Крушэнне на ростані  Васіль Якавенка

Крушэнне на ростані

Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
105.41 МБ
2000 г.
ЧАС ЦІХІХ I ЦЁМНЫХ ЛЮДЗЕЙ, або ЦІ HE РУХНЕ АПОШНІ ФАРПОСТ ДУХОЎНАЙ КУЛЫУРЫ I ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ У БЕЛАРУСІ —
САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ?
Пісьменніцкая арганізацыя была і ў значнай меры застаецца цытадэллю нацыянальнай духоўнай культуры, і гэта нягледзячы на вялікія матэрыяльныя і маральныя страты, нанесеныя ёй за апошнія колькі гадоў.
Безумоўна, пісьменнік — сам сабе творчая фабрыка, ён быў, ёсць і будзе, нават калі ягоны прафесійны саюз, які генерыруе флюіды духоўнасці, скасуюць, знішчаць па тых ці іншых палітычных прычынах. Але... так пытанне пакуль не стаіць.
Прыгадаем акалічнасці дыскусіі мінулага года, калі пэўнай часткай літаратараў прыкладваліся намаганні, каб раскалоць пісьменніцкую арганізацыю ды ўтварыць свой асобны саюз чыста прыдворнай арыентацыі. Тады мала хто пайшоў за літаратурнымі раскольнікамі, і задума іх была публічна развенчана, а 13-ы пісьменніцкі з’езд фармальна паяднаў неспатоленыя душы. Праўда, не надоўга. Напружанне на творчых абсягах засталося, і вось Hex­Ta ўжо бачыць новыя магчымасці для захопу кіруючых пасад і ператварэння СБП як не ў рамесніцкі філіял вертыкалі.
Назіраючы за ходам падзей у грамадстве, я пераконваўся (і не раз!), што да крызіснай сітуацыі ў нашым Саюзе маюць самае непасрэднае дачыненне ўлады, у якіх свае мэты і нават «стратэгія». Колькі
год яны біліся і, нарэшце, абраталі прафсаюзы, прычым зрабілі гэта, абапіраючыся на здраднікаў прафсаюзнай ідэі і штрэйкбрэхераў. Крыху раней улады «рэфармавалі» НАН Беларусі, затым бліскуча выканалі аперацыю «Холдынг» па адчужэнні пісьменніцкіх выданняў. Як і там, так і тут, зроблена стаўка на падрыў адносін знутры, на дзейнасць абазнаных, скажам, у літаратурным асяроддзі людзей, прыкормленых і адданых вертыкалі.
Цяпер, на заключным этапе таталізацыі грамадства і, уласна, творчых праяў жыцця, задум і памкненняў, стаіць задача пасеяць яшчэ большы разлад у СБП і пад шум-галас выхапіць, прыбраць да рук сваіх гэты асяродак духоўнай культуры, што дагэтуль упарціцца аўтарытарнаму рэжыму.
У сваім артыкуле «Саюз пісьменнікаў ці зборышча абывацеляў?» («НВ» за 23 ліпеня) народны паэт Н. Гілевіч мае рацыю: большасць нашых калег сёння зрабіліся ціхімі, безгалосымі, няўцямнымі, цёмнымі, у іх адно ў галаве: прыстасавацца да варункаў нядобрага, часам сабачага жыцця, каб неяк выжыць.
Публічна гэтакую, з дазволу сказаць, чыннасць засведчыў адзін з аўтараў лімаўскай публікацыі: «Сённяшні час на Бела-русі, — піша, — час чакання. Усе чакаем... учынкаў ад іншых...» Канец фразы. Тут нават і думкі няма пра свае ўласныя дзеянні і памкненні.
Толькі чаму дзівіцца? Калі пагладзець на з’яву ў гістарычным плане, прасачыць яе ў дынаміцы, — абывацелямі былі і багата якія паплечнікі Н. Гілевіча, яшчэ ў тыя часы, як ён працаваў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў. Дый перадаў Ніл Сымонавіч кіраўніцтва Саюзам ужо тым літаратарам, якія ў складаны і па-свойму цікавы час — 90-я гады — не сталі ні ваярамі, ні асобамі ўвогуле. Значыць, карані наплоджанай плоймы ціхіх і цёмных людзей, або абывацеляў і прыстасаванцаў, сягаюць у савец-
кія часы, дзе таксама была аўтакратыя і быў таталітарызм, хоць і не такі жорсткі.
Адсюль — мы маем рэальнасць — легіён абывацеляў і іхняе асяроддзе — агульны фон, апеліруючы да якога і намагаюцца пацешыць свае амбіцыі тыя, хто дзейнічае жыва, нахрапіста, каб яшчэ больш уплішчыцца ва ўладарны рэжым і падпарадкаваць гэтаму рэжыму пісьменніцкую арганізацыю. Яны як песню песень пішуць і дэкларуюць цяпер ужо не адзіную з Расіяй геаграфічную і творчую прастору, а нацыянальныя, знаеце, каштоўнасці — суверэнітэт, жыццяздольнасць адзінай пісьменніцкай арганізацыі, пры ўмове, праўда, калі яны прыйдуць. Дэкларуюць свабоду... пісаць дыфірамбы начальству.
I ў чарговы раз пайшла ў наступ на існуючы, але не зламаны, не скораны Саюз і асабіста В.Іпатаву, старшыню СБП, тая ж холдынгавая раць — М.Мятліцкі. Р.Баравікова, В.Праўдзін, В.Мачульскі, В.Коўтун, пры падтрымцы Г.Чарказяна (апошні ўзначальвае рэвізійную камісію, але па службе ўжо цяпер падпарадкоўваецца Мачульскаму, што супярэчыць статуту). Іх выступленні ў друку дзівяць беспадстаўнасцю, інсінуацыямі. У Саюзе, маўляў, няма ніякай арганізацыйнай і творчай работы, і гэта сцвярджаецца ў той час, як пісьменніцкая арганізацыя ў надзвычай неспрыяльных умовах, створаных дэструктыўнай дзейнасцю ўладаў і тых самых асоб, падрыхтавала і правяла разам з іншымі грамадскімі арганізацыямі шэраг значных мерапрыемстваў, да прыкладу, канферэнцыю «Купала і незалежнасць», творчыя вечары, ў тым ліку вечар, прысвечаны 100годдзю Я.Пушчы, дзевяць «круглых сталоў» па пытаннях мовы, культуры, фізічнага і маральнага тэрарызму, затым міжнародны сімпозіум па культурнай разнастайнасці і спектру іншых надзённых праблем; рыхтуецца семінар маладых.
Такога развароту ў прафесійным аб’яднанні беларускіх літаратараў даўно не было. Толькі на гэта свя-
дома заплюшчваюць вочы тыя, каго ў артыкуле «Баль хлусаў і пустадомкаў» («НВ» ад 2.08.2002 г.) С.Законнікаў назваў гэкачэпістамі. Па-мойму, слушна.
Намагаючыся прынізіць і ачарніць працу кіраўніцгва Саюза і ўсёй творчай суполкі, М.Мятліцні без усялякіх на тое юрыдычных і маральных падстаў прысабечвае (слова Н.Гілевіча) сабе тытул «сакратара Саюза беларускіх пісьменнікаў», а В.Праўдзін, няйначай, уваскрос у іпастасі «першага намесніка старшыні...» (Звольнены ён па ўласным жаданні з 13 мая).
Фальсіфікацыя — гэты ўлюбёны ход некаторых нашых палітыкаў сёння — завяршае ЛіМ, друкуючы нататку пра тое, чаго не было: 24 ліпеня адбылося пашыранае пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў з удзелам 26-ці сяброў і рэвізійнай камісіі СБП».
Патлумачу. Поўны склад Рады — 60 чалавек. А, тут не налічвалася і трэці яе складу, і таму не было не толькі пашыранага пасяджэння, але і пасяджэння наогул як такога, і яго рашэнні аб тэрмінах правядзення з’езда і ўтварэнні аргкамітэта не маюць юрыдычнай сілы, а газетная публікацыя, відавочна, ставіць на мэту ўвядзенне чытачоў у зман.
ІПкада, толькі за адзін няпоўны год штотыднёвік творчай інтэлігенцыі «ЛіМ» страціў амаль палову сваіх падпісчыкаў, якіх і так было вобмаль, a panep, пасля ўдзелу ў холдынгавай змове, ён можа яшчэ больш змізарнець і паставіць на кон сваё існаванне.
Нам няма як падзяляць меркаванне гэтай групоўкі літаратараў, хоць некаторыя з іх маюць значны аўтарытэт, — што СБП нежыццяздольны, ды што Саюз нежыццяздольны па віне бязмежна адданай нацыянальнаіі справе і працы ў Саюзе Вольгі Іпатавай, хоць часам яна і дапускала пралікі.
Калі шчыра, цяжкая і крызісная да гэтага часу сітуцыя ў пісьменніцкай арганізацыі шматкроць
ускладнілася адсутнасцю пэўных пазітыўных рашэнняў і вяласцю Рады СБП, а з другога боку — праз меру бурапеннай і заўзятай дзейнасцю рэвізійнай камісіі. Напэўна, сёй-той з літрэвізораў імкнецца злавіць рыбку ва ўскаламучанай імі вадзе.
Унесці разрадку ў напружаную атмасферу Саюза магла б Рада, сабраўшыся і вылучыўшы ў кіраўніцтва СБП намеснікаў старшыні. А чаму і не?.. Хіба не слушна напісалі ў тым жа ЛіМе паэтэсы Г.Каржанеўская і Н.Галіноўская? На іх погляд, не трэба спадзявацца, што пазачарговы з’езд неяк дапаможа. «Выпусканне пары, — піша Каржанеўская, — рэч неканструктыўная ў тых умовах, што склаліся.» I яшчэ: «Радзе Саюза пісьменнікаў трэба даць ацэнку дзеянняў усіх тых, што муцяць ваду».
Залатыя словы! Арганізацыйны, пошумны і, бадай, самазнішчальны з’езд патрэбны не нацыянальнай літаратуры, не абсалютнай большасці нашых пісьменнікаў, а літаратурным авантурыстам і штрэйкбрэхерам. Няма для такога з’езда пытанняў, а тое, што ёсць, можа і павінна вырашыць Рада, сабраўшыся ў поўным складзе ўвосень.
Зрэшты, сама старшыня СБП В.Іпатава заявіла аб намеры правесці з’езд напрыканцы верасня. Толькі ж для гэтага патрэбна блаславенне Рады, і не столькі блаславенне, колькі абмеркаванне і зацвярджэнне парадку дня з’езда. На з’ездзе, лічыць яна, прыспеў час разгледзець тэму, вызначаную на папярэднім пасяджэнні Рады, — «Літаратура і стан яе выданняў», а таксама пытанні беларускамоўнай адукацыі і функцыянавання мовы тытульнай нацыі. Сама Вольга Міхайлаўна гатова выступіць са справаздачай аб арганізацыйна-творчай рабоце Саюза і барацьбе за яго перспектыву. Прызначаецца чарговае пасяджэнне Рады.
Чаканне, шаноўныя. I, як само гэтае чаканне, так і час да многага нас абавязваюць.

КАМЕНТАРЫІ ДА ТВОРАЎ
Чарнобыльскі сшытак
У роковой черпгы. Нз выступлення на пленуме правлення Союза пнсателей СССР 17 января 1989 г. Пленум был посвяіцен проблемам экологнн в стране. Напечатано в сокраіценном внде в «Лнтературной газете» № 4 от 25 января 1989 г., затем — более полно — в сб. «Пнсьма к жнвым», Мн., БелСоЭС «Чернобыль», 1999.
Бомба для потомков. Однн нз основополагаюіцнх матерналов чернобыльской публнцнстнкн. Напечатан в газете «Советская культура», № 117 от 30 сентября 1989 г. Перепечатывался газетой «За передовую науку», №№ 39—40 от 20 октября 1989 г.; в сб. «В судьбе прнроды — наша судьба», М., «Художественная лнтература», 1990; в сб. «Земля тревогн нашей», Мн., «Ураджай», 1991.
Открытое пйсьмо. Генеральному прокурору Союза ССР тов. Сухареву А. Я., то же: Прокурору Белорусской ССР тов. Тарнавскому Г. С. Подано 12 октября 1989 года. Опублнковано в еженедельннке «Лптературная Россня», № 43 от 27 октября 1989 года, затем в сб. «Пнсьма к жнвым», Мн., БелСоЭС «Чернобыль», 1999.
Роскошь безрассудства. Напечатано в академнческой газете «За передовую науку», №№ 9—10 от 2 н 9 марта 1990 года.
Чернобыль: тернйстый путь к йстйне. Матернал был озвучен в качестве основного доклада на Межреспублнканской научно-практнческой конфе-
ренцлл «Чернобыль: соцлально-экономлческле л нравственные аспекты», проходлвшей в Гомеле 5— 6 апреля 1990 года по лнлцлатлве оргкомлтета Белорусского соцлально-экологлческого союза «Чернобыль». Напечатан в газете «За передовую науку» № 17 от 27 апреля 1990 г.
На пепелйіце. Напечатано в газете «Комсомольская правда на Беларусл», № 2 от 24 ноября 1993 г.
Чернобыль: десять й более летп спустя. Очерк опубллкован в сб. «Плсьма к жлвым», Мн., БелСоЭС «Чернобыль», 1999.
Калі адысці ад чарнобыльскай траншэі, або Згадкі пра пантэон. Артыкул змешчаны ў газеце «Рэспубліка», № 28 за 6 лютага 2001 г.