Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
й прывілеі вялікіх князёў Аляксандра, С.Баторага й Жыгімонта Вазы2".
Дзе цяпер помнікі беларускага пісьменства XV—XVIII стст.
Працэс пошукаў і выяўленьня іх далёка не закончаны: беларускіх дасьледчыкаў тут чакае вялікая праца. 3 таго ж, што нам ведама дагэтуль, можна сьцьвердзіць, што пасьля столькіх выпадкаў гібелі іх у пажарах і войнах, пасьля бясконцых вывазаў і нішчэньняў, у самой Беларусі іх засталося мала, у БССР — яшчэ меней.
У Менску яны захоўваюцца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, Фундамэнтальнай бібліятэцы АН БССР, Дзяржаўным гістарычным музэі БССР і Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР. Дзяржаўная бібліятэка з рукапісных кніг мае ўсяго зь дзясятак богаслужбовых і царкоўна-павучальных помнікаў перапішчыства XVI—XVII стст.300 ды гэтулькі ж старадрукаў XVI ст. з друкарняў Ф.Скарыны ў Празе, Р.Хадксвіча ў Заблудаве й братоў Мамонічаў у Вільні301. Яшчэ меней іх у Фундамэнтальнай бібліятэцы АН302. У дзяржаўным музэі ёсьць невялікая калекцыя дакумэнтаў XVI—XVIII стст., колькі рукапісных кніг і паасобныя выданьні XVI—XVIII стст. з друкарняў Заблудава, Вільні, Куцейны, Магілёва, Нясьвіжу, Горадні, Полацку, Супрасьля303. Болылы збор дакумэнтаў мае Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР, створаны ў 1963 г. з фондаў был. Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву БССР у Магілёве, старажытных актаў ягонага філіялу ў Горадні й Дзяржаўнага архіву Менскай вобласьці (тут і ф. 694 — был. Нясьвіскага архіву, вывезенага ў 1939 г,304).
Калекцыю дакумэнтаў XVI—XVIII стст. і старадрукі XVII—XVIII стст. з Горадзенскіх друкарняў мае Дзяржаўны гісторыка-архэалягічны музэй у Горадні305.
299 ЛіМ. 1965. 17 жніўня.
з°°Працы Інстытуту мовазнаўства АН БССР. Вып.4. Менск, 1957. Б.70, 79.
зоі БелСЭ. Т.2. Б.326
302 Тамсама. G.328.
зозтамсама. Т.4. Б.228-229.
304 Невядома аднак, ці сюды перададзены ўвесь Нясьвіскі архіў. У савецкіх інфармацыях гэты фонд Радзівілаў, які “складае амадь чатыры вагоны дакумэнтаў”, мянуецца “фамільным” (Бедарусь. Менск, 1955. №9. Б.32), хоць у навуковай літаратуры за ўласна “фамільныя фонды” Нясьвіскага архіву ўважаецца толькі малая ягоная частка, куды, паводле Іконьнікава (т.1, кн.2, 6.1239-1241), з усіх 254 846 дакумэнтаў у 1867 г. належала 14 800.
305БелСЭ. Т.4. Б.19.
Непараўнана болей помнікаў старога беларускага пісьменства ў Вільні, якая пасьля і-ай сусьветнай вайны была пад Польшчаю, а пасьля 2-ой — у межах Літоўскай ССР. Тут рукапісныя кнігі, дакумэнты й старадрукі ў беларускай, царкоўнаславянскай, лацінскай і інш. мовах сабраныя ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літоўскай ССР і рукапісным аддзеле Бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту.
Зборы акадэмічнай бібліятэкі — гэта былыя зборы Віленскай Публічнай бібліятэкі (вывезеныя ў 1915 г. у Расею й вернутыя ў 1945 г. назад), Беларускага музэю ймя Я.Луцкевіча у Вільні (был. прыватнага збору беларускага архэоляга Я.Луцкевіча, ператворанага па ягонай сьмерці, у 1921 г., у грамадзкі музэй306, падпарадкаваны ў 1940-41 гг. АН Літоўскай ССР і зусім адаптаваны ёю ў 1946 г.) і некаторых іншых невялікіх калекцыяў. Найбольш каштоўныя помнікі беларускага пісьмснства гэтага кнігазбору ў наступных фондах: у першых шасьці спэцыяльна пэргамінных фондах, якія агулам маюць 1395 дакумэнтаў (лістоў, наданьняў і прывілеяў вялікіх князёў Вітаўта, Аляксандра, Жыгімонта Старога, Жыгімонта Аўгуста, С.Баторага й інш.) — ф.1 (В-1, был, Віленскай Публічнай бібліятэкі, пач. ад 1187 г.), ф.2 (PRK, ад 1503 г.), фф.З і 6 (В-55 і VK, был. Віленскай капітулы, ад 1414 і 1387 гг.) і фф. 4 і 5 (РК і РК-2, г. зв. 1-ай і 2-ой калекцыі пэргамінных дакумэнгаў, ад XIV і XVI стст.); ф.19 (RKF), які мае 329 рукапісных кніг XI—XVIII стст. был. Віленскай Публічнай бібліятэкі (багаслужбовых — Тураўскае звангельле XI ст., Менскае эвангельле XIV ст. і інш.; кніг Сьвятога Пісьма — пяцікніжжа Майсея, кнігі прарокаў, апосталы, апакаліпсы й інш.; твораў айцоў царквы — Яна Залатавуснага, Рыгора Багаслова. Ахрэма Сірына, Рыгора Дваяслова, Дарафея авы й інш.; збсрнікаў мастацкай і навуковай літаратуры —
306 У музэі былі калекцыі беларускіх старадрукаў XV—XVIII стст. (Трыёдзь цьвятная Ш.Фэоля, выданьні Ф.Скарыны й беларускіх друкароў у Вільні, Нясьвіжы, Заблудаве, Еўі, Магілёве, Куцейне, Горадні, Полацку, Слуцку), рукапісных кніг XII—XVIII стст. (Словы Хаедара Студзіта з 1176 г., ілюстраванае эвангельле Жухавіцкай царквы каля Міра з XIV ст., Жыровіцкі трэбнік 1545 г., беларускія пе.раклады «Александрыі» й «Аповесьці пра Баву» XVIII ст. і г.д.), юрыдычных актаў (пач. ад 1507 г.), сфрагістычных і эніграфічных помнікаў (пячаткі Полацкіх князёў Усяслава Чарадзея з XI ст. і сына ягонага Барыса з 1-ае траціны XII ст., Дарагічынскія сьвінцовыя пломбы з XII—XIII стст. і інш.) і г.д. — Глазырын В. Беларускі музэй у Вільнюсе // ЛіМ. 1941. №7; БелСЭ. Т.2. Б.242.
чэцьці, а ў тым і Супрасьльская кан. X — пач.ХІ ст., пацерыкі, пралогі, палеі, хранографы й г.д.); ф.22(ВХ) — таксама рукапісныя кнігі был. Віленскай Публічнай бібліятэкі (Лстапіс Абрамкі, ізмарагды, мінеі, трэбнікі й г.д.); ф.21 (VB) — зборы Беларускага музэю ймя Я.Луцкевіча ў Вільні, пасьля абрабаваньня якога ў 1944 г.307 у ім засталося яшчэ 2306 рукапісных адзінак перахаваньня — кніг, а найболей дакумэнтаў з былых прыватных архіваў графаў Тышкевічаў (XVI—XIX стст.), Касьцюшкаў (1530—1906 гт.), Сапегаў (1571—1728 гг.), друкароў Мамонічаў (XVI—XVII стст.), Кастравіцкіх (1600—1837 гг.), князёў Радзівілаў (XVII— XVIII стст.), актаў беларускіх манастыроў і цэркваў (1507—1854 гг.) і інш.; а таксама помнікі юрыдычнага пісьменства ў фф.9 (BF, ад XVI ст.), 18 (В-4, был. Віленскай Публічнай бібліятэкі, ад XVI ст.), 25 (ADK, ад 1496 г.), 122 (ВМК, ад 1490 г.) і інш.
У бібліятэцы ўнівэрсытэту ёсьць каля 50 рукапісных трактатаў беларускіх філёзафаў XVII—XVIII стст. у лацінскай мове308, кслькі старадрукаў, паасобныя актавыя кнігі XVI—XVII стст.зм
Але галоўныя зборы помнікаў старога беларускага пісьменства, як гэта мы ўжо часткава паказалі, знаходзяцца па-за Беларусьсю (Тут трэба дадаць, што ў был. Рыскім гарадзкім архіве, ф. 2 (цяпер — Вонкавы архіў Рыскага магістрату, ф.2, у Цэнтральным дзяржаўным архіве Латвійскай ССР) захаваліся ў беларускай мове арыгіналы гандлёвых умоў і дыпляматычных лістоў XIII—XVI стст. паміж Полацкам (у некалькіх — Віцебскам і Смаленскам) і немцамі Рыгі й ганзейскіх гарадоў. Паводле аднаго з публікатараў іх, А.Харашкевіч, толькі за апошнюю траціну XV ст. у архіве іх болей за 70 (Археографнческнй ежегодннк за 1965 г. Москва, 1966. Б.328). Невялікія калекцыі беларускіх старадрукаў ці паасобных рукапісаў, часта арыгінальных, унікальных ці рэдкіх, выяўленыя ў бібліятэках заходняе й паўдзённае Эўропы, куды яны ў свой час трапілі рознымі дарогамі. Назавем тут бібліятэкі Брытанскага музэю ў Лёндане (British Museum), дзе ёсьць некаторыя выданьні Ф.Скарыны й беларускіх друкарняў кан. XVI—XVII стст. (а
307 ЛіМ 1970. №57.
30«БелСЭ. Т.4. Б.26.
3W450 год беларускага кнігадруказаньня. Менск, 1968. Б.139 і 150.
ў тым і Слуцкай друкарні Радзівілаў), з унікальных кніг — беларускі буквар выданьня Віленскага праваслаўнага брацтва ў 1640 г.; Упсальскага каралеўскага ўнівэрсытэту ў Швэцыі (Kungl. Universitets Bibliot.), якая мае экзэмпляр Статуту Вялікага Княства Літоўскага рэдакцыі 1588 г., «Лекснкон» П.Бярынды, 1653 г., Куцейна, і інш. і 5 выданьняў невядомых да 1951 г. бібліяграфіі; Аксфордзкага ўнівэрсытэту ў Ангельшчыне (Bodleian Library), дзе, спаміж іншых, ёсьць 9 невядомых да 1951 г. беларускіх старадрукаў 1574—1644 гг. ды колькі помнікаў XVI—XVII стсг. рукапісных (арыгінал ліста С.Буднага да ангельскага рэфармацыйнага дзеяча Джана Фокса з 1574 г., слоўнік XVII ст.); а таксама й бібліятэкі Ватыкану, был. Каралеўскую ў Бэрліне, Кэмбрыджскага ўнівэрсытэту ў Ангельшчыне, архібіскупа Марша ў Дубліне, Наныянальную ў Парыжы, Каралеўскую ў Капэнгагэне, Middle Temple у Лёндане, Landesbibliothek у Гоце (Gotha, Нямеччына), народныя ў Белградзе й Сафіі й беларускую ймя Ф.Скарыны ў Лёндане.) — на Ўкраіне, у ГІольшчы, а пераважна ў Расеі. Да ўжо сказанага пра гэта застаецца дадаць, што пасьля розных (дасюлешніх) рэарганізацыяў бібліятэк, архіваў і музэяў яны сабраныя ў наступных важнейшых украінскіх, польскіх і расейскіх сховішчах.
На Ўкраіне: у Кіеве — у Дзяржаўнай Публічнай бібліятэцы УССР (был. Усенароднай бібліятэцы Ўкраіны), куды ў 1924-25 гг. з Кіеўскага ўнівэрсытэту былі перададзеныя (мы ня ведаем, ці поўнасьцю) Шчорсаўскія бібліятэка й архіў графаў Храбтовічаў, а ў 1927 г. — зборы Кіеўскіх духоўнай акадэміі й манастыроў310; у Львове — у Дзяржаўным музэі ўкраінскага мастацтва (дзе ёсьць беларускія рукапісы й каля 100 старадрукаў з 20 беларускіх друкарняў, сабраных у 1905-08 гг. у Беларусі дырэктарам музэю 1. Сьвяціцкім311, Бібліятэцы АН УССР (дзе частка былых збораў бібліятэкі Асалінскіх) і філіяле Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву УССР (ф.201 і інш.).
У Польшчы: у Варшаве — у Нацыянальнай бібліятэцы (Biblioteka Narodowa, был. Варшаўская Публічная бібліятэ-
зю Нзвестня Академкн Наук БССР. 1955. №5. С.66; Полонська-Васнленко Н. Украінська Академія Наук (Нармс історіі). 4.1 (1918—1930). Мюнхэн, 1955. С.91-92.
311 Полымя. 1968. №3. Б.250.
ка), дзе ў часе 2-ой сусьветнай вайны згарэла бальшыня ранейшых збораў рукапісаў і старадрукаў, але куды перайшлі зборы графаў Красінскіх, графаў Замойскіх, зьліквідаванай бібліятэкі Пярэмыскай вуніяцкай капітулы й інш.; Галоўным архіве старажытных актаў (Archiwum GI6wne Akt Dawnych, был. Каронны); у Кракаве — у бібліятэцы Нацыянальнага музэю (Muzeum Narodowe, у былых зборах князёў Чартарыйскіх); у Курніку каля Пазнані — у Бібліятэцы Польскай АН (был. графаў Дзялынскіх312) і ў Пазнані — у Бібліятэцы Рачынскіх, таксама моцна ўцярпелай у часе 2-ой сусьветнай вайны.
Беларускія старадрукі XVI—XVIII стст. ёсьць і ў Ягайлаўскай бібліятэцы ў Кракаве й бібліятэках Нацыянальнага інстытуту ймя Асалінскіх Польскай АН і ўнівэрсытэту ва Ўроцлаве313, а рукапісы — у бібліятэцы Варшаўскага ўнівэрсытэту314.
У Расеі: у Маскве — у Дзяржаўнай бібліятэцы СССР, у зборах был. Маскоўскай Публічнай бібліятэкі пры Румянцаўскім музэі (фф.256 і 152) і зборах Нікіфаравых (фЛ99), І.Ціханравава (ф.299), В.Ундольскага (ф.310), Т.Бальшакова (ф.37) і г.д.; бібліятэцы Дзяржаўнага гістарычнага музэю СССР, у зборах был. Сынадальнай (Патрыяршай) бібліятэкі (ф.80370) і зборах графа А.Уварава, І.Царскага, Е.Барсава, А.Хлудава, А.Чарткова, П.Шчапава й г.д.; Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў, у зборах кніг Літоўскай Мэтрыкі (ф.389), был. Бібліятэкі Маскоўскай Сынадальнай друкарні (ф.381), был. Маскоўскага Галоўнага архіву міністэрства замежных спраў (ф.181), у ф. 1250 і інш.; у Ленінградзе — у Дзяржаўнай Публічнай бібліятэцы ймя Салтыкова-Шчадрына (был. Пецярбурскай Публічнай бібліятэцы), дзе цяпер і былыя зборы з помнікамі беларускага пісьменства Пецярбурскай духоўнай акадэміі (ф.573), Расейскага Архэалягічнага таварыства (ф.659), Бычковых (ф.120), М.Пагодзіна (ф.588), Ф.Талстога й г.д.; Бібліятэцы AH СССР (і як асобнай частцы яе — Архіве Ленінградзкага аддзелу Інстытуту гісторыі AH СССР), куды да ранейшых збораў был. Бібліятэкі Псцярбурскай АН далучаныя зборы был. Пецярбурскай Архэаграфічнай камісіі (ф.2) і інш.; Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве