Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Беларуская газета «Нотап», якая выдавалася ў Вільні, на другім ад Менску баку лініі фронту, дала такую ацэну гэтым падзеям: “3 Расеі, — пісала яна, — плывуць вельмі пекныя, вельмі дэмакратычныя клічы. Тут расьцьвіў кінуты Вільсонам усёй дэмакратыі Эўропы кліч аб праве на самаазначэньне ўсіх нацыянальнасьцяў, кліч аб тым, што
12 Пазьнейшыя маніпуляцыі савецкага ўраду з БССР — колькіразовыя зьмены яе межаў, злучэньне ў г.зв. ЛітБел, падзел тэрыторыі з Польшчам у Рызе — як найлепей гэта пацьвердзілі.
із Прынятай на агульным сходзе Кангрэсу 30 сьнежня 1917 году — гл. Турук Ф. Цыт. пр. C.105. Прнложенне №15.
із Прынятыя ў камісіях. Тамсама. Б.106. Падкрэсьленьне нашае.
15 Нявыпраўленая карэктарская памылка ў даце дакуманту у газэце выклікала памылкі датаваньня яго і ў наступных публікатараў.
16 Homan. 1918. №29(225).
кожная нацыя павінна сама — і толькі сама — пастанаўляць аб сваёй долі, а не чужыя народы. Тое, што бальшавіцкая Расея прызнае афіцыйна за ўсімі народамі, Троцкі на словах прызнаў і за беларусамі [... ] Аднак факты паказваюць, што ад слоў да дзела — вельмі далёка [... ] Балынавіцкае войска, як ужо вядома, штыхамі й кулямётамі разагнала [... ] Беларускі Кангрэс у Менску, як толькі ён прыняў пастанову аб незалежнасьці Беларусі...”17.
Мелі гэтыя падзеі рэха і ў заходнеэўрапейскай прэсе.
Нямецкая газэта «Vorwarts» 27 студзеня паведамляла: “Бальшавікі разагналі Беларускі Народны Зьезд, каторы быў заняты сазывам свайго ўстаноўчага сойму. Троцкі гэтак адказаў гэн. Гофману на яго закід у Берасьці аб разгоне...” (Далей ідзе тэкст заявы Троцкага, які мы ўжо прыводзілі)18. “Дайшоўшыя ў Бэрлін апошнія нумары (петраградзкіх небальшавіцкіх. — А.К.) газэт «День» і «Наш век» даюць такія падробнасьці. Засядаўшы ў Менску Беларускі Кангрэс складаўся болей-меней з 1300 асоб. Уначы з 30 на 31 сьнежня Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі. Ураз жа пасьля гэтага зьявіўся ўрадавы камісар, аб’явіў, што Кангрэс распушчаны, і арыштаваў прэзыдыюм. Уварваўшыяся салдаты пачалі разганяць дэлегатаў, каторыя з лавак і сталоў пабудавалі барыкады й прабавалі бараніцца, але пасьля пастанавілі ўступіць сіле. Арыштавана 27 асобаў, у тым ліку члены прэзыдыюму”19.
У №42 газэты «Vorwarts» за 11 лютага чытаем такую вестку з Штакгольму:
“Разагнаныя ў Менску бальшавікамі 18/31 сьнежня беларускія дэлегаты маюць сабрацца ў найбліжэйшым часе ізноў і ўрачыста аб’явіць аўтаномію Беларусі. Беларусь павінна абняць гэткія губэрні: Віленскую, Горадзенскую, Менскую, Віцебскую, Магілёўскую, заходнія паветы Смаленскай і паўночную часьць Чарнігаўскай. Беларускі Кангрэс павінен аб’явіць аб надзяленьні народа зямлёй безь ніякае платы і выдаць дэкрэт аб утварэньні нацыянальнай арміі. У сваіх плянах беларусы сустракаюцца зь вялікімі перашкодамі са стараны палякаў, каторыя аружнай сілай захапілі вялікую часьць памянёных губэрняў”20.
17 Stowy і Odynki Ц Homan. 1918. №13(209).
18 AbwieSdafinie niezaleZnaSci Bietarusi // Homan. 1918. №10(206).
19 JaSfe ab Bielaruskim Kanhresie Q Miensku // Homan. 1918. №11(207).
20 Autanomija Bietarusi // Homan. 1918. №14(210). У згадцы пра палякоў маецца на ўвазе корпус гэн Доўбар-Мусьніцкага.
У швэйцарскай газэце «Bund», якая выдавалася ў Бэрне, пасьля заявы гэн. Гофмана аб разгоне Кангрэсу, была апублікаваная рэзалюцыя віленскага Беларускага Нацыянальнага Камітэту, які ў ёй раней, чымся Рада БНР (25 сакавіка 1918 году), стаў на незалежніцкую пазыцыю: “Расейская рэвалюцыя дала магчымасьць усім нацыям у Расеі, апіраючыся на праве аб самаазначэньні, безь перашкодаў разьвівацца культурна й нацыянальна. Беларускі народ, што дагэтуль стаяў на іакім становішчы, каб у межах непадзельнай Расеі здабыць сабе лепшую палітычную будучыню, чакаў цярпліва, пакуль супакаеньне ў гаспадарстве ня дасьць магчымасьці й беларусам здабыць сабе належныя ім правы. Аднак здарэньні цяперашняга часу прымушаюць нас зьмяніць нашыя мэты. У атмасфэры агульнага раскладу гаспадарства ўсюды акраіны хочуць аддзяліцца.
Цэнтральны расейскі ўрад у руках розных палітычных авантурыстых проціў гэтага заўзята. Мы баімся, што гэтакія адносіны могуць усе народы давесьці да загубы і што гэтакае смутнае палажэньне і на беларускія землі можа зрабіць свой уплыў. Разьдзеленая ваенным фронтам, дэзарганізаваная Беларусь можа стацца полем цяжкай палітычнай барацьбы. Наш край, што дагэтуль быў прадметам крывавай спрэчкі між вялікарусамі і палякамі, дамагаецца свайго права на волю й незалежнасьць. Дзеля гэтага беларускі народ адкідае ўсіх няпрошаных апекуноў і абвяшчае, што расейскі цэнтральны ўрад ня мае права правіць нашым краем. Мы бяром арганізацыю беларускага нацыянальнага руху ў свае рукі і абвяшчаем Беларусь непадзельным незалежным краем. Наша незалежнасьць ёсьць неперадаўненае права нашага самабытнага народу, каторае вялікарускі народ у часе царскага гаспадараньня адабраў у беларусаў. Цяпер мы жадаем будучыню нашага краю ўзяць у свае рукі ’ .
Ад 1919 году гісторыя І-га Ўсебеларускага Кангрэсу знайшла сваё аб’ектыўнае насьвятленьне ў навукова-гістарычнай літаратуры Захаду — у гісторыях Беларусі В.Егэра й Е.Энгэльгардта23 па-нямецку, Л.Васілеўскага24 па-польску, у дыскусіі А.Баршчэўскага з А.Бэргмановай у зборніку Беластоцкага Навуковага Таварыства «Rocznik Bialostocki»2 ;
21 Homan. 1918. №10(206).
22 Jager W. Weissruthenien. Berlin, 1919. 0.48-51.
23 Engelhardt E. Weissruthenien. Berlin, 1943.
24 Wasilewski L. Litwa a BialoruS. Warszawa, 1925. S.188-189.
25 Rocznik Bialostocki. T.V. Bialystok, 1965. S.365-369.
у афіцыйных урадовых заявах — спэцыяльнай брашуры Кангрэсу ЗША26, у шматлікіх прамовах кангрэсмэнаў і сэнатараў у Кангрэсе й Сэнаце ЗША штогоду на Дзень Незалежнасьці Беларусі з публікацыяй іх у кангрэсовых бюлетэнях27 і г.д.
Толькі ў маскоўскіх імпэрскіх публікацыях, кантраляваных Масквою, а ў тым і падсавецкабеларускіх, гісторыя І-га Ўсебеларускага Кангрэсу паказваецца ў сьвятле, выгодным для расейскае каляніяльнае палітыкі ў Беларусі.
26 Communist takeover and occupation of Byelorussia. Special report №9. Washington,
27 Гл. перадрукі ix y брашурах Byelorussia’s Independence Day. March 25, 1918. New York, 1958. P.41, 46, 50, 53 t інш. i The 40th anniversary of the proclamation of the independent Byelorussian Democratic Republic. New York, 1958. P.23 i інш.
ПРАФЭСАР МІТРАФАН ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Й АКТ 25 САКАБІКА
Пра жыцьцё й дзейнасьць М.Доўнар-Запольскага на эміграцыі зьявілася колькі публікацыяў, зь якіх выгодна вылучаюцца артыкулы А.Саковіч1 і праф. Н.ПалонскайВасіленка2. У БССР, дзе ягонае ймя было забароненае, толькі ў апошніх гадох эпізадычна яно пачало згадвацца, а кандыдат гісторыі В.Бандарчык прысьвяціў яму нат асобны артыкул3.
Ва ўсіх гэтых публікацыях выяўляецца перш за ўсё постаць выдатнага беларускага навукоўца й пэдагога — гісторыка, этнографа, фальклярыста. У нашым артукуле мы робім спробу асьвятліць, наколькі гэта нам даступна, адзін мала знаны, хоць і кароткі, але цікавы й важны пэрыяд у жыцьці й працы М.Доўнар-Запольскага, дзе ён мо найбольш зырка выявіў сябе на іншым полі — як актыўны беларускі грамадзка-культурны дзеяч, палымяны публіцыст і палітыкдыплямат на службе ўраду БНР.
А.Саковіч і Н.Палонская-Васіленка як былыя вучні М.Доўнар-Запольскага свае артыкулы апіраюць галоўна на ўспамінах. В.Бандарчык дасьледаваў архівы. У іх ён знайшоў рукапісы непублікаваных працаў прафэсара, сьветчаньні аб іншых рукапісах, што ўжо загінулі. “У ЦДГА УССР ёсьць лісты да Доўнар-Запольскага такіх ведамых дзеячоў беларускае культуры, як Нікіфароўскі, Раманаў, Неслухоўскі, Дземідовіч, Даўгяла, Сапуноў, Стукаліч, Крачкоўскі і інш.” “У архівах захавалася нямала дакумэнтаў аб рэпрэсіях царскай ахранкі ў дачыненьні да вучонага”. Шкада, што для паўнаты абразу В.Бандарчык ня выкарыстаў у сваім
1 Саковіч А. Прафэсар Мітрахван Доўнар-Запольскі // Веда (Ню-Ёрк). 1952. №7(12). Б.193-206.	..
2 Палонская-Васіленка Н. Доўнар-Запольскі // Запісы БІНіМ (Ніо-Ерк). 1953. №1. Б. 14-28.
з Бандарчык В. Спадчына гісторыка і этнографа // ЛіМ. 1960. №102 (Частка артыкула ўстаўленая аўтарам у ягоную кніжку: Еўдакім Раманавіч.Раманаў. Менск, 1961. Б.43-49).
артыкуле дакумэнтаў аб рэпрэсіях у дачыненьні да М.Доўнар-Запольскага з боку савецкай улады ў Кіеве4, Харкаве5, Менску й Маскве, а таксама дакумэнтаў да нашае тэмы. Таму нашыя крыніцы абмежаваныя тагачаснай беларускай і ўкраінскай прэсай (газэтамі «Гоман», «Беларускае Слова», «Кневская Мысль»), некаторымі ўжо апублікаванымі дакумэнтамі дый тое толькі да аднаго 1918 году.
Пачатак сакавіка. Кіеў і Ўкраіна ачышчаныя ад балыпавікоў. Тысячы беларусаў, што аселі тут перад вайною ў пошуках працы, а яшчэ болей закінутых сюды вайной, ізноў пачынаюць гуртавацца ў свае нацыянальныя арганізацыі. “Разагнаныя й тэрарызаваныя балыпавікамі” перад тым, “беларускія арганізацыі Кіева ізноў ажылі й працуюць у згодзе з Украінскай Цэнтральнай Радаю”6. Напачатку іх тут дзьве: «Беларуская арганізацыя на Ўкраіне», што паўстала на месцы былое «Беларускае вайсковае Рады ў Кіеве»7, куды ўлілося шмат беларусаў-уцекачоў, але найбольш вайскоўцаў, і грамадзка-культурны клюб «Зорка»8. У канцы чэрвеня быў заснаваны «Беларускі Камітэт помачы ўцекачом» з аддзеламі па цэлай Украіне’. За галоўных кіраўнікоў гэтых арганізацыяў былі І.Краскоўскі, І.Фарботка, Л.Леўчанка («Зорка»), А.Галавінскі, Н.Разумоўскі, М.Доўнар-Запольскі («Беларуская арганізацыя на Ўкраіне»).
М.Доўнар-Запольскі быў самым дзейным сябрам “культурна-прасьветнае сэкцыі” арганізацыі. Відаць, не безь ягонае пратэкцыі ва Ўнівэрсытэце Сьв. Уладзімера10 па нядзелях ладзіліся беларускія грамадзка-культурныя сходы11. У канцы красавіка “ў кватэры беларускай вайсковай арганізацыі адчыніліся Курсы беларусазнаўства”, дзе “лекцыі чытаюць праф. М.Доўнар—Запольскі і У.Завітневіч”12. Ад 1 красавіка 1918 году «Беларуская арганізацыя на Ўкраіне» пачала выдаваць у Кіеве тыднёвую газэту «Белорусское
4 Палонская-Васіленка Н. Цыт. пр. Б.23.
5 Тамсама. Б.25.
6 Беларусы ў Кіеве // Гоман. 1918. №31(227).
7 Яна была выбраная на зьезьдзе беларусаў-вайскоўцаў паўдзённа-заходняга фронгу 17-22 сьнежня 1917 году. Аб ейным лёсе — гл.: Гоман. 1918. №33(229).