Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Сам ён, першы й бессумніўны кандыдат на рэктара, чакаўся ў Менску. Паведамленьне пра ягоны прыезд ужо было ў прэсе36. Аднак справа адчыненьня ўнівэрсытэту раптам затрымалася пагоршаньнем сытуацыі на фронце. Др. А.Цьвікевіч у лістападзе быў адкліканы ў Менск, дзе ўвайшоў у новы габінэт ураду А.Луцкевіча як міністар справядлівасьці. Туды ён прывёз і рукапіс брашуры М.Доўнар-Запольскага «Аснэгы дзяржаўнасьці Беларусі». М.Доўнар-Запольскі затрымаўся яшчэ ў Кіеве, a 10 сьнежня бальшавікі занялі Менск.
31 Поўны тэкст адозвы — гл.: Гоман. 1918. №52(248).
32 Незалежная Беларусь // Гоман. 1918. №37(233).
33 Тамсама.	„	-
34 Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт // Гоман. 1918. №49(245).
35 Беларускі Ўнівэрсытэт // Гоман. 1918. №61(257).
36 Незалежная Беларусь // Гоман. 1918. №37(233).
“АЙЦЫ" БССР I ІХНЫ ЛЁС
Нарыс «“Айцы” БССР і іхны лёс», які мы прапануем увазе нашых паважаных чытачоў, ставіць мэту выясьніць, як паўстала БССР і які лёс спаткаў ейных тварцоў, выясьніць праўдзівую гісторыю ў адрозьненьне ад фальшывай, прапагандовай вэрсіі афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі.
За “айцоў” БССР мы ўважаем беларусаў нацыяналкамуністых, якія, апынуўшыся па-за межамі БНР (на савецкім баку лініі фронту), гуртаваліся ў свае нацыянальна-аўтаномныя беларускія сэкцыі РКП(б)1 і ў Белнацкоме. Яны былі левымі беларускімі патрыётамі, каторыя шчыра верылі, што, апіраючыся на савецкую ўладу ў Расеі й камуністычную дактрыну, можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасьць — хутчэй і лепей, чымся на аснове іншых палітычных канцэпцыяў. Як сьведчаць факты й дакумэнты, гэта яны былі ініцыятарамі абвешчаньня БССР і першымі ейнымі будаўнікамі2.
1
Адсунем стрэлкі гадзіньніка назад і праэкзамінуем гісторыю паўстаньня БССР. Пачнем ад гісторыі Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і Белнацкому.
Пачатак Беларускім сэкцыям РКП(б) дало левае крыло Петраградзкага (пераважна работніцкага, каля 500 усіх сяброў) і Гэльсінскага (матроскага Балтыцкага флёту, каля 200 усіх сяброў) аддзелаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ), каторае, адкалоўшыся ад свае партыі, увосені 1917 году засноўвае Беларускую СДРП. На чало новае партыі выбіраецца камітэт у складзе былога сябры ЦК БСГ А.Чарвякова, А.Усьціловіча, Сосны, Гурыновіча,
1 Расейская Камуністычная партыя (бальшавікоў), цяпер нераназваная ў КПСС.
2 Тут і ўсюды падкрэсьленьне нашае.
Лаўрэцкага, Паляцка й ЯЛагуна3. У сьнежні 1917 году БСДРП высылае дэлегатаў ад свае партыі (А.Чарвякоў4, Я.Лагун, А.Усьціловіч, У.Скарынка, Сосна5 й інш.) на 1-шы Ўсебеларускі Кангрэс у Менск6. Пасьля 7-га зьезду РСДРП(б) (сакавік 1918 году), які перайменаваў сваю партыю ў РКП(б), БСДРП пераймяноўваецца ў Беларускую сэкцыю РКП(б)7. Зь яе ініцыятывы ў верасьні-лістападзе 1918 году такія ж сэкцыі паўстаюць у Саратаве й Маскве, а за імі — і ў іншых беларускіх перасяленскіх і ўцякацкіх асяродках Расеі, а таксама і ў самой Беларусі (Казань, Тамбоў, Казлоў, Менск, Невель)8. Дзеля ўплываў маскоўскае сэкцыі на арганізацыйнае жыцьцё іншых назавем пэрсанальны склад ейнага камітэту, выбранага 24 лістапада 1918 году: З.Жылуновіч, П.Клыш, З.Чарнушэвіч, А.Чарвякоў, А.Дзедзя, І.Няцецкі, Я.Дыла, І.Мазур, У.Фальскі9.
На прапазыцыю БСДРП, 7—20 студзеня 1918 году ў Петраградзе склікаецца нарада прадстаўнікоў левых беларускіх арганізацыяў — БСДРП, Петраградзкага аддзелу БСГ, левых эсэраў і вайсковых групаў Кранштату й Фінляндыі. На гэтай нарадзе выбіраюцца кандыдыты ў г. зв. Беларускі Нацыянальны Камісарыят (Белнацком). У кіруючы склад Белнацкому выбраныя: А.Чарвякоў (БСДРП) — на становішча камісара, У.Скарынка (БСДРП) — ягонага заступніка й З.Жылуновіч (тады яшчэ БСГ) — сакратара. 31 студзеня — 13 лютага 1918 году Белнацком з прапанаванымі кандыдатамі ў ягоны кіруючы склад зацьвярджаецца дэкрэтам СНК РСФСР як аддзел Народнага Камісарыяту ў нацыянальных справах РСФСР (“Камісарыят у беларускіх справах”. паводле тэрміналёгіі дэкрэту10)11, падобна такім жа аддзелам (камісарыятам) для іншых народаў (палякоў, летувісаў, армянаў і г.д.), створаным з мэтаю хантраляваньня нацыянальных рухаў нерасейскіх народаў Расеі. Хутка па пераезьдзе СНК РСФСР і Белнацкому ў Маскву (канец
3 Турук Ф. Белорусское двмженне. Москва, 1921. С.42.
4 Краўцоў М. 20 гадоў назад // Шлях Моладзі (Вільня). 1938. №4(120). Б.4.
5 Жылуновіч 3. Беларускія сэкцыі РКП(б) і стварэньне Беларускай ■ Савецкай Рэспублікі /7 Полымя. 1928. №10. Б.77.
6 Турук Ф. Цыт. пр. С.ЗЗ.
’ БелСЭ. Т.2. Б.229-231.
8 Жылуновіч 3. Цыт. пр. Б.81; БелСЭ. Т.2. Б.260.
9 БелСЭ. Т.2. Б.260.
10 Упершыню дэкрэг апублікаваны ў «Газете Рабочего м Крестьянского Правятельства», №24 за 2/15.2.1918 г.
11 Турук Ф. Цыт. пр. С.42-43; Жылуновіч 3. Цыт. up. Б.78.
сакавіка 1918 году) месца А.Чарвякова, змабілізаванага ў палітаддзел Чырвонай арміі, займаюць сьпярша левы эсэр зь Беларускага Абласнога Камітэту пры Ўсерасейскім Савеце сялянскіх дэпутатаў12, тады выкліканы зь Петраграду А.Усьціловіч, а ад 23 сьнежня 1918 году — З.Жылуновіч13.
Беларускія сэкцыі РКП(б) і Белнацком сваю актыўнасць у падрыхтове абвешчаньня БССР (яны мелі ўжо прыклад — УССР, праклямаваную 25 сьнежня 1917 году) разгортваюць у трох кірунках: у кірунку зьбіраньня сваіх сілаў і прапаганды сярод іх ідэі БССР, у кірунку інсьпірацыі падтрымкі ідэі БССР зьнізу і ў кірунку плянаваньня абвешчаньня БССР і націску ў гэтай справе на маскоўскі бальшавіцкі цэнтар.
Падобна БСГ і эсэрам, яны, апрача беларускіх работнікаў Петраграду (пуцілаўцаў, абухоўцаў, артылерыйскага заводу й інш.14) ды маракоў Балтыцкага флёту, асаблівую ўвагу зварочваюць на сотні тысяч беларускіх уцекачоў 1-ай сусветнай вайны й іхныя асяродкі ў РСФСР. Каб мець на іх большы ўплыў, у снежні 1917 году тады яшчэ як БСДРП рэвалюцыйным парадкам яны ліквідуюць Беларускі ўцякацкі камітэт у Петраградзе (Камітэт Беларускага таварыства арганізацыі дапамогі пацярпелым ад вайны), а, заміж яго, паклікаюць свой у складзе А.Чарвякова, А.Усьціловіча, Я.Лагуна, Сосны, З.Жылуновіча (БСГ)15. Ужо ад імя Белнацкому арганізуюць сетку сваіх эмісараў пры беларускіх уцякацкіх асяродках Калугі, Саратава, Тамбова й г. д., а ў Петраградзе й мястох занятай РСФСР часткі БНР — у Смаленску, Віцебску, Воршы — закладаіць мясцовыя аддзелы Белнацкому16.
1	сакавіка 1918 году Белнацком пачаў выдаваць пад рэдакцыяй З.Жылуновіча ў Петраградзе (ад №6 — у Маскве) свой прэсавы орган — тыднёвую газэту «Дзяньніца» (ад №40 за 3 сьнежня 1918 году — орган Белнацкому й маскоўскай Беларускай сэкцыі РКП(б)17, а ад 19 ліпеня 1918
12 Круталевнч В. Органмзацня м деятельность Белорусского нацмонального комнссарната (1918-1919 гт.) II Нсторня СССР. 1963. №6. C.118. Прозьвішча ягонае ні тут, ні ў іншых ведамых публікацыях не называецца.
13 Жылуновіч 3. Цыт. пр. Б.79-84, 91.
14 Турук Ф. Цыт. пр. С.42.
>5 Тамсама. С.43; БелСЭ. Т.2. Б.230.
16 Турук Ф. Цыт. пр. С.43; БелСЭ. Т.2. Б.243.
1 Тут зь пісьменьнікаў друкуюцца Ц.Гартны, А.Гўрло, М.Гарэцкі, пачынаючыя Я.Нёманскі, П.Каравайчык і інш.
году ў Петраградзе пад рэдакцыяй А.Вазілы — двухмоўны (беларуска-расейскі) часапіс «Чырвоны Шлях» (орган Петраградзкага аддзелу Белнацкому), у якіх сыстэматычна, з розных нагодаў, побач прапаганды супраць БНР, папулярызуецца ідэя БССР (у «Дзяньніцы» ўжо ў №8 артыкул — «Беларусь як частка Савецкай Фэдэрацыйнай Рэспублікі»18).
У Петраградзе, Маскве й іншых перасяленскіх і ўцякацкіх асяродках РСФСР Белнацком адчыняе свае клюбы, бібліятэкі, школы, творыць розныя палітычныя й культурна-грамадзкія гурткі й таварыствы. Для падрыхтовы кіруючых кадраў арганізуе Вышэйшыя курсы беларусаведы ў Петраградзе, а ў Маскве — Беларускі Народны Ўнівэрсытэт, дзе для слухачоў (пераважна беларускіх настаўнікаў) праф. А.Ясінскі, этнограф У.Дабравольскі, П.Растаргуеў, А.Канчар і інш. чытаюць курсы з геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі й эканомікі Беларусі, беларускай мовы й літаратуры19. У канцы 1918 году Белнацком выдае альманах «Зажынкі» з творамі Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, А.Гаруна, У.Галубка, Х.Чарнышэвіча, а ў тым і сваіх супрацоўнікаў — Ц.Гартнага (З.Жылуновіча), Я.Нёманскага (Пятровіча) і Ф.Шантыра20.
Падтрымка зьнізу ідэі БССР, інсьпіраваная Беларускімі сэкцыямі РКП(б) і Белнацкомам, выяўлялася галоўна ў прыняцьці адпаведных рэзалюцыяў беларускімі сходамі, канфэрэнцыямі й зьездамі. Рэзалюцыі гэтыя дзеля таго й маюць у розных варыянтах адну й тую ж схэму з трох тэзаў: непрызнаньня пазафронтавай БНР і яе кіруючых органаў — Рады і Ўраду БНР; дэклярацыі ў адданасьці савецкай уладзе й Расеі; супрацьстаўленьня БНР ідэі БССР (фэдэрацыі ці саюзу Беларусі з Расеяй) як спосабу вырашэньня права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне. Першыя дзьве тэзы вымагаліся ад маскоўскага цэнтру, трэцяя дадавалася ад сябе.
“Адзіны беларускі народ ня можа й не павінен быць падзелены на часткі, ён павінен застацца цэлым; і яму павінна быць дадзена, як і іншым народам, права вызначыць сваю долю”, — яшчэ нясмела заяўляе рэзалюцыя беларусаў-уцекачоў з Горадзеншчыны ў Казанскай губэрні 23
1« БелСЭ. Т.4. Б.221.
19 Турук Ф Цыт. пр. С.43; Жылуновіч 3. Цыт. пр. Б.79; БелСЭ. Т.2. Б.242-243.
20 Турук Ф. Цыт. пр. С.43; Гісторыя беларускай савецкай лігаратуры. Т. 1.
Менск. 1965. Б.559.
красавіка 1918 году21. “Няхай жыве Беларуская Фэдэрацыйная Савецкая Рэспубліка зь вялікай свабоднай працоўнай Расеяй!” — завяршаецца рэзалюцыя Каралеўскай воласьці Віцебскага павету 14 траўня 1918 году22.
Такія ж рэзалюцыі прымае скліканы Белнацкомам у Маскве 17—21 ліпеня 1918 году Ўсерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі: “Прэч незалежнасьць, накінутую немцамі з дапамогаю беларускіх паноў! Няхай жыве адзіная вольная работніцка-сялянская Беларусь у цесным братнім саюзе з Расейскай Савецкай Рэспублікай!” (рэзалюцыя ў пытаньні «Бягучы момант»)23 і прызнаючы, што Беларусь павінна ўвайсьці ў будучым у склад саюзу свабодных народаў на аснове аўтаномнасьці ў фэдэрацыі з Расейскай Савецкай Рэспублікай, Зьезд вызнае за канечнае, каб на будучай мірнай канфэрэнцыі народаў былі прадстаўнікі ад працоўнага беларускага народу для абароны ягоных інтарэсаў...” (рэзалюцыя ў пытаньні «Аб прадстаўніцтве Беларусі на будучай мірнай канфэрэнцыі народаў»)24.