Крушэнне на ростані
Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
заморскі прэзідэнт ведае, пра што ўмоўчвае, як ведае гэта і М. Гарбачоў.
Ніхто чамусьці не згадвае заяву ценявога арабскага дзеяча, мульцібагача Усамы бен Ладэна, якога заслужана ці не пачалі называць тэрарыстам № 1. A ён жа, прэзентуючы ісламскі фундаменталізм, незадоўга да тэрарыстычнага нападу на Нью-Йорк і Вашынгтон, гаварыў: «Для нас цяпер злейшымі ворагамі з’яўляюцца ЗША, Расія, Ізраіль...»
Якім чынам гэтыя краіны зацінаюць карэнным інтэрэсам Бліжняга Усходу? Няхай у гэтым разбіраюцца спецыялісты. Аднак тут правамерным будзе паставіць пытанне: якая з разбуральных акцый можа быць ацэнена больш пагібельнай і больш жорсткай — руйнаванне чачэнскага, да прыкладу, горада Грознага або ўзрыў чачэнскімі мсціўцамі некалькіх жылых дамоў у Маскве? Прычым, удзел у тых узрывах чачэнцаў не даказаны... Але — дапусцім. I тады што чым абумоўлена? Каго цывілізаванаму свету належала б мачыць у сарціры?
Ужо больш за 30 гадоў пры патуранні і падтрымцы амерыканскіх таўстасумаў тлее і час ад часу разгараецца ваенны канфлікт Ізраіля супраць арабскай садружнасці народаў Бліжняга Усходу.
I яна, гэтая вайна, — як адна з праяў сусветнага імперыялізму, пра фарміраванне і экспансію якога яшчэ ў XIX стагоддзі папярэджваў Вільгельм Map, нямецкі пісьменнік і даследчык сацыяльных працэсаў і сіянізму. Удар «тэрарыстаў» па ЗША ёсць не што іншае, як удар па стратэгічным партнёры Ізраіля! Таму і ўспрынялі яго як свой трыумф арабы Іардана і іншых краін. Цікава, што абсалютная большасць арабскіх студэнтаў у Маскве таксама ўхвалілі дзеянні тэрарыстаў у гэтым выпадку.
Мяркуючы па ўсім, у арабаў дасягнула крытычнай масы пачуццё шчымлівай крыўды, знявагі іх годнасці і яны перайшлі да дзеянняў тымі сродкамі,
якія ім даступны. Таму, атрымаўшы такі жорсткі ўрок, разважлівым людзям варта было б у якасці прэвентыўных мер не армію на вушы ставіць і чыніць новую расправу над цэлымі народамі, а памяняць імперыялістычную захопніцкую палітыку на Бліжнім Усходзе, аддаць арабам тое, што ім належыць і што замацавана рашэнем ААН. Бо, як выказваўся ў свой час Авраам Лінкольн, можна дурачыць частку народа ўвесь час, можна дурачыць увесь народ пэўны час, але нельга дурачыць увесь час увесь народ. Думаю, гэта стасуецца як да свайго, так і да іншых паняволеных народаў. Прыспеў час якасна мяняць адносіны паміж краінамі, бо чым вышэй узровень навукі і тэхнікі, увогуле цывілізацыі, тым большыя страты могуць быць прычынены чалавецтву.
Вайна з-за тэрактаў — наогул вар’яцтва. Ад яе пацерпяць яшчэ больш і развітыя краіны, пацерпіць усё чалавецтва.
Свет павінен праявіць міласэрнасць і палагоднець да скрыўджаных чалавечых супольнасцей, толькі тады жыццё на планеце будзе гарнуцца да стану спакою і дасканаласці, да ўстойлівага развіцця.
Адно мне яшчэ раз застаецца — выказаць спачуванне грамадзянам Злучаных Штатаў Амерыкі.
2001 г.
ГЛАБАЛЬНЫ ВЫКЛІК, або МАРДАВАННЕ БУДУЧЫНІ
Ідзе другі месяц амерыканскай трагедыі — і з тых пор свет як бы абрынуўся ў варварства. Падзеі ў Афганістане і на Бліжнім Усходзе не даюць ніякіх шанцаў на жаданы зыход, якім ён бачыцца шырокай антытэрарыстычнай кааліцыі дзяржаў, кааліцыі, з якой кансалідуецца і Беларусь.
Між тым зразумець што-небудзь у крывавым віры амаль немагчыма, паколькі да кааліцыі дружна далучыліся або далучаюцца і тыя краіны, якія тэрарыстаў да апошніх часоў пакрывалі. Дый, чаго граху таіць, выгадавалі іх...
Многае бянтэжыць і, вядома, не аднаго мяне. Свет разгублены, і тут да месца будзе зазірнуць у Пасланне да рымлян святога апостала Паўла: «Усе збіліся з правільнага шляху, да адзінага нягодны: няма робячых дабро, няма ніводнага».
Нямала пытанняў ужо выклікае той факт, што Злучаныя Штаты Амерыкі, якія вызначылі, што за ўчыненыя тэракты варта ў першую чаргу караць Усаму бен Ладэна і талібаў, да гэтага часу не прадставілі свету важкіх доказаў ягонага непасрэднага ўдзелу ў арганізацыі атакі на ганарыстыя небачосы і Пентагон. Чамусьці пакуль не рассакрэчаны і тыя 19 ці 20 асоб арабаў-смяротнікаў, удзельнікаў маштабнага тэракту; не названы хоць бы краіны іхняга паходжання.
Тым часам пасля ўчыненай трагедыі ў друку з’явілася інфармацыя, што адказнасць за таракг узяла на сябе ісламская групоўка «Лашкар-э-Тайба» («Ар-
мія чыстых»), якая базіруецца ва ўсходніх раёнах Пакістана. У мінулым годзе гэта экстрэмісцкая групоўка абвясціла свяшчэнную вайну — джыхад — Ізраілю з мэтай падтрымання «барацьбы палесцінскага народа і вызвалення Іерусаліма ад ізраільскай акупацыі». Па меркаваннях заходніх спецслужбаў, многія члены «Арміі чыстых» маюць кантакты з тэрарыстычнай арганізацыяй «Аль-Кайда» («Аснова») бен Ладэна і іншымі падобнымі групоўкамі. Аднак, не аспрэчваючы ўдзелу калег або адданых яму людзей у тэракце, Усама бен Ладэн, выступаючы па тэлебачанні, не назваў сябе арганізатарам тэрарыстычнага нападу на ЗША. Ён патлумачыў адно, што гэта акцыя ўчынена як помста за падтрымку Злучанымі Штатамі агрэсіі Ізраіля супраць арабаў.
А яшчэ выказаўся на гэты конт кіраўнік Талібана Мула Амар:
«Тыя, хто ўчыніў тэракты ў ЗША, не пакінулі слядоў. Калі ЗША мяркуюць, што ўгоншчыкі былі сапраўднымі злачынцамі, дык гэтыя людзі ўжо мёртвыя. Ніхто не будзе забіваць сябе па загадзе іншага або дзеля дасягнення чужых мэт. Калі гэта не так, то няхай Буш знойдзе ў Амерыцы чалавека, гатовага ўчыніць самагубства. Амерыцы відней, якія былі матывы ў тэрарыстаў-камікадзе».
Разам з тым у друку ўказвалася, што акцыя тэрору выканана групай ісламскіх смяротнікаў пад кіраўніцтвам нейкага Абу Самама, і не выключана, што гэта так...
Зрэшты, Абу Самам, бен Ладэн або яшчэ нехта трэці — істотнага значэння не мае. Свет няроўны, і ў ім вызначылася тендэнцыя нарастання тарору, насілля і гвалту, што выступаюць як састаўная і супярэчлівая частка навукова-тэхнічнага прагрэсу, глабалізацыі, эканамічнага росквіту шэрагу краін, пасеяўшых ілюзіі ўстойлівага развіцця.
Але ж пра якую ўстойлівасць можа ісці гаворка, калі ў свеце хранічна галадае каля 2-х мільярдаў чалавек, не ўсе маюць працу, не кожны ведае, які сэнс жыцця можа быць па-за працай, нават па-за дастаткам. Да таго ж і багатыя краіны не пазбаўлены немачы з-за перыядычных эканамічных крызісаў росту дый крызісу экалагічнага, які насоўваецца. He што іншае, як гэтыя варункі, падштурхнулі майго маскоўскага калегу-эколага, даследчыка праблем устойлівага развіцця Святаслава Забеліна напісаць у сваёй кнізе «Время нскать н время терять», якая выйшла ў 1998 годзе:
«Несупадзенне магчымасцей хуткай арганізацыі самадастатковай эканомікі павінна выклікаць усплеск узброеных міжнародных канфліктаў...». I там жа: «Змястоўным бокам канфлікту Ірак—ЗША, a таксама ракетны абстрэл сіламі ЗША терыторыі Афганістана і сталіцы Судана Хартума дазваляюць меркаваць, што найбольш верагодным ініцыятарам трэцяй сусветнай вайны... выступяць ЗША».
Час, праўда, унёс карэктывы, таму супердзяржава ЗША выступае цяпер не ў ролі агрэсара, а ўсяго толькі абаронцы (і бароніць свет!) ад тэрарыстаў. Таму, няйначай, і накрываюць англа-амерыканскія ракеты «Тамагаўк» і цяжкія бамбавозы знішчальным агнём Кабул, Кандагар, іншыя афганскія гарады і жыццёвыя абшары.
Ці будзе знішчаны пры гэтым Усама бен Ладэн? На гэты конт у прэзідэнта ЗША Джорджа Буша апошнім часам упэўненасці паменшала, а ўвогуле ён перакананы ў поспеху распачатай вайны з «сусветнай сеткай тэрарыстаў» (ці ж не высакародная гэта задача?!), якія, праўда, невядома дзе знаходзяцца, але мы ўсё роўна іх накрыем. I невядома пакуль, ці дойдзе чарга да бомбавых удараў па абшарах некаторых удзельнікаў кааліцыі, у якіх такса-
ма тэрарысты мелі свае базы, а вось Ірак — на чарзе пасля Афганістана, пэўна, і не толькі Ірак...
Галоўнае, ёсць бомбавы пачатак, ёсць зачэпка за талібаў, а там пойдзе па ланцужку, бо, скажам так, «вайна — штука заразная» не менш, чым сібірская язва; узятыя ў двукоссе словы належаць не мне, a палітыку буйнога плана, прэзідэнту ЗША Франкліну Рузвельту, які, як вядома, не развязваў, а, наадварот, гасіў пажар другой сусветнай вайны. Пры гэтым ён патрабавальна дадаваў: «Ізалюйце агрэсараў!».
А як быць нам, небаракам, калі вайна ёсць, а агрэсараў няма? Нонсенс! Кожны бок бароніць свае інтарэсы, гэта засведчылі адначасова Мула Амар і Джордж Буш. Дый ці толькі яны? Тут помста з помстай сустрэліся, і праліваецца кроў — пакуль афганцаў, талібаў, мірных жыхароў, а тэрарысты... як бы адціснуты на другі план.
Толькі ў народаў мардуецца будучыня.
Ад вайны пакуль церпіць насельніцтва ўвогуле. Шмат ахвяр. Разам з ваеннымі базамі руйнуюцца прамысловыя, культурныя, жыццёва важныя цэнтры. Хто застанецца жывы, той пакарыстаецца гуманітарнай дапамогай. О’кей! Вось вам цукерка.
Вайна Амерыкай пакуль не адчуваецца на дотык, калі не лічыць ахвяраў ад тэрактаў. I якія б з таго боку ні былі страты, яны адно спатольваюць параненую душу амерыканцаў, душу, ахопленую помстай, эйфарыяй помсты.
Вайну яны адчуюць, калі войска высадзіць свае дэсанты ў Афгане і Пакістане, калі пачнуць адтуль прывозіць — як бясцэнны груз — дамавіны... Так было ўжо неаднойчы, і так, на жаль, будзе, хутчэй за ўсё, далей. Бо эйфарыя — рэч, далёкая ад развагі, абачлівасці, справядлівасці. «На свеце тварылася б вельмі мала зла, калі б нельга было тварыць зло пад маркай дабра». От як трапна зазначыла ў
свой час аўстрыйская пісьменніца Марыя ЭбнерЭшанбах, захапіўшая краем свайго жыцця другую сусветную вайну.
Я не думаю, каб амерыканцы развучыліся адрозніваць дабро ад зла. Аднак жа нельга ў гэтым адмовіць і арабам, пуштунам, хазарэйцам, узбекам, таджыкам, як і іхняй рэлігіі — ісламу... Я, на жаль, не да канца ўсведамляю сабе, што такое ісламскі фундаменталізм (і сумняваюся, што на беларускай зямлі мне гэта хто-небудзь растлумачыць), але ж я перакананы: за ім стаяць людзі, якім Бог даў сэрца і розум, роўна як і нам.
Так, яны дрэнныя тым, што рабілі наркотыкі і, хаваючыся ад вачэй сусветнай супольнасці, кантрабандай распаўсюджвалі іх, нажываючы сабе капіталы. Ад гэтага зла свету варта пазбавіцца.
Толькі ж наркотыкі ў матывах вайны аказаліся на другім, калі ўвогуле не на трэцім плане. Выступаючы па тэлебачанні ў праграме «Времена», вядомы амерыканскі генерал Аляксандр Хейг казаў, што трэба глядзець у корань — распаўсюджванне ў свеце тэрарызму. Слухаючы шаноўнага генерала, які раней узначальваў ваенны альянс НАТА, затым у новым становішчы хадзіў блізка ад прэзідэнтаў краіны і цяпер праменіўся на экране паблажлівай і мудрай усмешкай, я шкадаваў яго, бо корань амерыканска-арабскіх канфліктаў, на маю думку, ляжыць значна глыбей — у сацыяльных і міжнацыянальных адносінах.