх старадрукаў сабраныя ў аддзелах рэдкай кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі СССР і Дзяржаўнага гістарычнага музэю СССР у Маскве, Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкі ймя Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе; меншыя — у Бібліятэцы AH СССР у Ленінградзе й Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве.
Помнікі старога беларускага пісьменства ёсьць і ў іншых сховішчах СССР — у бібліятэках Ленінградзкага315 й Саратаўскага316 ўнівэрсытэтаў, у Дзяржаўным архіве Калінінскай вобласьці317 і г. д. Іх знаходзяць яшчэ цяпер так далёка ад Беларусі, як на самай поўначы Архангельскай вобласьці й Комі АССР318, каля воз. Байкал у Бурацкай АССР319 і іншых месцах.
315 Да папярэдніх інфармацыяў дадамо: Перетц В. Украінськн та білоруськм стародрукм в бібліотеці Ленінградського універснтету // Бібліологнчні вістн(Кмів). 1924. 4.1-3. С.168-178. У 1963-69 гг. сюды з савецкай поўначы дадаткова прывсзена 15 кніг XVI—XVII стст , аыдадзеных у друкарнях Вільні, Магілёва, Куцейны й Заблудава (Горфункель А. Каталог кнмг кмрклловской печатн 16-17 веков. Ленмнград 1970. №№5, 16, 18, 21, 23-25, 34, 37, 126, 136, 242, 249 і 192).
316 Кузнецова Ю. Украінськм та білоруськм вндання XVI—XVII стст. у бібліотеці Саратовського універснтету // Бібліолопічні вістм. 1928. №1. С.33-38.
317 Археографмческнй ежегодннк за 1960 год. Москва, 1962. C.215.
318 Труды Отдела древнерусско.і лнтературы Ннстнтута русской лмтературы AH СССР. T.15. Москва. 1958 С.408і
319 Археографвческяй ежегоднкк за I960 год. C.21S і 369.
2 .ДАСЮЛЕШНІ СТАН ВЫВУЧЭНЬНЯ ПОМНІКАЎ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА X—XVIII СТСТ.
(ГІСТАРЫЯГРАФІЧНЫ АГЛЯД)
Гістарыяграфіі нашае тэмы няма, калі ня браць на ўвагу паасобных бібліяграфічных нататак безь якіх-небудзь абагульненьняў ці, надварот, абстрактных і апрыёрных разважаньняў бяз сувязі іх з фактамі літаратурнага працэсу. Мы можам назваць тут адно нарыс Ю.Пшыркова пра гісторыю вывучэньня “дакастрычніцкай” беларускай літаратуры320. Часткава ён закранае й літаратуру старажытнае пары. Аспэкт ягоны аднак крыху іншы ад нашае тэмы: ён гісторыка-літаратурны, і таму яго амаль не цікавяць пытаньні мовы. Пры гэтым трэба дадаць, што і ў сваім аспэкце гістарыяграфія Ю.Пшыркова, хоць і мае ў сабе карысныя інфармацыі й абагульненьні, тычыцца галоўна пісьменства XIX — пач. XX стст., і ў ёй аўтар дужа мала аддас ўвагі пісьменству X—XVIII стст. ды абмяжоўвае свой разгляд вылучна да пазьнейшае (падрасейскае) пары, пачынаючы яго ад кан. XVIII ст.
У пару ВКЛ
У запраўднасьці пачаткі вывучэнькя помнікаў беларускага пісьменства X—XVIII стст. і іхнае мовы (хоць і не заўсёды з навукова-дасьледчымі мэтамі, а часам дзеля іншых практычных патрэбаў) сягаюць у сярэднявечча. Зусім натуральна: іх кладуць самі беларусы.
He пазьней за XV ст. узьнікае бібліяграфія. За яайстарэйші ; бібліяграфічныя працы трэба ўважаць бібліятэчныя каталёгі (“спнсанін кннгь”) і “рэестры справь” у архівах. Найболып цікавыя з раньніх каталёгаў, выяўленых дагэтуль — гэта “спнсанін кннгь” у бібліятэках: Траецкага манастыра ў Слуцку321, уложанае ў 1494 г. архімандрытам
320 Пшыркоў Ю. Гістарыяграфія беларускай дакастрычніцкай літаралуры // Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т.1. Менск, 1968. Б. 13-52.
321 АЗР. Т.1. №115.
манастыра Язэпам Слуцкім322 — першым ведамым нам беларускім бібліёграфам; вялікага князя ў Вільні, уложанае невядомай асобай у 1510 г.323; Дабравешчанскага манастыра ў Супрасьлі, уложанае ў 1557 г. архімандрытам манастыра Сяргеем Кімбарам324 (а два другія каталёгі гэтай бібліятэкі — 1645325 і 1668326 гг. — невядомымі манахамі).
Назвы кніг у тых каталёгах, як правіла, неарыгінальныя, а такія, якія ўжываліся тады ў беларускім штодзённым ужытку — «Кннжка Ліствнца», «Зморагдь» (катал. 1494 г.), «Кннга Асафь н Хоженіе Даннлово — увь одном-ь соборннку» (катал. 1557 г.), «Лекснконь» (катал. 1668 г.) і г. д. У кожным каталёгу свая клясыфікацыя кніг і інфармацыі пра іх. У архім. Язэпа кнігі падзеленыя на дзьве часткі: на кнігі, зь якімі яму “достался манастырь”, і на кнігі, якія папоўнілі бібліятэку за гады ягонага архімандрыцтва. Па-за гэтым — скупыя ўвагі, накшталт “Мнней дванадцать”, “Апостоль тетрь а другій опракось”. Каталёг бібліятэкі вялікага князя ў Вільні мае іншую клясыфікацыю: «Реестрь кннгь рускнхь» (г. зн. беларускіх), «Реестрь латынскіхь кннгь», «Реестрь кннгь, што пань его ммлость у Петрнкове купнль» і «Реестрь чешскнхь кнмгь». Значна больш інфармацыяў пра кнігі ў каталёгу архім.Сяргея. Тут асобна апісваюцца кнігі ў кіанастырскай царкве і ў бібліятэцы; бібліятэчныя кнігі падзеленыя на «Кннгн старыя», якія зьявіліся ў бібліятэцы за першыя 33 гады існаваньня манастыра (1498—1531), і «Кннгн новыя», якімі бібліятэка пабольшылася за наступныя 24 гады. У апісаньні кніг розныя дадзеныя: грэцкія й лацінскія кнігі вылучаныя асобна (у каталёгі 1645 і 1668 гг. яны — творы Ксэнафонта, Плутарха, Цыцэрона, Авідыя, Сэнэкі, падручнікі граматыкі, гісторыі, арытмэтыкі, гэамэтрыі й інш. — унесеныя з арыгінальнымі назвамі); друкаваныя кнігі пазначаныя як “бмтыя” (ці “друкованыя” або “друку Скорннннаго” — каталёгі 1645 і 1668 гт.); поруч “старыхь”, “паркгамннныхь”, кнігі “новыя”, “новонапнсаныя” ў манастыры. У шэрагу выпадкаў паказана паходжаньне кніг — прэзэнты зь іншых бібліятэк, аб чым ужо была мова (Гл. с.173 гэтага выданьня).
322 Пазьнейшы смаленскі япіскап, а ў 1498—1501 гг. праваслаўны мітрапаліт ВКЛ Язэп I Баўгарыновіч, празваны так за ягонае пасьлядоўніцтва прыхільніку вуніі з Рымам мітр. Рыгору Баўгарыну (1458—1473 гт.).
323 Бнбліографь (СПб). 1888. №1. С.4-7.
324 АСД. Т.9. №20.
325Тамсама. №59.
326Тамсама. №68.
У каталёгу 1645 г. аднатаваныя кнігі, каторыя ў 1656 г., у часе вайны з Масковіяй, Moskwa wzi^la.
3 рэестраў юрыдычных актаў у першую чаргу трэба згадаць часткавыя ці поўныя рэестры дакумэнтаў пры кнігах ЛМ. «Реестрь справь важнейшнх-ь в той кннзе, то есть лнстовь судовыхь, данннь н потверженей, окромь отправы двору господарского, арендь н нншнхь непотребныхь справь» — першыя 6 аркушаў Кнігі Запісаў 4 (1486—1490). «Реестрь всяхь справь вь той Мэтрыце впнсаныхь» першыя 23 аркушы Кнігі Запісаў 6 (кан. XV — пач. XVI стст.). I г. д. Імёны некаторых укладчыкаў тых рэестраў устанавіў і ў згадваным рэфэраце327 назваў З.Даўгяла: то былі перапішчыкі старэйшых кніг ЛМ пры канцылярыі Л.Сапсгі Вышчынскі, Гяскоўскі, Каралеўскі, Мархач, Пашкевіч, Радзецкі, Яцыніч і інш. Нам ведамы таксама рэестар земскіх актавых кніг Віцебскага ваяводзтва XVI—XVII стст. (87 назваў каля 100 кніг), уложаны земскім пісарам ваяводзтва К.Войнаю328.
Шмат інфармацыяў бібліяграфічнага характару з аналізам зьместу й стылю мовы паасобных твораў ёсьць у беларускай палемічнай літаратуры XVI—XVII стст. — навуковай і публіцыстычнай.
Наступны этап працы — адшукваньне й публікацыя старых і рэдкіх твораў арыгінальнага беларускага пісьменства з рукапісаў, якія ў часе публікацыі ўжо нялёгка было знайсьці й якія дзеля таго маглі загінуць для пісьменства. Пачатак гэтаму паклаў Ф.Скарына, апублікаваўшы ў 1522 г. у «Малой подорожной кннжце» (у частцы «Акафнсты») дзьве малітвы Кірылы Тураўскага (да Архангелаў і Апосталаў329).
У 1596 г. у друкарні Віленскага Траецкага манастыра былі выдадзеныя «Молнтвы повседневные». У гэтай кнізе, побач малітваў выдатнейшых грэцкіх царкоўных паэтаў і новых малітваў пры літургіі нявыясьненага аўтарства, на аркушах 1—72 другой асобнай фаліацыі асобным разьдзелам (дзеля чаго няма сумніву — і асобнай адбіткай-кніжачкай) апублікаваныя «Молмтвы на всю седммцу. Твореніе святаго отца нашего Кнрнлла ннока»330). 3 прысьвячэньня да 2-га выданьня кнігі («Молнтвы повседневные... Выдрукованы... в
327Гл. с.177 гэтага выдакьня.
328 ЙЮМ. Т.28. С. 103-107.
329Journal. Vol.II. No.4. P.347 і 356.
330 Каратаевь. № 140.
Внльнн, в друкарнн дому Мамоннчов. Року 1601»331) мы даведваемся, што 22 творы Кірылы Тураўскага, якім у тым часе было ўжо болей за 400 год, «оув одну громаду [...] зобравшн н не мало ся потруднвшн [... ] зь друку выда» Лявон Мамоніч. (У XVII і XVIII стст. яны яшчэ шмат разоў перавыдаваліся.)
Ня меней паіпчасьціла й словам, пахвалам і павучэньням Кірылы Тураўскага, якія, праўда, часьцей упісваліся, разам з словамі Яна Залатавуснага, Васіля Вялікага, Рыгора Дваяслова, Ахрэма Сірына й інш., у розныя рукапісныя хрэстаматыі выдатнейшых царкоўных красамоўцаў — у «Златоусть» XVI ст. (был. ВПБ, 'Добрянскій, №256)332, у «Мзмарагдь», уложаны ў 1593 г. у Супрасьльскім манастыры Іванам Праскураю (был. ВПБ, Добрянскій, №240) і г. д. Аднак у 1569 г. у Заблудаўскім Вучыцельным Эвангельлі (невядома з чые ініцыятывы — выдаўца й рэдактара кнігі, гэтмана ВКЛ Р. Хадкевіча, хто “Bocxortxb еже бы слово Божіе розмножнлося н наоученіе людем закону греческаго гпіршіося повеліль есмн оучнннвшн варстат друкарьскій [... ] выдруковатн сію кннгу”333, ці зь ініцыятывы друкароў ягонае друкарні І.Фёдарава й П.Мсьціслаўца) было апублікаванае «Кнрнла, недостойнаго мннха. Слово на Вознісеніе ГосподнЬ»334, пазьней паўторанае ў Вучыцельных Эвангельлях В.Гарабурды335 й братоў Мамонічаў336. У Віленскім «Златоусте» 1798 г. апублікаваныя словы На Праводную нядзелю337 й На нядзелю расслабленага338, а ў Супрасьльскім «Златоусте» 1792 г. пад ягоным імем — слова «0 небесныхь
331 Каратаевь, №168, памылкова датаваў іх 1602 годам, бо ўсе бачаныя ім экзэмплярьі кнігі ў бібліятэках Масквы й Пецярбургу былі з выдранымі тытульнымі аркушамі. Поўны экзэмпляр гэтага выданьня ёсьць у бібліятэцы Упсальскага ўнівэрсытэту ў Швэцыі (Каталёг Л.Чэльбэрга, №10).
' ёсьць словы ягоныя «В неделю мясопусноую», «О слепцн», <О снятін твла Хрмстова са кр(е)ста й о міроносмцах», «О расслабленнім», «На Вознесеніе Господне» й Пахвала айцам Нікейскага сабору.
333 3 прадмовы да кнігі Р.Хадкевіча (Каратаев-ь, C.165).
334 Каратаевь. №75.