Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
49 №278 (перадрук: Комнтеты бедноты Белоруссмн: Сборннк документов м матерналов. Мянск, 1958. C.146. №119).
50 Тамсама.
паўночнай часгцы Полацкага павету (дзе паўстанцы захапілі Расоны) “раззбраеньне працягваецца, адабрана 1 500 стрэльбаў”51.
Аднак, не зважаючы на ўсё гэта — на дасюлешнюю акцыю беларускіх нацыянал-камуністаў, заняцьце Чырвонай арміяй новых тэрыторыяў БНР і спрычыненае гэтым незадоволеньне беларускага насельніцтва, — беларускае нацыянальнае пытаньне на савецкім баку фронту ўсё не вырашаецца ні ў якай форме. Гэта выклікала падозраньні й недавер з боку Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і Белнацкому да маскоўскага цэнтру. Падозрав!ьні й недавер зь дня на дзень паглыбляюцца, пагражаючы канфліктам і разрывам.
19 лістапада 1918 году ў газэце «Дзяньніца» зьяўляецца распачлівы, але, разам з тым, рашучы й выклікаючы артыкул пад вымоўным загалоўкам «Як жа зь Беларусьсю?» У ім у адрас Народнага камісарыяту нацыянальных справаў РСФСР і кіраўніцтва Заходняй камуны робяцца адкрытыя папрокі, што ў іх дагэтуль няма аніводнага праекту дзяржаўнага ўладжаньня Беларусі. Артыкул патрабуе ад цэнтральных маскоўскіх уладаў “выразна паставіць пытаньне аб лёсе Беларусі”52.
27 лістапада 1918 году склікаецца паседжаньне камітэту маскоўскай Беларускай сэкцыі РКП(б). На ім абмяркоўваецца паўсталая сытуацыя; для большае апэратыўнасьці ' выбіраецца бюро камітэту (З.Жылуновіч — старшыня, П.Клыш — заступнік старшыні, З.Чарнушэвіч — сакратар і Я.Дыла — скарбнік); прымаецца пастанова аб скліканьні зьезду ўсіх беларускіх сэкцыяў РКП(б) (для хутчэйшае падрыхтовы яго ў Петраград камандыруюцца З.Жылуновіч і А.Чарвякоў, у Саратаў, Тамбоў і іншыя месты Расеі — А.Дзедзя, у Беларусь — П.Клыш і В.Майзель); выбіраецца дэлегацыя ў складзе Я.Дылы, І.Няцецкага й З.Чарнушэвіча для перамоваў з Сталіным53.
2 сьнежня 1918 году на паседжаньні Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) прымаецца пастанова аб скліканьні 27 сьнежня 1918 году ў Смаленску 6-ай абласной партыйнай канфэрэнцыі. У парадку дня канфэрэнцыі (апублікаваным у газэце «Звезда») пытаньня пра абвешчаньне БССР няма54. Калі дзень канфэрэнцыі пачаў набліжацца,
51 Комнтеты бедноты Белоруссян...
52 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі // Полымя. 1968. №9. Б.178.
53 Жылуновіч 3. Цыт. пр. Б.81-82.
54 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.174.
А.Мясьнікоў высылае ў Маскву на ймя сакратара ЦК РКП(б) і старшыні ЦВК РСФСР Я.Сьвярдлова тэлэграму: “Некоторые местные работннкн буднруют вокруг вопроса о так называемой Белорусснн. Нам передают, по этому поводу Вам нз Мннска была послана телеграмма. йзложенное в ней является частным мненнем. Ставшая на очередь лнтовская проблема как будто бы может стать обіцей н для Запобластн. Ввнду того, что в некоторых кругах местных Советов н на областной партнйной конференцнн вопрос этот может всплыть, проснл бы сообшнть, как обстонт дело с лнтовской властью, не обясняется лн ее появленне нсключнтельно полнтнческнмн агнтацноннымн мотнвамн?..”55
Які адказ А.Мясьнікоў атрымаў ад Я.Сьвярдлова, мы ня ведаем, але ў газэце «Западная Коммуна» (орган Аблвыкамзаху) 21 сьнежня 1918 году (г. зн. за 6 дзён перад адкрыцьцём 6-ай абласной партыйнай канфэрэнцыі) публікуецца рэдакцыйны артыкул «Нацнональные республнкн Советов». У артыкуле даводзіцца патрэба захаваць вобласьці й немэтазгоднасьць тварыць нацыянальныя рэспублікі, якія, калі й творацца, то вылучна дзеля тактычных меркаваньняў. “Спрашнвается, зачем эта нгра в советскне республнкн?.. Ведь для нас ясно, что Советская власть ставнт своей задачей [...] не созданне нацлональной обособленостн в рамках маленькнх нацнональных государств, а снесенне всякнх нацнональных рогаток Провозглашенне Советской республнкн Белорусснн не только не служнло бы ннтересам борьбы с нацноналлстнческнмн тенденцлямл мелкой буржуазлл, но как раз развлвало бы простор этлм тенденцням. A это не в лнтересе соцлаллстлческой революцлл. To, что мы прлзнаем допустлмым в одном месте в смлу тактлческлх соображенлй, не должно быть перенесено в другне места, где таковых практлческлх соображенлй нет л быть не может”56.
У той самы дзень, 21 сьнежня 1918 году, у Маскве адкрываецца канфэрэнцыя Беларускіх сэкцыяў РКП(б), на якую прыслалі сваіх дэлегатаў 6 сэкцыяў — Маскоўская, Петраградзкая, Саратаўская, Тамбоўская, Менская й Невельская. Канфэрэнцыя, якая працягвалася да 23 сьнежня 1918 году, выбірае ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) — З.Жылуновіч, Ф.Балбека, А.Чарвякоў, І.Няцецкі, М.Драко-Дракан, Я.Дыла; пастанаўляе склікаць усебеларускі зьезд Беларускіх
55 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.178-179.
56 Тамсама. Б.179.
сэкцыяў РКП(б) у намеры заснаваць сваю асобную Беларускую Камуністычную Партыю (БКП) і самае галоўнае — ідучы за прыкладам толькі што праклямаваных Эстонскай (29 лістапада 1918 году), Летувіскай (16 сьнежня 1918 году) і Латвійскай (17 сьнежня 1918 году) ССР, 22 сьнежня 1918 году прымае пастанову пра абвешчаньне БССР. Пасьля канфэрэнцыі ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) інфармуе Сталіна пра ейны прабег і прынятыя на ёй пастановы57.
23 сьнежня 1918 году, г. зн. на другі дзень па прыняцьці канфэрэнцыяй Беларускіх сэкцыяў РКП(б) пастановы пра абвешчаньне БССР, ЦВК РСФСР (за подпісам Я.Сьвярдлова) прымае пастанову пра “абласныя аб’яднаньні”. Згодна з гэтай пастановаю, на хадайніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) і Аблвыкамзаху, падтрыманых Народным Камісарыятам нутраных спраў РСФСР, Заходняя камуна як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка РСФСР зацьвярджаецца й надалей вобласьцю ў складзе Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай, Менскай і Горадзенскай губэрняў (частка Віленскай і Ковенская губэрні ў сувязі з паўстаньнем Летувіскай ССР зь яе выключаюцца)58.
Толькі 24 сьнежня 1918 году ў беларускім пытаньні прымаецца якаясь пастанова ЦК РКП(б). Дагэтуль яна не апублікаваная, і мы ня ведаем дзеля якіх мэтаў была прынятая. Пастанова ЦК прадухіліла канфлікт і разрыў паміж Беларускімі сэкцыямі РКП(б) і маскоўскім бальшавіцкім цэнтрам ды сталася паваротнай у справе зрэалізаваньня абвешчаньня БССР.
25 сьнежня 1918 году Сталін запрасіў да сябе на нараду кіраўнікоў Белнацкому й прапанаваў ім вылучыць кандыдатаў ва ўрад БССР і на старшыню ўраду. У Белнацкоме зараз жа склікаецца надзвычайнае паседжаньне супрацоўнікаў Белнацкому, ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і камітэту маскоўскай сэкцыі59. У тым жа дні Сталін выклікае “к апарату для разговора по очень важному вопросу А.Мясьнікова й паведамляе яму, што “ЦК партнн по многнм соображенням, о которых теперь говорнть не прнходнтся, согласнлся с белорусскнмн товарншамн на образованне
57 Турук Ф. Цыт. пр. С.44; Жылуновіч 3. Цыт. пр. Б.85-92; Кругалевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.180-181.
58 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.173-175.
59 Тамсама. Б.181-182, 188.
Белорусского советского правнтельства60 [... ] Очеввдно, прйдется на несколько дней отложйть вашу областную конференцйю. Всё это абсолютно необходймо для того, чтобы в будушем азбежать возможных недоразуменйй. Говорю всё это по порученйю ЦК партнн”61. Сказанае ён паясьніў, што ў сутнасьці “необходймо пройзвестн только некоторые нзменення конструкцнн Облнскомзапа”62. Таму для вырашэньня “вопросов, нмеюшнх громадное практаческое значенйе” А.Мясьнікову прапанавана неадкладна выехаць у Маскву63.
27 сьнежня 1918 году Сталін тэлеграфаваў у Менск прадстаўніку СНК РСФСР: “Сегодня я договорйлся с Мяснйковым й Калмановвчем. С белорусамй тоже. Вопрос не вызовет на конференцйй нйкэкйх тренйй, нбо конференцня будет йметь дело с решеннем ЦК партнй [...] Все вопросы перестройкй Облйскомзапа уже решены”64.
6-ая Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя РКП(б), на каторую Беларускія сэкцыі РКП(б) дэлегавалі З.Жылуновіча, Я.Лагуна, П.Клыша й В.Ханіна65, была перанесена з 27 на 30 сьнежня. Парадак для канфэрэнцыі застаўся той самы, што быў прыняты 2 сьнежня 1918 году.
Асобнага пытаньня пра абвешчаньне БССР на парадку дня не было. Адно, на дырэктыву ЦК РКП(б), у даклад А.Мясьнікова па пытаньню «Бягучы момант» устаўлены пункт «Беларуская Савецкая рэспубліка»66. 30 сьнежня 1918 году канфэрэнцыя прымае агульную рэзалюцыю пра абвешчаньне БССР (дакладней: ССРБ — Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі) з цэнтрам у Менску. На прапазыцыю адумысловай камісіі, выбранай канфэрэнцыяй, прымаецца асобная пастанова ў справе тэрыторыі БССР, куды ўлучаюцца Менская, Магілёўская й Горадзенская губэрні цалкам, Віцебская бяз частак Дзьвінскага, Рэжыцкага й Люцынскага паветаў, Смаленская бяз Гжацкага, Сычаўскага, Вяземскага й Юхнаўскага паветаў, а таксама Вялейскі й часткі Ашмянскага й Сьвяньцянскага паветаў Віленскай губэрні, частка Нова-Аляксандраўскага павету Ковенскай губэрні, Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай губэрні, Сураскі,
60 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.180.
■61 Тамсама. Б.181.
62 Тамсама. Б.І97.
63 Тамсама. Б.181.
64 Тамсама. Б.182.
63 БелСЭ. Т.2. Б.260.
66 Круталевіч В. Абвяшчэнне рэспублікі. Б.183.
Мглінскі, Старадубскі й Навазыбкаўскі паветы Чарнігаўскай губэрні67.
Канфэрэнцыя “дала отпор” прадстаўніком Беларускіх сэкцыяў РКП(б), “пробававшнм протянуть постановленне о созданнн незавнснмой компартнн Белорусснн”68. 31 сьнежня 1918 году яна пастанавіла ператварыць Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю РКП(б) у Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б), але як “составную н неотемлемую часть РКП(б)”, якая “н впередь всецело будет руководствоваться днректнвамн ЦК РКП(б), счнтая его свонм высшнм партнйным органом”69.
Наўсуперак прадбачаньням Сталіна, пастановы Смаленскай канфэрэнцыі (яна пераназвалася ў 1-шы зьезд КП(б)Б) ня ўсунулі ўсіх супярэчнасьцяў і не спынілі далейшага змаганьня паміж Беларускімі сэкцыямі РКП(б), з аднаго боку, і ЦБ КП(б)Б, з другога.
Змаганьне разгараецца на самой канфэрэнцыі, асабліва ў часе выбараў ЦБ КП(б)Б, а яшчэ болей — як толькі канфэрэнцыя закончылася, і ЦБ КП(б)Б, разам з прадстаўнікамі ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б), прыступілі да фармаваньня Ўраду БССР на аснове г. зв. “Умоваў утварэньня БССР”, выстаўленых 27 сьнежня 1918 году, ад ЦК РКП(б) і СНК РСФСР70. He зважаючы на тое, што “Умовы” гэтыя й так робяць Урад БССР несамастойным (п.6 “Умоваў” пакідае бязь зьменаў правы ЦБ партыі й наркаматаў ураду такімі ж, як былі правы Абласнога камітэту партыі й аддзелаў Аблвыкамзаху — г. зн. поўнасьцю ўзаляжняе цэлы ўрад і кожны ягоны наркамат ад ЦБ КП(б)Б, а праз яго й ад ЦК РКП(б)), — у Смаленску “Ўмовы” парушаюцца на яшчэ болыпую некарысьць ураду. Найперш старшыня ўраду З.Жылуновіч ня выбраны адначасна старшынёю ЦБ КП(б)Б, як таго патрабуе п.5 “Умоваў” (ім стаўся А.Мясьнікоў). На аснове п. 1 “Умоваў”, З.Жылуновіч дамагаецца для Беларускіх сэкцыяў РКП(б) 10 месцаў ва ўрадзе з усіх 16, а яму даюць 7 з 17 (10 месцаў аддаецца групе Заходняй камуны);