Крушэнне на ростані
Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
Толькі пры такім гарманічным функцыянаванні культур развіццё будзе доўжыцца нават ва ўмовах новых інфармацыйных і тэхналагічных працэсаў.
He выключаю, аднак, што нехта на гэты конт мае свае адрозныя думкі, і, каб паслухаць іх ды заначыць дыскусію, мы і рыхтуем мінскі сімпозіум.
ЧАГО ВЫРАКЛІСЯ?
Адкрыты ліст Ніне Пракапенка, намесніку старшыні Калінкавіцкага райвыканкама
Шаноўная Ніна Іосіфаўна!
Выдатная падзея ў жыцці Хаміцкай школы — дзевяностагоддзе з дня яе заснавання — дала магчымасць ва ўрачысты момант сустрэцца з Вамі і дырэктарамі школы, педагогамі... Так, мне гэта падалося цікавым: побач з цяперашнім дырэктарам Васілём Пятровічам Дайнекам былі яшчэ два былыя: Зінаіда Мікалаеўна Хлебавец і Зінаіда Іванаўна Бялько. Ці трэба казаць, што ўсё гэта выдатныя людзі? Выраз твару ў кожнага, як і ў Вас, Ніна Іосіфаўна, выяўляў інтэлект, сагрэты духоўнасцю. Мала чым адрозніваліся ад дырэктарскага корпуса і настаўнікі. На сходзе і пасля яго, у перапынак паміж урачыстым сходам і канцэртам школьнай мастацкай самадзейнасці, я з задавальненнем адзначыў цеплыню энергіі ў гэтых людзях, іх кемлівасць, жвавасць.
Канцэрт, па водгуках, якія я чуў, удаўся, як і ўся ўрачыстасць з падарункамі, граматамі, прэміямі педкалектыву і салодкім сталом для дзяцей.
Канцэрт выявіў уменне многіх вучняў валодаць сабой на сцэне, іх імкненне да самавыяўлення. Тут, дарэчы, нельга не адзначыць і іншую творчую чыннасць выхаванцаў школы, што дэманстравалася ўжо на выставе прыкладнога мастацтва. Вы таму сведка. Малайцы!
Як бачыце, усё ўсіх там задавальняла, усё радавала. Я і сам парадаваўся за такі чысценькі, акуратненькі, прыгожы дзіцячы куток, дакладней, сад — садок у сценах школы.
Усе абыходзілі толькі адно — хаўтуры, якія спраўляліся тут па беларускай мове, па спадчыне бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Я ўсведамляў сабе гэта і выразна чуў хаўтурны звон, які плыў над роднай зямлёй падчас урачыстасці.
Мне, Ніна Іосіфаўна, ніякавата пра гэта пісаць, бо я ў школе быў госцем, але ж і маўчаць няма як. Мы свае людзі, і ёсць у нас свае асабістыя, а ёсць і супольныя справы.
Мне казалі, што Вы таксама ў нядаўнім мінулым — дырэктар сярэдняй школы ў Калінкавічах. I менавіта Вы стварылі ў Калінкавіцкай сярэдняй школе № 6 музей «Літаратурная Гомельшчына». Бачыце, на што Вы асабіста і Вашы вучні здольны? To чаму ж у раёне, дзе Вы фарміруеце навучальны працэс, такая адчужаная ад нацыянальных вытокаў практыка?
Уся мастацкая самадзейнасць дзяцей, усе нумары, дэкламацыі, песні гучалі на рускай мове. Выключэннем стала хіба жменька дэкламатараў пяцігадовага ўзросту. Кропелька... I атрымлівалася так, Ніна Іосіфаўна, што з усіх прамоўцаў на сходзе я адзін гаварыў па-беларуску. Я прывёз у падарунак школе кнігі, свае і кнігі іншых беларускіх пісьменнікаў патрыятычна-гістарычнай тэматыкі. Я расказаў пра гэтыя кнігі і, калі скончыў свой выступ і сеў побач з былым дырэктарам Зінаідай Іванаўнай у прэзідыуме, яна мне сказала:
— У нас доўгі час недаацэньвалася патрыятычная і краязнаўчая работа ў школе; цяпер таксама на яе не густа...
Бачыце, яна стаяла блізка да таго, каб пачуць звон хаўтур у гэтай зале. Але ці чула яго, не ведаю.
Цяпер уявіце сабе, як сумна, як мулка было мне сядзець на адчужаным школьным канцэрце. Я слухаў школьных «артыстаў» і думаў: чаму ўвогуле іх прымушаюць іграць ролю дзяцей не свайго народа, а суседняга, рускага?.. 3 вялікай ласкі Вы гаварылі са мной на беларускай мове. Але з іншымі Вы і іншыя з Вамі ў гутарцы карысталіся мовай толькі суседняга народа. Чаму?
У выніку я быў сярод вас ужо белай варонай. Ці, можа, вы ўсе былі белымі, а я, наадварот, нейкага іншага колеру? He ў тым сутнасць, аднак. Знешне ўсё было прыстойна. Тым не менш я трапіў у сітуацыю, калі рабіўся чужакаватым для Вас, пагадзіцеся з гэтым. Перадусім Вы разам з калектывам настаўнікаў у гістарычнай Хаміцкай школе выставілі сваіх мілых і прыгожых дзетак у чужой для іх ролі і чужымі мне. I бар’ер той рабіўся з’явай грамадскай, якая выходзіць за межы адной школы, раёна і нават вобласці. Спадзяюся, Вы не будзеце адмаўляць гэтага.
Мне вусцішна рабілася ад думкі, што гэтыя юныя душы выйдуць у жыццё без сваёй нацыянальнай асновы. Яны так нічога і не ўведаюць ні пра свой народ, ні пра яго культуру, ні пра страты, якія панеслі пры адмаўленні ад сваёй уласнай ролі ў грамадстве і ўжыванні ў чужую культуру; нельга ўсё гэта спазнаць, усвядоміць, ацаніць, не валодаючы каларытам мовы, якая выпрацавана на гэтай зямлі і адпавядае ёй, зямлі нашай, яе прыроднай прасторы, пракаветнаму духу народа.
Мяне дзівіць Ваша стаўленне да такой недарэчнай і ў пэўным сэнсе слова драматычнай з’явы, якая адбываецца ў нашым грамадстве.
Колькі спроб рабілі ў даўнім мінулым суседнія — (цяпер — дружалюбівыя) дзяржавы, каб знішчыць тут пракаветныя звычаі і культуру народа і ўсталяваць свае дзяржаўныя парадкі. Адным бачылася на
нашых землях пашыраная Польшча, другім— Расія. Былі і трэція, калі рабіліся захады, каб стварыць у нас тут Яўрэйска-Беларускую Рэспубліку. А дзе наш гонар, панове?
Вы ж, напэўна, ведаеце, што выжыць беларусам у чатырох драматычных мінулых стагоддзях дапамагла мова. I гэта пры тым, што ў свой час верхні слой грамадства — шляхта — апалячвалася і адасоблівалася ад народа. Тое ж і ў складзе СССР: нацыянальная эліта не магла сфарміравацца па вядомай нам прычыне, яе русіфіцыравалі, а ў 30-я гады знішчалі. Палітыка русіфікацыі нашага краю, распачатая Кацярынай II і Мураўёвым-Вешальнікам, цяпер пачала ўзводзіцца ў «квадрат», у «куб» — адным словам, пайшла на «ўра» ў геаметрычнай прагрэсіі. У грамадстве пачаўся працэс, як пры ракавай пухліне, калі ўласныя клеткі арганізма перарадзіліся і знішчаюць астатнія клеткі і сам арганізм. Мне расказвалі пра беларускіх настаўнікаў з нейкай іншай вёскі, якія хадзілі па хатах і ўгаворвалі бацькоў, каб напісалі заявы аб пераводзе іхніх дзяцей на рускую мову навучання.
Я ўспрымаю гэтую з’яву розумам, ды сэрцам прыняць не магу. Хачу спытаць у Вас асабіста і ў астатняй педагагічнай эліты ў Хамічах, Калінкавічах і шмат дзе яшчэ, што з Вамі здарылася? Ці ведаеце, чаго вы выракліся?
Вернемся ж да літаратуры. Калі Ф. Багушэвіч, В. Дунін-Марцінкевіч, М. Гарэцкі, Я. Купала, Я. Колас, I. Мележ, да прыкладу, сцвердзілі сябе на нацыянальнай ідэі і далі жыццё беларускай літаратуры, а вы самахоць цураецеся іх спадчыны, мовы, то вы, сейбіты разумнага, добрага, здраджваеце ім усім і кожнаму. Вы ператвараеце іх чынную духоўную глебу ў пустку. Або хіба не?
Пра якія ж тады нацыянальныя каштоўнасці і пра якое духоўнае жыццё, што заўжды развіваецца
на глебе продкаў, іх гісторыі, культуры, можна panep гаварыць, на што ўважаць, калі вы, настаўнікі, самі сталі і ставіце дзяцей сваіх на нулявы грунт, прымушаеце іх выступаць не толькі на сцэне, але і ў жыцці ў чужой ролі?
Што Вы, шаноўная Ніна Іосіфаўна, на гэта скажаце?
Зразумела, вы, педагогі, не толькі жыхары сваіх хат, вёсак, гарадоў, не толькі грамадзяне нашай недаразвітай супольнасці, а вы ж яшчэ і дзяржаўныя людзі, паколькі атрымліваеце за працу бюджэтныя грошы: няхай сабе і мізэр, што жалю варта.
Возьмем цяпер пад увагу такі факт. Згодна з вялікім дзяржаўным законам, у Беларусі абвешчана двухмоўе. Закон абавязвае любога і кожнага, a тым больш дзяцей, вывучаць і дасканала ведаць беларускую і рускую мовы. Тады чаму ж вы, дзяржаўныя людзі, настаўнікі, педагогі (а сярод вас на ўрачыстай імпрэзе ў Хамічах прысутнічаў і загадчык раённага аддзела адукацыі Віктар Іванавіч Петрушэнка), чаму вы ігнаруеце закон аб двухмоўі і змушаеце сваіх выхаванцаў карыстацца толькі адной мовай — рускай, выхоўваеце грамадзян не суверэннай Беларусі, а іншай краіны? Будзем шчырымі.
Глядзеў я на разумныя, не пазбаўленыя адухоўленасці вашы твары. I мне незразумелым рабілася, наколькі свядома Вы дапускаеце разбурэнне сваёй спадчыннай культуры, ментальнай тоеснасці яе, гэтай культуры, падрастаючага пакалення. Чаму дапускаеце адмаўленне святая святых для любога народа і любой нацыі — роднай беларускай мовы?
I чаму запрашаеце на ўрачыстасці ў Хамічы, Полацк, Заслаўе, да прыкладу, беларускіх пісьменнікаў, іншых дзеячаў нацыянальнай культуры? Запрашаеце тых, ад каго з вашай маўклівай згоды і, пэўна, пры вашым прамым альбо ўскосным удзеле,
укралі народ. Пра гэта трапна сказаў Васіль Быкаў: «Нечуваны ў цывілізаваным свеце парадокс нашай трагедыі ў тым, што мы, беларуская творчая інтэлігенцыя, ствараем культуру для народа, які быў, але якога ўжо няма, ад нас яго ўкралі, толькі мы пра тое яшчэ не ведаем».
Думаю, для Вас, Ніна Іосіфаўна, стануць цяпер зразумелымі мой сум і мая трывога, падставай для якіх паслужыла наладжаная пры Вашым супольным удзеле ўрачыстасць у Хаміцкай сярэдняй школе, якая лічыцца беларускамоўнай.
Даруйце, што гэты свой зварот асабіста да Вас і Вашых калег я чыню адкрытым. Мне было б вельмі цікава пачуць або прачытаць, што Вы на гэты конт думаеце. Што скажаце?
Няхай Вам добра будзе!
Тым часам
2000 г.
БЕЛОРУСЫ — НАРОД — HE НАРОД?
В росснйской н советской нсторнографнн нсторня белорусов как правнло подается в нскаженном внде, a то н вовсе замалчнвается. Велнкое Княжество Лнтовское, образовавшееся в середнне XIII века, нередко называется Лнтовско-Русскнм государством, безосновательно... А кое-кто, напротнв, готов отнестн его к современной Лнтве. В средневековье, что правда — то правда, оно прозывалось егце Лнтовской Русью, короче — Лнтвой. Однако нсторня этой Лнтвы нмеет совершенно нные корнн.
Обратнмся к нсследованню архнепнскопа Афанасня Мартоса «Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн» (Буэнос-Айрес. 1966; Мннск. Белорусскнй Экзархат. 1990).
Роднна этого автора — Новогрудок. Наставннком, как он пншет, у него был Несвнж. В прошлом — ннок Почаевской лавры, магнстр православного богословня Варшавского уннверснтета, ешіскоп внтебскнй н полоцкнй.
Так вот он пншет о некоем уднвнтельном славянском племенн велетов-лютнчей, основавшнх в глубокой древностн крепость Внльда (Внльна) на Немане;
«Велеты прйнадлежалй к Полабскйм (река Лаба по-немецкй Эльба) славянам, продолженйем которых былй Прйвйслйнскйе (р. Вйсла) славяне. Первый древнйй пйсатель, упомйнавшіш о велетах, был Птоломей. Обйтая на болыйом отрезке Балтййского моря, которое называлось Славянскйм, онй очень рано столкнулйсь с германскймй племенамй,