Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
813 Шакун Л. Да пытаньня аб паняцьці “старажытная беларуская літаратурная мова” // Дасьледаваньні па беларускай 1 рускай мовах. Менск, 1960.
814 Мацкевіч ІО. Літоўскі статут 1529 г. як помнік беларускай літаратурнай мовы XV і пачатку XVI ст. Менск, -1946. Кандыдацкая дысэртацыя.
815 Антоновйч А. Язык судебной (актовой) кннгм каунасского земского суда 1566—1567 гг. Внльнюс, 1961.
816 Жыдовіч М. Супрасьльскі летапіс як помнік беларускай літаратурнай мовы канца XV ст. (канд. дыс.); Мова Супрасьльскага летапісу // Матэрыялы сэсіі АН БССР па аддзяленьню гуманітарных навук. Менск, 1948.
8,7 Вайтовіч Н. Мова Баркулабаўскага летапісу (фанэтыка-марфалягічныя асаблівасьці). Машынапіс кандыдацкай дысэртацыі ў Дзяржаўнай бібліятэцы СССР у Маскве. 1948.
818 Александрыя. Менск, 1962 — уступны артыкул. Б.3-22.
814 Анічэнка У. Моўныя асаблівасьці выданьняў > Скарыны і рукапісных сьпіскаў В.Жугаёва // Весьці АН БССР. 1966 №1. Б.102-111.
У трэціх на розных творах розных пісьменьнікаў і жанраў дасьледуюцца паасобныя моўныя зьявы, выясьняюцца літаратурныя нормы. Я.Рамановіч820, А.Булыка821 й Ф.Янкоўскі822 ізноў (пасьля Я.Карскага) вяртаюцца да разгляду палеаграфічных і графічных асаблівасьцяў беларускіх рукапісаў, а А.Булыка на багатым матэрыяле раскрывае эвалюцыю графічнай і разьвіцьцё артаграфічнай сыстэмы старабеларускай мовы.
Шэраг аўтараў выясьняюць граматычныя нормы мовы, дасьледуючы розныя фанэтычныя, марфалягічныя й сынтаксычныя кампанэнты й зьявы: Н.Вайтовіч — паходжаньне беларускага дзеканьня й цеканьня, А.Бірала й П.Вярхоў — назоўнік, М.Булахаў — прыметнік, І.Каралёва — лічэбнік, Г.Карлаў — займеньнік, У.Анічэнка, А.Груца, А.Арашонкава, А.Яновіч і Р.Паўтарак — дзеяслоў, П.Крапівін — злучнік, ТІ.Вярхоў і М.Бірыла — працэс і законы словатвору, Б.Лапаў — парадак слоў у сказе, М.Булахаў — нскаторыя канструкцыі простага сказу, І.Крамко — складаназлучаны й А.Груца — складаназалежны сказы. Іншыя з мэтаю выясьненьня лекеычных нормаў дасьледуюць слоўнік мовы пісьменства: М.Булахаў — асноўны лексычны фонд, М.Паўлснка — сынонімы назоўнікаў, В.Крыўчык — слоўнікавы склад перакладных аповссьцяў XVI ст., Е.Мяцсльская — уласнабеларускую лексыку Супрасьльскага летапісу, В.Сташайцсне — лексыку Літоўскай Мэтрыкі, Е.Марчанка, І.Шадурскі, А.Юрэвіч і А.Яновіч, З.Зяневіч, І.Сухан, Т.Казачонак, Т.Казачонак, К.Скурат — паасобныя лексычныя групы, А.Жураўскі й І.Чартко — гэрманізмы, У.Лазоўскі — юрыдычную тэрміналёгію XV—XVII стст.
У.Анічэнка й А.Жураўскі ўлажылі слоўнік каля 2300 слоў, якія не захаваліся ў сучаснай беларускай літаратурнай мове або якія не супадаюць з сучаснымі словамі ў значаньні. Другі слоўнік (1225 слоў), уложаны на асновс беларускіх сьпіскаў Александрыі, У.Анічэнка дадаў да публікацыі
820 Ра.мановіч Я. Заўвагі аб некаторых графічных і палеаграфічных асаблівасьцях старажытнай пісьменнасьці // Хрэстамаі ыя па гісторыі беларускай мовы. 4.1. Б.524-532.
821 Булыка А. Эвалюцыя графічнай сыстэмы старабеларускай пісьменнасьці // Весьці АН БССР. 1966. №2. Б.70-78; Адлюстраваньне вымаўленьня ў старабеларускай артаграфіі // Весьці АН БССР. 1966. №1. Б.128-136; яго ж: Разьвіцьцё артаграфічнай сыстэмы старабеларускай мовы. Менск, 1970.
822 з гісторыі графікі If Янкоўскі Ф. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 4.1. Менск, 1974.
тэкстаў аповесьці823. А.Булыка, абапёршыся на картатэку да гістарычнага слоўніка беларускае мовы ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР, улажыў слоўнік запазычаньняў беларускай мовы ў XIV—XVIII стст. (каля 10 000 аснаўных і варыянтных лексэмаў). Значным выданьнсм ёсьць гістарычная лексыкалёгія беларускай мовы калектыўнага аўтарства з працамі А.Булыкі пра агульную ўсходнеславянскую лсксыку як аснову старабеларускай лексычнай сыстэмы, У.Анічэнкі пра арыгінальную беларускую лексыку, А.Жураўскага пра запазычаньні, А.Булыкі, А.Яновіч і З.Турцэвіч пра тэматычныя групы ў ёй і А.Аксамітавай пра фразэалёгію.
У чацьвертых разглядаецца роля друку й друкаваных кніг у працэсе ўніфікацыі й замацаваньня літаратурных нормаў824.
Усё гэтае разам дало мажлівасьць А.Жураўскаму й І.Крамко вызначыць адрозьненьні старой беларускай літаратурнай мовы ад новай, сучаснай825. На матэрыяле канкрэтных дадзеных з гэтых працаў826 і дадатковых уласных дасьледаваньняў Л.Шакун827 і А.Жураўскі828 пабудавалі асобныя курсы гісторыі старабеларускай літаратурнай мовы, у якіх першы зь перавагаю вонкавай, а другі — нутраной, структурнай гісторыі ўзнавілі агульны абраз зьяўленьня, фармаваньня й стабілізацыі графічна-артаграфічнай, граматычнай і лексычнай сыстэмы старабеларускай літаратурнай мовы.
Выснавы
Сёньня аб помніках беларускага пісьменства X—XVIII стст. можна сказаць, што яны або беззваротна загінулі ці зьнішчаныя (аб некаторых зь іх засталіся адно сьляды ў сьведчаньнях), або яны яшчэ да канца ня выяўленыя (асабліва рукапісныя), або ў царкоўных мовах (царкоўна-
«3 Б. 346-360.
824 Булыка А., Жураўскі А. Мова старабеларускіх друкаваных кніг // Весьці АН БССР. 1967. №3. Б.23-31.
825Жураўскі А., Крамко I. Важнейшыя адрозьненьні паміж новай і старой бсларускай літаратурнай мовай // Беларускае й славянскае мовазнаўства. Б. 132-147.
826 Пазьнейшы іхны сьпіс гл. у бібліяграфічным даведніку: Жыдовіч М., Рамановіч Я., Юрэвіч А. і Васілеўскач А. Беларускае мовазнаўства. Менск, 1967. Разьдзел 4.
827 Шакун Л. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Менск, 1963 (1-е выданьнс: Нарысы беларускай літаратурнай мовы. Менск, 1960).
828Жураўскі А. Гісторыя беларускай літаратурнай г._овы. Т.і. Менск, 1967.
славянскай і лацінскай) яшчэ ня вылучаныя зь пісьменства расейскага, польскага й літоўскага.
У вывучэньні іх ужо шмат зроблена. У зробленым — болей дасьледавана выяўленых і вылучаных помнікаў, мала вядзецца пошукаў у выяўленьні й вылучэньні нявыяўленых і нявылучаных.
На наш пагляд, дасюлешні ход вывучэньня іх давёў да мяжы, за якой на чарзе стаяць гэткія патрэбы:
Каталёг помнікаў пісьменства — рукапіснага, друкаванага, эпіграфічнага. Тымчасам хоць бы зводны, на аснове ўсёй папярэдняй бібліяграфічнай працы, куды б былі ўнесеныя помнікі пісьменства мастацкага, навуковага, публіцыстычнага й важнейшыя юрыдычнага.
Рэвізія ўсіх папярэдніх анісаньняў беларускіх рукапісных зборнікаў і друкаваных выданьняў у расейскай, польскай і інш. бібліяграфіях з мэтаю выяўленьня прапушчаных у гэтых апісаньнях шматлікіх твораў арыгінальнага беларускага пісьменства — вершаў, публіцыстычных і навуковых працаў і г. д. Новае. больш уважлівае й поўнае апісаньне іх; а таксама апісаньне выяўленых і зарэгістраваных, але дагэтуль нікім не апісаных помнікаў, галоўна 1653—1795 гг. '
Неадкладныя пошукі зькікшых старых беларускіх бібліятэк, архіваў. збораў і паасобных помнікаў — усяго таго, што яшчэ не загінула й ня зьнішчана, каб вярнуць у беларускае пісьменства ўсё, што яшчэ мажліва, прычым, бсз дыскрымінацыі неправаслаўных аўтараў і ня толькі ў старабеларускай мове, але й помнікі X—XVIII стст. у царкоўнаславянскай мове (пачатак чаму паклаў В.Ластоўскі824) і помнікі XV—XVIII стст. у другой царкоўнай мове — лацінскай (першыя крокі ў чым ужо зрабілі М.Прашковіч8’0, Я.Александровіч8’1 і Я.Семяжон832).
Пільная патрэба публікацыяў хаця б найбольш значных помнікаў, бо дагэтуль іх апублікавана мала. Усе беларускія дасьледчыкі адназгодна заяўляюць пра гэта. Да
82’Ластоўскі.	.
830 Прашковіч М. ІІа-новаму пра старажытнасьць // Полымя. 1964. №9. Б.183-184.
831 Александровіч Я. Міхайла Цішкевіч (Міхалон Літвін) // Полымя. 1968. №4. Б.252-252.
832Гусоўскі М. Песьня пра зубра / пераклад у беларускую мову Язэпа Семяжона, яіоны камэнтар і паслоўе // Полымя. 1969. №4. Б 69-103 (у 1973 г. яна выйшла асобным вьіданьнем).
ўжо прыведзеных далучым галасы У.Пічэты, які ў дачыненьні да юрыдычнага пісьменства зазначыў, што “в обшем колнчество нзданных матерналов является очень незначнтельным (падкр. нашае. — А.К.) по сравненню с темн матерналамн, которые находятся еше в архнвах”833. Тое ж сьцьвярджае й М.Улашчык834. Шмат горай з помнікамі неюрыдычнага пісьменства. Адзін з публікатараў іх, С.Міско, кажа, што апублікавана іх “толькі маленькая частачка (... | Тысячы ж каштоўных твораў з розных галін творчасьці [... | сёння ляжаць некранутымі ў архівах Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы й Польшчы [... ] і застаюцца недаступнымі ня толькі для шырокай грамадзкасьці, але й для дасьледчыкаў”835.
I, урэшцс, далейшыя дасьледаваньні паасобных помнікаў, пісьменьнікаў і жанраў з кожнага гледзішча, а ў тым і з гледзішча гісторыі пісьменства й гісторыі мовы; у апошнім зусім непачатым ёсьць выяўленьне тыповых асаблівасьцяў розных функцыянальных стыляў старабеларускай літаратурнай мовы.
8-,3Пнчета В. Белоруссня м Лмтва... С.426.
834Улашмк. С.287.
835 Міско С. У капцох паснула, зельлем парасло // ЛіМ. 1966. 1 лістапада
Скарачэньні ў крыніцах і дапаможніках
АВАК — Акты, мздаваемыя Внленскою комнссіею для разбора древнмхь актов-ь, Вмльна
АЕ — Археографмческмй Ежегоднкк, AH СССР, Москва
АЗР — Акты, относяіціеся кь мсторім Западной Россім, собранныя м мзданныя Археографнческою комнссіею, СПб
АСД — Археографпческій сборннкь документовь, относяіцмхся кь мсторін СЬверо-Западной Русм, нздаваемый прм Управленім Внленскаго учебнаго округа, Внльна
АШ — Альгэрд Шлюбскі. Доля кнігасховаў і архіваў зямель крыўскіх і был. Вялікага Княства Літоўскага, Коўна, 1925.
БелСЭ — Бсларуская Савецкая Энцыкляпэдыя, АН БССР, Менск
БШ — час. «Божым Шляхам», Лёндан
Весьці АН БССР — Весьці АН БССР, сэрыя грамадзкіх навук, Менск
Временннк-ь (ці Чтенія) — Временннк-ь (ці Чтенія) Нмператорскаго обіцества мсторін м древностей россійскнхь прм Московскомь унмверснтетЬ, Москва.
Добрянскій — Ф.Н.Добрянскій. Оппсаніе рукопмсей Вмленской Публмчной бмбліотекн, Внльна, 1882.
ЖМНП — Журналь Мнннстерства Народнаго Просв4іценія, СПб
Запісы — Запісы, Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Ню-Ерк (і Мюнхэн)
ІБК ПЗБАА — Інстытут Беларускае Культуры Працы Першага Зьезду Дасьледчыкаў Беларускае Архэолёгіі і Архэографіі 17-18 студзеня 1926 году. У Менску — 1926.
НзвІЬстія (ці Сборннкь) ОРЯС — Мзв^стія (ці Сборнмк-ь) Ммператорской Академін Наукь по Отділенію русскаго языка н словесностн, СПб