Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
672Bamicot J.D.A, Simmons J.S.G. Some unrecorded earlyprinted Slavonic books in English libraries // Oxford Slavonic Papers. Vol. 2. Oxford, 1951. P.98-118.
невядомых да 1951 г. беларускіх старадрукаў 1574-1644 гг. зь віленскіх друкарняў П.Мсьціслаўца, В.Гарабурды, Мамонічаў і Сьвятадухаўскага манастыра (спаміж іх — 4 розныя буквары 1593—1618 тт.). Іншыя бібліяграфічныя працы, у якіх выяўлены рэдкія ці ўнікальныя ^беларускія друкаваныя й рукапісныя кнігі XVI—XVIII стст. — апісаньні славянскіх кніг каралеўскай бібліятэкі ў Капэнгагэне673 (упершыню — невядомага да таго беларускага буквара выданьня 1618 г. у Еўі674), Кэмбрыджскіх бібліятэк у Ангельшчыне675, кірылаўскіх старадрукаў бібліятэкі архібіскупа Марша ў Дубліне676 (найбольш падрабязна і ўпершыню — буквара выданьня 1653 г. у Куцейне)677, нямецкай краёвай бібліятэкі ў Гоце (унікальнага экзэмпляру магілёўскага буквара С.Собаля 1648 г.)678 і Беларускай бібліятэкі ймя Ф.Скарыны ў Лёндане679. Біскуп Часлаў (Сіповіч) пазнаёміў680 зь невядомым у бібліяграфіі архірэйскім літургіконам XVII ст. (рукапіс Беларускай бібліятэкі ймя Ф.Скарыны ў Лёндане) раўналежна ў дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і лацінскай.
Вывучэньне помнікаў юрыдычнага пісьменства ўзбагацілася бібліяграфічнай працай праф. Л.Акіншэвіча681, у якой (праўда, галоўна з гледзішча гісторыі права) даецца паўнейшая на сёньня бібліяграфія дасьледаваньняў праўніцкай літаратуры ВКЛ ад пач. XIX ст. да 2-ой сусьветнай вайны (тут названыя 324 працы 127 аўтараў).
Бібліятэкар Беларускай бібліятэкі ймя Ф.Скарыны ў Лёндане а. Аляксандар Надсон зрабіў новую пасьля 1886 г., лоўную й дакладнейшую публікацыю Успамінаў Тодара
673 Crone Н. Gatnle slaviske tryk і det Kongelike Bibliotek // Fund og Forskning
i det Kongelike Biblioteks Samlinger. IV. K0benhamn, 1957.
674№11.
675Tyrrel E., Simmons J. Slavonic books before 1700 in Cambridge Libraries // Transactions of the Cambridge Bibliographical Society. Vol.3. Cambridge, 1963.
676Снммонс Дж. O некоторых старопечатных кнрмллмческмх кннгах в Дублмне II Кннга. Сб.8. 1963. С.245-254.
677Тамсама. С.247-253.
678Claus Н. Slavia-Katalog der Landesbibliothek Gotha. Berlin, 1961.
67QNadson A. Some Old and Rare Books in the Francis Skaryna Library in ‘ London // Journal. Vol.III. No.4. 1976. P.365-369. Таксама яго ж: За два гады (Крыху пра Бібліятэку і музэй Ф.Скарыны ў Лёндане) // БШ. 1973. №2(136). Б.10-13; Новыя набыткі беларускай бібліятэкі // Тамсама. 1975. №3-4 (145-146). Б.4-8.
680 Ч.С. Рукапіс Архірэйскай Літургіі з XVII стагодзьдзя // Тамсама. 1972. №4(132). Б.11-12.
681 Okinshevich L. The Law of the Grand Duchy of Lithuania: Background and
Bibliography. New York, 1953.
Еўлашэўскага (1546—1604 гг.)682 (паводле публікацыі сьпіска был. Бібліятэкі Асалінскіх у Львове з выпраўледьнем у ёй некаторых памылак, выяўленых нры супастаўленьні яе з польскім перакладам з арыгіналу, зробленым у сяр. XIX ст. Л.Цямнеўскім683 для кн. Любамірскага); да публікацыі а. А.Надсон дадаў уступны артыкул684, камэнтар685 і паралельны ангельскі пераклад. Ён апублікаваў таксама з «Полуустава» 1695 г. невядомыя гісторыі пісьменства арыгінальныя творы прыватна-царкоўнай і сьвецка-панэгірычнай паэзіі — «Моліітвы прн святой лнтургін»686 й верш «На гербовный клейноть ] (Прапойскага й Гомельскага старастаў. — А.К.) Красннскнхь»687. Іншыя невядомыя вершы — «На гербт> [... ] Сапеговь» з «Новага Завіту» (Вільня, 1623) і панегірык яп. Мсьціслаўскаму, Аршанскаму й Магілёўскаму Язэпу Гарбацкаму з «Новага ЗавЬту» (Куцейна, 1652) — апублікавалі рэдакцыя органу Ангельска-Беларускага Таварыства ў Лёндане «Journal of Byelorussian Studies»688 i др. Г.Лімінг зь Лёнданскага ўнівэрсытэту689.
Група аўтараў Інстытуту літаратураведы Польскай АН А.Кавэцка-Грычова, К.Каратаева й В.Краеўскі ў шматтомнай гісторыі польскага кнігадруку адзін том (том 5690) прысьвяцілі гісторыі беларускага друку. Паміма некаторых недакладнасьцяў і прадузятасьці ў выкладзе, у гэтай працы з розных крыніцаў (названых асобна для кожнай друкарні) сабраны найбольшы фактычны матэрыял пра друкарскія асяродкі, друкарні,друкароў і друкі ВКЛ у межах па Люблінскай вуніі 1569 г. ад Ф.Скарыны да кан. XVIII ст. В.Тумаш удакладніў гісторыю друкарні П.Мсьціслаўца601 й пракамэнтаваў скупыя інфармацыі рукапіснага каталёгу Бадлейскай бібліятэкі ў Аксфордзе з 1684 г.692, зарэгістраваўшага 7 друкаваных беларускіх газэтных выданьняў 1563—1617 гг.
S82 Journal. Vol.I. No.4. 1968. P.282-330.
6 u Pami^tnik Teodora Jewfaszewskiego, Nowogrodzkiego pods^dka. Wydal T. X-ze L. Warszawa, 1860.
084^.269-281. 685) >332-348.
68&БШ. 1970. №5(122). Б.7-Ю; №6(123). Б.5-9; 1971. №1(124). Б.6-9. №'2(125). Б.5-7.
б8?тамсама. №5(122). Б.6.
688Journal. Vol.I. No.2. 1966. P.67.
689 ibid Vol.III. No.2. 1974. P.126.
69°Druk arze dawnej Polski od XV do XVI II wieku. Zeszyt 5. Wielkie Ksi^stwo Utev'skie. Wrodaw-Krak6w, 1959.
б^Тумаш B. Друкарня Пётры Мсьціслаўца II Запісы. 1975. Кн.13. Б.3-29.
б92Максімовіч Р. «Навіны грозныя» 1563 году. Да гісторыі зачаткаў беларускіх газэтных выданьняў // Тамсама. 1966. Кн.4. Б.247-250.
Праф. славянскіх моваў Калюмбійскага ўнівэрсытэту ў Ню-Ёрку Г.Шавялёў, апіраючыся на крытэрыі, якімі карысталіся ці якія выказалі Я.Карскі, І.Агіенка6”, А.Жураўскі694, У.Анічэнка695 й нек. іншыя філёлягі, прапанаваў свой, болып спрэцызаваны, крытэрый для разьмежаваньня беларускіх і ўкраінскіх помнікаў пісьменства зь перад 1569 г.696
У працэсе выяўленьня помнікаў беларускага пісьменства ў бібліятэках Заходняе Эўропы а. А.Надсон апісаў і дасьледаваў арыгінальныя беларускія малітоўнікі «Молнтвы повседневные» (выданьня Мамонічаў, 1601 г. — рэдкі экзэмпляр Бадлейскай бібліятэкі697) і «Полуставь» (выданьня Віленскай Сьвятадухаўскай друкарні, 1695 г. — экзэмпляр бібліятэкі Упсальскага ўнівэрсытэту698), а таксама Еўеўскі буквар 1618 г. (выданьня Віленскага праваслаўнага брацтва — экзэмпляр каралеўскай бібліятэкі ў Капэнгагэне69’) і 7 беларускіх буквароў 1636—1653 гт.700 Аўтар гэтае працы прааналізаваў два невядомыя апавяданьні (Цуды 11 і 12 сьв. Міколы Мірлікійскага), напісаныя ў XIV і XV стст. у Лукамлі701. Новыя нарысы й артыкулы пра С.Буднага напісалі К.Гурскі702, С.Кот703 і Р.Максімовіч704, пра Кірылу Тураўскага й Л.Зізанія — а. А.Надсон705.
693Огіенко I. Розмежування пам’яток украінськнх від білоруськнх // Запнскн Чнна Св. Васнлія Велнкого. VI. 1-2. Львів, 1935.
694 Жураўскі А. Некаторыя пытаньні беларуска-ўкраінскіх моўных сувязей старажытнага пэрыяду // Весьці АН БССР. 1966. №2.
695Анічэнка У. Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі. Менск, 1969.
696Shevelov G. Belorussian versus Ukrainian: Delimitation of text before A.D.
1569 Ц Journal. Vol.III. No.2. 1974. P.145-156.
697Надсон A. Малітаўнік Мамоніча 1601 г. // БІП. 1970. №1(118). Б.8-12; №2(119). Б.5-6.
698Надсон А. Малітаўнік Мамоніча 1601 г. // БШ. 1970. №1(118). Б.8-12; №2(119). Б.5-6.
699Надсон А. Еўеўскі буквар 1618 г. // Тамсама. 1973. №1(135). Б.3-9.
700Надсон А. Беларускія буквары XVII стагодзьдзя // Тамсама, 1973. №4(138). Б.5-11.
701 Калубовіч А. Невядомыя апавяданьні XIV—XV стст. // БШ. 1975. №3-4(145-146). Б.11-15.
702G6rski К. Studia nad dziejami literatury antytrynitarskiej XVI w. Krakdw, 1949. S.141-196.
703 Kot S. Szymon Budny. Der grosste Haretiker Litauens im 16 Jahrhun'Jert // Wiener Archiv fur Geschichte des Slaventums und Osteuropas. Bd.2. Graz-Koln, 1956. S.63-118.
704 Максімовіч P. Справа паходжаньня Сымона Беднага // Запісыі. Кн.4. Б.256-259.
705 Nadson A. The Writings of St. Cyril of Turau // Journal. Vol.I. No.l. 1965. P.4-15; Надсон A. Сьвяты Кірыл Тураўскі. Лёндан, 1968 (пашырана — асобнай кніжкай); Надсон А. Лаўрын Зізані // БІІІ 1967. №3(102). Б.3-8.
Колькі працаў прысьвечана вывучэньню мовы твораў: Джэймс Дынглей706 з Рэдынгскага ўнівэрсытэту (Ангелыпчына) і Я.Станкевіч (Ню-Ёрк)707 разгледзелі славянскую граматыку Я.Ужэвіча (абедзьве ейныя рэдакцыі — Парыскую 1643 г. і Араскую 1645 г.), напісаную на матэрыяле галоўна старабеларускай літаратурнай мовы; др. Г.Лімінг — некаторыя фанэтычныя асаблівасьці беларускага сыііску Александрыі В.Мянжынскага (Мазыр, 1697)708 і мову Куцейнаўскага Новага Запавету й Псалтыра 1652 г.709 (паводле экзэмпляра Беларускай бібліятэкі ймя Ф.Скарыны ў Лёндане710; праф. Ерусалімскага ўнівэрсытэту М.Альтбаўэр — паасобныя лексэмы зь перакладу ў беларускую мову мову з гэбрайскае 9 біблійных кніг (36. кан. XV — пач. XVI ст. №262 Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР у Вільні711). Г.Бідэр з унівэрсытэту ў Зальбургу (Аўстрыя) у рэфэраце 7-му міжнароднаму кангрэсу славістаў у Варшаве, на аснове мовы Статуту 1529 г., выказаў увагі да гістарычнай артаграфіі й фанэтыкі старабеларускай юрыдычнай мовы712.
3 гісторыка-літаратурных працаў і працаў, дасьледуючых мову пісьменства, найбольш пашчасьціла ў гэтым часе Ф.Скарыну. А.Флароўскі, разьвіваючы свае артыкулы з 1936-40 гг.713 і папярэднія дасьледаваньні пра Ф.Скарыну іншых аўтараў, піша нарыс аб жыцьці й дзейнасьці беларускага друкара й пісьменьніка714, у якім асабліва шырака спыняецца на праскім пэрыядзе 1517—1519 гг. і ўплывах Ф.Скарыны на друкаванае й рукапіснае пісьменства
706 Dingley J. The Two Versions of the Gramatyka Slovenskaia of Ivan UZevid // Journal. Vol.II. No.4. 1972. P.369-384.
707Станкевіч ,Я. Граматыка словенская Яна Ужэвіча 1643 г. II Веда TV №1. Ню-Ерк, 1973. Б.37-50.	'
70SLeeming Н. From and Function in MianZynski’s «Romance of Alexander» // Journal. Vol.II. №3. 1971. P.261-270.
709 Каратаевь. №684.
710 Leeming H. The language of the Kuciejna New Testament and Psalter of 1652 // Journal. Vol.III. No.2. 1974. P.123-144.
711 AJtbauer M. Studies in the Vocabulary of the Byelorussian Translations of the Bible //Journal. Vol.II. No.4. 1972. P.359-368.
712 Bieder H. Das Litauische Statut von 1529 (Bemerkungen zur historischen Orthographic und Phonetik der altweissrussischen Rechtssprache // Wiener Slavisches Jahrbuch. XVIII. 1973. S.111-127.
713Гл.: Запісы. Кн.5. 1970. Б.138 i 163-165.
714 Флоровскмй A. Чешская бмблня в нсторнн русской культуры н пмсьменностм (Францмск Скормна н продолжателм его дела) // Sbornik filologicky. Ill Tnda Ceske Akademie Ved a umenf. XII. Praha, 1940-1946. S.153-258.