Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Маскоўская пастанова ў Менску здалася нагэтулькі неверагоднай і непрыймальнай, што ніякія аргумэнты Іофэ на спэцыяльным паседжаньні ЦБ КП(б)Б 22 студзеня 1919 году не маглі пераканаць нават прамаскоўскае ЦБ, якое ў поўнасьці з пастановаю ЦК не згадзілася. Калі пра гэта было паведамлена ў Маскву, стуль 26 студзеня 1919 году ад Я.Сьвярдлова прыйшла тэлеграма: “Цэка пацьвярджае сваю папярэднюю пастанову, выказаную тав. Іофэ...”93 Тады ЦБ КП(б)Б 27 студзеня 1919 году дэлегуе ў Маскву 2-ох сяброў ЦБ да Леніна. Ленін, які на паседжаньні ЦК РКП(б) 16 студзеня 1919 году сам галасаваў за гэтую пастанбву, у просьбе дэлегацыі адмовіў94. Дэлегацыя не пасьпела даехаць да Менеку, як ад Я.Сьвярдлова 30 студзеня 1919 году на
88 Сакратар ЦК КП(б)Б В Кнорын. У час паміж нямецкай і польскай акупацыямі — гл.: Кастрычнік на Беларусі / улажыў С.Агурскі. Вып.1. Менск, 1927. Б.287.
89 БелСЭ. Т.2. Б.260.
90 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.190 (У нас цытуецца пераказ “паведамленьня" словамі Круталевіча).
91 Шкляр Я. Старонкі гераічнай гісторыі // Полымя. 1966. №3. Б.134.
92 Тамсама; Свердлов Я. Йзбранные пронзведенмя. Т.З. Москва. 1960. C.231.
93 Свердлов Я. Т.З. C.139.
94 В.Круталевіч у артыкуле «Пасля абвяшчэння рэспублікі» (Б.133-135), на аснове пратаколу справаздачы дэлегацыі паседжаньню ЦБ 31.1.1919 г., узнаўляе гэтыя перамовы зь Ленінам.
ймя старшыні ўраду З.Жылуновіча прыйшла новая тэлеграма ў дыктатарскім тоне: “Дэлегатам Цэбэ было рашуча адмоўлена ў адмене пастановы Цэка. Пацьвярджаю: Віцебская, Магілёўская, Смаленская губэрні адыходзяць; у Беларусі застаюцца дзьве губэрні — Менская й Горадзенская95. Дадаю пастанову Цэка правесьці на зьезьдзе Беларусі аб’яднаньне зь Летувою [...] Сёньня па прамым провадзе ў мяне пыталіся з Магілёва са зьезду пра пастанову Цэка аб іхнай губэрні. Паведамілі тэлеграмы Вашы і Цэбэ. Лінія Цэка й там пройдзе бясспрэчна. У Віцебску таксама. Смаленск пад сумнівам, але падпарадкаваньне будзе безумоўнае, як і на зьезьдзе ў Менску’”6.
Ужо ў канцы студзеня 1919 году Магілёўская, Віцебская й Смаленсная губэрні, а таксама 4 паветы Чарнігаўскай, адыйшлі да РСФСР. Гэты бесцырымонны акт гвалту й грубага парушэньня сувэрэнных правоў беларускага народу й новая, на прапазыцыю Леніна97, пастанова ЦК РКП(б) пра аб’яднаньне рэшты БССР зь Летувіскай ССР у адну г. зв. ЛітБел, што фактычна ёсьць ліквідацыяй БССР, выклікалі ва Ўрадзе БССР крызыс. На знак пратэсту супраць такіх мэтадаў паступаваньня Масквы зь Беларусьсю (як і папярэдніх забаронаў тварыць БКП, роспуску Беларускіх камуністычных сэкцыяў, недапушчэньня ў БССР беларускае прэсы98 й г. д.) у канцы студзеня 1919 году Ўрад БССР пакідаюць тры наркомы — Ф.Шантыр, У.Фальскі й Я.Дыла".
ЦБ КП(б)Б і сябры ўраду ад групы Заходняй камуны ў духу патрабаваньняў Леніна й Сьвярдлова арганізоўваюць старанны падбор дэлегатаў на 1-шы зьезд саветаў БССР. Таму на зьезьдзе, які адбыўся 2—3 лютага 1919 году ў Менску, былі дэлегаты ня выбраныя дэмакратычным спосабам і ў няправільнай прапорцыі ад паасобных губэрняў (121 — ад Менскай, 11 — ад Горадзенскай, 25 — ад Вялейскага павету Віленскай), а таксама ад губэрняў, якія ўжо адыйшлі ад БССР (48 — ад Смаленскай, 10 — ад Магілёўскай, 0 — ад Віцебскай) і 7 — ад уцекачоў. 213 зь іх — сябры
95 Прычым, з Горадзенскай губэрні — толькі ўсходняя ейная частка; заходняя з самою Горадняй будзе занятая Чырвонай арміяй на кароткі час адно ў ліпені 1920 году.
96 Свердлов Я. Т.З. С.142-143.
" БелСЭ. Т.6. Б.396; T.12. Б.199.
98 ЦБ КП(б)Б у гэтай справе была прынятая пастанова: “Выданьне беларускае газэты прызнаць непажаданым” — Круталевіч В. Пасля абвяшчэння рэспублікі. Б.141.
99 Кнорын В. Цыт. пр.
КП(б)Б, а рэшта — “спачуваючыя ёй”100. Нічога дзіўнага, што групу беларускіх нацыянал-камуністаў на зьезьдзе спаткаў поўны разгром.
Зьезд апрабуе ўсе прадыктаваныя ЦК РКП(б) вымогі: абвешчаньне БССР; адарваньне ад яе Віцебскай, Смаленскай, Магілёўскай і часткі Чарнігаўскай губэрняў, далучаных да РСФСР; неадкладны ўваход рэшты БССР у РСФСР і, урэшце, ліквідацыю БССР, ці зьліцьцё яе зь Летувіскай ССР у адну для абодвух народаў ЛітБел, каб супольна змагацца зь “Летувіскай Тарыбай і Беларускай Радай”, якія нібы “выступаюць супраць работнікаў і сялянаў Беларусі й Летувы адзіным контррэвалюцыйным фронтам”101. Выбраны зьездам ЦВК БССР стварае 5 лютага 1919 году пад старшынствам А.Мясьнікова новы Ўрад БССР ня толькі бяз Ф.Шантыра, У.Фальскага й Я.Дылы, але й бяз З.Жылуновіча, А.Чарвякова й А.Квачанюка102. 3 групы былых Беларускіх сэкцыяў РКП(б) у новым урадзе застаюцца ўсяго З.Чарнушэвіч і І.Пузыроў1*03.
У той-жа дзень (5 лютага 1919 году) газэта «Звезда» ў рэдакцыйным артыкуле «К нтогам сезда Советов Белорусснн» сваім чытачом тлумачыць: “Почему сезд ограннчнлся только пожеланнем о вступленнн в Росснйскую Советскую федерацню, почему он сразу не претворнл в дело свое пожеланне о полном обеднненнн с Россней? Для этого былн очень н очень важные прнчнны международно-полнтнческого характера. Перед Белоруссней был посгавлен вопрос, как она прннесет болыпе пользы ] сушествуя как самостоятельная республнка нлн слнваясь с РСФСР. Н после зрелого н всестороннего обсуждення данного вопроса [... ] полнтнческая мудрость говорнт нам, что мы должны пока сушествовать самостоятельно”’04. Разам з тым, працягвае артыкул, “сезд подтвердйл, что. потугн белорусской нацноналнстнческой ннтеллнгенцнн в созданнн “своего” белорусского языка, “своей” нацнональной культуры напрасны [... ] Пусть прммут это к сведенню белорусскне пнсателн”105.
юо Турук Ф. Цыт. пр. С.45 (Звезда №364 за 4.2.1919 г.).
101 Шкляр Я. Цыт. пр. Б.135.
102 Заміж іх, у новы ўрад уводзяцца: П.Пятроў — нарком замежных справаў, Мандэльштам — нарком нацыянальных справаў, Н.Сьвярдлоў — нарком працы, І.Саваціеў — нарком асьветы й А.Гэтнэр — нарком юстыцыі (Круталевіч В. Першы беларускі ўрад // Полымя. 1966. №1. Б.139).
103 Тамсама. Б.140.
104 Круталевіч В. Пасля абвяшчэння рэспублікі. Б.139-140.
105 Круталевіч В. На імя Леніна. Б.106.
27 лютага 1919 году на апошнім, сумесным паседжаньні ЦВК БССР і ЦВК Летувіскай ССР спынілі сваё йснаваньне БССР і Летувіская ССР. На іхным месцы творыцца новы прадукт нацыянальнай палітыкі РКП(б) — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Летувы й Беларусі (ЛітБел, з сталіцаю ў Вільні). У кіруючыя органы гэтай новай рэспублікі ня ўводзіцца ніхто зь беларусаў106.
За тры дні перад тым, 24 лютага 1919 году, выходзіць апошні, №5(49) «Дзяньніцы» ў Маскве. У ім чытачом паведамляецца, што “наша газэта зачыняецца, і гэты нумар зьяўляецца разьвітальным. Замест яе, — выказвае надзею рэдакцыя, — будзе арганізавана камуністычная газэта на беларускай мове ў адным з цэнтраў Беларускай Савецкай Рэспублікі: у Менску ці ў Вільні”107. У сакавіку ліквідуецца й Белнацком108. Адгэтуль на ўсім савецкім баку лініі фронту ўжо няма ніякае беларускае прэсы109 (Пасьля столькіх беларускіх газэт і часапісаў у БНР!) і ніякіх беларускіх савецкіх установаў.
Ліквідацыя БССР і тварэньне ЛітБелу не прынесьлі для РКП(б) спадзяванага эфэкту. А ўжо што казаць пра беларусаў і лстувісаў. Гаспадарчы хаос, голад, беззаконьне й тэрор шалелі з тэй жа лютасьцю. Усё гэта выклікала ў Беларусі новую хвалю антысавецкіх паўсганьняў: у сакавіку — Рагачоўскае110, Кармянскае111, Гомельскае й Рэчыцкае112, у красавіку — Слуцкае й Старобінскае113, Нясьвіскае , Барысаўскае115, Полацкае116 й іншыя.
У бальшавікоў зямля гарэла пад нагамі. У такіх акалічнасьцях польскае войска, падтрыманае заходнімі аліян-
Юб Ад былой групы Заходняй камуны ў Прэзыдыюм ЦВК ЛітБелу ўвайшлі Іваноў і Пікель, а ва ўрад — Калмановіч, Савіцкі, Розэнталь і Ьэрсан БелСЭ. Т.6. Б.396-397.
107 Александровіч С. Першая беларуская савецкая газета // Полымя, 196». №4, Б.226.
Ю8 БелСЭ. Т.2. Б.243.	х	.	.	.
'°9 Паводле пастановы ЦК злучанай КП(б) Летувы н Беларусі, еннымі прэсавымі органамі ў ЛітБел былі газэты «Звезда» па-расейску: «МІоі» па-польску, «Komunistas» па-летувіску й «Штэрн» па-жыдоўску Очеркм... С.358.
по БелСЭ. T.10. Б.496; Т.9. Б.17.
ш Тамсама. T.10. Б.496; Беларусь (Мінск). I960. №11. Б.5.
112 БелСЭ. T.10. Б.73-74; Полымя. 1973. №12. Б.154-156; Гісторыя БССР. Т.З. Менск, 1973. Б.161-162.
і'3 Полымя. 1966. №4. Б.111; 1968. №11. Б.164.
іі< Тамсама.
і'5 Тамсама. 1966. №4. Б.111.
no БелСЭ. Т.8. Б.485.
тамі, пачынае наступ на ЛітБел, хутка пасоўваючыся на ўсход. 21 красавіка 1919 году яно займае Вільню, скуль урад ЛітБелу эвакуюецца ў Менск; a 17 ліпеня 1919 году, калі зь літбеларускай тэрыторыі на савецкім баку застаецца колькі ўсходніх паветаў Меншчыны, ЦК РКП(б) распускае кіручыя органы ЛітБелу, перадаючы ўладу ў гэтых паветах Менскаму губэрнскаму Вайскова-Рэвалюцыйнаму Камітэту (ВРК) у Бабруйску. ЛітБел перастала існаваць.
8 жніўня 1919 году палякі .займаюць Менск і йдуць далей на ўсход да лініі р. Заходняя Дзьвіна — Полацак — Лепель Барысаў — Рагачоў — Жлобін. ВРК выяжджае ў Смаленск.
У неспрыяльных умовах польскае акупацыі Рада і Ўрад БНР дзеяць у кірунку аднаўленьня БНР. Хутка ўмовы гэтыя спрычыняюць чарговую ініцыятыву ў заснаваньні БКП. У скрайняй апазыцыі да польскай акупацыі БНР, 1 студзеня 1920 году ад беларускай партыі эсэраў (БПС-Р), аднэй з партыяў Рады БНР, адкалолася найбольш левая група («Маладая Беларусь») і перайменавалася ў Беларускую Камуністычную Арганізацыю (БКА). Узначаленая некаторымі выкладчыкамі й студэнтамі Беларускага Пэдагагічнага інстытуту ў Менску, настаўнікамі й грамадзка-культурнымі працаўнікамі — У.Ігнатоўскім, Я.Каранеўскім, М.Гурыным (Маразоўскім), Л.Родзевічам, М.Кудзелькам (Чаротам), А.Капуцкім і іншымі — яна йдзе ў падпольле й арганізоўвае супраць польскіх вайсковых гарнізонаў партызанскі рух. Баявыя “сялянскія дружыны” БКА, кіраваныя ейным Беларускім Паўстанскім Камітэтам, дзейнічаюць у Менскім, Слуцкім, Ігуменскім, Слонімскім, Горадзенскім, Лідзкім і Дзісенскім паветах117,
У ліпені — пачатку жніўня 1920 году Чырвоная армія зноў займае сярэднюю й заходнюю Беларусь, ідучы на Варшаву. Але 17 жніўня польская армія пачала контрнаступ, змусіўшы яе да адступленьня на ўсход. У абарону БНР узьнімаюцца новыя паўстаньні: у ліпені месяцы — Койданаўскае (г. зв. 4-дзённая “Койданаўская Незалежяая Рэспубліка”)118 і 27 лістапада — 28 сьнежня 1920 году