Крушэнне на ростані  Васіль Якавенка

Крушэнне на ростані

Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
105.41 МБ
На ўсялякі выпадак ён параіў мне звярнуцца са сваім клопатам да М. Я. Паўлава, старшыні Мінгарвыканкама, вядома, пісьмова, што я неўзабаве і зрабіў.
Адказ прыйшоў прыкладна праз два месяцы са дня падачы звароту, але не ад Паўлава, у якога я прасіў аўдыенцыі, а ад таго ж Чадовіча, дакладней — ягонага намесніка A. I. Мартынава. Цытаваць ліст няма сэнсу. Калі шчыра, я ім пра Фомку, а яны мне пра Яромку! Пра музей у адпісцы і размовы няма, нібы я і не ставіў перад гарвыканкамам падобнага пытання. Яны мне даводзяць, што з 1996 года вядуцца работы па стварэнні мемарыяльнай зоны памяці ахвяр і герояў чарнобыльскай катастрофы ў раёне плошчы Бангалор... Быццам я або той жа Чадовіч гэтага не ведалі пры першай сустрэчы, калі пра музей вялі гутарку.
Цяпер пытанне: а што ж на Бангалоры плануецца?
Адкажам: ды невялікае што. Побач з чарнобыльскай капліцай, якая ператворана ў царкоўку, плануецца закласці бетонную траншэю, якая падковай
будзе агінаць будынак і весці ў сярэдзіну храма. Вышыня адкрытай траншэі тры метры, з якіх 1,5 — у зямлі і 1,5 — над паверхняй. На сценах знутры размесцяцца прозвішчы ахвяр і герояў Чарнобыля.
Нічога дрэннага ў задуме тых сцен з прозвішчамі няма, хоць ніхто, бадай, не парадзіць, як жа адабраць патрэбныя прозвішчы.
Нядрэнна таксама і тое, што сцены будуць весці ў царкву.
На рэспубліканскім конкурсе гэты праект архітэктурна-ландшафтнай кампазіцыі (аўтар A. А. Андраюк і інш.) прызнаны за лепшы. Але ж гэта не значыць, што ідэю конча трэба ўвасобіць у бетоне ды пакінуць гэтакую адмысловую скабку ў зямлі пад царквой. Я ўжо выступаў і даводзіў у друку, што праект непрактычны — зусім. Паколькі траншэю за некалькі тыдняў і месяцаў мясцовая публіка ператворыць ў адхожае або, скажам, пажыўнае месца, і людзі будуць баяцца туды зайсці. Або не? Зімою наогул траншэя будзе засыпана снегам. Таму будаваць — раўназначна выкінуць сродкі на вецер і захламіць зямлю.
Дык от што там будзе... А мая прапанова ні ў якім разе не ішла як альтэрнатыва траншэі, далібог, я ўвагі на яе не звяртаў, як што музей і ўвесь мемарыяльны комплекс (з памятнымі знакамі пахаваных вёсак) меркавалася будаваць не пад самай царквой, а воддаль, калі не ў іншым месцы наогул.
Усё ж надзея ў маёй душы тлее, бо абнавілася кіраўніцтва Камчарнобыля і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, туды прЫйшлі людзі больш шырокага кругагляду, часам патрыятычных памкненняў, свежай энергіі. Ёсць разуменне праблемы і ў Палаце прадстаўнікоў, а таксама ў Гомельскім аблвыканкаме. Таму, мне думаецца, неўзабаве выспее належнае стаўленне да гэтай праблемы і ў астатніх людзей, да якіх я звяртаўся, і разам мы прый-
дзем да ўсведамлення неабходнасці ці то ў Мінску, ці ў Гомелі, ці нават за Гомелем мець адменны, выразны і яркі музей. He горшы, чым у Кіеве. I тады сумленне тых, хто возьмецца за ўвасабленне неардынарнай, вячыстай задумы, падкажа ім, дзе сродкі шукаць.
2001 г.
ГУТАРКА: «ХВАРОБА ШУМІЛАВА» — ЦІ HE ВЫКЛІК БАГАМ?
Валерыя Шумілава ў Мінску багата хто ведае, і наогул гэта імя выбуховае, паколькі тоіць у сабе шмат энергіі, іншым разам небяспечнай для чынавенства самых розных узроўняў... Урач, навуковец, грамадскі дзеяч. Сабраў багатыя звесткі аб уздзеянні радыенуклідаў на здароўе, прааналізаваў дэмаграфічную сітуацыю на Беларусі і прыйшоў да цвёрдай высновы: дыягназ хранічнай прамянёвай хваробы, альбо сіндром хранічнай стомленасці і імуннай дысфункцыі — больш чым правамоцны. Хвароба адсуінічае ў класіфікатары Міністэрства аховы здароўя, але, на думку Шумілава, існуе і ім ва ўласнай урачэбнай практыцы ўстанаўліваецца, іншым разам пад назовам «хвароба Шумілава». Менавіта гэтае «свавольства» — адна з прычын звальнення Шумілава з мінскай паліклінікі № 12. Урач падае іск аб узнаўленні на працы. Судовае разбіральніцтва выходзіць за межы звычайнага адміністрацыйнага канфлікту. «Справа ўрача» доўжыцца чацвёрты месяц. За ёй сочаць пісьменнік, прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль» Васіль Якавенка і журналіст Уладзімір Траццякоў... Яны ўчынілі гутарку для пісьменніцкай газеты «Літаратура і мастацтва».
— Васіль Цімафеевіч, напрыканцы чэрвеня мы абодва аказаліся на пасяджэнні калегіі Мінскага гарсуда. Што прывяло вас туды?
— Цікаўнасць і неабыякавасць да гэтага неўтаймаванага чалавека, дзівака і пракуды. Я ведаю доктара Шумілава па працы ў газеце «Набат», у тыя гады, калі газета выходзіла (а ён быў навуковым аглядальнікам), і ведаю ўвогуле — па грамадскай рабоце. Так што па абавязку службы і сумлення я аказаўся ў зале суда.
— Ая знаёмы з Шумілавым па Міжнароднай. акадэміі геранталогіі, у якую мы абодва ўваходзім. Думаю, невыпадкова прэзідэнт Беларускага аддзялення гэтай акадэміі прафесар Мікалай Арынчын, паміраючы, завяшчаў яму завяршыць справу свайго жыцця. А ён жа дамагаўся станаўлення дзяржаўнай сістэмы тварэння здароўя ў Беларусі. Ці ведалі вы аб гэтым?
— Ведаў, нават праз газету «Набат» прапагандаваў яго ідэі. Але я ведаў і тое, што ў мінскай паліклініцы № 12 Валерый Шумілаў прыкладна тым і займаўся — тварэннем здароўя. Усім, хто прыходзіў да яго на пасяджэнні клуба «Самааздараўленне», іменна гэта і далягала. Мне асабіста цяпер надзвычай цікава, як, чаму, з-за чаго такія добрыя адносіны, што былі да восені мінулага года ва ўчастковага ўрача Шумілава з галоўным урачом Аляксандрам Сакалянскім, аказаліся скасаванымі. Прычыны ж перамен у пачуццях галоўнага ўрача на пасяджэннях суда не раскрыты, хоць да іх, мне здаецца, і блізка падыходзілі, асабліва ў працэсе разгляду справы ў судзе Кастрычніцкага раёна.
— Дык вы і на тых пасяджэннях таксама прысутнічалі? Там, відаць, для Шумілава сітуацыя складвалася зусім кепска?
— Наадварот... Ягоную справу разглядала жанчына, надзеленая аналітычным розумам, спрактыкаваная, сумленная, прынамсі, так удавала, — Маргарыта Рыштоўская. Я шчыра зайздросціў, бо не меў такога суддзі, калі судзіўся з прафесарам Я. Івано-
вым, гематолагам, які доўгі час адмаўляў шкодны ўплыў радыяцыі на арганізм чалавека. Суддзя-касталом у Маскоўскім раёне рашуча адмятаў усе нашы спробы даказаць, з якім сацыяльна небяспечным кліентам (па матывах фальсіфікацыі) суд мае справу. А ў вышэйшых судах, калі мы туды кінуліся, нас агарошылі: маўляў, беларускія суды навуковымі спрэчкамі не займаюцца.
Іншая справа ў Шумілава. Суддзя Рыштоўская з вялікай увагай слухала і паспяхова вяла навуковыя спрэчкі па прынцыповых пазіцыях, прадастаўляючы слова экспертам. Было 7 пасяджэнняў, і на іх суд адхіліў амаль усе абвінавачванні, выстаўленыя А. Сакалянскім супраць Шумілава. Быў момант, калі шалі вагаў Феміды выразна схіляліся на карысць істца. Якраз тады разгляд справы блізіўся да фіналу. I тады не Шумілаву, а галоўнаму ўрачу раптам стала дрэнна, ён схапіўся за сэрца, паказваючы, што з ім здарыўся прыступ. Суддзя была вымушана перапыніць пасяджэнне да наступнага дня. У адказчыка ад сэрца адразу адлегла, і, на здзіўленне публікі, ён сунуў у зубы цыгарку ды пабег невядома куды. Ён выйграў час і падцягнуў, напэўна, з тылу нейкія ценявыя сілы. Суд не змог абараніць чалавечую і прафесійную годнасць урача.
— Вам, як пісьменніку, падаплёка судовага працэсу, бадай, бачна лепш, чым нават суддзям. Што вы на гэты конт скажаце?
— Шумілаў — тэрапеўт, кандыдат медыцынскіх навук; працуючы ў Бабруйску ўрачом «хуткай дапамогі», абараніў дысертацыю па тэме: «Дыягностыка пры вострых формах ішэміі ва ўмовах хуткай медыцынскай дапамогі». Ён адкрыты і шчыры чалавек, мае свае захапленні і горача прапагандуе здаровы лад жыцця, соевае малако, жывыя сокі. Пры садзеянні сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль» доктар Шумілаў атрымаў патэнт на вывяд-
зенне радыенуклідаў з арганізма чалавека і агульнае аздараўленне на аснове лячэбнага галадання. Колькі год запар вядзе клуб «Самааздараўленне», у якім нямала тых, каго ён літаральна вярнуў да жыцця. Некаторыя з іх прыходзілі на суд, выступалі ў абарону свайго доктара і настаўніка. Разам з тым падчас працы ў «Набаце» Валерый Мікалаевіч прыахвоціўся да ўдзелу ў розных пасяджэннях і канферэнцыях, палюбіў шырокія форумы, бо яны давалі яму магчымасць задаваць пытанні, выступаць ды яшчэ і трапляць у аб’ектыў тэлекамеры. 3 аднаго боку — прага пачуць нешта новае, з другога — сябе паказаць! Гэта стала для яго на нейкі час як бы асноўным заняткам. У публічных выступленнях яму не заўсёды ўдавалася ўтаймоўваць сябе, адсякаць непатрэбныя думкі, эмоцыі. Чаплялася штось другараднае, ціна, і гэта часам шкодзіла яго рэпутацыі.
Калі ён вырашыў пайсці працаваць участковым урачом, мяне гэта вельмі ўсцешыла, я быў рады за яго. У той жа час непакоіла: ці адмовіцца ён ад штодзённай беганіны па канферэнцыях, ці ўрасце ў новую для сябе працу, ці вытрымае на нялёгкай пасадзе доктара? На ўчастку ж ён раней не працаваў, а там свая спецыфіка, свой папяровы калаўрот, і заўсёды чалавек — тварам у твар. Шумілаў, трэба зазначыць, пераадолеў у сабе тое наноснае, хісткае, «маятнікавае» і арганічна ўрос у працу. Вядома, як кожны ўчастковы ўрач, ён мог дапусціць нейкі пралік. Напрыклад, выпісаць інваліду льготны рэцэпт на но-шпу, хаця асноўнае захворванне ў таго но-шпы не патрабавала. Або не вызначыць аднаму з тысячы пацыентаў канчатковы дыягназ (дарэчы, дагэтуль нікім не вызначаны). Адміністрацыя паліклінікі не рабіла заўваг участковаму ўрачу Шумілаву нават тады, калі, пачынаючы з 1999 года, ён насмеліўся паставіць таму-сяму з пацыентаў (з пэўнымі сімптомамі захворвання) дыягназ, што азна-
чаў радыяцыйнае пашкоджанне арганізма: «прамянёвая рэакцыя» (па падказцы вядомага спецыяліста ў медрадыялогіі I. Р. Жакава) ці нават «сіндром хранічнай стомленасці...» Але ўсё гэта, на думку Валерыя Мікалаевіча, было не тое, бо напрошваўся дыягназ хранічнай прамянёвай хваробы.
На курсах у Інстытуце ўдасканалення ўрачоў доктар Шумілаў праслухаў лекцыю свайго былога аднакурсніка Уладзіміра Адзінца аб вызначэнні сіндрома хранічнай стомленасці і імуннай дысфункцыі. Дацэнт Адзінец, праўда, не тлумачыў прычын, якія вядуць да захворвання, і Шумілаў пачаў іх шукаць.
Навуковыя абгрунтавальнікі хваробы і гэтакага стану арганізма за мяжой, у радыяцыйна небяспечным штаце Невада, меркавалі (часопіс «Лечагцнй врач», 1998, № 3), што да захворвання вядзе нейкі нявысветлены эпідэмічны вірус. Ці так гэта? Доктар Шумілаў, зыходзячы з адэкватнасці экалагічных умоў у штаце Невада і постчарнобыльскай Беларусі, а таксама ўласнага вопыту, удакладняе: не вірус, а альфа-часцінкі, гэта значыць радыяцыя.