Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
637 Гл. Спнсок печатных работ академнка Е.Ф.Карского // Труды. С.687-689.
638 Пры нагодзе заўважым, што хоць на юбілейным зборніку Інбелкульту й стаіць дата 1926 г., у запраўднасьці ён выйшаў толькі ў сярэдзіне 1927 г.
639Кнорын В. Аб рашаючых “дробязях” у вялікім пытаньні // Асьвета (Менск). 1928. №4. Б.4.
640Тамсама.
жынскім641, Піотуховічам...”642 Г. зв. кастрычніцкі пленум ЦК КП(б)Б, скліканы ў 1930 г. спэцыяльна ў пытаньні нацыянальнай палітыкі камуністычнай партыі ў БССР, надаў гэтай падрыхтоўчай кампаніі ў прэсе й друку афіцыйнае завяршэньне.
Уся папярэдняя дасьледчая праца была абвешчана “контррэвалюцыйнай”, урадава спынена й забаронена, Усе навуковыя выданьні й падручнікі з усіх бібліятэк “із’ятыя” й зьнішчаныя643 (трыманьне іх у прыватных руках цягнула за сабою арышт і засуд). 3 вучэбных праграмаў усіх навучальных установаў беларускае пісьменства X—XVIII стст. было поўнасьцю выкрэсьлена. А ўсе згадваныя тут дасьледчыкі — А.Шлюбскі, З.Даўгяла, В.Ластоўскі644, У.Пічэта, М.Гарэцкі, С.Некрашэвіч, Я.Лёсік, М.Пятуховіч, М.Мялешка, Ю.Бібіла, І.Дварчанін645, У.Дзяржынскі, Я.ВоўкЛевановіч і шмат іншых — у 1930-ых гг. арыштаваныя й высланыя; ніхто зь іх ужо ніколі не вярнуўся ў Беларусь646.
Інстытуту філязофіі Беларускай АН. было даручана навукова апраўдаць гэты новы курс нацыянальнай палітыкі і ўсе выкліканыя ім зьмены й рэпрэсіі. I як гэта ні парадаксальна, але пад грыфам гэтай навуковай установы й пад рэдакцыяй ейнага дырэктара С.Вальфсона (ён жа й адзін з галоўных аўтараў) выходзіць кніжка калектыўнага аўтарства “брыгады” супрацоўнікаў Інстытуту — «“Навука” на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі»647.
У ёй усялякая навуковая праца ў галіне дасьледаваньня беларускага пісьменства й мовы X—XI стст. асуджаецца. Як сьмелі, паводле яе, беларускія філёлягі займацца пошукам якіхсьці “скарынінскіх традыцыяў” у пісаньнях Сымона Буднага, у перакладзе эвангельля Васілём Цяпінскім, у
641 Гэта сапраўднае прозьвішча У.Дзяржынскага.
642Сянькевіч А. За ленінскую лінію ў нацпалітыцы // Полымя. 1930. №11/12. Б.172-173.
643 Гл. артыкул: Ясенскі А. Як бальшавікі нішчылі нацыя кнігі // Беларускі Работнік (Бэрлін). 1944. №29. 16 ліпеня (перадрук зь менскай «Беларускай газэты»). Тут апісаныя ці названыя «Зводны кантрольны сьпіс выданьняў ДВБ, якія сьпісаны ў макулатуру, 1935» (1778 назваў “выданьняў на белмове і мовах нацменшасцей”); “Папка №2 Актаў із’ятых кніг у 1936 г. па загаду Галоўліта” й іншыя, а ў тым і “Спіс із’ятых спісаў па із’яццю літаратуры для звароту Галоўліту” )у ім — сьпіс 26 падобных сьпісаў'
644 У 1927 г. ён пераехаў у Менск.
645 У 1932 г. як вязень польскай турмы ён быў выменены ў БССР, дзе ў наступным годзе арыштаваны.
646 Выключэньне — ІО.Бібіла, якой у 1959 г. дазволілі вярнуцца ў Менск.
647Т.1. Менск, 1931.
Літоўскай мэтрыцы, у Баркулабаўскім летапісе, у слоўніку Бярыны (? — А.К.) [... ] у прэпадобнага Клімента і г. д. Усе гэтыя сярэднявечныя, пераважна рэлігійныя дакуманты (? — А.К.) дакладна вывучаліся, аналізаваліся, дасьледаваліся...”648 “Тут даволі толькі пералічыць некаторыя галоўныя “працы” наодэмаў. Так, б. віцэ-прэзыдэнт БАН649 Некрашэвіч зьмяшчае ў 1928 г. у зборніку «Працы клясы філялёгіі» свой “навуковы” артыкул аб мове “кнігі прэпадобнага атца нашага Касьяна Рымляніна Ераміты”650. Лёсік таксама вывучае графіку, правапіс і мову “тэстамэнту кн. Саламярэцкага й двух другіх дакумэнтаў з гісторыі Саламярэцкіх XVI ст.” [...] У працах Катэдры этнаграфіі за 1928 г. Ластоўскі зьмяшчае такую “навуковую” працу, як «Духоўныя вершы 1702 г.»651. Брыгада Інстытуту абураецца, што “Камісія гісторыі мовы вынесла гэткую пастанову адносна ўкладаньня гістарычнага слоўніка: “У першую чаргу прыступіць да выкарыстаньня найвыдатнейшых помнікаў старадаўняе беларускае мовы, як Статут Літоўскі 1588 г., эвангельле Цяпінскага 1570-80 гт., Еўеўскае эвангельле 1616 г., беларускія летапісы	граматы XIII—XIV стст.,
дакумэнты Літоўскай мэтрыкі і іншыя”652. I “трэба дадаць, — працягвае яна далей, — што па 1928 г. у камісію паступіла запісаных на карткі для слоўніка 24 190 слоў, выпісаных зь яп. Каліста653, літоўскіх і беларускіх летапісаў. Дваццаць чатыры тысячы сто дзевяноста тэрмінаў (? — А.КА, так сказаць, першай якасьці, і ў той жа час зь ленінскіх твораў прынята ўсяго 57 тэрмінаў”654. I г. д.
Гэтымі прычынамі й тлумачыцца той сумны факт, што ў азначаным часе ў БССР не было ніякіх новых навуковых працаў пра беларускае пісьменства X—XVIII стст. Дзеля поўнай аб’ектыўнасьці, можна назваць тут дзьве другарадныя публікацыі па-за БССР — Я.Карскага655 й В.Ператца656
б48“Навука” на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі. ТД Б.107.
649 Беларуская Акадэмія Навук, у якую 1 студзеня 1929 г. быў рэарганізаваны Інбелкульт на аснове пастановы ЦВК і СНК БССР ад 13 кастрычніка 1928 г.
650Кнігі «О уставахь монастырскюсь».
651 б.182.
652Б.І32.
653г. зн. зь Еўеўскага вучыцельнага эвангельля 1616 г.
654Б.134.
655Карскнй Е. К ясторнм белорусского языка в XVII столетпя // Нзвестяя ОРЯС. Т.З. Кн.1. Ленннград, 1930. С.55-74 (Разгляд мовы рукапіснай Трыодзі XVII ст. Бібліятэкі Беларускай АН).
б5бПеретц В. Рукопнся бяблмотекя Московского уннверснтета, Самарскнх бмблнотекя н музея н мннскмх собраннй. Ленянград, 1934.
(першая зь іх напісаная перад 1930 г., адно апублікаваная ў 1930 г.; а другая беларускую бібліяграфію закранае толькі часткава) ды адзінае выданьне ў БССР, яшчэ адна, запозьненая хрэстаматыйнага характару публікацыя помнікаў юрыдычнага пісьменства657, прызначаная галоўна для сэмінарскіх заняткаў студэнтаў у вышэйшай школе, падрыхтаваная да друку З.Даўгялам, але выданьне якой з прычыны арышту ўкладчыка ўсё адкладалася ці зусім здымалася з выдавецкага пляну АН.
Прагал гэтай пустэчы ў БССР і СССР у некаторай меры запаўняўся працаю замежамі. А.Луцкевіч напісаў гістарычны нарыс з апісаньнем Беларускага музэю ймя Я.Луцкевіча ў Вільні658. Др. Я.Станкевіч у Вільні й Празе апублікаваў свае дасьледаваньні беларускае літаратуры арабскім пісьмом659. Манаграфію пра друкарню Мамонічаў выдаў Хв.Ільляшэвіч660.
Як і перад тым, актыўны ўдзел у дасьледаваньнях беларускага пісьменства бралі й навукоўцы іншых народаў. І.Сьвяціцкі апісаў беларускія пэргамінныя рукапісы Ўкраінскага нацыянальнага музэю ў Львове661. Новы нарыс пра Віцебскі Цэнтральны архіў апублікаваў Р.Мяніцкі662.
У 400-годзьдзе Статуту ВКЛ 1529 г. польскія гісторыкі выдалі ў Вільні (праўда, з спазьненьнем) юбілейны зборнік663, дзе спаміж працаў, датычных пераважна гісторыі права, ёсьць артыкул С.Пташыцкага664, у якім дасьледуюцца выданьні Статуту 1588 г. і пераклады яго ў польскую й маскоўскую актавую мову XVII ст. У двухтомнай манаграфіі праф. Каўнаскага ўнівэрсытэту І.Лапы пра Статут 1588 г.665 сабраны багаты фактычны й дасьледчы матэрыял да гісторыі
657Гісторыя Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах. T.1 (IX—XVIII стст ) / пад рэд. В.К.Шчэрбакова, К.І.Кернажыцкага і Д.ІДаўгялы. Менск, 1936.
“’Луцкевіч А. Беларускі музэй ім. Івана Луцкевіча II Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні. Вільня, 1933.
659 Станкевіч Я. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. // Тамсама. Б.11Г-141; яго ж: PfispSvky k dgjinam b?lorusk6ho jazyka na zakladS rukopisu Al-Kitab // Slavia. XII. Praha, 1933-1934. S.357-390.
“ Iljaszewicz T. Drukamia domu Mamoniczdw w Wilnie (1575-1622). Wilno, 1933
661 Свенціцькмй I. Опнс рукопнсів, 1, Кмрмлмчні пергаміны XII—XV вв. (Збіркм Національного музею у Львові). Львів, 1933.
662 Mienicki R. Archiwum akt dawnych w Witebsku. Warszawa, 1939.
663Ksi^ga pamiaikowa ku uczczeniu czterechsetnej rocznicy wydania pierwszego Statutu Litewskiego. Wilno, 1935.	i v ь
664 Ptaszycki S. Pierwsze wydanie trzeciego Statutu Litewskiego i jego przer6bki. S.l 59-184.
665Лаппо H. Лмтовскмй Статут 1588 г. T.l. Нсследовання. 4.1, 2. Каунас 1934 і 1936.
паўстаньня, друку й вывучэньня Статуту; у дадатку апублікаваны поўны ягоны тэкст666.
3 колькімі артыкуламі пра Ф.Скарыну, зь якіх значнейшы — біяграфічны, з новымі дадзенымі пра апошні пэрыяд жыцьця Ф.Скарыны ў Празе667, выступіў праф. Праскага ўнівэрсытэту А.Флароўскі. Нарвэскі славіст Х.Станг выдаў дзьве манаграфіі пра мову юрыдычнага пісьменства ВКЛ у XIII—XVIII стст. У аднэй зь іх ён дасьледаваў мову канцылярыяў вялікіх князёў Вітаўта, Казімера, Аляксандра й двох Жыгімонтаў668, вызначыўшы за дыялектную аснову дзяржаўнай мовы ВКЛ беларускія гаворкі, блізкія да гаворак віленскіх; у другой дасьледаваў мову Полацкіх граматаў XIII—XVI стст.669
Ад 2-ой сусьветнай вайны
Па-за БССР і СССР праца працягваецца бязь зьменаў, як і перад тым.
Прыкметных посьпехаў дасягнулі бібліёграфы, якія ў бібліятэках Швэцыі, Ангельшчыны, Ірляндыі й іншых краёў Захаду выявілі й апісалі рэдкія ці зусім невядомыя да таго рукапісы й выданьні беларускіх друкарняў XVI—XVIII стст. Л.Чэльбэрг670 у каталёгу старых славянскіх кніг бібліятэкі каралеўскага ўнівэрсытэту ў Упсалі (Швэцыя) аднатаваў 18 беларускіх старадрукаў 1585—1695 гг. з друкарняў Вільні, Магілёва й Куцейны, спасярод якіх — 2 поўныя экзэмпляры вуніяцкага катэхізму 1585 г. (болып нідзе не спатыканыя671) і 5 выданьняў невядомых да 1951 г. бібліяграфіі (буквары С.Собаля, выданьня 1645 г. у Вільні й 1649 г. у Магілёве; малітоўнік з малітвамі Кірылы Тураўскага, выданьня 1609 г., і інш.).
Дж.Барнікот і Дж.Сіманс672 у бібліятэках Аксфордзкага й Кэмбрыджскага ўнівэрсытэтаў у Ангельшчыне апісалі 11
бббЛнтовскмй СтатуТ' 1588 г. Т.2. Каунас, 1938.	_
667 Florovskij A. Nove spr^vy o pobytu FrantiSka Skoryny v Praze // Casopis N^rodnfho Musea. Oddfl DuchovSdny. Ro6. CX. Praha, 1936. S.U-19.
668 Stang Chr. Die westrussische Kanzleisprache des Grossfiirstentums Litauen. Oslo, 1935.
669 Stang Chr. Die altrussische Urkundensprache der Stadt Polozk. Oslo, 1939.
670 Kjellberg L. Catalogue des imprimes slavons des XVI-e, XVII-e et XVIII-e siecles conserves a la Bibliotheque de I’Universite Royale d’Uppsala. Uppsala, 1951.
671У адзіным ведамым экзэмпляры Бібліятэкі ймя Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе, дасьледаваным Я.Карскім (Труды. C.190 і наст.), захаваліся толькі тытульны аркуш і 5-ы разьдзел кнігі (аркушы 42-47 і 49-52).